Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта

Тут можно читать онлайн Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта краткое содержание

Разламашкі майстра Люфта - описание и краткое содержание, автор Кацярына Мядзведзева, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Разламашкі майстра Люфта - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Разламашкі майстра Люфта - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дарагі, што прыгатаваць на абед? Можа, кураня?

Бабуля закашлялася. Паліцыянт падняўся і прабасіў:

— Прабачце, мадам, праца патрабуе маёй прысутнасці ў камендатуры.

Слухаючы, як аддаляецца грук падкаваных ботаў, Антон разважаў: а можа, кінуць усё і з’ехаць? Вядома, разламашка знікла. Хтосьці яе забраў. Але што перашкодзіць зноў падкінуць яе Антону і навесці паліцыю? Ён заблытаўся. Калі яго хацелі падставіць, то рабілі гэта вельмі няўмела. Лепш хутчэй пакінуць дом, спаслаўшыся на неадкладныя справы. Але гэта выглядала б уцёкамі і прыцягнула б увагу. Так што Антон вырашыў пачакаць.

***

Абед прайшоў ціха. Ні ў каго не мелася жадання гутарыць і абмяркоўваць здарэнне, ды і кураня пад слівавым соусам было такое смачнае, што не пакідала часу на гутаркі.

А ўвечары да Антона прыйшоў чарговы візіцёр. Дзверы адчыніліся без груку, і ў пакой увайшла Аліна. Насуперак звычаю, яна была без цыгарэты. Антон прыўзняўся з ложка, апраўляючы адзежу.

— Чым абавязаны?

Цётка Аліна драпежна ўсміхнулася.

— Паслухай, навошта табе гэта разламашка? Прадай яе мне, за добрыя грошы.

— Не разумею, пра што вы, — прамармытаў Антон.

— Кінь, выдатна разумееш, — Аліна правяла чырвоным доўгім пазногцем па яго шчацэ. — Я бачыла ўчора, як вы з Юліяй выходзілі з-за стала. Я ведаю, што ты пракраўся ў дом дзеля разламашкі, і гэтае дзяўчо дапамагло табе яе выкрасці...

— Вы трызніце, — прамямліў Антон, адчуваючы, што заліваецца здрадлівай чырванню.

— Ты ўсё адно не зможаш яе прадаць! — горача і злосна вымавіла яна. — Ты не ведаеш патрэбных людзей!

— Ды не збіраюся я яе прадаваць! — ляснуў Антон. І, апамятаўшыся, дадаў: — Таму што ў мяне яе няма.

Але цётка Аліна яго не слухала.

— Дурань, ты нічога неразумееш, — нервова казала яна. — Разламашкі для цябе — артэфакт, скарб, прадмет даследавання, ты напішаш пра іх нікому не патрэбную дысертацыю, якую прачытаюць і пахваляць два-тры прафесары... А сапраўдныя знаўцы Люфтавага майстэрства заплацяць шалёныя грошы за любую разламашку з нашай хатняй калекцыі!

Калі Аліна нарэшце сышла, Антон устаў пад халодны душ. Яго сэрца білася так, што грук, напэўна, быў чутны на першым паверсе. «Што адбываецца, — думаў ён, — што адбываецца?»

Пасля душа ён паведаміў Юліі, што прыхварэў і да вячэры не спусціцца. Пераапрануўся ў піжаму, замкнуў дзверы на ключ і з галавой лёг пад коўдру.

Абудзіў яго знаёмы ўжо шум — хтосьці зноў пераваліўся праз плот і рухаўся да дома. У гэты раз Антон і не думаў выглядваць у калідор. Ён толькі задуменна праводзіў таямнічага наведвальніка поглядам і пажадаў таму поспехаў. Можа, так яно і лепш — ціхай сапай, пад сховай цемры, чыніць свае справы. Хм, а гэта думка!

Праз сем хвілін Антон, ужо апрануты і абуты, выкінуў праз акно свой чамадан і выскачыў сам. Другі паверх яго не палохаў — тут было невысока. Ён спрытна прызямліўся на ногі. Замёр, прыслухаўся. Здаецца, яго ўцёкі пройдуць незаўважанымі.

У небе ззяла поўня. Антон загледзеўся на яе і ледзь не страціў прытомнасць ад нечаканасці, калі за спінай раздаўся голас:

— Ты адрамантаваў маю ляльку?

За ім стаяла Кіра і задуменна глядзела на чамадан.

— Яшчэ не, прабач, — прагаварыў Антон. Паяца ён пакінуў у пакоі, на падушцы, разам з нешматслоўнай цыдулкай.

Кіра таксама зірнула на неба і прагаварыла:

— А раптам поўня — гэта вялікая разламашка? І яна зусім не тое, што мы дума­ем, гледзячы на яе ў тэлескоп.

— Вялікі срэбны мандарын, які завіс у небе? — прамармытаў Антон.

Кіра зірнула на яго з цікавасцю. Пашастала ў кішэні, працягнула яблычную карамельку.

Адчыніліся ўваходныя дзверы, на ганку з’явілася бабуля і стала высвістваць Люфі.

«Чорт, не спіцца ж ім», — падумаў Антон, імкнучыся неўзаметку адфутболіць чамадан глыбей у кусты. А бабуля заўважыла іх і наблізілася.

— Не спіцца, моладзь? — бадзёра спытала яна. — Вось і мне не спіцца. Усё думаю, куды магла дзецца разламашка, які злыдзень выкраў яе, адзіную ўцеху маёй самотнай старасці.

— Знойдзецца, — буркнула Кіра непрыязна.

— Кіра, наша перлінка, — бабуля патрапала яе па шчацэ.

Пачулася гучнае дыханне, і вялікімі скокамі да іх наблізіўся Люфі. Бабуля ўзяла яго за ашыйнік.

— Ну, дабранач, дзеці. Не гуляйце доўга, начное паветра залішне свежае...

— Калі я і перліна, то няправільнай формы, — прагаварыла Кіра, як толькі бабу­ля і сабака схаваліся ў доме. — Не ўпісваюся ў сямейнае калье.

Антон усміхнуўся.

— Няправільныя перліны шануюцца даражэй за правільныя, — сказаў ён. — Дзядуля распавядаў табе пра знакамітыя каштоўнасці мінулых стагоддзяў?

— Ведаю, — працягнула Кіра нудным тонам. — Тулава вадзяніка, цела пеўня. Ці шмат радасці быць часткай кампазіцыі.

— А ты хочаш быць саліцёрам? — засмяяўся Антон.

— Лічу за лепшае зусім не належаць да класа каштоўнасцей, — сказала Кіра ўпарта.

— Навошта ты так? — здзівіўся Антон. — Табе выпаў гонар быць членам такой знакамітай сям’і, а ты хацела б быць біжутэрыяй, забаўкай?

— Разламашкай, — у тон яму адказала Кіра. — Я хацела б быць разламашкай. Драўлянай ці алюмініевай. Рэччу ў сабе. І каб нічые цікаўныя пальцы не ўлезлі мне ў душу.

— Хм, — Антон закашляўся, прыняўшы апошняе на свой кошт.

— Ды не, я не цябе маю на ўвазе, — прамовіла дзяўчынка. — Ты бяскрыўдны. — Яна ўсміхнулася. — Хочаш, пакажу табе дзядулеву майстэрню?

***

Яны прайшлі ў глыбіню саду, дзе стаяла маленькая скасавураная хацінка. Антон здзівіўся, што майстар Люфт, чые творы каштавалі нечуваных грошай, працаваў у такой развалюшцы. Кіра нібы пачула яго думкі.

— Дзядуля не дазваляў рамантаваць майстэрню, — растлумачыла яна. — Ён лічыў, што стары і рыпучы дамок, здольны навеяць больш цікавых думак. Так што тут і дах працякае, і падлога месцамі прагніла. І яшчэ. ты не баішся пацукоў?

Яны ўвайшлі ў цёмнае памяшканне, Кіра намацала і запаліла свечкі. Адчувалася, што яна часта тут бывае.

У майстэрні ўсё выглядала так, быццам гаспадар выйшаў на ганак пакурыць і вось-вось вернецца. На стале валяліся бінакуляры, ювелірныя абцужкі і некалькі тонкіх срэбных пласцінак, і двума круглымі каменьчыкамі быў прыціснуты да стала абрывак абгортачнай паперы са спехам накрэсленай схемай. Стос чарцяжоў віднеўся ў шафе за шклом. Там жа грувасціліся гэблі і пасаціжы, цюбікі з фарбай, скрынкі з пацеркамі ды чарапкамі, клубкі і звязкі абрэзкаў, пэндзлі і мастыхіны ў трэснутым гліняным гарлачыку. На падлозе звалены драўляныя калодачкі, лісты металу, скруткі дроту, стаяў паяльнік, у куце Антон заўважыў маленькае кавадла. Штосьці рытмічна грукала пад столлю. На сценах віселі карты ды малюнкі, звязкі іржавых ключоў, мяшэчкі з цвікамі і мяшэчкі з арэхамі, старая рыбалоўная сетка з вялікім зелянявым кухталём. Шкляны шар цьмяна мігцеў, свечка адлюстроўвалася ў ім. «Калісьці ён плаваў у моры, падумаў Антон, цяпер жа збірае пыл у душным пакоіку». Але ж не, пакоік не быў душным, тут пахла паперай, габляваным дрэвам, растваральнікам для фарбы і яблычнымі карамелькамі, якія адну за адной запіхвала ў рот Кіра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кацярына Мядзведзева читать все книги автора по порядку

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Разламашкі майстра Люфта отзывы


Отзывы читателей о книге Разламашкі майстра Люфта, автор: Кацярына Мядзведзева. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x