Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэтым упэўніўся, калі гутарыў з адной гераіняй свайго будучага нарыса. Здаецца, яна таксама была даяркай. Маладая, прыгожая, адзінокая. Узнагароджана ордэнам Леніна. Узнагарода на той час вельмі высокая, другая пасля звання «Герой Сацыялістычнай Працы».

Задаю пытанні. Калі і дзе нарадзілася, зразумела, памятае. Хто бацькі — таксама. Пытаюся:

— А ў якім годзе ордэн атрымалі?

Замест адказу — маўчанне. Нарэшце, прызнаецца:

— Не помню.

— Як не помніце? Вам далі ордэн Леніна, а вы не памятаеце?

— А навошта? — у позірку прысутнічае сама непасрэднасць.

— Што навошта? — не разумею я.

— Навошта памятаць...

Так і пагаварылі. Каб даведацца, калі ўзнагародзілі яе, здагадаўся звярнуцца ў сектар уліку райкама партыі. Там маю просьбу паказаць яе ўліковую картку сустрэлі насцярожана. Хоць і назваўся, хто я. Давялося тлумачыць, для чаго яна неабходна мне. Толькі пасля гэтага задаволілі просьбу. Аднак папярэдзілі, каб нікому не гаварыў, бо парушылі інструкцыю.

Зушчык жа прасвяціў мяне, хто гэтая перадавічка, якая нават не ведае, калі яе ўзнагародзілі ордэнам Леніна.

— Яна — не тая даярка... Яе не рэдактары раёнкі цікавілі.

Ён назваў аднаго высокапастаўленага партыйнага чыноўніка.

Я не збіраюся сцвярджаць, што ўсе гэтыя жанчыны — кепскія. У кожнай з іх — свой лёс і кожная па-свойму шукае сваё шчасце і па-свойму бачыць яго. Як любіла казаць адна вядомая паэтэса, якая працавала ў «ЛіМе», калі я перабраўся ў сталіцу са Слуцка: «Хай кожны жыве з тым, з кім хоча сам». Тым больш, маралізатарства — не для мяне. Увогуле, з насцярогай стаўлюся да тых, хто збіраецца некага нечаму вучыць. Так і хочацца сказаць: лепей спачатку на самога сябе паглядзі, чым кагосьці асуджаць.

Як я палюбіў актрысу Белахвосцікаву

Звяртаючыся у думках у сваё колішняе, драгічынскае жыццё, я найчасцей прыгадваю толькі смешнае, нечаканае, незвычайнае, што неяк разнастайвала маю паўсядзённасць, якая ў цэлым была не такая ўжо і радасная. Я і так належу да людзей, якія кепска прыжываюцца на новым месцы, а тут яшчэ і адарванасць ад бацькоўскага дома. Будучы студэнтам, да бацькоў мог ездзіць больш-менш рэгулярна, бо адлегласць не такая і вялікая, у абодва канцы кіламетраў трыста. Тым больш, што ад нашай вёскі да шасейкі, па якой ішлі аўтобусы ў бок Слуцка і Мінска, усяго нейкія тры кіламетры. Праўда, убіцца ў іх на святочныя дні было праблематычна. Прасцей, паехаць на тых, канчатковы прыпынак якіх у Слуцку, бо там давалі дадатковыя аўтобусы на Мінск. З Драгічына ж трэба было ехаць да Бярозы, а там ужо садзіцца на аўтобус, што ішоў на Бабруйск ці Магілёў. І часу шмат займае, дый нязручна. Таму на выхадныя ў асноўным ці ездзіў са Славам да ягоных бацькоў, ці адзін бавіў час у Драгічыне. Тады і напаткоўвалі мяне нялёгкія думкі. Адчувалася адзінота, увесь белы свет здаваўся нямілы. Прыгадваў і тую, якая мне падабалася. І ніякага выйсця з гэтага становішча не знаходзіў.

Цяпер жа ўсё больш лаўлю сябе на думцы, як гэта добра, што не змог упарадкаваць тады сваё жыццё. Іначай і мог бы засець у Драгічыне назаўсёды. Яшчэ невядома, ці знайшоў бы сямейнае шчасце, а што жыццё творчае магло б не скласціся, так, як склалася, то пэўна. Так што застаецца толькі дзякаваць такой пільнай цётцы маёй знаёмай. Калі гэта, безумоўна, яна пастаралася. А можа, і ні прычым яна. Як не ўспомніць у сувязі з гэтым грубаватую прымаўку: «Любовь — зла, полюбишь и козла». Калі ж любові, кахання няма, то.

Не, супраць Драгічына я нічога не маю. Горад прыгожы, утульны, людзі добрыя, але лепей я адчуваю сябе ўсё ж у Мінску. А пра Валю не забыўся. Праўда, не тэлефаную ёй, бо разумею, што ні мне, а тым больш ёй, гэтыя званкі з мінулага не патрэбны. Але, калі некалькі гадоў назад знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Драгічыне, вельмі хацелася з ёю сустрэцца. Ведаў, што ўжо не першы год працуе дырэктарам адной з сярэдніх школ раёна. А тут, як высветлілася, начальства хоча, каб абавязкова расказалі пра населены пункт, у які запланаваны быў прыезд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як не напісаць! Тым больш, што мясцовая гаспадарка славіцца сваімі працоўнымі поспехамі, а вёска ператварылася ў адзін з лепшых аграгарадкоў у краіне. Да ўсяго гэты населены пункт знаходзіцца блізка ад той вёскі, у якой нарадзілася Валя.

У мяне чамусьці не заставалася сумнення, што яна акурат і ўзначальвае тамашнюю школу. Праўда, ужо быў якраз першы дзень чэрвеня, заняткі ў школе скончыліся. Настала пара выпускных экзаменаў. Ды паколькі гэта было ў першай палове дня, я не сумняваўся, што дырэктар будзе ў школе. Але па дарозе ад начальніка аддзела ідэалогіі райвыканкама, якая суправаджала нас у гэтай паездцы, я даведаўся, што дырэктарам гэтай школы працуе зусім не тая, якую мне так хацелася ўбачыць. Валя ўзначальвала тую самую школу, дзе некалі была піянерважатай.

Дзеля чаго я ўсё гэта згадваю? Ды таму, што гэта ўвогуле ўласцівасць чалавечай натуры, калі ёсць мажлівасць не толькі ў думках, а і наяву паспрабаваць сустрэцца з тым чалавекам, які некалі прывабліваў цябе. Гэта, аднак, не значыць, што такая сустрэча абавязкова патрэбна. І не толькі табе самому, а і таму, да каго так імкнешся ў думках. Праходзіць час, людзі мяняюцца. Таму нярэдка тую радасць, якой жывеш у прадчуванні сустрэчы праз гады, на адлегласці, пры самой сустрэчы не адчуваеш. Нельга вярнуць тое, што было некалі. Наўрад ці запалае агонь былых пачуццяў. Хіба што можа з’явіцца кволенькае цяпельца, гатовае, не паспеўшы разгарэцца, згаснуць.

Красамоўны прыклад: народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў праз шмат дзясяткаў гадоў вельмі ж загарэўся жаданнем пабачыць сваю колішнюю каханую Алесю (гэта пра яе, як вядома, знакамітая песня, што на дзіва непаўторна гучала ў выкананні тых першых «Песняроў», якія выступалі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна). Таму і зрабіў усё, каб сустрэцца з ёю. Але спатканне так і не адбылося. Угледзеўшы здаля немаладую жанчыну, да якой ён прыехаў, Аркадзь Аляксандравіч не адважыўся да яе падысці. Гэта была ўжо не Алеся. Не толькі па ўзросце. Адсутнічаў той ранейшы вобраз, які вабіў яго да сябе, натхняў, абуджаў светлыя пачуцці.

Нездарма кажуць: двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма. У пэўнай ступені гэта тычыцца і ракі кахання. Нават такога кахання, якое ў рэальнасці не існавала, таму па сутнасці і не каханнем было, а толькі нейкім захапленнем, ці што. Хоць, бадай, і гэта недакладна. Ды мяркуйце самі, бо тое, пра што цяпер раскажу, тычыцца мяне. Гэта таксама згадка з даўняга ўжо часу. З таго самага, пра які пяецца: «Как молоды мы были...» Праўда, у дадзеным выпадку пра каханне гаварыць не выпадае, бо прысутнічала толькі захапленне. І то не ў сапраўднасці, а на адлегласці. Прытым нават без якой-небудзь спробы ўбачыць тую, да якой з’явілася нейкае асаблівае, незразумелае стаўленне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x