Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание
Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Я, праўда, пайшоў іншым шляхам. Пра тое, у якім становішчы апынуўся, напісаў у рэдакцыю маскоўскага часопіса «Человек и закон», рэдакцыя якога рэгулярна давала розныя юрыдычныя кансультацыі. Адказ, на маё здзіўленне, прыйшоў вельмі хутка. Самае галоўнае, абнадзейваючае для мяне: пашпарт мне павінны былі выдаць усё-такі ў Мінску. Зноў пайшоў у аддзяленне міліцыі, паказаў адказ з Масквы, але там настойвалі на сваім. Маўляў, у рэдакцыі «Человека и закона» памыляюцца. І нават паказалі мне нейкі дакумент, паводле якога я ўсё ж мусіў звяртацца ў горад, дзе быў раней прапісаны. Значыць, у міліцыю Драгічына. Кола замкнулася.
Шмат хто са знаёмых, дзякуючы прапісному паслабленню, пачаў ужо жыць у Мінску на законных правах, а я ніяк не мог знайсці выйсце са складанага становішча, у якое нечакана патрапіў. Ніхто не хацеў ісці мне насустрач. І наўрад ці чаго б дабіўся, калі б не расказаў пра свае блуканні па пакутах свайму колішняму рэдактару. Адбылося гэта ў час аднаго з маіх прыездаў у горад, дзе пачыналася мая прафесійная біяграфія.
Як і мае быць, зайшоў у рэдакцыю. Пасядзелі з Віктарам Антонавічам, пагаварылі. Здавалася б, настрой мусіць узняцца, а ён у мяне, як кажуць, на нулі. Гэта не прайшло незаўважным ад Каваленкі.
— Непрыемнасці нейкія ў цябе? — запытаўся ён.
Я і расказаў яму, у чым прычына такога майго гнятлівага настрою.
— Чаму раней не сказаў? — засмяяўся Віктар Антонавіч і адразу абнадзеіў: — Гэтую праблему мы імгненна вырашым.
— Не можа таго быць, — засумняваўся я.
— Ты мне не верыш? — ён пачаў набіраць нумар тэлефона начальніка драгічынскай міліцыі. Паздароваўся з ім, для прыліку колькі слоў пра надвор’е сказаў, здароўем пацікавіўся, а пасля і пытаецца ў яго:
— Ты вельмі заняты? Кажаш, што для мяне заўсёды свабодны? То мы зойдзем да цябе з адным харошым хлопцам.
Хутка мы былі ў прыёмнай начальніка міліцыі. Сакратарка памкнулася сказаць, што начальнік заняты, але Каваленка апярэдзіў яе:
— Сказаў, каб тэрмінова зайшлі да яго.
Увайшлі мы ў кабінет начальніка міліцыі, а ў таго сядзяць двое юнакоў. У чымсьці сітуацыя, падобная на тую, якую ўбачыў ародны артыст СССР Ц. у кабінеце першага сакратара Маладзечанскага райкама партыі. З адной толькі розніцай. Там партыйны кіраўнік распякаў перадавога механізатра, які згубіў партыйны білет, а галоўны драгічынскі міліцыянер выхоўваў тых, каго прывялі п’янымі.
Пра гэта мы даведаліся, калі ён пры нас прадоўжыў свой урок «назидательности».
— Так і быць, — злітаваўся начальнік міліцыі, — на работу не паведамім, але штраф заплаціць давядзецца.
Задаволеныя такім зыходам, хлопцы з радасцю пакінулі кабінет. Як толькі яны зачынілі за сабой дзверы, Каваленка коратка патлумачыў сітуацыю, у якую трапіў я. Уважліва выслухаўшы яго, начальнік міліцыі сказаў:
— Пашпарт павінны выдаць усё ж у Мінску, ёсць жа, — патлумачыў ён, — наконт гэтага яшчэ адзін дакумент, — ён палез нават у сейф, каб пераканаць нас, што не хлусіць, але Віктар Антонавіч спыніў ягонае памкненне:
— Ды верым мы табе, але дапамажы хлопцу.
— Калі ты просіш, адмовіць не магу, — адказаў начальнік міліцыі і, звяртаючыся да мяне, пачаў: — Так: ехаў ты ў поездзе, павесіў пінжак...
— Ды не ехаў я ні ў якім цягніку, — запярэчыў я.
— Не перабівай, — строга сказаў начальнік міліцыі. — Значыць, ты ў вагоне павесіў пінжак і пайшоў у тамбур. Вярнуўся, а пінжак укралі. Разам з пашпартам... Зразумеў?
Я нічога не зразумеў, але пацвярджальна кіўнуў галавой.
— То бяры ручку і пішы на маё імя заяву. Толькі падрабязней раскажы, як усё гэта было.
Каваленка перапыніў яго:
— Саша што хочаш напіша.
— Што хочаш — не трэба, — сур’ёзна зазначыў начальнік міліцыі, і да мяне: — Паўтараю: у заяве ўсё падрабязна раскажы і папрасі замест украдзенага выдаць новы пашпарт.
Узяўшы ў рукі тэкст маёй заявы, ён, уважліва прачытаўшы яе, застаўся вельмі задаволены:
— Сапраўды, пісаць умее.
— Мой кадр, — радасна засведчыў Віктар Антонавіч.
— То і далей такіх хлопцаў выхоўвай, — пажадаў яму начальнік міліцыі. — Праз месяц пашпарт будзе гатовы, — і, быццам апраўдваючыся, дадаў: — Раней не магу, такое правіла.
Самагонка на кухні і партбілет у кішэні
Паўтараю: камуністам я не быў, таму і згубіў не партыйны білет, а пашпарт. Але праходзіў час і я ўсё больш пачаў думаць, а чым я горшы за іншых. Няўжо па-ранейшаму так і не гатовы далучыцца да кагорты тых, хто з’яўляўся «розумам, гонарам і сумленнем» эпохі. Як быццам розумам не абдзелены. Сумленне маю. Не надта ганарлівы? Дык гэтага гонару з лішкам у іншых. Атрымліваецца, што для стварэння агульнага партрэта вернага ленінца якраз і падыходжу. Ды не тут было. Як кажуць, тварам не падыходзіў.
Гэта цяпер усе тыя, хто некалі займаў розныя пасады, дзякуючы свайму членству, у грудзі грукаюць, што іх, бедных, маўляў, сілком туды цягнулі, а тады, «бедалагі» самі рваліся, ў яе, быццам у атаку ішлі, не шкадуючы нікога, хто трапляўся на іхнім шляху. І, зразумела, стараліся, каб ніхто не стаў камуністам з тых, каго яны не адносілі да сваёй.... Прабачце, хоць гэта прагучыць і грубавата, але слова «хеўра» ў дадзеным выпадку самае дакладнае.
Памятаю, як аднойчы з Алесем Пісьмянковым на вуліцы выпадкова сустрэліся з тагачасным сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў БССР, вядомым празаікам К. Гэты празаік, заўсёдны аптыміст, весяльчак — з тых, пра каго кажуць: «улыбка до ушей, хоть завязочку пришей», убачыўшы Алеся, расплыўся ва ўсмешцы:
— Дзе гэта ты прапаў?
— Як дзе? — здзівіўся Пісьмянкоў. — Як хадзіў на работу (ён тады працаваў у «Полымі». — А. М.), так і хаджу.
— Я не пра гэта. Ты ж абяцаў напісаць заяву аб уступленні ў партыю...
— Няўжо? — Пісьмянкоў зрабіў выгляд, што чуе пра гэта ўпершыню. — А можа, не трэба?
Тыя, хто добра былі знаёмы з Алесем, неаднойчы маглі ўпэўніцца, што ў яго была даўняя звычка: калі штосьці збіраецца зрабіць, абавязкова мусіць з кім-небудзь некалькі разоў абмеркаваць гэта. Так было і тады, калі рыхтаваў да друку сваю першую кнігу вершаў «Белы камень». «А мо ранавата?» — неаднойчы даймаў ён і мяне дый іншых гэтым пытаннем. Выбіралі яго сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР — тое ж самае: «Ці трэба? Пойдуць размовы: малады яшчэ». З уступленнем у партыю аналагічная сітуацыя. Усё аднекваецца, сумняваецца, хоць і разумее, што ўступаць трэба. Такі ўжо характар чалавек меў. Яму заўсёды трэба было, каб хтосьці пераконваў яго ў неабходнасці таго, у чым ён і сам не сумняваўся, але рабіў выгляд, што вагаецца.
Сакратар партыйнай арганізацыі, не атрымаўшы ад Пісьмянкова пэўнага адказу, тым часам пачаў гаварыць і пра тое, і пра гэта — чалавек ён гаваркі, чымсьці падобны на Пісьмянкова. Па натуры гэткі ж вясёлы, таму лёгка пераскокваў з адной тэмы на другую. Нават дагаварыўся да таго, што пачаў расказваць нам пра тое, як гнаў на кухні ... самагонку. Мы ажно раты раскрылі: як проста, аказваецца, усё і які добры вынік можна атрымаць за такі кароткі час. Да ўсяго з невялікімі фінансавымі затратамі.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: