Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання
- Название:Лекі ад кахання
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання краткое содержание
Лекі ад кахання - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Тут дакладчык, відаць, пакланіўся і пад смех і апладысменты сышоў з трыбуны, хаваючы паперы ў партфель.
— Вы будзеце пісаць дысертацыю ў нашым універсітэце, пад кіраўніцтвам прафесара? — крыкнулі яму ўслед, і на хаду ён адказаў:
— Даследаванні я працягну ў сваім родным горадзе. Не магу болей злоўжываць гасціннасцю прафесара. Даруйце, у мяне мала часу да цягніка, трэба спяшацца.
Анжаліка стаяла — ні жывая ні мёртвая, — калі ён праходзіў міма, строгі i прыгожы, у цёмным гарнітуры, пры гальштуку. Ён размахваў партфелем і хмурыўся, пагружаны ў нейкія свае думкі, i яна не асмелілася варухнуць рукой ці паклікаць, занадта грандыёзнае ўражанне зрабілі на яе словы «закахаўся моцна» і ўвесь яго нязвыклы выгляд.
— Анжаліка, ну як? — да немагчымасці задаволены прафесар Шпіц з'явіўся ў дзвярах, акружаны вучнямі і калегамі. — Ты чула? Ты бачыла яго? Ён быў дасканалы, твой «хома шаферус», я цябе віншую! Не дзіва, што адшукаць лекі ад кахання не атрымалася, ужо ў занадта выдатны аб'ект ён закахаўся, — i бацька падміргнуў ёй і жартаўліва пагразіў пальцам. — Чакай, ты куды, а як жа бан-Калі Анжаліка, для прыліку выседзеўшы дзесяць бясконцых хвілін за сталом, нарэшце выбегла з універсітэта, вуліцы, што вялі ўніз з узгорка, былі пустыя. А непадалёк, на Скале Закаханых, яблыня варушыла галінкамі, і яе самотны сілуэт чарнеў на фоне неба.
Зрэшты, не, сёння ў яблыні быў госць. Нейкі няшчасны закаханы марудна блукаў пад шатамі яе галін, мабыць, не рашаючыся паспытаць забаронены плод і скончыць з неўзаемным каханнем. «Ах, не так усё проста! — падумала Анжаліка, перапоўненая спагадай да незнаёмца. — Не так усё проста!»
I ён таксама, напэўна, думаў, што не так усё проста, і размахваў партфелем, нібы збіраўся са злосці запусціць яго ўніз з тары... Партфелем? Анжаліка зняла свае модныя акуляры, прыжмурылася, прыгледзелася — і, пускаючыся бегчы, падумала з усмешкай, што бег на абцасах стаў апошнім часам яе любімым заняткам.
Трымаючыся за правы бок і задыхаючыся, яна дабралася да вяршыні ўзгорка. Вядома, для турыстаў назва «Скала закаханых» гучыць больш прыгожа, але, шчыра кажучы, «Скала пячоначнай колікі» гучала б значна больш дарэчы. Анжаліка перавяла дух i прыгледзелася. Што ж, дальназоркасць упершыню аказала ёй добрую паслугу, яна не памылілася, гэта быў менавіта Томас — сядзеў на сваім партфелі, павесіўшы пінжак на галінку дрэва, і штосьці жаваў...
— Не трэба, Томас, пачакайце! Не ешце яблык! — закрычала яна з адчаем.
— Позна, — развёў рукамі ён. — Я яго ўжо амаль з'еў. Але ў мяне ёсць яшчэ, частуйцеся! — ён дастаў з кішэні яшчэ адзін яблык. — Смачныя!
Яна з пратэстам схавала рукі за спіну. На яе вачах заззялі слёзы.
— Што з вамі? — здзівіўся Томас, ускакваючы на ногі. — Анжаліка? Вы плачаце?
Яна глядзела на яблык, які ўсё яшчэ працягваў ёй Томас, а потым узяла яго і зашпурнула далёка ўніз, туды, у бездань, дзе ядавітыя змеі. Няхай грызуць, калі хочуць. А яна застанецца пры сваім, няхай і неўзаемным, каханні. Відаць, лёс у яе такі — улюбляцца не ў таго ці не тады. Сіндром Анжалікі, так можна было б назваць гэту няўдачлівасць. Але ёсць ужо закон бутэрброда, нават тут яна спазнілася...
Томас паглядзеў яблыку ўслед і шпурнуў туды ж свой агрызак.
— Вы дарма яго выкінулі, нават не пакаштаваўшы. У фрау Апфель цудоўныя яблыкі.
— Фрау Апфель? — разгубілася Анжаліка. I перавяла погляд на яблыню непадалёк. — Дык яблык не з гэтага дрэва?
— На жаль, — развёў рукамі Томас. — Нягледзячы на ўсе мае намаганні, я не знайшоў на гэтым дубе ніводнага яблычка.
Разгубленая Анжаліка падышла бліжэй. Падняла з зямлі жолуд у карычневай шапцы. I доўга глядзела на разное дубовае лісце. Па яе твары ўсё яшчэ цяклі слёзы, але плакала яна зараз з зусім іншай прычыны.
— Магчыма, жалуды тут таксама чароўныя, але яны ўжо сапраўды мне не па зубах, — занадта сур'ёзным голасам сказаў Томас, падыходзячы да яе. — Вас гэта засмучае?
— Страшэнна засмучае, — сказала Анжаліка і ўсміхнулася, таму што пачула развітальны гудок цягніка, які адыходзіў ад станцыі. Сямігадзінны, апошні на сёння. Гэта значыла, што, прынамсі сёння Томас не з'едзе.
— Таксама прыйшлі па яблычак?
Яна рассеяна кіўнула і прагаварыла:
— Вось усе здзівяцца, калі даведаюцца. Падумаць толькі, дуб!
— А можа, не будзем нікому казаць? — прапанаваў Томас. — Навошта адбіраць у безнадзейна закаханых людзей іх апошнюю надзею?
I ён паглядзеў на Анжаліку і яе ружовы шалік, усміхаючыся ласкава і іранічна.
— Я магу параіць безнадзейна закаханым іншыя лекі ад кахання, — сказала Анжаліка збянтэжана. — Радыкальны сродак.
— I што ж я выпусціў у сваіх даследаваннях?
— Лепшыя лекі ад кахання — гэта новае каханне, — сказала Анжаліка, пільна разглядаючы дубовы лісток з парачкай жалудоў на кароткім хвосціку. Як быццам яна менавіта ім, тоўстым i яшчэ зялёным жалудам, паведамляла пра сваё адкрыццё i як быццам не бачыла ўважлівых вачэй Томаса, які падышоў яшчэ бліжэй.
— Якая цікавая гіпотэза, — сказаў Томас сур'ёзна. — Калега, я спадзяюся, за вячэрай вы падзеліцеся са мной падрабязнасцямі вашага дзіўнага адкрыцця?
Ён узяў Анжаліку пад руку, i яны сталі павольна спускацца з тары.
Интервал:
Закладка: