Ала Сямёнава - Бэзавы попел
- Название:Бэзавы попел
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание
Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Царавала атмасфера паразумення, надзей, спадзяванняў...
Заходзіў i Міхась Стральцоў. Знакаміты. Але да той незамглёна светлай славы дадалася яшчэ адна. Тая слава, што спадарожнічала не аднаму i не двум паэтам. Празаікам. Мастакам. Тая слава, што прывяла i ў Мазыр, адкуль я атрымала ліст...
З пачатку 70-х i ўзніклі тэлефонныя „спатканні”. Нейкай парою ён званіў часта, нейкай — гады ў рады. Заходзіў у выдавецтва. „Праводжу цябе да тралейбуса”. — „Чакай, я куплю піражок”. Ён гмыкаў, пасміхаючыся. I купляў на цэлы рубель тых піражкоў (ці не апошні рубель? Ён тады не рабіў афіцыйна, i грошы не вяліся ў яго). „Ведаеш, я буду цябе сустракаць, як з дзіцячага саду”. I мы доўга шпацыруем — з Паркавай магістралі (праспекта Машэрава) прысадамі, разлеглым яблыневым садам. „Ведаеш, Алеся (малодшая дачка, ад другога шлюбу) збіраецца ў секцыю тэнісу”. „Хто твой муж? Я ніколі не апушчуся да таго, каб пытацца ў некага”. „Вераніка [сярэдняя дачка, ад першага шлюбу], мая малодшая дарослая дачка, „піша”. „Здаецца: нешта ёсць”. Гэта пазней, ужо ўлісце, з Мазыра.
Згадваю ўсё гэта я зноў жа не дзеля рызыкі пазначыць — бачыце, як ставіўся да мяне Міхась Стральцоў, — а каб падаць штрышкі ягонага характару.
Ведала я яго, безумоўна, з лепшага боку. Нават i адтуль, з Мазыра, ён не пісаў, як яму там, што з ім, які яго побыт i небыт. Пра гэта згадвалася, можа, іншым адресатам? У лістах жа да мяне часам тое прарывалася агульнай раздражёнасцю ды хіба вось такімі радкаш: „Я сантыментальным яшчэ не стаў, але здагадваюся ўжо, што нешта падобнае чакае мяне паперадзе. Гэта, мусіць, ад адзіноты, уяві сабе многа-многа мужчын у адным месцы, да таго ж падобных адзін да аднаго, як шпакі. И все с болячками, с пупырышками — душевными, конечно, — бр-р!” Або: „Не забывай мазырскага палонніка”.
Агульны тон лістоў быў іранічна-лірычны, многія лісты былі з вершамі. Як згадваў ён сам: „...адбываю рату вершамі”. Часам ён так i пачынаў:
„Дзень добры, Ала!
Не сумую сягоння: навошта?
Mo цягнік пастараўся, а мо
Галубіная лёгкая пошта
Мне прынесла тваё пісьмо.
А чаму не паслаць было чаіц
Ад шумлівых тваХ берагоў,
Каб вясёласць маю прывячалі
Над маркотай асенніх лугоў?
Ix маркота хаця б з нагоды,
Што, зняверыўшыся ў журбе
Лістападаўскае прыроды,
Свет зняверыўся i ў сабе.
Што ўжо рэчкі, стагі i долы
I прадзьмуты вятрамі лес
У задумнасці невясёлай
Пакарыіліся восені спрэс, —
Хоць ад замеці ліставея
Скразнякамі святло ў барах,
Хоць i ў сэрцы трыімціць падзея,
Як лісток на тугіх вятрах...
Гэта ўсё так табе знаёма!
Не надумаю я з тугой,
Што ты бліжай цяпер да дома,
Чыім я дома да дома свайго, —
Проста гэту асеннюю замяць,
Гэты лес у асеннім агні
Пасыілаю табе на памяць:
Мне весною яго вярні! <...>„
Той ліст з „падарункам” я таксама атрымала яшчэ ў Дубултах. А перад тым быў вось такі.
„Дзень добры, Ала!
— А таечка мая, а слухай-ка ты сюды-ы, — як любіла выражоўвацца адна вясковая кабетка, — ляжу гэта я на казённым ложку, пятою збэрсаўшы казённае прасцірадла, вырачыўшы вочы i ўталопіўшы ix у столь (цьфу, — зноў слоўца бессмяротнага У.!), дык ляжу гэта я i думаю: а што было б, каб, скажам, Д. раней за X. стаў акадэмікам i што сказаў бы на гэта Саша Яскевіч? Га?
I тут мне прыносяць нешта падобнае да пісьма. Гм! Почырк, скажу я, востранькі такі, але i завітушачкі ёсць, — ну, не раўнуючы, — колючая ружа! Эге, — думаю i ўспамінаю, што казаў у такіх выпадках мой сусед — „Эх, Мяндоза, тут няйначай нейкая Мяндоза!” — Гэта ён некалі шэкспіраўскі спектакль па тэлевізары бачыў, i класіка яго праняла. Гляджу далей: Гвадалупа не Гваделупа, Ганалулу не Ганалулу, Ганалес не Ганалес — Паланга нейкая. А самае дзіўнае: там, дзе подпіс павінен быць, ці то вензель, ці то адмысловая пячатка. Падобная i да жука скарабея i да кітайскага ці японскага знаку. Ну, думаю, тут без М. Ф. Фядоранкі (ці Федарэнкі?) не разбярэш. Ці то хіба кавабату на дапамогу паклікаць.
Але ўсё-такі, таечка ты мая, сэнсу я даўмеўся, i дапяў, i дапаў, і насалоду, як Караткевіч ужо кажа, тым часам меў. Дзякуй.
Ну, дык вось. Хмаркі, дзякуй Богу, плывуць i тут, а куды i з якім намерам, нават на КПП (кантрольна-прапускны пункт) не ведаюць. А сосны тут таксама ёсць, i над імі музыка пад вечар да знямогі грае, запрашаючы праімчацца на аленях ранкам раннім, а бывае, што над безабаронным птаствам i сімфонія грыміць. Невядома навошта, так сабе. Хочаш вершык пра гэта?
Вось гэта музыка сама Сабе гучыць... ”
Далей ішоў цалкам верш. Ён ёсць у яго кнігах.
Лісты былі розныя: паштоўкі-віншаванні, часцей — вялікія, часам на некалькі старонак яго спорнага, сціслага почырку. Я была акуратным рэспандэнтам. Яму быў патрэбны такі.
...Яго лісты. Не толькі ў мяне, вядома. А я, перагортваючы — перакладзеных паперай бібулковай, — баюся дакрануцца: лісткі клёна, пялёсткі браткаў, бэзу, яшчэ нейкіх кветак, — яны рассыпаюцца ад дотыку. I застаецца бэзавы попел. Бэзавы попел... Тут свой патаемны сэнс. Той, які ўкладваў у яго Барыс Пастарнак.
...Некалі я адпісала Міхасю ў Мазыр, што не маю права адна валодаць такой раскошай — яго вершамі. Ён надрукаваў ix.
То i гэтымі лістамі я адна не маю права валодаць... Пэўна.
Мабыць, было б больш этычна — i разумна! — дачакацца моманту, калі цвярозы рэалізм прыроды нават усіх эўдэманістаў прыводзіць да той рысы, што неаспрэчна дае права на думку — mors Ultima ratio. I трэба было б, прыгожа-традыцыйна ўклаўшы свой рукапіс i арыгіналы лістоў Міхася Стральцова ў тэстамент, — пакінуць нашчадкам гэтую турботу. Але — што будзе пэўным, калі ўжо i мая воля захлынецца зямлёю ці попелам крэматорыя? Таму i пазначыла я сабе публікацыю як права. Не — як абавязак. Хаця б таму ўжо, што ў лісце сваім, без даты (на канверце — 19.IV.82 г.), Міхась Стральцоў пазначаў: „Гэтым разам я не буду такім увішным, як мінулы раз, — не назнарок, а таму, што ўчора, у чацвер, ніяк не здолеў табе адпісаць, i тое пісьмо, ненапісанае, не пайшло раніцай сёння, а раніцай быў апошні тэрмін: пошту цяпер забяруць толькі ў панядзелак. Два дні, калі не болей, для нас з табой прападуць.
Але ўсё роўна пішу вось у пятніцу, суцяшаючы сябе тым, што калі захачу, магу прадоўжыць i заўтра, i паслязаўтра — нешта накшталт дзённіка распачаць можна ”.
A ў лісце ад 30.VI таго ж года зноў даводзіў: „Пра жыццё-быццё сваё „дыіярыуш”, так сказаць, свой я табе так ці інакш выкладаю”. То, мабыць, усё ж — абавязак ёсць. Перад Стрельцовым. Перад яго памяццю. I ў абарону таго, што яго пяро не згубіла свае здольнасці — мне даводзілася чуць, што празаік Стральцоў „все, что мог, уже совершил”. І — таму, што драма жыцця Міхася Стральцова — у нечым i драма пакалення. І даючы фрагменты, эпізоды, абразкі гэтай драмы, я хачу даць штрышкі, пункціры існавання яго як выразніка нашага пакалення. Пакалення — маючы на ўвазе людзей, якім блізкія былі менталітэт, светапогляд Міхася Стральцова. Яго настрой. Яго свет.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: