Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь тым часам працягваў:

— Ведаеце, хто ў нас адказным сакратаром працуе?

— Чаму ж не ведаць? — пачуўся чыйсьці голас.

— Раманіст века, — засмяяўся нехта, маючы на ўвазе вядомага паэта і празаіка Леаніда Дайнеку, які ўзяўся напісаць дзесяць раманаў. Таму хтосьці і пусціў пагалоску: «Леанід Дайнека — раманіст века», якая хутка ў пісьменніцкім асяродку стала добра вядомай.

— Лёня ж у сяброўскіх адносінах са Сцяпанам Іванавічам, а паколькі ганарар распісвае адказны сакратар, то ён і пастараўся не пакрыўдзіць Кухарава.

— Нічога не разумею, — паціснуў я плячыма. — Я ж не пытаў у яго, колькі ён атрымаў. Дый калі б нават і пытаўся: не хочаш, не адказвай.

— Ты іншага не разумееш, — засмяяўся Алесь. — Хіба забыўся, што пенсіянер можа зарабіць у месяц толькі пэўную суму, калі ж болей, чым дазваляецца, у яго могуць за месяц вылічыць атрыманую пенсію.

Сапраўды: паводле пенсійнага заканадаўства, якое існавала ў савецкія часы, той, хто знаходзіўся на заслужаным адпачынку, па сутнасці не мог працаваць. Гэтае правіла распаўсюджвалася нават на журналістаў і пісьменнікаў. Толькі пазней для членаў творчых саюзаў абмежаванне было знята. Дайнека ж сваёй шчодрасцю аказаў Сцяпану Іванавічу благую паслугу, бо атрыманы ім ганарар усё ж атрымаўся ніжэйшы за суму пенсіі, якую за месяц вылічылі ў яго. Палічыўшы, што я з яго смяюся, ён і паслаў мяне...

Праўда, праз дзень-другі Кухараў, зразумеўшы, што я не збіраўся кпіць з яго, патэлефанаў і папрасіў прабачэння.

— Гэта ж, — ён збіраўся расказаць пра выпадак, які каштаваў яму столькі нерваў. Дый грошай...

— Усё ведаю, Сцяпан Іванавіч, — перапыніў я Кухарава, — і прашу прабачэння, што так атрымалася.

Цяпер, зразумела, для пенсіянераў падобныя абмежаванні зняты. Колькі хочаш, столькі і працуй. Што зарабіў, тое і атрымлівай. Праўда, калі б за кнігі яшчэ і ганарары плацілі. Ды гэта ўжо іншая тэма.

Хочаш страляцца? Спярша пахмяліся

Пры галоўным рэдактары Алесю Жуку адбыўся не менш цікавы выпа­дак. Тады А. ужо не загадваў аддзелам крытыкі і літаратуразнаўства. Дый паэт С. ужо не сядзеў у гэтым кабінеце. Але часам заходзіў. Асабліва тады, калі была пільная неабходнасць. У той дзень такая неабходнасць якраз і з’явілася.

Перад гэтым С. так расслабіўся, што некалькі дзён падоўгу на рабоце не затрымліваўся. Прыйдзе зранку, крыху пасядзіць, а потым яго толькі і бачылі. Звычайна спяшаўся ў Дом літаратара. У Доме літаратара ж, як вядома, ёсць кафэ, а ў тыя гады працаваў яшчэ і бар. Паколькі ж выпіўшы паэт С. станавіўся не менш агрэсіўным, чым паэт і празаік С., то і трапляў у розныя сітуацыі. Мог і абразіць каго-небудзь. Дайшло да таго, што пакрыўджаныя па дапамогу звярнуліся да галоўнага рэдактара. Таму Алесю Аляксандравічу нічога не заставалася, як прымаць меры.

Сяжу я адзін у кабінеце і раптам адчыняюцца дзверы і на парозе з’яўляецца паэт С. Як ніколі засмучаны, панылы.

— Усё, — кажа ён заікаючыся, а заікаўся ён больш, калі хваляваўся, — быў бы пісталет, то застрэліўся б.

— Чаго гэта раптам? — пытаюся ў яго.

— Ды выклікаў Алесь. Каб вымову даў ці папярэджанне, а то пачаў выхоўваць. Маўляў, я табе ледзь не ў сыны даводжуся, а мушу ўшчуваць, не сорамна табе так сябе паводзіць.

— А ты?

— Кажу: больш не буду, — усмешка далася яму з неймавернай цяжкасцю. — А яшчэ сказаў, што больш піць не буду... Цяжка, — паўтарыў С. — І маральна, і фізічна. То, можа, грошы ёсць? — ён са спадзяваннем паглядзеў на мяне, — і адразу пабяцаў: — аддам.

Разумеючы стан С. — мала таго, што цяжка пасля ўчарашняга, дык яшчэ і пад выхаванне патрапіў, я запэўніў яго:

— Сам пастаўлю.

С. вельмі абрадаваўся такому павароту сітуацыі і адразу прапанаваў:

— То пайшлі ў магазін.

— Пайшлі.

Ідзём сабе, а С. глядзіць ужо і наперад:

— Бяром пляшку і ў парк Горкага.

— У які парк?! — ўскрыкнуў я. — Хочаш, каб злавілі і ў міліцыю забралі. Яшчэ гэтага неставала: у час рабочага дня распіваем спіртное ў грамадскім месцы.

Мой аргумент адразу падзейнічаў на С.

— Тады дзе? — задумаўся ён.

— У кабінеце, — спакойна адказаў я.

— Але я слова даў, — С., як чалавек сумленны, захваляваўся. — Сказаў Жуку, што больш піць не буду. А калі ён «накрые» нас у кабінеце?

— Дадзенае слова, — абнадзеіў я С., — будзе мець сілу з заўтрашняга дня. А сёння, — дадаў цалкам сур’ёзна, — яшчэ можна.

— Можа, і сапраўды можна, — настрой С. узняўся, але адразу ж С. і засумняваўся: — Не жартуеш?

— Якія могуць быць жарты? — супакоіў яго.

Узялі, што трэба. А ў якасці закускі пачак пячэння. Вярнуліся ў рэдакцыю. зайшлі ў кабінет. Тут С. і кажа:

— Можа, кабінет не будзем зачыняць.

— Сапраўды, — пагаджаюся з ім, — нават крыху прыадчынім. Маўляў, сядзім сабе і працуем. Ніхто нічога і не здагадаецца.

Хуценька зрабілі сваю справу, як ні ў чым не было жуём пячэнне, як тут на парозе з’яўляецца Жук. Ён уважліва паглядзеў на нас. Ад ягонага позірку, як мне падалося, С. ажно плечы ўціснуў. А Жук засмяяўся:

— Паспелі? — і пайшоў да сябе.

Аднак усё адно пасля добрай пахмелкі С. расхацелася страляцца.

Народны артыст Ц. і лёс майго пашпарта

Уладзімір Крук, аддаўшы «ЛіМу» ці не сорак гадоў, па абавязку сваёй працы, зразумела, сустракаўся як з многімі пісьменнікамі, так і дзеячамі мастацтва, культуры. Таму ведаў нямала і таго, што, як кажуць, не для друку. Шкода, але ў мяне няма звычкі пачутае запісваць. Таму, згадваючы аповеды Уладзіміра Андрэевіча, даводзіцца спадзявацца на ўласную памяць. Яна ж «занатавала», прынамсі, тры гісторыі з жыцця народнага артыста СССР Ц., самім жа маэстрам і расказаныя. Гэтыя гісторыі нельга ўспрымаць без смеху.

Стаіць аднойчы Ц. на трамвайным прыпынку насупраць свайго дома, а жыў ён непадалёку ад Вайсковых могілак. Раніца марозная, таму Ц., каб хоць крыху сагрэцца, у адзін бок пройдзе, у другі. Людзей не так і шмат, то месца на пляцоўцы хапае. Выйшлі на вуліцу толькі тыя, каму, як і яму, неабходна ісці на работу, ці хтосьці выбраўся з цёплай кватэры па нейкіх пільных справах. Ходзіць Ц. узад-уперад, і пачынае заўважаць, што нейкі мужчына надта ж пільна да яго прыглядаецца. Нават не да яго самога, а глядзіць на ягоныя ногі. Быццам стараецца высветліць, што за абутак у яго.

Ад такога ўважлівага позірку Ц. нават не па сабе стала. Збіраўся ўжо што-небудзь сказаць мужчыну, але той апярэдзіў яго. Падышоўшы бліжэй, ён ціха, каб ніхто не пачуў, запытаўся ў яго:

— Прабачце, а вы ўсё апранулі?

Ц. ажно ўздрыгнуў, сабраўся абурыцца ад такой бестактоўнай, як яму падалося, цікаўнасці. А мужчына між тым працягвае:

— Вы на ногі свае паглядзіце...

— На ногі? — здзівіўся Ц., — а што, па вашаму, з мамі нагамі?

— З нагамі то нічога, — мужчына дазволіў сабе ўсміхнуцца, — але вы забыліся.... — Ён засмяўся, не ведаючы, ці трэба гаварыць усю праўду, аднак усё ж адважыўся: — Прабачце, даражэнькі, але вы штаны забыліся надзець.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x