Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паколькі ў тамашнім Доме творчасці прапаноўваўся толькі вінегрэт, я набіраў яго столькі, колькі магла ўмясціць мая талерка. Часам мог зрабіць да стала і другі «рэйс». Чые-небудзь зацікаўленыя позіркі ў мой бок ніяк не маглі збіць мяне з выверанага маршруту. Тым больш, я не збіраўся прыслухоўвацца да таго, што гавораць за маёй спінай — канечне ж, такія ахвотнікі таксама знаходзіліся. Галоўнае, што абед з ліхвой перакрываў калорыі, якіх я не набіраў ранкам ці ў час вячэры. Адно толькі бянтэжыла: няўжо я толькі адзін такі, каму пастаянна нестае таго ж хлеба, вінегрэту.

Аказваецца, такі і Эльдар Разанаў. Прыемна ўсё такі адчуваць сябе нароўні з вялікімі. Жартую, канечне. Ды нездарма ж кажуць: у любым жарце ёсць доля ісціны.

Падвяла Таццяна Бялова

Важны ўрок пра тое калі трэба гаварыць, а ў якім выпадку лепей прамаўчаць, наконт гэтага я атрымаў яшчэ будучы першакурснікам. Памятаю, як на лекцыі па тэорыі літаратуры зайшла гаворка пра тое, што хто і што чытаў з кніжных навінках. Выкладчык Карабан, на жаль, ягонае імя і імя па бацьку, запамятаваў, пачуўшы некалькі адказаў, запытаўся:

— А хто чытаў з вас раман «Замужжа Таццяны Бяловай».

Зразумела, ён назваў і аўтара. Толькі і тут памяць мяне падводзіць, як ні сілюся, ніяк не магу ўспомніць, хто ж усё-такі напісаў «Замужжа Таццяны Бяловай». А твор гэты я чытаў у «Роман-газете». Калі вучыўся ў адзінаццатым класе, мае бацькі выпісвалі яе па маёй просьбе. Здаецца, з гэтым раманам у нашай студэнцкай групе я адзін і пазнаёміўся. Ведаў бы, якія «выпрабаванні» з-за гэтага знаёмства чакаюць мяне наперадзе, ні за што не прызнаўся б. А так: слова не верабей, вылецела — назад не вернеш. Пра тое, якую памылку я зрабіў, зразумеў праз некалькі тыдняў, калі даведаўся, што ў інтэрнаце Карабан праводзіць дыспут па гэтым рамане.

— Выступіш? — запытаўся ў мяне выкладчык такім тонам, што гэтае запытанне не прадугледжвала ніякага пярэчання.

Мне адразу стала не па сабе. Яшчэ ў школе я пазбягаў якіх-небудзь выступленняў, па сутнасці не прымаў, калі гаварыць афіцыйнай мовай, ніякага ўдзелу ў грамадскім жыцці. А тут незнаёмая аўдыторыя. Зразумела, што ў кагосьці ацэнка твора будзе іншай, чым мая.

— Не магу, — не паспеў я назваць якую-небудзь прычыну, чаму не прыму ўдзел у абмеркаванні рамана «Замужжа Таццяны Бяловай», як Карабан заявіў катэгарычна:

— Не забывай, што наперадзе экзамен.

Гэта, зразумела, прагучала не столькі як напамінак, а як добрая парада: ты — мне, я — табе. Іначай.

Я не хацеў, каб было «іначай», таму і пачаў старанна рыхтавацца да гэтага дыспуту, для чаго яшчэ раз уважліва перачытаў раман. У вызначаны час з ватнымі нагамі з’явіўся ў інтэрнаце, што знаходзіўся на тагачаснай Паркавай магістралі. Сабралася не сказаць каб шмат студэнтаў. Дый то былі ў асноўным студэнткі. Апошнюю акалічнасць, як выступоўца нявопытны, я не прыняў пад увагу. І гэта мне дорага каштавала.

Сітуацыя ў гэтым рамане такая, што да паводзін, жыцця галоўнай гераіні нельга паставіцца адназначна. Прычым відавочна, што жаночая аўдыторыя ўспрыме Бялову іначай, чым мужчынская. Я ж са сваім тагачасным юначым максімалізмам, дый з жаданнем да ўсяго падыходзіць з пазіцый празмернай правільнасці, падобную акалічнасць не ўлічыў, таму і пачаў рэзаць праўдуматку ў вочы. Правільней, выказваць, бо вельмі хваляваўся, але гэта не перашкодзіла мне адстойваць менавіта сваю пазіцыю.

Такое ж меркаванне, зразумела, не магла падзяліць жаночая палова аўдыторыі. Аднак калі некаторыя толькі ўнутрана не згаджаліся, то нейкая старшакурсніца выдала такое, што мне стала не па сабе. Карацей кажучы, па яе словах, я і жыцця не ведаю, і ў каханні нічога не разумею, і ўвогуле наіўны. Гэта я наконт таго, як не ўсё, што прыходзіць у галаву, трэба гаварыць. Не прызнаўся б, што чытаў раман «Замужжа Таццяны Бяловай», і не меў бы гэтых непрыемнасцей.

Як Брэжнеў лячыў майго галоўнага рэдактара

А гэта ўжо з часоў рэдактарства Алеся Асіпенкі. Мушу сказаць, што прыходу ягонага я чакаў з бояззю. Жычка, беручы мяне на работу, хоць і паставіў умову, каб я прапісаўся як мага хутчэй, пасля не надаваў гэтаму ўвагі, рабіў выгляд, што пра ўсё забыўся. Таму справа з маёй прапіскай расцягнулася не на на месяцы, а на гады. Мае ж нядобразычліўцы, даведаўшыся, што галоўны рэдактар у «ЛіМе» мяняецца, ад радасці паціралі рукі. Тым больш, што Асіпенка знаходзіўся з Жычкам, мякка кажучы, у нацягнутых адносінах. Здагадваліся, што некаторых супрацоўнікаў новы галоўны заменіць. Такі лёс яны ўгатавалі і мне.

Пробны камень быў кінуты, калі Алесь Харытонавіч праз некалькі дзён пасля таго, як стаў галоўным рэдактарам «ЛіМа», разам з загадчыкам крытыкі і бібліяграфіі У. завітаў у Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Прыйшлі дзеля наладжвання з навуковымі супрацоўнікамі творчых кантактаў, запрашалі іх актыўней пісаць у «ЛіМ». Тут адна крытыкеса і не вытрымала, каб не прайсціся па мне. Рэакцыя з боку Асіпенкі для яе аказалася непрадказальнай. Новы галоўны сказаў прыкладна так: быў бы яшчэ адзін супрацоўнік, як Марціновіч, я змог бы «ЛіМ» выпускаць толькі з імі. Так што з Алесем Харытонавічам мне працавалася вельмі добра. Таму, на мой погляд, ён быў адным з лепшых галоўных рэдактараў «ЛіМа». Гэта пры тым, што я высока цаніў і заўсёды буду цаніць Жычку.

Аднак і пры Асіпенку, як і пры іншых галоўных рэдактарах, на рабоце не было той строгасці, якая існуе цяпер. Не ў тым сэнсе, што яны былі надта добрыя. Час іншы быў. Таму ў рэдакцыях перыядычных выданняў, найперш у літаратурна-мастацкіх, панавала, я б сказаў, разняволеная творчая атмасфера. Гэта назіралася «от Москвы до самых до окраин».

Аднойчы калі мы ўтрох крыху пасядзелі ў кабінеце зусім не ў рабочай атмасферы, у дзверы нехта пастукаў. Зроблена гэта было так асцярожна, што ніякага сумнення не заставалася: чалавек свой. Як такому не адчыніць. Адчынілі і не пашкадавалі. Завітаў да нас Станіслаў Пятровіч Шушкевіч. Для мяне дык гэта была асаблівая радасць. Аб тым, наколькі добрыя адносіны склаліся ў нас, гаворыць ужо тое, што свае кнігі ён мне іначай не падпісваў як «старому сябру». У сэнсе даўняму сябру.

Станіслаў Пятровіч не адмовіўся ўзяць чарку, бо ў нас было не «чарніла», а «гарэлка». Пасля яму налілі яшчэ чарку. Таксама ахвотна выпіў. Была і трэцяя. Тады Шушкевіч і пытаецца:

— То, можа, я пазваню свайму сябру Ліхадзіеўскаму.

Паэт, даследчык літаратуры Сцяпан Ліхадзіеўскі, з якім Станіслаў Пятровіч сябраваў яшчэ з гадоў юнацтва, жыў у Ташкенце. Далекавата, канечне. Размова шмат каштаваць будзе. Ды хіба адмовіш? Адно папярэдзілі, каб доўга не гаварыў. Станіслаў Пятровіч, зразумела, паабяцаў. Але тыя, хто быў добра знаёмы з ім, ведалі, наколькі ён любіў пагаварыць. Асабліва, калі пачынаў сваё традыцыйнае: «А ведаеце...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x