Анатоль Казлоў - Дзеці ночы

Тут можно читать онлайн Анатоль Казлоў - Дзеці ночы - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Анатоль Казлоў - Дзеці ночы краткое содержание

Дзеці ночы - описание и краткое содержание, автор Анатоль Казлоў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дзеці ночы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дзеці ночы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Казлоў
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопец працягнуў руку да дзюбы грыфа, і ключ лёг на далонь Вілена. Вочы самі па сабе заплюшчыліся, а ў вушах шуганула гарачая хваля паветра...

— Ты збіраешся бегчы аблягчыцца? — злавіў нарэшце го­лас Максіма хлопец.

— Ды не хачу я нічога,— Вілен неадрыўна глядзеў у вочы Г урона.— Калі самаму прыпёрла, то скокні да сарціра.

Максім прыхаваў няўлоўную ўсмешку за насупленасцю броў, якія ён, зморшчыўшы, звёў да пераносся.

— Чаго мы тут стаім? — Вілен нецярпліва ёрзнуў на скураным сядзенні ўтульнай «мазды».

— Не спяшайся. Каля перакрыжавання вуліцы Сурганава і праспекта аварыя. Бензавоз пацалаваўся з фурай, і цяпер там заштапарылі праезд. Але ж мы з табою можам аб’язнымі дарогамі гайсануць. Ніякіх праблем.

— Куды падзеўся ключ? — Вілен уважліва аглядаў растапыраныя пальцы рук, далоні. Зірнуў над ногі, залез у кішэні

штаноў.— Няма ключа,— пакрыўджаным і ціхім голасам роспачна выдыхнуў ён.

— Пра які ты ключ гаворыш? — абыякава, з непрыхаванай іроніяй спытаў Гурон.

Мне вялікая чорная птушка дала той ключ на лясной паляне.

— Ён быў залаты, як у славутага Бураціны?

— Для мяне — даражэйшым за залаты.

«О, дзякуй табе, Гаспадар ночы, яшчэ адзін далучыўся да нашай кагорты. Ён будзе поўнасцю нашым, і ў першую чаргу — гваім. Гэты хлопец не дробязны вінцік, якіх хапае паўсюль, ён будзе максімальна набліжаны да цябе, мой Гаспадар, як і я»,— Максім пацягнуўся на сядзенні машыны, сагнуўшы рукі ў локцях і закінуўшы іх за плечы.

— Пра ключ не хвалюйся, ён твой і заўсёды будзе належаць толькі табе. Ведай адно — ключ спатрэбіцца табе пры ўваходзе ў вечнае царства Гаспадара. Вось у тую часіну ты яго і атрымаеш, ён сам з’явіцца ў руцэ. О’кей? Ѵае nictis.

— Што?

— Нічога. Люблю я кідацца лацінскімі слоўцамі. Няўжо не гаварыў, што вучыўся я ў свой час у нашанскім медінстытуце? Адтаго і лацініца прэ, як сгрумень вады з падранага поліэтыленавага пакета.

— Разумны.

— Кінь бязглуздзіцу несці. Навучыцца можна чаму хочаш. Зараз модна на такія залепы адказваць вось такім выразам:

«Пры жаданні і зайца можна навучыць курыць». Уразумеў? Прырода — вось аснова ўсяму, прыплюсуй да яе і тую сілу, якая бароніць кожнага ад няўдаліц і няўладзіц жыцця. У нас з табою гэта агульная сіла, сіла абаронцы Гаспадара.

Вілен слухаў знаёмца (ці як ён сам паспеў ужо не раз назвацца — сябра і брата) і поўнасцю яго не разумеў. Пакуль не разумеў. Толькі, а хлопец быў у гэтым упэўнены, прасвятленне ў блытаніне гамонкі хутка прыйдзе само сабой.

— Ты любіў у юнацкім узросце чытаць Джэка Лондана? — ні з таго ні з сяго спытаў Максім.

— Чуў пра яго ў школе-інтэрнаце.

— Добра, калі чуў. Дык вось, Джэк сцвярджаў, што пры­рода крывава-клыкастая і кіпцюрыстая. Ён гаварыў: «Быць жорсткім дрэнна, але гакі кош г, які трэба плаціць за тое, каб выжыць. Маладыя забіваюць старых, а моцныя забіваюць слабых вось такі няўмольны закон. Чалавек вядзе барацьбу супраць стыхій ці супраць сабе надобных, і ў гэтай 6арацьбе яму няма на што і на каго абаперціся, акрамя самог л сябе». Бачыш. якія пірагі з блінамі. Нам, сябрук, лягчэй, у нас заплячыма стаіць Гаспадар, а мы яго верныя служкі. Мы усе, хго паспытау і адчуў смак, і ёсць дзеці Гаспадара

ночы...

Вілен здзівіўся, калі расплюшчыў вочы. Ягоны срэбраны «мерседэс» сгаяў на ўзбочыне дарогі і заспакоена вуркатаў рухавіком, нібы прыгрэтае кацяня на каленях мажнай гаспадыні.

— Ёлы-палы! 1 трэба ж задрамаць за рулём! Яшчэ такога ніколі не было. Ноччу ж спаў, як чумак, што ўпіўся гарэліцы, а тут, на дарозе, нечакана змарыла. Цьфѵ ты.— Хлопец цвыркнуў слінай праз прачыненае бакавое шкло.— Ехаць да нашага Дома ночы хоць і няшмат засталося, але трэба праворней варушыцца. I чаму кіданула мяне ў даўнія і лішнія цяпер ужо ўспаміны? Няўжо настальгія па мінулым вакзальным жыцці? Га-гага,— на поўныя грудзі, аж аддалося ў патыліцы, рагатнуў Вілен.

«Сёння агульны збор. Маску-натварнік не забыў, ланцужок з сабачых зубоў на шыі, насгой чамярыцы са спіртам узяў Гурон».

Гвар хлопца цяпер ужо быў сур'ёзны і заклапочаны. Гладкі лоб ад напружанай задумлівасці прутом перасекла таўставатая вена, вочы прыжмураныя, ад чаго ў іх кутках да скронь пабеглі вееркамі танюсенькія зморшчынкі.

Колы машыны плаўна і абыякава, нібы гуляючы, пераадольвалі няроўнасці і выбоіны дарогі. Поўня чароўным і вялізным бяльмом вісела ўдалечыні, над самай сярэдзінай гэ­тай глухой лясной дарогі. Вілен узіраўся ў халодна-прыцягальнае свягло поўні і яскрава, з кожнай хвілінай, з кожным імгненнем адчуваў, як закіпае ў целе кроў, апаноўвае шчыкаглівая ўзбуджанасць, часцей і больш напорліва ў сярэдзіне грудзіны гойцае сэрца, ягоны грукат даносіцца да скроняў і патыліцы.

Вілен першы разтрапіў вось у такі, не вядомы яму раней стан. Але, як ні дзіўна, хлопца гэта не спалохала. За апошні год з хвосцікам, а менавіта столькі часу ён ужо быў Дзіцем ночы, гуронаўцам. Вілензвыкся прымацьяк належнае ўсё тое, штоз ім робіцца.

«Хутчэй, хутчэй давай каціся, мой жалезны канёк,— Падкідны падганяў сябе.— Вось за той павароткай і наш дом, нашы непарушныя ўладанні».

«Мерседэс» завярнуў за каленападобны выступ ельніку, і фары машыны выхапілі з прывіднага змроку ночы прыземісты драўляны двухпавярховік. У зацемненых вокнах не бачылася ні іскрынкі, ні пробліску святла. Калі б выпадкова чалавек, што заблудзіўся і шукаў ратунку, патрапіў прыцемкамі ў гэта мес­ца, то ён не адразу б і заўважыў будынак. Зусім не кідаліся у вочы яго пачарнелыя сцены, ашаляваныя ў даўнія часы свежымі, з мудрагелістай разьбою дошчачкамі. Шыферны дах пад лапкамі елак густа і буйна парос імхамі, а над казырком, які звісаў над прыступкамі ўвахода, раслі тры маладзенькія бярозкі.

Там-сям, праз адарваную некім шалёўку, выглядалі гнілаватыя бярвенні з глыбокімі парэпанымі трэшчынамі. Даўно занядбалі свой дом адпачынку працаўнікі костнага завода. Адракліся ад двухпавярховіка, як ад шалудзівай сіраты ці карослівага калекі. А яму б, гэтаму дамку, патрапіць бы ў добрыя, умелыя рукі майстроў, і, глядзіш, праз нейкі час увішнай працы ажыў бы дом костнікаў, зірнуў на белы дзень памытымі і чыстымі вокнамі, запоўніліся б пакоі, сталоўка і фае смехам ды музыкай. Пружыны ложкаў парыпвалі б пад разгарачанымі целамі каханкаў. Але, але...

Вілен заўважыў, як з прыцемненага боку ўваходных дзвя­рэй паспешліва аддзялілася чалавечая постаць і павольна, ня­спешна скіравалася да ягонай машыны. У святле фар «мерсе­дэса» хлопец адразу пазнаў Гурона. Накінутая на плечы чор­ная шаўковая хламідзіна прыкрывала ягонае цела, на галаве ўзвышаўся такі ж чорны каўпак-карона, які ўвенчваўся перавернутым дагары шасціканцовым крыжам. Твар Максіма хаваўся пад яго заўсёднай маскай-трохкутнікам. На яе сажыстай паверхні фасфарычна блішчэлі проразі вачэй і рота, а там. дзе павінны знаходзіцца шчокі, ірванымі ранамі крывавілі шматкі чырвонай матэрыі. Вілен часта бачыў Гурона ў гэтай апратцы з маскаю, таму выгляд сябра-паплечніка ў цішы лесу, каля Дома дзяцей ночы, не выклікаў аніякіх адчуванняў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Казлоў читать все книги автора по порядку

Анатоль Казлоў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дзеці ночы отзывы


Отзывы читателей о книге Дзеці ночы, автор: Анатоль Казлоў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img