Марына Аммон - Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры

Тут можно читать онлайн Марына Аммон - Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Марына Аммон - Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры краткое содержание

Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры - описание и краткое содержание, автор Марына Аммон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры - читать книгу онлайн бесплатно, автор Марына Аммон
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, і фантастыцы, і гратэску ў аднолькавай ступені ўласцівыя алагізм, глыбокае адчуванне дзіўнага, “перакуленага” свету і іх здольнасць выяўляць асноўныя супярэчнасці рэчаіснасці. Істотным жа адрозненнем, на думку культуролага Т. Чарнышовай, з’яўляецца тое, што “для разумення фантастыкі вызначальныя рысы набывае гнасеалагічны момант - адносіны веры і няверы, для гратэску ён аказваецца неістотным” [3, с. 79].

Трансфармацыя фантастычнага разгортваецца ў вербальным мастацтве канца XIX - пачатку ХХ стст. Паралельна з ростам цікавасці да паэтыкі незвычайнага ў неарамантыкаў, сімвалістаў, сюррэалістаў адзначанае паняцце сцвярджае сябе як адметны і самастойны эле­мент сусветнага прыгожага пісьменства. Хуткімі тэмпамі фарміруюцца і замацоўваюцца ў наратыўнай практыцы яе першыя разнавіднасці - навуковая фантастыка (Ж. Верн, Г. Уэлс і інш.) і фэнтэзі (Д. Толкін, У Ле Гуін і інш.).

Адбываецца прынцыповае адасабленне прафесійных фантастаў ад папярэдняй традыцыі цудоўнага. Абноўлены варыянт фантастычнай плыні абслугоўвае такія важныя акты чалаве­чага існавання, як “уцёк ад рэальнасці” [1, с. 6] і “пераадоленне рэальнасці” [1, с. 6] (К. Фрумкін). Паступова праходзіць даволі выразны падзел згаданай літаратурнай з’явы на “ўмоўную” і “безумоўную”, што рэалізавалася ў межах пытання дыферэнцыяцыі дадзенай разнавіднасці мімесісу ў якасці прыёму і метаду; жанру, віду і часам роду.

ФАНТАСТЫКА ЯК ПРЫЁМ І МЕТАД

Як слушна заўважае В. Рагойша, пад літаратурным метадам традыцыйна разумеюць сістэму “гістарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мастакі, блізкія па сваіх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры адборы, абагульненні і ацэнцы жыццёвых з’яў” [4, с. 50]. Прыём жа выступае структурным элементам вышэйназванага тэрміна, спецыфічным аўтарскім ходам для найбольш эфектыўнага ўвасаблення задумы.

На прыкладзе здзейсненага раней экскурсу ў гісторыю сусветнага прыгожага пісьменства было паказана, што фантастыка карысталася асаблівай папулярнасцю менавіта ў якасці адмысловага літаратурнага прыёму. Так, у межах разгледжаных культурных парадыгмаў (антычнай, сярэднявечнай, рэнесансавай, барочнай, асветніцкай, рамантычнай) цудоўнае выконвала выразна службовую функцыю трансляцыі той ці іншай ідэі ў прыхаваным, завуаляваным выглядзе, імкнулася да стварэння і выкарыстанняметафарычнага ладу ўмоўных вобразаў і сімвалаў часцей у іншасказальнай якасці.

Іншая сітуацыя склалася пры ўзнікненні так званай чыстай фантастыкі - свядомага, наўмыснага выяўлення выдуманых фактаў у літаратуры. У дадзеным выпадку размова ідзе пра спецыфічны мастацкі метад адлюстравання рэальнасці, калі фантастычнаму вобразу ці фантастычнай ідэі падпарадкоўваецца ўся структу­ра твора.

Адпаведна з гэтым У. Чумакоў у працы “Фантастыка як літаратурна-мастацкая з’ява” падкрэслівае розніцу паміж фантастыкай фармальнай (прыёмам) і зместавай (метадам). Пад першай ён разумее тэксты М. Гогаля, М. Салтыкова-Шчадрына альбо Б. Брэхта, якія звязвалі элемент незвычайнага з такой агульналітаратурнай задачай, як узмацненне экспрэсіўнасці. Другое паняцце максімальна раскрылася ў вер­бальным мастацтве XX ст., у творчасці Г. Уэлса, Д. Толкіна, Д. Оруэла, С. Лема ды інш.

У выніку некаторыя даследчыкі прапаноўваюць адрозніваць фантастыку як прыём і фантастычную літаратуру як сукупнасць пэўных нарацый, створаных з дапамогай адпаведнага мастацкага метаду.

ФАНТАСТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА ПАМІЖ ЖАНРАМ, ВІДАМ І РОДАМ

У сучасным літаратуразнаўстве былі неаднаразова здзейсненыя спробы ідэнтыфікацыі фантастыкі ў якасці самастойнай з’явы прыгожага пісьменства на базе такіх тэрмінаў, як жанр, від і род.

Галоўнымі прычынамі ўзнікнення пэўных складанасцей можна лічыць адсутнасць трывалага і максімальна дакладнага размежавання вышэйназванай групы тэрмінаў, а таксама шматлікія разыходжанні наконт жанравай класіфікацыі мастацкіх твораў. Найбольш слушны, на нашу думку, прынцып дыферэнцыяцыі тэкстаў адпаведна з іх прыналежнасцю да пэўнага фармальна-зместавага класа ўнутры таго ці іншага роду.

Пры адзначаным падыходзе фантастыка ўспрымаецца хутчэй як своеасаблівая трансгістарычная эстэтычная катэгорыя, а не як асобная мінімальная адзінка эпасу (незалежна ад шырокага бытавання тэрміна жанр у асяроддзі шчырых аматараў фантастычнай літаратуры). Бо, шукаючы адказ на пытанне, якімі дакладнымі ўнутранымі і знешнімі якасцямі валодае згаданая разнавіднасць мімесісу, навукоўца здольны даць змястоўнае і сістэматызаванае тлумачэнне толькі на першую яго частку.

Тым не менш на працягу мінулага стагоддзя ў межах дадзенай з’явы была напісана велізарная колькасць твораў, што свабодна групуюцца адпаведна з канкрэтнымі зместава-фармальнымі паказчыкамі. Гэта дае падставы для вылучэння многімі літаратуразнаўцамі такіх новых жанраў, як ужо названыя раней навуковая фантастыка і фэнтэзі, а таксама антыўтопія, сацыяльная, філасофская, псіхалагічная фантастыка, альтэрнатыўная гісторыя і г. д. Дадзеная акалічнасць, у сваю чаргу, прывяла да вызначэння некаторымі даследчыкамі фантастыкі ў якасці асобнага літаратурнага віду і нават роду (як з’явы, што існуе па выключных, толькі ёй уласцівых правілах і ставіць перад сабой адметныя ад іншых задачы). Акрамя таго, складанасці выклікае і адносная “маладосць” названай літаратурнай з’явы (XX - XXI стст.), і некаторая яе неадпаведнасць той архаічнай класіфікацыі мастацкіх твораў, якая была вынайдзена задоўга да з’яўлення фантастычнай літаратуры.

Такім чынам, фантастычнае ў гісторыі сусветнай культуры выступае спецыфічнай некласічнай эстэтычнай катэгорыяй, заснаванай на прынцыпе дэканструкцыі агульнапрынятых сродкаў адлюстравання рэчаіснасці і шырокім выкарыстаннем у тэкстах элемента незвычайнага. У прыгожым пісьменстве дадзеная разнавіднасць мімесісу па-рознаму трактуецца даследчыкамі. З аднаго боку, згаданы тэрмін рэалізуецца праз паняцці мастацкага прыёму (пераважна ў дачыненні да вербальнага мастацтва часоў Антычнасці - канца XIX ст.) і метаду (у асноўным арыентуючыся на нарацыі XX - XXI стст.). З іншага боку, фантастычная літаратура разумеецца як агульны дэтэрмінант цэлага шэрагу жанраў, у якіх цудоўнае пераважае ў працэсе сюжэтабудавання і трансляцыі асноўнай ідэі твора.

Спіс літаратуры

1. Фрумкин, К.Философия и психология фантастики / К. Фрумкин. - М. : Эдиториал УРСС, 2004. - 240 с.

2. Ковтун, Е.Поэтика необычайного : Xудoжеcтвенные миры фантастики, волшебной сказки, утопии, притчи и мифа (на материале европейской литературы первой половины XX века). - М. : Издательство Московского университета, 1999. - 310 с.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Марына Аммон читать все книги автора по порядку

Марына Аммон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры отзывы


Отзывы читателей о книге Катэгорыя фантастычнага ў сусветнай літаратуры, автор: Марына Аммон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x