Ганна Навасельцава - На векавечных межах...

Тут можно читать онлайн Ганна Навасельцава - На векавечных межах... - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганна Навасельцава - На векавечных межах... краткое содержание

На векавечных межах... - описание и краткое содержание, автор Ганна Навасельцава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

На векавечных межах... - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

На векавечных межах... - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганна Навасельцава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дапамажы, чалавеча, узбіцца на якую дарогу, — ласкава папрасіў цябе.

Толькі ты не паддаўся на такія хітрыкі. Зразумеў, хто перад табою. Запытаў

яго:

— Адкуль жа ты прыйшоў, вандроўнік?

— Здалёку, сынку, здалёку.

— А куды крочыш па такой багне?

— Туды, куды ты так хочаш дайсці, але ніяк не дойдзеш.

Ды прагна глянуў табе ў вочы. Падгледзеў твае прыхаваныя жаданні, у якіх ты сам сабе прызнацца не хацеў. Глянуў ды мовіць салодкім голасам:

— Ідзі да сваёй чараўніцы, хлапеча. Ідзі, а я падкажу.

— Што падкажаш? Да якой чараўніцы? — не адразу зразумеў ты.

— Той, якую пад высокім ясенем ты не ўтрымаў. Усё яшчэ кахаеш яе?

— А як жа.

— Мабыць, хочаш ведаць, дзе яе знайсці?

— А як жа.

— То хадзем са мною.

— А як жа.

Пайшоў ваўкалака, сочачы адным вокам, ці ідзеш ты за ім следам. А ты прайшоў колькі крокаў, спыніўся ды зноў пытаешся:

— А скуль ты ведаеш, чалавеча, дзе цяпер мая каханая?

— Вятры жыцця падказалі.

— То, мабыць, ты не просты вандроўнік?

— Мабыць, не просты.

І зноў трошкі ідзяце. Толькі не рушыш ты за ім ў багну. Зноўку мовіў, як быццам вагаючыся, як быццам спадзеючыся.

— І шмат каму твае вятры жыцця дапамаглі?

— Усім, хто меў ласку шукаць у мяне дапамогі. — упэўнена засмяяўся ваўкалака. — Большай дапамогі шукаці не будуць.

Ён многа людзей зводзіў з дарогі і ўжо адчуў, што ты ад яго не ўцячэш. Вось такія, якія сваімі нагамі ішлі да яго, весялілі людажэра найболей. Яны не мелі сілы змагацца. І ён ахвотна адказваў табе, пакуль не пачуў:

— Кажуць, што адзін балотны ваўкалака памрэ ад рукі таго, на каго ніколі не падумае. Твае вятры жыцця нічога пра тое не данеслі?

Сказаў так ды пхнуў ваўкалака ў дрыгвяністае акно, куды той даў нырца з галавою.

Толькі не доўга табе давялося радавацца сваёй хітрасці.

Не выйшаў ты яшчэ з балота, як раптоўна з-за купін выскачыў насутрач той самы людажэра. Ды ў сваім сапраўдным абліччы.

Блізка-блізенька падбег да цябе ваўкалака, ціха-ціха прашаптаў:

— Не табе, слабы сын смяротны, здабыць мне смерць...

— А чаму так? — не спалохаўся ты.

— А таму, што знайшоў я вялікую сілу.

— І дзе ж яна? Пакажы сваю сілу, забі мяне.

— Там, дзе табе не пабачыць. Хадзем, пакажу. Уведай тое перад смерцю.

Гэтым разам ты ішоў за ім след у след. Брылі вы доўга, пакуль не дапалі да

празрыстай крыніцы, што хавалася — дзіва дзіўнае — у самай непраходнай багне. І ноччу, і ў самы ясны дзень адбіваліся ў крынічнай вадзе іскрыстыя зоркі. Плавалі, як сапраўдныя, жывыя, нібы гэта перакулілася ў тую крыніцу высокае неба. Не мог схаваць ты сваё захапленне, пабачыўшы такое.

— Глядзі, гэта — зорніца, — мовіць табе ваўкалака. — Напіўся я халоднай вады і стаў дужым-дужым. Глынуў зорку, і ніхто цяпер не можа мяне перамагчы. Таму што нельга перамагчы крынічную прагу жыцця і зорную вечнасць змагання. У іх — веліч ляснога шолаху і замова палёў. У іх — бясконцае мноства мінулых і будучых жыццяў. Але ў гэта трэба паверыць, на гэта трэба спадзявацца. Ты ж страціў спадзяванне разам з каханай, якую ніколі не змог бы ўтрымаць. Ні ля ясеня, ні ў жыцці. Мне нават не шкада цябе, чалавеча.

І яшчэ сказаў, каб глянуў ты ў крыніцу апошні раз ды зрыхтаваўся памерці.

Глянуў ты ў крыніцу-зорніцу ды скочыў проста ў яе нерат. Ваўкалака ж за табою.

Мабыць, глынуў-такі той зорнай халоднай-халоднай вады. Можа, і праглынуў нейкую люстраную зорку. Хто ж ведае, можа, знайшоў моцы паверыць у сілу зямлі і сілу вады, якія цябе вырасцілі. Сілу паветра і сілу агню, праз які табе яшчэ трэба будзе прайсці. Цяжка мне пра тое казаць. Але пэўна ведаю, што з той зорніцы вярнуўся, вылезшы на дрыгвяністы бераг — на белы свет — толькі ты адзін. Ваўкалака застаўся ў крыніцы.

І яшчэ ведаю, бо казалі са шчырым здзіўленнем балацянкі, што ўсё ж не памёр ваўкалака. Калі ты ўжо хацеў ісці, адбілася сярод зорак у роўнядзі вады яго крыважэрная пашча. Гукнуў ён цябе, і ты на некалікі імгненняў спыніўся:

— Хлопча, мудры, паслухай мяне, каб не шкадаваць табе пасля.

— Чаго табе яшчэ?

— Не ўсё сказаў табе той чарадзей.

— Што ж ён не сказаў з таго, што ты скажаш?

— А ты паслухай. Чары адкрылі ўсім вартым тое вяшчуннае прадказанне.

І мовіў табе з крыніцы ваўкалака, што ратаваў хлопец сваю каханую, калі ўзяла яна белую ясеневую руку, што ўзлаваўся хлопец і зрабіўся ў сем разоў дужэйшы. Пацягнуў ды не толькі вызваліў сваю дзяўчыну, але і ўсё кодла нечысці з ясеня скінуў. Лесуноў, палевікоў, вадзянікоў, балотнікаў ды ці мала яшчэ каго. Сціх рогат, пачуўся жалобны плач. Сталі тыя, якія хацелі забраць прыгажуню, прасіці-маліці, каб ускінуў іх хлопец назад на ясень. Пагардліва зірнуў на іх асілак ды пацягнуў да багністай прорвы, што ад ясеня была не так далёка. Заплакалі тыя ясеневы сябрукі яшчэ гарчэй, скарбы вялікія хлопцу абяцаюць, абы не кінуў ён іх у бяздоннае балотнае вока.

— Навошта мне вашыя скарбы? — мовіў хлопец у адказ. — Грошы буду здабаваць працай рук сваіх, а большага мне і не трэба.

— Мы не грошы прапануем табе. Гэта больш вартае...

— Што ж для вас, нячысцікаў, больш вартае за грошы?

— Тое, што і для цябе, чалавеча. Пашана. Слава. І памяць, памяць бясконца доўгая за тое, што ты зробіш.

Зацікавіўся малады асілак:

— Што ж гэта такое? Кажыце...

— Дай спачатку слова, што пасадзіш нас назад на ясень...

— Так і быць, пасаджу. То кажыце, але калі падманіце, то кіну вас у прорву.

— Не, не будзем маніці. То слухай.

Зладжана загаманілі лесуны ды вадзянікі пра тое, што надыдзе хутка час, калі трэба будзе ратаваць людзей. Здарыцца вялікая бяда. Абудзяцца варожыя чарадзействы чужой зямлі. І тады прыляціць з чужыны цуда-юда, прынясе з сабою смерць і няволю. Цяжка будзе з ім, моцным, ды крылатым, змагацца. І тады той, хто зможа гэтае цуда-юда перамагчы, будзе абраны князем. І атрымае пашану, славу, памяць. А пра нялічаныя багацці не трэба і казаць. Але, каб выйсці з той бойкі жывым, трэба слаўнаму асілку разгадаць таямніцы таго страшыдлы. Тыя таямніцы схава­ны ў скарбах, якіх яшчэ ніхто не здабыў. Адно спадары лясоў і вод падказаць шлях да тых скарбаў могуць .

Распавёў гэта табе ваўкалака ды змоўк, чакаючы твайго слова.

— І як жа тыя скарбы здабыць? — звярнуўся ты да крыніцы-зорніцы.

— Гэтага я табе не скажу, — мовіў табе з крыніцы. — Табе і чарадзею твайму помсцячы, толькі адно навяшчую. Хутка настане час, калі паўторыцца вялікая людская бяда. Вернецца цуда-юда, прынясе з сабою няволю, гора і слёзы. Людскія слёзы. Табе, сын чалавечы, на іх глядзець. А паратунку не ведаць.

— Не табе аднаму вядома, як перамог той асілак чужынскага цуду-юду.

— Не мне аднаму, — задаволена ўсміхнуўся ваўкалака. — Стаяў ты на самым вялікім кургане, насыпаным на вечны спачын. Хто, ці ведаеш, спіць у ім?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




На векавечных межах... отзывы


Отзывы читателей о книге На векавечных межах..., автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x