Югася Каляда - Затрымка рэйса

Тут можно читать онлайн Югася Каляда - Затрымка рэйса - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Югася Каляда - Затрымка рэйса краткое содержание

Затрымка рэйса - описание и краткое содержание, автор Югася Каляда, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Затрымка рэйса - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Затрымка рэйса - читать книгу онлайн бесплатно, автор Югася Каляда
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль па паркоўцы яны прабіраліся між бліскучых машын да чорнага «Рэно» Мішэля, яны добра-такі вымаклі, ад нахабнай красавіцкай навальніцы іх нават не ўратавалі парасоны.

У машыне Уорвік сеў на пярэдняе сядзенне; яны не заязджалі ў горад, ехалі па Перыфэрык; Уорвік глядзеў, як шчоткі раз-пораз згортваюць з ветравога шкла шчыльную заслону вады, нібы прабіваюць дарогу аўтамабілю у фатальнай, катастрафічнай залеве. Бледна-жоўтыя, ружаватыя, блакітныя маланкі штохвіліны прарасталі ў небе, як фантастычныя нежыццяздольныя дрэвы. «Гэта не ёсць чалавечыя адбіткі», — Уорвік успомніў старую араб­скую байку.

Мішэль, які напружана ўзіраўся ў небяспечную цяпер магістраль, раптам загаварыў.

— Я часта думаю, асабліва ў час навальніцы: наколькі трывала мы замацаваныя ў гэтым свеце? Мне здаецца: а раптам якая-небудзь неасцярожная маланка прарве тканіну нашага часу, і мы выпадкова ўскочым у іншае вымярэнне? Ці яшчэ якім-небудзь іншым чынам трапім туды. Парушацца часава-прасторавыя сувязі... Я, на жаль, у фізіцы поўны нуль, у квантавай — тым больш, але чытаў у часопісе, там папулярна цытавалі Эйнштэйна. Эйнштэйн прадказваў канец нашага часу: тады гэтыя сувязі будуць станавіцца ўсё больш і больш нетрывалымі, паўсюль будуць узнікаць часавыя шчыліны, і людзі — калі дажывуць да таго часу — будуць правальвацца то ў сярэднявечча, то яшчэ куды. А Эйнштэйн дапускаў, што такія шчыліны ўзнікаюць і цяпер, толькі яны вельмі непрацяглыя па часе. Я думаю: а якая верагоднасць?.. Мабыць, мы ўжо праваліліся куды-небудзь, і цяпер апярэджваем гэтую рэчаіснасць хвіліны на дзве.

Уорвік, сапраўды ўпершыню за шмат гадоў, адчуў шалёную непадкантрольную радасць. «Свой! Свой!» — нібыта пабеглі па лабавым шкле чырвоныя літары, і ён спешна, каб запэўніць Мішэля ў тым, што і той — свой, падхапіў:

— Менавіта! Я гэтаксама думаю ў час пералётаў. Што такое час па вялікім рахунку? — умоўнасць! Тая ж самая тэорыя адноснасці — так, я таксама ў фізіцы нуль, толькі збольшага: Эйнштэйн. Дык вось, я пра часавую розніцу між кантынентамі. У мяне заўсёды зводзіць патыліцу, калі я ўяўляю, колькі часу цяпер у Манрэалі. Я не магу — і ніколі не мог! — прынамсі, уявіць, як там можа быць учарашні дзень? І яшчэ: як вымяраюць час на тых планетах, дзе сонцы абарочваюцца ў іншым тэмпе?

Мішэль таксама ажывіўся.

— Вось-вось! І галоўнае: хто гэта вызначае? Я аб першапрычыне, аб пачатку з вялікай літары. То бок, я хачу сказаць: нехта існуе. Або нешта. Як звышрозум.

Уорвік перапыніў Мішэля: ён адчуў, што цяпер між імі ўсталяваліся такія адносіны, калі парушэнне бачнасці прыстойнасці не будзе лічыцца за абразу:

— Паслухай, я хвіліну таму прыпомніў арабскую байку, менавіта пра гэта. Француз — дарэчы! — вандраваў па пустыні ў таварыстве правадніка-араба, і той, заўсёды, як прыходзіў час маліцца, маліўся Алаху. Француз — не ведаю, чаму менавіта француз там быў, захацеў урэшце з яго пакпіць і спытаў, маўляў, да каго ты звяртаеш свае малітвы? Адкуль ты ведаеш, што твой бог існуе? Араб, у сваю чаргу спытаў француза: «А як ты даведаўся, што сёння ўначы паўз наш намёт прайшоў не чалавек, а вярблюд?»

І здзіўлены француз адказаў: «Ну як... я ж бачыў адбіткі ног вярблюда!» І тады араб паказаў рукою на сонца і сказаў: «Гэта не ёсць адбітак чалавека!»

— Рэлігія — гэта ўвогуле такая падстава для разваг, — падтрымаў Уорвіка Мішэль, — я, у прыватнасці, выкарыстоўваю рэлігійную тэрміналогію ў якасці метафар.

Мабыць, існуюць сярод людзей падвіды, або раскіданыя па планеце плямёны, якія з’яўляюцца аднадумцамі. Хто ведае, як яны выхопліваюць адно аднаго з чалавечага акіяна, якімі сімваламі пазнаюць пасвячоных, ніхто старонні не ведае. А можа, тое, што завецца еднасцю чалавечых душ, у двукоссі, або без яго, — таксама нішто іншае, як складаныя камбінацыі невядомай гульні?..

Мішэль і Уорвік запэўнілі адзін аднаго ў сваёй далучанасці да тайнага таварыства і ўжо некалькі хвілін ехалі моўчкі. Але маўчанне не было няёмкім, напружаным. Наадварот, дамова сяброў, у якіх ёсць аб чым памаўчаць, як Мішэль раптам пачаў гаворыць пра зусім іншае.

— Мая жонка — не францужанка, — сказаў ён пра жонку так, нібы расказваў пра самога сябе: «Я нарадзіўся і вырас у Парыжы». — Яна з былога Савецкага Саюза.

— Руская? — з цікавасцю спытаў Уорвік, на працы яму ўжо даводзілася сутыкацца з некалькімі рускімі жанчынамі.

— Не, не, з іншай краіны. З Беларусі. З Брэста. Ірэн беларуска. У іх таксама ёсць такі горад Брэст, як і ў нас.

Уорвік нешта чуў пра гэтую мясціну, лічыў, што Беларусь — частка Расійскай Федэрацыі.

— І што, яны цяпер незалежныя?

— Так, абсалютна! З дзевяноста першага года! — Мішэль сказаў гэта з такім гонарам, нібы сам прымаў актыўны ўдзел у атрыманні незалежнасці гэтай краіны.

Мішэль жа тым часам працягваў.

— Я не памятаю дакладна, хто гэта сказаў, здаецца, нехта з нашых каралёў, нейкі Карл. карацей, такі трапны выраз: колькі моў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек. Мне і цяпер дзіўна ўсведамляць, што ў маёй жонцы быццам жывуць два чалавекі, з якімі я абсалютна не знаёмы.

— Два? Чаму два? — спытаў Уорвік.

— Ну. Калі палічыць. Ірэн ведае рускую і родную, а яшчэ і суседнія мовы.

— Яны маюць сваю мову?! — здзівіўся Уорвік.

— Канечне ж! — усклікнуў Мішэль, і амаль адразу засмяяўся. — Гэта цяпер мне вядома, а раней я таксама нічога пра гэта не ведаў. Ні геаграфіі — што ў іх там на ўсходзе робіцца, ні палітыкі, нічога! Ірэн мяне яшчэ называла цемрашалам. Мы, дарэчы, пад’язджаем ужо, зараз вы з ёю пазнаёміцеся.

Яны зноў змоўклі. Уорвік паспрабаваў уявіць, якая можа быць жонка ў Мішэля; чамусьці яна з’явілася перад ім у выглядзе маленькай вяртлявай чорнавалосай жанчыны сталага веку, якая кпліва крывіла вусны ды вымаўляла: «Цемрашал!» Уорвік думаў, што не можа быць такога шчасця, каб вакол яго раптам сабраліся «толькі свае»... Але гэтая незнаёмая Ірэн магла быць недарэчнасцю, жартам пана Лёсу. А пан Лёс часам падсоўвае табе ў каханыя зусім чужога чалавека: а раптам ягоны сябар Уорвік ужо лічыў Мішэля сябрам, аслеплены ды загнаны пад абцас якой-небудзь дурнаватай сквапнай сцервай, з тых «эмігрантак», з якімі ён сутыкаўся ў Манрэалі. Такія ведаюць чаго хочуць...

Да Уорвіка нават прычапілася брыдкая блюзнерская думка: а што, калі раптам гэтая Ірэн пачне заляцацца да яго? Ён жахнуўся ад гэтай думкі, спрабаваў адагнаць яе, але гэта ў яго не атрымлівалася. Яму ўяўлялася вадэвільная сцэнка: хлусліва-спакуслівыя позіркі Ірэн, шматзначныя яе ўздыхі ды выпадковыя дотыкі іхніх ног пад сталом. Уорвік нават на імгненне пашкадаваў, што не застаўся ў аэрапорце, і пачаў ужо турбавацца: яму не было так лёгка і бесклапотна, як раней.

— Пад’язджаем, — коратка паведаміў Мішэль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Югася Каляда читать все книги автора по порядку

Югася Каляда - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Затрымка рэйса отзывы


Отзывы читателей о книге Затрымка рэйса, автор: Югася Каляда. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x