Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання

Тут можно читать онлайн Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання краткое содержание

Лекі ад кахання - описание и краткое содержание, автор Кацярына Мядзведзева, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Лекі ад кахання - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Лекі ад кахання - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ад жонкі і дзяцей? — паўтарыў Томас задуменна.

— Не, безумоўна, сям'я — гэта найвялікшае шчасце, падоранае чалавеку, — прамармытаў настаўнік і садзьмуў піўную пенку. — Але калі гэта дзень i ноч, дзень i ноч, з году ў год... ЦІ верыце, у мяне адна аддушына, ваджу па суботах свой клас ва ўніверсітэцкі гарадок, тут непадалёк, i пакуль яны дзве гадзіны глядзяць кіно, я магу пабадзяцца па вуліцах, выпіць кавы і ўявіць на імгненне, што я — гэта зусім не я, i што я жыву зусім іншым жыццём... Разумееце, пра што я?

— Здаецца, разумею, — сказаў Томас. — Вынайсці б вечны рухавік ды з'ехаць куды вочы павядуць, прочкі ад абрыдлага побыту, ад штодзённай руціны.

— Менавіта так, сябар мой, — Томасу на імгненне нават стала сорамна, што яго назвалі сябрам. — Менавіта так. Хоць я мог бы стаць вынаходнікам... Падарыць свету вялікія адкрыцці... У мяне былі грандыёзныя планы. Але потым нарадзіўся старэйшы, за ім адразу дачка, i мне давялося пайсці выкладаць...

Ён падпёр галаву рукамі і гаротна ўздыхнуў, i гэты паўп'яны ўздых рэзаў Томаса нажом па сэрцы. Ён глядзеў на свой кубак з астылай какавай, зацягнутай плёнкай, і не ведаў, што рабіць далей. Менш за ўсё ён хацеў бы быць тым, хто адкрые Анжаліцы вочы. 3 урокаў гісторыі Томас не вельмі добра памятаў, што робяць з ганцамі, якія прыносяць благія весткі, але ўжо замуж за іх не выходзяць дакладна...

— Прабачце, у мяне праз пятнаццаць хвілін цягнік, — прамармытаў ён.

Як звычайна па вечарах, Анжаліка пісала ліст. Ліст не атрымліваўся. Дзяўчыну штосьці трывожыла ўжо не першы дзень, але яна ніяк не магла ўхапіць трывогу за хвост i разгледзець яе лепей. «Штосьці не так, штосьці не так», круцілася ў галаве, i замест разумных вялізных разваг на розум прыходзілі адны толькі банальнасці. «Ах, Томас, калі б ты ведаў, як мне не хапае цябе, твайго голасу, смеху, нашых гутарак пра важныя і няважныя рэчы, — напісала яна. — Мой дарагі, мой каханы Томас, як я чакаю сустрэчы з табой!»

Тут варта ўдакладніць, што імя каханага Анжалікі было зусім іншым.

Анжаліка схапіла ліст. Перачытала. Нахмурылася. Перачытала яшчэ раз. Успыхнула, збянтэжылася і парвала лісток на вельмі дробныя кавалачкі.

Яна зразумела, нарэшце, што трывожыла яе ўвесь вечар: Томаса ўжо тры дні не было відаць. На самай справе! Пасля выхадных прафесар ІІІпіц ездзіў ва ўніверсітэт выключна на таксі, фрау ІІІпіц гатавала абеды ў адзіноце, ніхто не прывозіў з рынка кошыкі з трускалкай і ахапкі палявых кветак, і туфлі з абутковай майстэрні таксама забыліся забраць...

Анжаліка адправілася на кухню, дзе бацькі папівалі вячэрнюю каву.

— А дзе наш Homo shoferus? — знарок нядбайна спытала яна.

— Ён захварэў, дарагая, — не адрываючыся ад кнігі, адказаў прафесар. — Застудзіўся падчас нядзельнага шпацыру.

— Я вару яму курыны булён, — дадала фрау ІІІпіц. — У энцыклапедыі хатняй медыцыны сказа­на, што пры прастудзе гэта адзін з самых эфектыўных лекаў. Праз хвіліну i чатырнаццаць секунд будзе гатова. Можа, занясеш? Томасу будзе прыемны твой клопат.

— Захварэў?! — паўтарыла Анжаліка зусім не такім абыякавым тонам, якім ёй хацелася. — Захварэў...

А Томас і праўда захварэў. Вярнуўшыся ў нядзелю з горада N, ён трапіў пад дождж, вымак да ніткі і цяпер ляжаў у пасцелі, знішчаў папяровыя насоўкі і раздумваў. Многа ведаў — многа смутку. Калі Анжаліка, хвалюючыся і дзынкаючы лыжачкай на падносе, прынесла булён, Томас толькі ўздыхнуў і гаротна кіўнуў ёй. Яна ўздыхнула ў адказ не меней гаротна, і абодва вытлумачылі гэтыя ўздыхі зусім няправільна.

Наступнага ранку яна прынесла Томасу сняданак, сказала пару слоў пра надвор'е. Томас адказваў нямой усмешкай. Гэтым разам абышлося безуздыхаў.

На трэці дзень Анжаліка з'явілася не адна, а са слоікам варэння, па якое спецыяльна хадзіла на рынак.

— Я прынесла маліны, — засаромеўшыся, сказала яна. — Не ведаю дакладна, Rubus idaeus гэта ці Rubus odoratus, але ў Кароткай медыцынскай энцыклапедыі гаворыцца, што ўсе расліны гэтага роду — лекавыя.

Ён глядзеў на яе моўчкі. Яна гублялася і блыталася ў лаціне. Гутарка не клеілася, хоць абаім, несумненна, была прыемнаю прысутнасць адно аднаго. Томас падумаў: «Вось ён, момант», адкашляўся і пачаў быў:

— Анжаліка, нам трэба пагаварыць...

Тут у дзверы пастукалі. У пакой зазірнула фрау Шпіц:

— Дарагая, табе ліст! — і памахала сінім канверцікам. Дзяўчына ўспыхнула ад радасці. Томас уздыхнуў, зірнуў змрочна і прыняўся есці варэнне лыжачкай са слоіка.

У той вечар Анжаліка доўга не клалася спаць. Яна была вельмі незадаволена сабой. Ужо некалькі гадоў уся яна, як гаворыцца, ад донца да вечка была запоўнена каханнем да чалавека, якога шчыра лічыла геніем. Дык чаму ж яна ўсё менш думае пра яго, жраца навукі, светлую галаву, — і ўсё больш пра Томаса, звычайнага «простата смяротнага», які не вынайшаў бы нават ровара?

Вядома, у штодзённых справах Томас быў выдатны. Ён карміў Анжаліку смачнымі сняданкамі, прыносіў ёй кнігі з бібліятэкі, уласнаручна прыбіў набойку на яе абцасік, а неяк нават падарыў шаўковы шалік — праўда, недарэчнага ружовага колеру. Анжаліка закінула шалік у кут свайго шыфаньера, забітага чорна-белымі ўборамі, але часам успамінала пра яго з паблажлівай усмешкай. Ружовы шалік, вы падумайце, хіба гэта адпаведны падарунак для дзяўчыны, якая збіраецца прысвяціць усю сябе навуцы? Яе фізік-вынаходнік ніколі б не дадумаўся падарыць такую пошласць. Ён, праўда, не дарыў ёй наогул нічога, але Анжаліка яго лёгка апраўдвала. Калі галава забіта чарцяжамі і схемамі, маторчыкамі і шрубамі, адкультам узяцца думкам пра шалік ці хоць бы маленькі букецік фіялак? Ён навуковец, яму няма калі.

Зрэшты, аднойчы ён даслаў ёй у лісце засушаную кветку. «Гэтыя кветкі абвіваюць плот вакол маёй хаты. Калі я ўдыхаю іх водар, я думаю пра вас», — пісаў фізік. Анжаліка схавала гэту кветку ў медальён і насіла каля сэрца.

Каханне ва ўяўленні Анжалікі было стройным, лагічна вывераным механізмам адзінанакіраванага дзеяння. I цяпер дзяўчына адчувала нейкі дысананс, быццам яна была пясочным гадзіннікам, пясок у якім сыпаўся адначасова ў абодва бакі. Як чалавек, прыбліжаны да навукі, фрэкен Шпіц меркавала, што ва ўсякай з'явы павінны абавязкова быць важкія прычыны, у тым ліку і ў кахання, і кахаць чалавека можна — і трэба — толькі за нейкія яго адмысловыя ўчынкі і добрыя якасці. У Томаса ж яна гэтых добрых якасцяў не назірала. Вялікая справа — машыну вадзіць. Мільёны такіх людзей існуюць на свеце, і калі яны знікаюць, нічога не змяняецца, нічога не пакідаюць яны пасля сябе. Дык чаму ж павінна Анжаліка аднаму з іх, як кажуць у іх горадзе, «простаму смяротнаму», аддаваць сваё палкае сэрца? I не павінна, i не будзе! Але сэрца яе жыло па нейкіх сваіх законах, і дзесяць разоў за дзень дзяўчына знаходзіла падставу, каб прайсці паўз пакой Томаса i прыслухацца, як ён там, ці не кашляе зноў, ці не трэба чаго, як ціха ў пакоі, старонкі не шастаюць, — напэўна, заснуў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кацярына Мядзведзева читать все книги автора по порядку

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Лекі ад кахання отзывы


Отзывы читателей о книге Лекі ад кахання, автор: Кацярына Мядзведзева. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x