Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання
- Название:Лекі ад кахання
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання краткое содержание
Лекі ад кахання - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА
ЛЕКІ АД КАХАННЯ
Паважны дзядок выплюхнуў на тратуар вядро мыльнай вады і прыняўся старанна разганяць пену швабрай. Каля суседняй хаты самавіты мужчына падстрыгаў кусты вялікімі садовымі нажніцамі, яго жонка стаяла тутжа і змятала састрыжаныя галінкі венічкам. На лаўцы каля фантана сядзела нянька з кніжкай, а побач дзеткі скакалі ў класікі.
— Утульнае ў вас мястэчка, — заўважыў Томас. — Чыста, ціха.
— Вядома, — кіўнуў таксіст. — А як жа інакш. Нам без цішыні — нікуды. Вядомая справа, навукоўцы: ім засяродзіцца трэба, падумаць, аловак пагрызці ў цішыні.
— Так, так, — падхапіў Томас. — Я чытаў, у вашым мястэчку самая вялікая шчыльнасць навукоўцаў на душу насельніцтва.
— На аднаго простата смяротнага — паўтара прафесара, — сказаў таксіст ганарліва. Хоць сам, без сумнення, належаў менавіта да простых смяротных. — Я сам бадай кожны дзень якога-небудзь навукоўца важу, універсітэт вунь дзе, далёка, да таго ж на ўзгорку.
— I праўда, — кіўнуў Томас з усмешкай. — Нетрэніраванаму чалавеку, ды яшчэ абцяжаранаму немалымі ведамі, ох як нялёгка туды падняцца.
Жаўтабокае таксі трухала па ціхіх вулачках. Томас глядзеў у акно. Удалечыні, на ўзгорку, паблісквалі вокны ўніверсітэта. А горад цешыў позірк дагледжанымі вулачкамі, ружамі, што аплятаюць кожны другі фасад, і найчысцейшым асфальтам — па такім можна ў хатніх тапках хадзіць.
— А вунь там, бачыце, — таксіст махнуў рукой направа. — Масток на горку? Там наша галоўная славутасць, Скала Закаханых.
— Няўжо няшчасныя закаханыя кідаюцца з гэтай скалы ў мора?! — выгукнуў Томас.
— Крый Божа! — таксіст нават на тормаз націснуў ад нечаканасці. — Ну і фантазія ў Вас, малады чалавек! Няма ў нас мора, ды i закаханыя не настолькі галаву губляюць. Усё прасцей. На Скале Закаханых расце незвычайная яблыня. Дык вось, яе яблычкі — самы надзейны сродак ад кахання, якое не падзялілі ці якое надакучыла.
— Як жа вы дагэтуль не наладзілі аптовы продаж такіх цудоўных яблычкаў па ўсім свеце? — усміхнуўся Томас. — Лекі ад кахання! Ды людзі за гэта любыя грошы заплацяць!
— Дарма кпіце, — пакрыўдзіўся таксіст. I, вытрымаўшы прыгожую паўзу, прадэкламаваў тэкст, па ўсёй бачнасці, завучаны ім з нейкага турыстычнага буклета:
— Скала Закаханых непрыступная. Да яе вяршыні вядзе вузкая, абрывістая сцежка, камяні сыплюцца з-пад ног і валяцца глыбока ўніз, на дно бездані, дзе поўзаюць ядавітыя змеі! Не ўсім пашанцавала вярнуцца! Мала хто і хадзіўтуды, па праўдзе кажучы.
Апошнюю фразу ён дадаў іншым, звычайным сваім тонам.
— Цяжкадаступнае мястэчка, — з разумением кіўнуў Томас. — Гэта ж як трэба закахацца, каб адважыцца на падобнае мерапрыемства. Туды, напэўна, накіроўваюцца толькі тыя, каму жыццё не мілае. Вось Вы, шаноўны, бывалі на Скале Закаханых?
— Калісь, у маладосці падумваў пра гэта, — няпэўна адказаў таксіст.
— Ну і як, смачныя былі чароўныя яблычкі?
— А вось якія! — таксіст памахаў перад Томасам пульхным пальцам з заручальным кольцам. — Вось якія. Не мёд, вядома, і не цукар, але ўжо ўсяляк лепш, чым у бездань зваліцца.
— Разумею, разумею, — прагаварыў Томас з усмешкай. — Інстынкт самазахавання... Меншае ліха...
— А вы да нас па справах прыехалі ці ўтурыстах? — непрыязна спытаўтаксіст.
— Па справах, — безуважліва адказаў малады чалавек.
— Вы не журналіст часам? — спытаў шафёр падазрона. — У нас тут журналістаў недалюбліваюць. Занадта ахвотны да сенсацый народ гэтыя пісакі, замінаюць нашым навукоўцам спакойна працаваць. Прафесар ІІІпіц іх асабліва не любіць, бо адзін нягоднік панапісаў пра яго неяк рознага глупства, увесь горад тады ўскаламуціўся... А, дарэчы, гляньце ў акенца, вунь там стаіць помнік прафесару ІІІпіцу! Геніяльны чалавек, заснавальнік тэорыі пачуццяў. А якую ён бручку вырошчвае, трэба адзначыць!
— Помнік? — ахнуў малады чалавек. — Хіба прафесар ужо памёр?!
— Бог з вамі! — ахнуў і таксіст. — 3 чаго б яму паміраць, калі ён яшчэ сваю манаграфію ў ста тамах не скончыў? Жывы ён, жывы! Вунь, бачыце, чалавек на балконе — ды вось жа, у доме насупраць ратушы, — кветкі палівае? Прафесар ІІІпіц, уласнай персонай! А помнік яму ўдзячныя студэнты паставілі, пры жыцці!
— Спыніце машыну! — крыкнуў Томас.
— Вы ж у гасцініцу хацелі... — здзівіўся шафёр.
— Спыніце! Я перадумаў!
Таксіст даў па тармазах. Томас аддаў грошы, схапіў торбу і выбраўся з машыны.
— Ніколі яшчэ мне не даводзілася вазіць такога нервовага маладога чалавека, — пакруціў галавой таксіст. — Адразу відаць — нетутэйшы.
Таксі з'ехала. Томас разглядаў акенцы вялікага асабняка. На балконе ўжо нікога не было. 3 акенцаў пахла добрай кавай. Томас адчуў, што прагаладаўся.
— Неабачлівы ўчынак, — падумаў ён раптам. — Ну што я скажу? Прафесар, я прыехаў да вас, каб... ЦІ так: прафесар, вы, напэўна, здзіўлены маім з'яўленнем... А можа быць, лепш сказаць начыстую, хто я і навошта прыйшоў?
Ён перакінуў торбу цераз плячо і пазваніў у дзверы.
Адчыніў дзядок з сівой бародкай, у капелюшы і плашчы. Ён узмахнуў палкай з сярэбраным набалдашнікам і закрычаўузрадавана:
— Ну нарэшце!
— Прафесар... — пачаў быў Томас, але не паспеў ён прадставіцца, як яму сунулі ў рукі гару кніг і загадалі несці гэту гару ў гараж. Выглядаючы то направа, то налева з-за свайго каштоўнага грузу, Томас ішоў следам за прафесарам і думаў толькі пра тое, як бы не спатыкнуцца.
— Вы мне вельмі дапамаглі, — сказаў прафесар, калі Томас грукнуў кнігі на задняе сядзенне бліскучага новенькага чорнага аўтамабіля-«жука». — Гады бяруць сваё. Калісьці я цягаў на ўзгорак дваццацітомную энцыклапедыю!
— Так, я.. — сказаў Томас, нарэшце зняўшы кепку і прыгладзіўшы валасы.
Тут гарадскі гадзіннік на ратушы захрыпеў, зарыпаў і пачаў біць.
— Божачкі! Паехалі хутчэй, я страшэнна спазняюся! — успудзіўся прафесар. — Хутчэй!
I Томас раптам апынуўся за рулём прафесарскага «жука». На шчасце, малады чалавек умеў абыходзіцца з падобнымі механізмамі і спрытна вывеў машыну з гаража.
— Лекцыя праз пятнаццаць хвілін, — занепакоена прагаварыў прафесар. — Паспеем?
— Паспеем, — кіўнуў Томас. Добра, што таксіст паказаў яму, дзе ўніверсітэт.
— Ах, гэта сапраўднае мастацтва — кіраванне аўтамабілем, — сказаў прафесар захоплена, назіраючы, як Томас пераключае хуткасці і круціць абаранак. — Гэта падобна да чараўніцтва, ці не
— Хм, — адказаў Томас, бо нічога чароўнага ў каробцы перадач і рулі не заўважаў. — Прафесар, чаму ж вы самі не навучыцеся кіраваць?
— Ах, сябра мой, ды я ўмею, — горка ўсклікнуў прафесар. — Але я зусім не прыстасаваны да гэтага сакральнага майстэрства. Я, прызнацца, няўважлівы. Увесь час абдумваю новую кнігу. I калі мне прыходзіць у галаву геніяльная думка, я спяшаюся яе зафіксаваць, хапаю нататнік ды самапіску — i выпускаю руль! Зусім забываю, што трэба спачатку спыніцца. Гэта ўжо, здаецца, мой чацвёрты аўтамабіль. На шчасце, пакуль абыходзілася без ахвяраў, але правы ў мяне адабралі i, мушу заўважыць, правільна зрабілі. У нашым ціхім мястэчку ўжо сто гадоў не было няшчасных здарэнняў, і не хацелася б мне ўвайсці ў гісторыю парушальнікам гэтай добрай традыцыі!
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: