Марына Аммон - Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця
- Название:Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Марына Аммон - Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця краткое содержание
Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Фантастычная літаратура сёння дэманструе відавочны заняпад навуковай фантастыкі і шырокае развіццё “мяккіх” формаў незвычайнага: антыўтопіі, сацыяльнай, філасофскай, псіхалагічнай фантастыкі, альтэрнатыўнай гісторыі, апакаліптыкі, постапакаліптыкі, кіберпанку і г. д. Тым не менш у новых творах назіраецца актыўная пераемнасць замацаваных у прыгожым пісьменстве традыцый жанру. Так, па словах Я. Брандзіса, навука ў яе цесным перапляценні з мастацтвам непазбежна “ўплывае на вобразны лад, сюжэтныя пабудовы, лексіку, стыль і іншых адгалінаванняў фантастыкі” [4, с. 48].
Акрамя таго, узмацненне тэхнафобных тэндэнцый унутры грамадства, а таксама глыбокае расчараванне многіх людзей у навуковым прагрэсе прывялі да наступнага ўзмацнення “літаратуры ўцёку”, непасрэдна не звязанай з аб’ектыўнай рэальнасцю. З’яўляецца вялікая колькасць наратараў, якія, абраўшы творчасць Д. Толкіна, Р. Говарда і іншых у якасці эталону, будуюць свае тэксты на аснове міфалогіі, містыкі, сярэднявечнай (датэхнагеннай) рамантыкі рыцарскага эпасу. Адметнае месца сярод іх займае мастацкая практыка Р. Жалязнага, А. Сапкоўскага, П. Андэрсана і інш.
Такім чынам, замежная фантастыка ў той ці іншай ступені адлюстравала дынаміку ведаў чалавецтва эпохі мадэрну і постмадэрну ў сувязі з трансфармацыяй соцыуму і фарміраваннем навукі ў якасці сучаснага інстытута. Варта адзначыць, што асаблівая роля ў дадзеным працэсе належыць славянскай, у тым ліку і беларускай, літаратуры пра цудоўнае, якая прадэманстравала выдатны прыклад спалучэння ў сваіх творах глабальных і рэгіянальных тэндэнцый.
Спіс літаратуры
1. Лем, С.Фантастика и футурология : в 2 кн. / С. Лем. - М. : АСТ : Хранитель, 2008. - Кн. 1. - 591 с.
2. Брандис, Е.Научная фантастика и человек в сегодняшнем мире / Е. Брандис // Вопросы литературы. - 1977. - № 6. - С. 97 - 126.
3. Фетисова, А. Н.Научная фантастика в условиях модерна и постмодерна : культурно-исторические аспекты : дис. ... канд. филос. наук / А. Н. Фетисова. - Ростов н/Д, 2008. - 147 с.
4. Брандис, Е.Научная фантастика и художественное познание действительности / Е. Брандис // Художественное творчество. - Л. : Наука, 1983. - С. 37 - 58.
Интервал:
Закладка: