Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня краткое содержание

Гапееў Ведзьміна тоня - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гапееў Ведзьміна тоня - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гапееў Ведзьміна тоня - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ура! – ціха выгукнула Жэнька. – Яшчэ, – яны павярнуліся да маці: – Мам, там у нас недзе павінны ляжаць мае былыя адзёжкі. Я памятаю, ты казала, што шкада выкідваць, а куды ты іх схавала? Разумееш, – заспяшалася яна, бачачы здзіўленне маці, – у гэтай Нэлы, бачыла я яе, нават трусікаў няма. А так бы я аддала, у нас жа многа ўсяго павінна заставацца...

– Бяры, – усміхнулася праз сілу маці. – У кладоўцы стаіць стары бабулін куфэрак – там усё дзіцячае. Вось і добра, што не выкінула, – дадала яна больш сама сабе. – З гэтым дзіцём і маці яго мы будзем разбірацца...

…А бутэлек не хапала. Паўтары сотні назбіралі, хоць па хатах цяпер ідзі.

– І пойдзем па хатах! – рашыў Віталь. – Што тут такога? Не міласціну ж просім. Вось к вечару ўсе з работы вернуцца, мы мяхі за плечы – і гайда!

На тым і рашылі.

Распалілі невялікі касцёр у Сяргеевай “пячурцы”, прынеслі ночвы з вадой. Мылі бутэлькі, прасушвалі, вешаючы на галінкі вішань, акуратна сплаўлялі рыльцы тых бутэлек, для якіх не знайшлі коркаў, пакавалі акуратна бутэлькі ў мяхі. Карацей, не надта цікавая была пакуль справа.

– Нам дазволілі! Мы – з вамі! – радасна пракрычала Жэнька, як толькі з Віцькам зайшлі ў садок. – І мы з гасцінцамі!

На “стол” – старыя дзверы, пастаўленыя на слупкі з цаглін і засланыя кляёнкай, якую з дому прынёс Віталь, Жэнька высыпала цукеркі, паставіла бутэльку з ліманадам. Потым падазвала Нэлу і стала выцягваць з пакета адзенне: сукенкі, бялізну, кофтачкі.

–– О, мы зараз жа пераапранемся ў чыстае! – Жэнька павяла Нэлу ў будан. – Ты будзеш такой прыгожай!

Пакуль Жэнька пераапранала Нэлу, Віталь раскрыў на стале, ссунуўшы ўбок цукеркі, чарцёж плыта.

– Сядайце, – і першы апусціўся на зямлю. – Так, мы меркавалі запоўніць пяць адсекаў, чатырыста бутэлек. Вас двое, значыць, будзем цяпер улічваць і плыт, трэба яшчэ... – ён хутка алоўкам збоку ад чарцяжа стаў пісаць лічбы – больш для Сяргея, чым для сябе. – Яшчэ сто кілаграмаў грузу, сто літраў вады. 30 бутэлек – 45 літраў, 60 бутэлек – 90 літраў і яшчэ 6 бутэлек – 9 літраў. Множым на два… Значыць, вам трэба 130 бутэлек сабраць для сябе толькі. І не хапае яшчэ ў нас 100 бутэлек. Не так проста будзе сабраць... І… мабыць, трэба будзе плыт большым рабіць. Устойлівейшы будзе.

– Мы ж рашылі – па хатах, – напомніў Сяргей.

– Помню... Так і будзем рабіць. За два дні кроў з носа трэба разабрацца з бутэлькамі. Потым – рыхтуем усё неабходнае.

– Трэба спіс скласці, – уставіў Віцька. – А то што-небудзь забудзем.

– Добра. Значыць, ты з Жэнькай і складзеш спіс. І пачынайце збіраць. А цяпер можна і паесці. – Віталь згарнуў план, пацягнуўся за цукеркамі.

– А вось і мы!

Урачысты голас Жэнькі прымусіў усіх павярнуцца.

Нэла была апранута ў блакітную майку, на якой быў намаляваны зайчык з ярка-чырвонай моркаўкай, і лёгкія штонікі, зялёныя, трошкі лінялыя ад частага мыцця. На галаве – невялікая ружовая з кветкамі панама.

Нэла ўсміхалася, гледзячы на хлопцаў, аглядала сябе, кранала рукамі сваё новае адзенне. Нечакана падбегла да Сяргея і ўпала на яго ногі, схавала твар на грудзях.

– Ну, што ты, дзівачка, – Сяргей узняў Нэлу, зазірнуў ёй у твар, ціхенька паціснуў ёй нос сваім пальцам. – Я табе казаў, што ўсё будзе добра? Казаў?

– Ыгы! – вырвалася радасна з горла дзяўчынкі.

– Вось табе і “ыгы”...

Нэла першы раз адказала не ківаннем галавы, а гукам, ды і не гукам – словам.

– Не “ыгы”, а “ага”. Паўтары, – сур’ёзна, каб схаваць сваё хваляванне, запатрабаваў Сяргей.

Нэла хітра заўсміхалася і закруціла галавой так смешна, што ўсе засмяяліся.

Бутэлькі па хатах пайшлі збіраць усе разам: узялі ў дзеда Васіля гаспадарчую двухколавую каляску і шумнай талакой – ад хаты да хаты. Ля будана вырасла цэлая пластыкавая гара. Самім не верылася, што столькі сабралі. Перамылі, прасушылі, напакавалі мяхі – адна справа была зроблена. Потым вырашылі зрабіць яшчэ адзін будан – каб складаць усё неабходнае, што ім спатрэбіцца на балоце. Бо толькі адна Жэнька гэтулькі ўсяго наказала: і вёдры, і каструлі, і каністры з вадой чыстай, і хлеб, і крупы…

Частка 17

Ужо звечарэла, калі сабраліся ў садзе дзеда Васіля. Той якраз закончыў вязаць апошнюю мятлу. Іх ужо каля двух дзесяткаў было складзена на двары. Дзед агледзеў хлопцаў, з усмешкай глянуў на Жэньку:

– Чуў я, як ты камандавала..

– Ат, імі не пакамандуй, то яны з кавалкам хлеба на астравы пабягуць.

– Малайчына, правільна думаеш… Ну, частуйцеся яблыкамі.

Елі яблыкі.

– Васіль Яўменавіч, а старшыня калгаса на самым поўным сур’ёзе збіраецца рабіць перазахаванне тых загінуўшых партызан, – казала Жэнька. – Маці расказвала, што ў раён паедзе старшыня сельсавета, каб... ну, нейкі там дазвол атрымаць...

– Сур’ёзны чалавек, сур’ёзна і за справу ўзяўся, – адказаў дзед Васіль. – Нам цяпер галоўнае – магілу знайсці, каб не падвесці чалавека. А найперш зямлянку. Як там, Віцька, напісана было?

Віцька крыху ўзняў галаву, прыкрыў вочы і стаў казаць, быццам чытаў з ліста:

– “…К вечару сябры ўсё адно ляжалі з тэмпературай. Нашаму раненаму стала таксама вельмі дрэнна. Раніцай ён не прачнуўся. Я пахаваў яго недалёка ад зямлянкі. Там была нейкая яміна, выварацень. Прама ў яме распаліў касцёр, каб растала зямля..”

– Недалёка, значыць… А што там яшчэ пра магілу?

– Ён наклаў зверху камянеў, якія вы выкопвалі, калі рабілі зямлянку.

– Так… Ты запомніў так добра, – паглядзеў з павагай дзед на Віцьку.

– А гэтыя лісты ў мяне перад вачыма ўжо каторы дзень, – ціха адказаў Віцька. – Я ніяк не адыду. Як падумаю пра ўсё, што мы ведаем…

– Ну, ты пакуль не думай, – супакоіў дзед Васіль Віцьку. – Я ж казаў – трапім на востраў, будзем бачыць, што казаць, аб чым маўчаць.

Віталь задуменна паглядзеў на старога:

– Васіль Яўменавіч, а мне здаецца, што вы нешта ведаеце.

– Не, хлопча, я не ведаю нічога больш за вас. Я … думаю крыху. Ды потым разам падумаем. Пакуль думаць аб іншым трэба. Нешта я сумнявацца пачаў. Тады ж хлапчуком быў, зіма, ды яшчэ шэсцьдзесят гадоў прайшло. Які там цяпер той востраў...

– А прыкмета была якая? – пацікавіўся Віталь.

– Ды хто тады аб прыкметах думаў...

– Ну, няхай бы пад якім дубам вялікім пахавалі, дубы ж па 500 гадоў растуць...

– Э-э, хлопча, там зямлю дзяўблі, чым маглі, а ты хацеў, каб пад дубам... Чым было карэнні перабіць? Сякеры ж не было...

– А чым жа вы яму выкапалі?

– Было дзве рыдлёўкі малыя. Раскладвалі касцёр, чакалі тумана ранішняга, палілі... Падтавала зямля – выкідвалі.

– Ну, па камянях магілу знойдзем! – запэўніў усіх Віталь.

– Знойдзем... – ціха адказаў дзед Васіль.

З вуліцы пачуўся шум аўтамабіля. Ды і не аднаго. Завішчалі знаёмыя тармазы.

– Ну, во, Рыгоравіч сам па мётлы прыехаў, – устаў дзед Васіль і глядзеў на заходзячых у сад, якіх вяла баба Адарка. Паўскоквалі з травы і астатнія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гапееў Ведзьміна тоня отзывы


Отзывы читателей о книге Гапееў Ведзьміна тоня, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x