Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны

Тут можно читать онлайн Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны краткое содержание

Брамнік заўжды самотны - описание и краткое содержание, автор Юры Станкевіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Брамнік заўжды самотны - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Брамнік заўжды самотны - читать книгу онлайн бесплатно, автор Юры Станкевіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

***

Трэнер Сманцар, між тым, вырашыў давесці сваю добраахвотную місію да канца, вылавіў пасля гульні хлопчыка, прадставіўся і прапанаваў:

— Не супраць, калі я пагавару з тваімі бацькамі? Пара табе, братка, рэалізавацца ў жыцці.

Высокі, пад сто восемдзесят — вызначыў Пётр Сманцар — хлопчык, зацікаўлена агледзеў незнаёмага дзядзьку шэрымі вачыма, нерашуча правёў далонню па коратка стрыжанай светлавалосай галаве.

— Навошта? І пры чым тут бацькі?

— Табе варта пачаць ездзіць на трэніроўкі ў абласную футбольную школу. Упэўнены — цябе залічаць.

— Праўда? — вочы хлопчыка ўспыхнулі радасцю.

— Зуб стаўлю, — пажартаваў трэнер Пётр Сманцар. — Там у мяне сябра дырэктарам — Міхась Катовіч. Былы футбаліст. Можа, чуў пра такога?

— Чуў, — памаўчаўшы, сказаў хлопчык, — ён калісьці гуляў за «Дынама». Так?

— Добра, што ты ведаеш. Дык згода? Тады паехалі. Вунь і мая тачка стаіць.

Але адказам на прапанову была нечаканая зацятасць. Максіма нешта турбавала.

Усё высветлілася, калі трэнер Сманцар разам з хлопчыкам зайшлі да таго ў кватэру. Яшчэ ў кутку, у прыхожай, ля вешака, ён мелькам убачыў сетку з пустымі бутэлькамі, убогую мэблю, пашарпаныя шпалеры, пачуў пах тытуню. І ўвогуле, пах неўладкаванасці і галечы.

Бацька Максіма, азызлы, з нездаровым тварам, сядзеў на кухні і паліў. Ад яго да таго ж ледзь улоўна несла алкаголем.

— У спартыўную школу? — спытаў ён. — Ну, дык у чым праблема? На здароўе. Няхай трэніруецца.

Трэнер Пётр Сманцар сеў на зэдлік, які яму прапанавалі, і пачаў тлумачыць. Да школы адсюль каля пятнаццаці кіламетраў. Туды ходзіць аўтобус. Трэніроўкі спачатку па тры разы на тыдзень.

— Аўтобус бясплатны? — перапыніў яго бацька хлопчыка.

— Не. Білеты і ўзмоцненая пайка — гэта ўжо ваш клопат.

— Тады, я — пас. Вам трэба — вы і аплачвайце.

Нічога акрэсленага не сказала і маці хлопчыка, якая вярнулася з працы (бацька, як аказалася, быў увогуле часова беспрацоўны), крывіла вусны ў няшчырай усмешцы, таксама запаліла. Ёй было відавочна цяжка ад прысутнасці незнаёмца.

Трэнер Пётр Сманцар развітаўся і сышоў.

— Не крыўдуй на нас, Максімка, — адразу звярнулася да сына маці. — Прысядзь, паеш. Вось бацька ўладкуецца на працу — адразу замовім табе, што трэба.

— А пакуль тое, можа, па бутэлечку для вас збегаць? — з’едліва спытаў ён. — Ці пустую тару здаць? — І, грукнуўшы дзвярыма, выскачыў з кватэры. Так, ён крыўдаваў на бацькоў. І не за тое, што не знайшлі сябе ў жыцці, а за тое, што пачалі піць. З іншага боку — бацькоў не выбіраюць. Вось вырасце крыху — і ўсё будзе інакш. Гэ-х-х, як яму хочацца паступіць у тую знакамітую школу, стаць футбалістам! Галкіперам. Такім, як вялікі Луіс Чылаверт. Напісаць бы яму ліст, спытаць парады. Але.

Максім спыніўся ў роспачы. Сонца перайшло ў зеніт. У двары было пуста. Пагаварыць з кім? Няблага б з Юляй, дзяўчынкай з паралельнага шостага «Б», з якой зусім надаўна пачаў сябраваць. Дык яна, пэўна, на лецішчы. Пайду да цёткі — урэшце вырашыў Максім.

***

— Заходзь, — абрадавалася пляменніку цётка Люба. — Абедаў сёння? Гавары праўду.

— Не паспеў.

— Нешта ты змрочны. Зноў з бацькамі дрэнна? Ну, можаш не адказваць, і так усё бачна. Сядай за стол — будзеш есці.

Праз гадзіну ён выклаў цётцы ўсё. Любіў яе. І што бацькі п’юць, і што ён вельмі хоча трэніравацца ў спартыўнай футбольнай школе, і што няма грошай на праезд. І ўвогуле — у яго дома няма нават якога таннага камп’ютара і таго горш — ён не мае мабільніка. А ён так хоча глядзець у запісе матчы з удзелам свайго ўлюбёнага Луіса Чылаверта. І што надакучыла і сорамна прасіць, каб яму далі гэтых запісаў-праглядаў, асабліва чэмпіянатаў свету, у сяброў аднакласнікаў, калі заходзіць да тых у госці.

Цётка Люба слухала, ківала, думала нешта сваё.

А праз дзень уручыла яму мабільны тэлефон і грошы — на праезд.

— Месяцы на тры хопіць, — дадала яна, — а потым разбяромся. Не згубі мабільнік. Гэ-х ты, сваяк мой гаротны. А камп’ютар, ужо прабач, пабагацееш — купіш сам. Ахвярую, чым магу.

Ён горача дзякаваў. Абяцаў цётцы дапамагаць, чым можа. Ведаў і ўвесь час памятаў, што цётчына дачка Вольга захварэла на анкалогію і памерла ў дзіцячым узросце, а муж сышоў да маладой, і што цётка Люба ўвесь час адна. І не сказаць, што заможная.

«Гранд-стадыён». Францыя. Ліон

Корнер — гэта заўсёды вялікая небяспека для галкіпера. Не раз і не два Палыч, як трэнер, паўтараў яму, што асцярожнасць — не загана, і кожны выхад з варот на перахват мяча павінен быць маланкавы і з матэматычнай дакладнасцю пралічаны на адпаведнасць, інакш ствараецца рэальная рызыка прапусціць крыўдны мяч. У кожнай камандзе існуюць засакрэчаныя найграныя камбінацыі на падачу вуглавога ўдару. Выконвае такі вуглавы звычайна адзін і той жа ігрок, альбо два. Перадусім ён калі-некалі сігналізуе, як будзе біць, у якую кропку ля варот, каб туды набягалі паўабаронцы, форварды ці падкраўся хто з высакарослых бекаў, альбо проста разыгрывае мяч кароткім пасам на выхад у штрафную саперніка.

...Цяпер гаспадары «паляны» спяшаліся, і чарговы вуглавы, не раздумваючы, разыгралі кароткім пасам у адзін дотык. Мяч падхапіў паўабаронца Нумба — увішны мурын з шапкай заплеценых валасоў на гала­ве — дрэдамі, і пачаў змяшчацца да цэнтра, неблагім дрыблінгам абышоў паўабаронцу Віталя Шаўцова, а пасля аднаго з бекаў — Максім нават не паспяваў заўважыць каго, пракінуў мяч сабе пад удар, пад левую нагу. Знаёмы яго фінт для варатара. Максім памятаў гэта з папярэдняга прагляду відэазапісу. Тым не менш удар заспеў яго знянацку. Мяч пайшоў верхам, у правую дзявятку. Менавіта туды, захапіўшы, як рэзерв на паратунак, некалькі дзясятых доляў секунды і кінуў ён у скачку сваё цела. Ад рукі мяч зрыкашэціў у перакладзіну і непрадказальна вылецеў назад, у штрафную, куды ўжо набягалі і форварды гаспадароў, і свае бекі. У мітусні апошнія і выбілі мяч за бакавую.

«Сэйв!» — падумаў ён, падхопліваючыся з зямлі.

Стадыён зноў расчаравана ахнуў. Напруга крыху аслабела, але пільнасць, як ён адчуваў, не варта было губляць нават на імгненне. Не дарэмна, як ён ведаў, за дзевяноста хвілін матча варатар губляе ў вазе ад трох да пяці кілаграмаў.

Між тым, час хоць, на яго погляд, вельмі марудна, але няўмольна для гаспадароў, бег да перапынку. Няўмольна, бо ісці ў распранальню, не забіўшы гола, яны, гаспадары пляцоўкі, не жадалі. Пэўна, на гэта і была ўстаноўка іх трэнера. Забіць. Хоць бы адзін мяч. Тады і з’явіцца ўпэўненасць у сваіх сілах, і наадварот — пачуццё прыгнечанасці ў гасцей. Як ужо ведаў Максім — у спартыўнай прэсе прагназавалі вынікі дзвюх сустрэч. У мясцовых сродках масавай інфармацыі ў спартыўнай прэсе цалкам аддавалі перамогу сваёй камандзе, і, наадварот, лічылі іх, футбалістаў з невядомай Беларусі, — аўтсайдарамі, вартымі памяркоўнай паблажкі, ледзь не пагарды. Успрымалі трэцеразрадным заводскім клубам, які цудам прасачыўся ў плэй-оф Еўралігі, і то, дзякуючы зніжцы ўзроўню асабістага складу каманды, жаданнем даць адпачынак «асноўнікам» перад адказнымі матчамі. Букмекеры цалкам, нібы змовіліся — прымалі стаўкі на карысць гаспадароў пляцоўкі з максімальна завышаным каэфіцыентам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Юры Станкевіч читать все книги автора по порядку

Юры Станкевіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Брамнік заўжды самотны отзывы


Отзывы читателей о книге Брамнік заўжды самотны, автор: Юры Станкевіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x