Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ведаў Шушкевіч шмат, таму пры магчымасці і стараўся выказацца. А тут якраз падобная магчымасць і з’явілася. Дый паступова мы страцілі пільнасць. Станіслаў Пятровіч з Ліхадзіеўскім размаўляе, а мы паміж сабой. Быццам і няма яго ў пакоі. Шушкевічу ж гэта толькі на карысць. Ніхто не спыняе... Пагаварыў з Ліхадзіўскім, колькі хацеў.

Праходзіць месяц. Мы ўжо і забыліся пра гэты званок. Раптам галоўны выклікае да сябе А. Аказваецца, паступіла раздрукоўка тэлефонных размоў для аплаты. На ташкенцкі нумар налічана ажно 65 рублёў. Для параўнання: гэта адпавядала амаль палове тагачаснай зарплаты загадчыка аддзела. Не сказаць, каб надта строга ставіліся ў рэдакцыі да міжгародніх тэлефонных, але такая сума...

— Што ж, — сказаў Алесь Харытонавіч А., — будзеш плаціць са сваёй кішэні.

— Чаму я адзін? — здзівіўся той.

Падумаў галоўны:

— Так быць: палову плаціш ты, а палову С.

А. не хацеў мірыцца і з такім варыянтам.

— Але ж, — запярэчыў ён, — у кабінеце быў яшчэ і Марціновіч. Калі б не ён, то Станіслаў Пятровіч, магчыма б, і не зайшоў.

— Пакінь Марціновіча ў спакоі, — адказаў галоўны. — Вы з С. — загадчыкі аддзелаў, а ён радавы супрацоўнік. Вы і адказваеце.

Расказаў мне А. пра гэта.

— Не хвалюйцеся, — супакоіў я яго, — пайду папрашу, каб суму гэтую на трох падзялілі. Па справядлівасці.

Ды не тут было. Асіпенка і слухаць не захацеў. Паўтарыў тое, што і дагэтуль казаў. Маўляў, у загадчыкаў аддзелаў зарплата большая, таму з іх і спагнанне.

Так і вылічылі з А. і С. грошы. Ад такой справядлівасці я адчуваў сябе ніякавата, таму вырашыў кампенсаваць ім урон. Але паколькі трэцяя частка сумы была не такая і малая, то задавальненне расцягнулі на пару разоў. Зразу­мела, надта не афішавалі гэта, то ніхто і не здагадаўся. Ды нездарма кажуць: раз на раз не выпадае. Аднойчы на планёрцы галоўны, назваўшы нашу тройцу, заявіў:

— Вы ўжо зусім абнаглелі. Трэба ж дайсці да такога, каб паслаць далей жанчыну, якая патэлефанавала ў рэдакцыю.

— Не можа такога быць! — ледзь не ў адзін голас запярэчылі мы.

— Яна ж сама паскардзілася, — працягваў абурацца Асіпенка, — сказа­ла, што тэлефанавала фотакару (у нас з Уладзімірам Крукам быў паралельны тэлефон. — А. М.). Хтосьці з вас паабяцаў паклікаць, а другі ў гэты час пачаў лаяцца. Буду прымаць меры, — прыгразіў галоўны.

Вярталіся мы ў свой кабінет, быццам вадой аблітыя. Зачыніўшы за сабой дзверы, пачалі думаць-гадаць, як падобнае магло здарыцца. Але чым больш разважалі, тым больш сыходзіліся на тым, што проста адбылося нейкае непаразуменне. Не маглі мы падобным чынам павесці сябе. Не маглі і ўсё. Магчыма, у гэты час знаходзіўся ў нашым кабінеце яшчэ хтосьці чацвёрты.

— Пачакайце, — успомніў я, — да нас жа заходзіў...

Я назваў С. Цудоўны паэт і празаік, ён часта знаходзіўся пад чаркай. Аднак не толькі такая слабасць была ў яго. С., будучы п’яным (менавіта п’яным, а не проста на падпітку), станавіўся агрэсіўным, мог каго хочаш і куды заўгодна паслаць. Праўда, у той дзень зайшоўшы да нас, ён сядзеў за сталом і драмаў. Тэлефон жа стаяў акурат поруч з ім. Калі раздаўся званок, С. прыўзняў галаву. Адзін з нас зняў трубку і, выслухаўшы просьбу, пайшоў зваць Уладзіміра Андрэевіча. Зразумела, што трубку ён паклаў каля тэлефоннага апарата. У гэты час С. узяў яе і, не разбіраючыся, хто на другім канцы провада, мацюгнуўся.

У нас адлягло на сэрцы. Усё ж ніякай нашай віны не было. Пра што і паспяшаліся сказаць Алесю Харытонавічу. Ён засмяяўся:

— З вамі не засумуеш!

Ніяк не магу сабе дараваць, што аднойчы адмовіў яму ў ягонай просьбе. Прытым яшчэ тады, калі ён працаваў галоўным рэдактарам. Праўда, гэта было зроблена не наўмысна, бо хіба мог я аслухацца свайго непасрэднага начальніка, які да ўсяго так прыхільна ставіўся да мяне. Аднак падвяло ж мяне тое, што сам часта люблю пажартаваць. А тут якраз склалася такая сітуацыя, што паспрабуй разбярыся — усур’ёз гэта сказана ці жартам. Было ж усё наадварот, выглядала так...

Я не належу да тых, хто гатовы паўтараць, як гэта робяць некаторыя, хто нечакана «прозрел» у тым, што пры Брэжневе ў жыцці савецкага грамадства быў так званы «застойны перыяд». Аднак і не магу пагадзіцца, што пры ім усё было добра. Праблем ставала, а шмат у чым і празмерна. Узяць хоць бы забяспечанасць насельніцтва прадуктамі харчавання. Канечне, Беларусь знаходзілася ў лепшых адносінах у параўнанні з некаторымі саюзнымі рэспублікамі. Але паколькі шмат чым мусіла з імі дзяліцца, асабліва са «старэйшым братам», дэфіцыт таксама адчуваўся. Калі свініну ці ялавічыну можна было купіць больш-менш спакойна, ва ўсякім разе пайсці на рынак, то высокагатунковых каўбас, іншых мясных вырабаў, дый шмат чаго яшчэ неставала. Як ні дзіўна, дэфіцытам з’яўляліся нават зялёны гарошак, маянэз.

Не сказаць, каб партыя спакойна ставілася да гэтага, аднак, разумеючы, што запатрабаванні ўсіх не задаволіш, выбарачна падтрымлівала некаторыя катэгорыі насельніцтва. Зразумела, пачынаючы з сябе самой, таму і адкрываліся для партыйна-савецкай наменклатуры спецыяльныя магазіны. Праўда, не забывала партыя і пра рабочы клас. На буйных прадпрыемствах працавалі так званыя сталы заказаў. Але цягам часу падобныя сталы з’явіліся і ў некаторых установах і арганізацыях.

Пасля гэтага пісьменнікі і задумаліся, а чым яны горшыя. Калі дагэтуль на сваіх пленумах, сходах, уключаючы, канечне, і сходы партыйныя, толькі гаварылі пра захаванне мовы, выданне кніг, то, нарэшце, зразумелі, што калі страўнік зранку напоўніць чымсьці дэфіцытным, то і думаецца, і пішацца лепш. Таму і пачалі прымаць захады, каб мець свой стол заказаў.

Хоць і з вялікімі цяжкасцямі, але свайго дамагліся. Аднак, паколькі ў спецзаказаўскі цягнік яны ўскочылі аднымі з апошніх, то Саюз пісьменнікаў БССР забяспечвалі значна горш, чым некаторыя іншыя ўстановы і арганізацыі, не кажучы ўжо аб мінскіх прамысловых прадпрыемствах. Але лепш хоць што-небудзь, чым нічога. Дый часам перападала і нешта вельмі дэфіцытнае, як, напрыклад, індыйскі чай, балгарскія ці румынскія памідоры ва ўласным соку, закатаныя ў слоікі.

З такімі памідорамі і звязана тое, пра што хачу расказаць. Праўда, не абысціся без маленькага ўдакладнення. Калі сёе-тое з прадуктаў можна было выменяць у суседа па чарзе на штосьці іншае, то ахвотнікаў аддаць чай ці таматы ніколі не знаходзілася. Стаю гэта я, значыць, у чарзе, а чарга доўгая, але ўсведамленне, што няхай і праз якую гадзіну ў мяне будзе слоік памідораў і пачак індыйскага чаю самага высокага гатунку, пры тым не звычайны стограмовік, а вялікі, у якім паўкілаграма яго, надае ўпэўненасці ў тым, што трэба трымацца да апошняга.

Цяжка гэта для мяне, ой як цяжка — зусім жа не пераношу чэргаў, толькі ў выключных сітуацыях, калі ці пан, ці прапаў, стаю ў іх, аднак гэта якраз такая сітуацыя. Каб хутчэй бег час, як звычайна, што-небудзь расказваем адзін аднаму. Нарэшце, мэта дасягнута. Атрымаўшы жаданы пачак чаю, слоік памідораў і сёе-тое ў давесак, шчаслівы вяртаюся ў рэдакцыю. Ужо на выхадзе з Дома літаратара сустракаю свайго галоўнага рэдактара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x