Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Разумею, — адказаў ён.

Да яго нарэшце дайшло, што мне ўся гэтая эканоміка, як зайцу стоп-сігнал. Мы пагаварылі з ім крыху на «отвлеченныя темы» і разышліся так, як разыходзяцца людзі, якія разумеюць адзін аднаго з паўслова. Усё ж я не даацэньваў гэтага выкладчыка. Ён аказаўся чалавекам разумным. Вельмі разум­ным: у маёй залікоўцы з’явілася першае «выдатна». Дарэчы, не дурнейшымі былі і іншыя выкладчыкі. Таму і атрымаў я дыплом аб заканчэнні ўніверсітэта марксізму-ленінізму з адзнакай. Гэтак высока былі ацэнены веды яшчэ аднаго журналіста з нашай групы. На жаль, яго ўжо няма ў жывых. Грошы таленавітага чалавека загубілі. Заняўся нейкім ценевым бізнесам і яго забілі ў Ялце ці ў нейкім іншым паўднёвым горадзе. Відаць, грошы не падзялілі. На шчасце, я бізнесам не займаюся...

Пытанне аб прыёме мяне ў рады КПСС, праўда, канчаткова вырашылася яшчэ да заканчэння мною ўніверсітэта марсізму-ленінізму. Праходзячы навучанне ў ім, я, канечне, думаў, што ніякіх праблем з гэтым не будзе. Але гэта я так думаў. Дарэчы, гэтаксама меркавалі галоўны рэдактар В. і сакратар партыйнай арганізацыі П. Аднак у кіраўніцтве СП БССР знайшліся і тыя, хто не асабліва радаваўся такой маёй перспектыве. Пра што я і даведаўся ад П. Праўда, ён жа і запэўніў, што ўсё будзе ў парадку. Маўляў, В. перагаварыў з Нічыпарам.

Гэта быў адзін з тых галоўных рэдактараў П., які ўзначальваў «ЛіМ» яшчэ да маёй працы ў штотыднёвіку. Гэты Нічыпар, як сказаў сакратар партыйнай арганізацыі, хоць і без асаблівай ахвоты, але згадзіўся падтрымаць маю кандыдатуру. Першы ж сакратар праўлення СП БССР Г. павінен прыслухацца да меркавання В.

— Так што тэрмінова збірай рэкамендацыі, — сказаў П.

— Як тэрмінова? — удакладніў я.

— Дзень-другі і каб былі.

Часу — у абрэз. Першым, да каго звярнуўся, быў вядомы паэт Браніслаў Спрынчан. Браніслаў Пятровіч, не вагаючыся, згадзіўся даць рэкамендацыю. Толькі перапытаў:

— Чаму раней не звярнуўся?

— Не ад мяне залежала.

— Не хвалюйся, — адказаў ён і слова сваё стрымаў, назаўтра неабходная рэкамендацыя для ўступлення ў рады КПСС была ў мяне на руках. А вось яшчэ з адной выйшла праблема.

Ніколькі не сумняваўся, што яе дасць той паэт С., з якім столькі працавалі ў «ЛіМе». Я шмат яму дапамагаў з адказамі пачынаючым аўтарам. У «ЛіМ» на той час лістоў прыходзіла шмат, асабліва актыўнасць праяўлялі тыя, хто спрабаваў пісаць вершы. Менавіта спрабаваў, бо пераважалі такія творы, якія пры ўсім жаданні нельга прапаноўваць у друк. За тыдзень-другі такіх гора-аўтараў набіраўся не адзін дзясятак. Кожнаму неабходна было своечасова адказаць. З гэтым у той час было строга. Таму С., узяўшы кіпу канвертаў, заходзіў да мяне ў кабінет.

— Зноў назбіралася. З мяне належыць, — гэта гучала, як пароль.

Я садзіўся за пішучую машынку. Працэс адказаў у нас быў даўно настолькі адрэгуляваны, што працавалі, быццам вопытныя рабочыя ля канвеера. Там неабходна хутка ўставіць чарговую дэталь у неабходнае месца, а нам гэтаксама хутка адказаць чарговаму аўтару. Тэкст быў па сутнасці адзін і той жа. Прыкладна такі: «Вялікі дзякуй за ўвагу да нашай газеты. Вельмі прыемна, што спрабуеце сябе ў літаратуры. На жаль, пакуль што вашы творы слабыя ў мастацкіх адносінах. Больш чытайце сапраўднай літаратуры. З павагай загадчык аддзела літаратуры С.». Толькі ўверсе ставілася ў залежнасці ад прозвішча аўтара: «Шаноўны тав. Іваноў», ці «Шаноўны тав. Сідараў» і г. д.

Праўда, аднаму аўтару, які вельмі ўпадабаў пісаць вершы, прысвечаныя Брэжневу, даводзілася адказваць крыху інакш. Тэма ж далікатная, чаго добрага паскардзіцца ў ЦК КПБ. А пасля такога адказу паспрабуй паскардзіся: «Паважаны тав. Іваноў! Вельмі прыемна, што Вы прысвячаеце свае творы Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу. Сапраўды, Леанід Ільіч сваёй дзейнасцю на карысць партыі і краіны заслугоўвае такой высокай пашаны. Зразумейце, аднак, нас правільна. Паколькі тэма гэтая на дзіва адказная, хацелася б, каб, дасягнулі большага майстэрства, пераканальнасці. З павагай.»

Пасля гэтага, зразумела, як кажуць, пайшла пісаць губерня. Гэты Іваноў дасылаў нам чарговыя вершы, прысвечаныя любімаму Леаніду Ільічу. Мы давалі чарговыя адказы. І ніводзін бок не заставаўся ў крыўдзе.

Адным словам, я думаў, што С., не задумваючыся, дасць мне рэкаменда­цыю. На жаль, памыліўся ў ім. Як, дарэчы, памыляўся ў многіх людзях. Як і цяпер працягваю памыляцца. Пачуўшы аб маёй просьбе, С. пачаў нешта казаць наконт таго, што вельмі заняты. Я разумеў: чалавек ён быў не тое, што асцярожны, а нейкі нерашучы.

Я не стаў угаворваць. Дый не стаў доўга шукаць яшчэ каго-небудзь, хто даў бы мне рэкамендацыю. Як не хацелася мне адрываць ад работы шаноўнага Івана Пятровіча Шамякіна, патэлефанаваў яму.

— Алесь, з задавальненнем зраблю гэта, — пачулася ў трубцы.

— Калі зайсці? — пытаюся.

— З’езджу ў Маскву, вярнуся, то і заходзь.

— Але мне трэба тэрмінова.

— Тады пішы і прынось на подпіс.

С. вагаецца, а народны пісьменнік Герой Сацыялістычнай Працы гатовы дапамагчы не задумваючыся.

— Дзякую, Іван Пятровіч, — кажу. — Але ў мяне не атрымаецца. Вопыту не маю ў напісанні.

— То што рабіць? — задумаўся Шамякін.

— Хуценька накід, Іван Пятровіч, зрабіце, — падказваю, — а я забяру і перадрукую і прынясу вам на подпіс

Шамякін згадзіўся, толькі запытаўся:

— А якую-небудзь грамадскую нагрузку ў Саюзе маеш?

— Член групы народнага кантролю.

— Гэта добра.

Праз колькі часу чарнавы варыянт рэкамендацыі быў у маіх руках. Берагу яго як рэліквію: не ў кампартыі справа, — была яна і няма яе, а дарагая для мяне гэтая рэкамендацыя тым, што гэта яшчэ адно сведчанне таму, наколькі Іван Пятровіч Шамякін быў не толькі выдатным пісьменнікам, а і цудоўным чалавекам. Не магу не прывесці яе цалкам:

Рекомендация

Я, член КПСС с июня 1943 года, партбилет № 12098008, Шамякин Иван Петрович, главный редактор Белорусской советской энциклопедии, знаю тов. Мартиновича Александра Андреевича по совместной творческой и об­щественной работе в Союзе писателей Белоруссии с сентября 1972 года. Тов. Мартинович А. А. является сотрудником газеты «Літаратура і мастацтва», в настоящее время работает заведующим отделом информации. Активный, принципиальный, требовательный журналист, критик, посто­янно выступающий со статьями по актуальным проблемам литературы и жизни. Тов. Мартинович принимает активное участие в общественной работе в редакции, Союзе писателей, в настоящее время является членом группы народного контроля Союза писателей. Повышает свою политичес­кую и профессиональную подготовку, является слушателем университета марксизма-ленинизма Минского обкома партии, в котором занимается успешно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x