Марына Аммон - Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры

Тут можно читать онлайн Марына Аммон - Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Марына Аммон - Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры краткое содержание

Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры - описание и краткое содержание, автор Марына Аммон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры - читать книгу онлайн бесплатно, автор Марына Аммон
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

МАРЫНА АММОН

КАТЭГОРЫЯ ФАНТАСТЫЧНАГА Ў СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Эстэтычная катэгорыя, заснаваная на парушэнні межаў, правіл рэпрэзентацыі рэчаіснасці, вядомая сусветнай культуры як фантастычная. Улічваючы шырокую распаўсюджанасць дадзенага паняцця ва ўсіх сферах функцыянавання мастацтва, варта заўважыць, што найбольшае развіццё яно атрымала менавіта ў літаратуры, здольнай да надзвычай дакладных і разгорнутых артыкуляцый сэнсу.

Нягледзячы на доўгі перыяд бытавання ў прыгожым мастацтве згаданай з’явы, для многіх даследчыкаў асабліва актуальным паўстае пытанне яе эксплікацыі (максімальна падрабязнага, скрупулёзнага тлумачэння). Выключная ўвага аддаецца праблеме ідэнтыфікацыі названай раней разнавіднасці мімесісу з дапамогай такіх тэрмінаў, як мастацкі прыём і метад, а таксама жанр, від і род.

ГІСТОРЫЯ РАЗВІЦЦЯ ФАНТАСТЫЧНАГА ў ПРЫГОЖЫМ ПІСЬМЕНСТВЕ

Па словах расійскага даследчыка К. Фрумкіна, сёння вылучаюцца як мінімум тры асноўныя этапы развіцця фантастычнай традыцыі: “фантастыка фальклору, фантастыка рамантызму і сучасная фантастыка” [1, с. 3]. Відавочна, што адзначанае паняцце валодае пэўнай гістарычнай рэлятыўнасцю, залежыць ад таго, у якую эпоху выказваецца меркаванне пра фантастычнасць пэўнага вобраза ці сюжэта.

Тэарэтыкі зыходзяцца ў адным: узнікненне фантастыкі - заканамерны вынік духоўнага развіцця грамадства. Яе вытокі ў першабытным соцыуме, дзе адно з цэнтральных месцаў займала міфалагічная ментальнасць, якая ўяўляла з сябе сінтэз навуковай аналітыкі і мастацкай тыпізацыі. У міфе, адным з самых старажытных прадуктаў нематэрыяльнай дзейнасці чалавека, знешняя рэчаіснасць з яе характэрнымі заканамернасцямі персаніфікавалася ў вобразах багоў і герояў. Аднак трэба ўлічваць спецыфіку мыслення тагачасных людзей, бо, як слушна заўважае культуролаг А. Коўтун, “архаічны свет не ведае фантастыкі ва ўласным разуменні слова: для сучаснай яму свядомасці ўсё ў ім уяўляе з сябе абсалютную рэальнасць” [2, с. 5].

Большую цікавасць для навукоўцаў у дадзеным кантэксце ўяўляе час, калі старажытныя фальклорныя формы паступова адыходзяць ад практычных задач ірацыянальнага асэнсавання рэальнасці. Згаданая акалічнасць звязана, у пер­шую чаргу, з далейшым развіццём цывілізацыі, пашырэннем і паглыбленнем скарбонкі ведаў homo sapiens пра навакольнае асяроддзе. Постміфатворчыя ўяўленні, рэалізаваныя ў вуснай народнай творчасці (напрыклад, у чароўнай казцы), сталі адной з першых крыніц літаратурнай фантастыкі.

Яркім прыкладам цеснага спалучэння вербальнага мастацтва з міфам з’яўляецца эпоха Антычнасці. Менавіта тады ў літаратуры былі сфарміраваныя дзве асноўныя формы бытавання катэгорыі фантастычнага - утопія і фантастычнае падарожжа. У творах “Аб гіпербарэйцах” Гекатэя Абдзерскага, “Святы спіс” Эўгемера, “Востраў сонца” Ямбула, “Адысея” Гамера і іншых прысутнічае шырокі зварот аўтараў да другаснай умоўнасці (у адрозненне ад першаснай, мэта якой - найбольш адэкватнае адлюстраванне рэчаіснасці), наўмыснага парушэння праўдападабенства. Акрамя таго, своеасаблівым генератарам цудоўнага выступае драматургічная тэхніка Арыстафана (камедыі “Мір”, “Птушкі”, “Жабы”).

У гэты ж час назіраецца першая спроба адмысловай трактоўкі фантастычнага як адметнай некласічнай катэгорыі эстэтыкі. Так, Платон у дыялогу “Сафіст” вылучыў два асноўныя тыпы мастацкага вобраза - аўтэнтычны (“ікастычны”, звязаны з канкрэтным аб’ектам рэальнасці) і ілжывы (“фантастычны”, базісам якога выступае створаная аўтарам ілюзія).

Далейшае развіццё паэтыкі незвычайнага адбываецца ва ўмовах шырокага распаўсюджання ідэй сярэднявечнай схаластыкі і дагматызму. Адно з выключэнняў - рыцарскі раман, што амаль страчвае гістарычна-эпічны падмурак і дэманструе шырокае выкарыстанне казачных матываў (напрыклад, аповесці “Трышчан”, “Бава”, пераклады якіх былі досыць папулярнымі сярод беларусаў).

Заснаваная на ідэі творчай фантазіі канцэпцыя старажытнагрэчаскага мысляра была пераасэнсавана і адпаведна інтэрпрэтавана ў эпоху Рэнесансу (працы “Фіджына” Г. Каманіні, “Ідэя мастака, скульптара і архітэктара” Д. Белоры). Сведчаннем таму служаць шматлікія тэксты слынных творцаў Адраджэння: “Гарганцюа і Пантагруэль” Ф. Рабле, “Боская камедыя” Дантэ, а таксама мастацка-публіцыстычныя трактаты “Утопія” Т. Мора, “Горад сонца” Т. Кампанелы, “Новая Атлантыда” Ф. Бэкана і інш. Акрамя таго, як у “цёмныя вякі”, так і ў перыяд аднаўлення антычнай традыцыі асаблівую ролю адыгрывае жанр жыція святых, дзе цудоўнае выконвае ярка выражаную функцыю рэпрэзентацыі экстраардынарных, але рэальных для чытача падзей.

Мастацтва барока і Асветніцтва завяршыла распачаты ў папярэднія часы працэс эстэтызацыі катэгорыі фантастычнага, падпарадкаваўшы яе выключна рацыяналістычным мэ­там. Элементы незвычайнага выкарыстоўваюцца дзеля стварэння камічнага ці сатырычнага эфекту, ускладнення інтрыгі, маралізатарскай прапаганды (“Мікрамегас” Вальтэра, “Падарожжа Гулівера” Д. Свіфта, “Камедыя” К. Марашэўскага і інш.).

Інтэнсіўнае развіццё тэорыі і практыкі цудоўнага распачалося ў эпоху рамантызму. Адны з першых распрацовак у дадзенай галіне належаць Ш. Надзье (“Аб фантастычным у літаратуры”) і В. Скоту (“Аб звышнатуральным у літаратуры”), якія здзейснілі на старонках сваіх даследаванняў спробу вытлумачэння фантастычнага метаду ў літаратуры. Аднак, нягледзячы на той факт, што патаемнае, містычнае былі для творцаў “і зместам, і формай, элемен­там і светаўспрымання, і паэтыкі” [3, с. 183] (Т. Чарнышова), вядомыя тагачасныя дзеячы падкрэслівалі другаснасць, службовую функцыю згаданай катэгорыі ў параўнанні з філасофскім, грамадска-палітычным зместам створаных імі тэкстаў.

Арганічнае спалучэнне ў мысленні рамантыкаў пачуццёвага і рацыяналістычнага пачаткаў пры пастаяннай барацьбе паміж імі прывяло да таго, што любы фантастычны вобраз, нават самакаштоўны, быў у той ці іншай ступені ўмоўным. Містыка выступала альбо сродкам ацэнкі свету, выяўлення яго заган і недахопаў, прадстаўленых у творах адкрыта, наўмысна перабольшана, з відавочнай тэндэнцыйнасцю, альбо своеасаблівым дэтэрмінантам яшчэ цьмяна разгаданай, канчаткова не выяўленай заканамернасці развіцця чалавечага соцыуму. Але ў лю­бым выпадку фантастыка тых часоў з’яўлялася сродкам, а не мэтай.

У дадзеным кантэксце, акрамя выразнай блізкасці тэрмінаў фантастыка і алегорыя, актуальнай выступае акцэнталізацыя некаторых сучасных даследаванняў (“Прырода фантастычнага” Т. Чарнышовай, “Філасофія і псіхалогія фантастыкі” К. Фрумкіна і інш.) на ўнутранай тоеснасці катэгорыі цудоўнага ў літаратуры і такога віду мастацкай вобразнасці, як гратэск.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Марына Аммон читать все книги автора по порядку

Марына Аммон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры отзывы


Отзывы читателей о книге Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры, автор: Марына Аммон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x