Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны
- Название:Брамнік заўжды самотны
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны краткое содержание
Брамнік заўжды самотны - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Юры СТАНКЕВІЧ
БРАМНІК ЗАЎЖДЫ САМОТНЫ
Аповесць
Замест уступу
Ён нягучна пастукаў у дзверы і на Максімава «не зачынена» ўвайшоў у цесны куток, дзе ледзь месціліся ложак, падрапаны стол і рыпучае крэсла. На выгляд яму было каля сарака гадоў: сярэдняга росту, у чорным плашчы, вакол галавы з гладка зачасанымі назад калеру саломы валасамі нібы гайдалася вузкае кола святла. Каб не гэта, дык, адным словам, дзядзька з вуліцы.
— Вы хто такі? — здзіўлена спытаў дванаццацігадовы Максім Гудаў. — Калі да бацькі, то ён спіць.
— Я да цябе, Максім, — сказаў незнаёмец і дадаў сарамяжліва: — Я — анёл. Імя — Херувім. Прыйшоў, каб выканаць тваё адзінае жаданне. Заўваж — адзінае.
— Нешта не верыцца.
— Нікому не верыцца.
— А што ад мяне трэба? — крыху памаўчаўшы, пацікавіўся хлопчык.
— Загадаць. Толькі і ўсяго. Да кожнага чалавека ў дзяцінстве прыходзіць нехта з анёлаў. Заўваж, толькі аднойчы. Хто што просіць. Адзін — цукерак, другі — ровар, трэці... Але... Што жадаеш ты? Хвіліну на роздум. Больш часу не маю.
— Не трэба хвіліну, — хлопчык паказаў рукой на сцяну, дзе вісеў плакат з выявай футбаліста. — Хачу быць галкіперам. Варатаром. Такім жа вялікім, як ён.
Анёл падышоў да сцяны, угледзеўся ў плакат і сказаў:
— Такім ты быць не здолееш, бо яму, калі ён яшчэ выступаў, не было роўных. А ўсё вялікае — непаўторнае. Але тваё жаданне я занатоўваю. Ты не пашкадуеш. Вось тут, на плакаце, стаўлю подпіс. Цяпер — бывай.
— Бывай і ты, — развітаўся хлопчык і... прачнуўся. У пакойчыку нікога не было. Максім Гудаў перавёў позірк на сцяну. Знаёмая постаць у карычневай футболцы з выявай тыгровай галавы. Мужны квадратны твар, кароткая стрыжка.
«Хасе Луіс Фелікс Чылаверт Ганселес, — прачытаў ён у каторы раз. — Парагвайскі галкіпер. Нарадзіўся 27 ліпеня 1965 г. у г. Лука. Рост 1 м. 92 см. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету. Аўтар адзінага ў свеце «хет-трыка» сярод варатароў. Выключны пенальтыст і выканаўца штрафных удараў. Забіў за спартыўную кар ’еру 62 галы».
...Але што гэта?
Хлопчык ускочыў і ўсутыч наблізіўся да плаката на сцяне.
Знізу нешта высвечвалася, нейкі надпіс.
І раптам ён прачытаў: «Згода. Херувім».
«Гранд-стадыён». Францыя. Ліон.
Са свайго месца на «банцы» — лаўцы запасных, васямнаццацігадовы Максім Гудаў убачыў, як іх асноўны варатар — трыццацігадовы Сяргей Румаш, выскачыў на перахоп і ў паветры, у скачку сутыкнуўся з абаронцам сапернікаў з «Ліона», які незаўважна, з-за спіны, падключыўся да атакі. Цёмнаскуры, мажнага целаскладу «лібера», ішоў на «набяганне» з выстаўленым каленам, што і вырашыла лёс Сяргея Румаша ў гульні.
Збіты з ног, ён паімкнуўся ўзняцца, але спробы адна і другая, былі дарэмныя. Суддзя на полі, англічанін Стайлз, у жыцці паліцэйскі, паказаў цёмнаскураму абаронцу ўсяго толькі «гарчычнік» і спыніў матч. Выклікалі ўрача і адразу «брыгаду». І не паспелі яшчэ пакласці асноўнага варатара Румаша на насілкі, каб вынесці з поля, як «коўч», галоўны трэнер — Пал Палыч Грак, схапіўся спачатку за галаву, спадзяваўся, можа, што будзе выдаленне, але хутка апамятаўся і змрочна кінуў яму: «Размінайся ў тэмпе і — на паляну».
Замена. І калі ўжо выбягаў, нацягваючы пальчаткі, да сваёй штрафной, пачуў услед: «Пацярпі да перапынку, не прапусці».
Пакуль бег, падумаў, што вось ён, галкіпер з дубля, якога, лічы, выпадкова павезлі за іх каманду — «Рэйду» на адну шаснаццатую Лігі Еўропы, нечакана (верагодна толькі на гэты матч) будзе стаяць за «аснову». І ўсё з-за таго, што атрымаў траўму другі варатар, а цяпер, выцякае — і першы, Румаш. Менавіта яму цяпер давядзецца выцягнуць за ўсіх увесь цяжар, і на які момант жахнуўся, але думаць ужо не было ні часу, ні магчымасці, тым больш — баяцца. Толькі прыгадалася: а як зрабіў бы на яго месцы вялікі Луіс Чылаверт, яго кумір?
А вось і яго «гаспадарка». Вароты, як і паўсюдна, памерам сем трыццаць два на два сорак чатыры метра, ды штрафная перад імі. Ды яшчэ мяч. Ён выбіў яго далёка наперад — няхай адчуюць яго ўпэўненасць. Стадыён загудзеў. Увогуле цяперашняя гульня — па сутнасці, суцэльны для гаспадароў гандыкап. Каб выйсці ў чарговы раўнд, яго камандзе трэба альбо нічыя з нулявым вышкам (і тое, у залежнасці ад таго, як згуляюць у групе), альбо перамога. Але, па настроі, па ўнутранай перакананасці (а ён адчуваў яе), гатоўнасці, імпэту да перамогі — не было. Не «каціў» у іх тэму і так званы «аўтобус» — звышабаронная тактыка. Каб стварыць сапраўдны «бетон» у абароне, рэальных сіл не хапала. І спадзявацца ім заставалася хіба толькі на ўдачу.
Хаду матча ён прадбачліва чытаў. Гульню «Ліона» вёў іх плэймейкер Бурэ — паходжаннем з Метраполіі, белы, вопытны распасоўшчык і дырыжор. Крайнія нападаючыя, часта мяняючыся месцамі, раз-пораз разрывалі абарону. Урэшце, адзін з гэтых «аўтсайдаў», Фаркон, выскачыў на ўдар, і ён толькі на ўзроўні падсвядомасці выцягнуўся ў струну і адбіў мяч кончыкамі пальцаў. Стадыён расчаравана выбухнуў тысячамі галасоў. «Сэйв! — пранеслася ў галаве. — Выдатны сэйв!» — і, падымаючыся, убачыў краем вока, як «коўч» Палыч далёка за броўкай ускочыў з лаўкі і ўскінуў угору вялікі палец. Толькі цяпер ён унутрана супакоіўся. Гэты ўдалы сэйв надаў яму ўпэўненасці. Ён стаў адрозніваць ігракоў з каманды сапернікаў, успамінаў урыўкамі іх характарыстыкі з прагляду фрагментаў гульняў, з перадматчавай разборкі, якой так усякі раз надаваў значэнне Палыч. Толькі б не «праваліліся» абаронцы, — мільгала ў яго галаве. Вытрымаць і не прапусціць. Да перапынку, між тым, яшчэ заставалася хвілін трыццаць.
Але ўжо праз хвіліну іх «вінгер» — ігрок, які любіць прарывацца да чужых варот па броўцы, падманным фінтом праскочыў абаронцу Жалкевіча (гэх, Жэня, Жэня!) і зрабіў хітрую і дакладную перадачу, якой і пачалася знакамітая чатыроххадовая камбінацыя — нібы з вучэбнага фільма, і замкнуць яе ўжо набягаў усюдыісны Бурэ.
— Я! — закрычаў тады ён, як звычайна крычаць галкіперы, калі бяруць на себе адказнасць за небяспечны эпізод, і рвануўся таму насустрач, па магчымасці закрываючы целам сектар варот. Але ўсё той жа Жэня Жалкевіч, тупа раззлаваны і ўзбуджаны сваім папярэднім пралікам, літаральна скасіў Бурэ проста ў пачатку штрафной. Тут як тут бег ужо да іх рэферы Стайлз са сваёй знакамітай з’едлівай усмешкай на твары.
Лысы яго чэрап блішчэў ад поту. Масіўныя сківіцы сціскалі свісток. Не марудзячы, ён крыважэрна паказаў на «кропку» — адзінаццаціметровую адзнаку.
Пенальці.
Стадыён падняўся і зароў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: