Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание
Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Сядзім сабе, размаўляем, жартуем. Часам робім гэта нават празмерна гучна. Так, што дзве работніцы Партызанскага райкама партыі, якія сядзелі наперадзе нас, не вытрымалі, павярнуліся, зрабілі заўвагу.
Ды што нам іхнія заўвагі! Ззаду ж за намі сядзіць сам Русецкі і да ўсяго ставіцца спакойна. Ён жа перад пачаткам сходу, задаволены тым, што я ў апошні момант не адмовіўся ад уступлення ў партыю, сказаў, што, калі з’явіцца якая-небудзь неабходнасць, то магу прама звяртцца да яго. Гэтай навіной я, безумоўна, падзяліўся з Пісьмянковым. Таму ён і прапусціў заўвагу райкамавак міма вушэй. Больш за тое, вырваўшы з блакнота лісток паперы, пачынаў на ім штосьці старанна пісаць.
— Розум, гонар і сумленне эпохі ўслаўляеш? — я нахіліўся да сябра, стараючыся разабрацца, што гэта за радкі такія нечакана пачалі ў яго нараджацца.
— Не перашкаджай, дзядзька Саша, — Алесь адхінуўся крыху ў бок. — Калі закончу, прачытаю.
Крыху падумаўшы, ён дапісаў яшчэ адзін радок.
— Гатова, — сказаў радасна і прапанаваў лісток мне.
Гляджу, а гэта экспромтам напісанае чатырохрадкоўе. Не так даўно, перабіраючы свае паперы, я адшукаў яго. З хваляваннем узяў памятны лісток у рукі, бо гэта ўжо і частка памяці аб маім сябру:
А. Марціновічу ў знакавы дзень яго жыцця.
Ах, колькі выпіта віна!
Але не каюся ў гэтым:
Было ўсё шчырасцю сагрэта,
Бо кожны раз пілі да дна.
25. 1. 89 г. Партсход. Подпіс
З таго, памятнага для мяне пісьменніцкага сходу, газета «Звязда» апублікавала справаздачу. Аб тым, наколькі яму надавалася вялікае значэнне (зразумела, не ў сувязі з маёй персонай), сведчыць тое, што гэты матэрыял быў змешчаны на першай паласе. У справаздачы, між іншым, гаварылася прыкладна так: у той час, калі многія выходзяць з партыі, Алесь Марціновіч, наадварот, уступіў у яе. Што ж, як кажуць, і за гэта дзякуй. Усё ж дакументальна засведчана, што я ў складаны час не стаў флюгерам, як многія з тых, хто не хацеў прымаць мяне ў партыю. Але, прызнаюся шчыра, з гэтага ўступлення ніякай выгоды для сябе не шукаў. Таму, калі неўзабаве мне прапаноўвалі нават ісці працаваць у ЦК КПБ інструктарам, катэгарычна адмовіўся, сказаўшы, што гэта не для мяне.
Каханне прыўкрасна ў... трэцім класе
Не магу не расказаць і пра сваё першае каханне. Зусім-зусім юнае яшчэ. Не магу не расказаць, бо нядаўна паведаў пра яго, мякка кажучы, у вельмі дзіўных абставінах. Калі б хто-небудзь загадзя сказаў, што падобнае магчыма, ні ў якім разе не паверыў бы. Аднак прамовіўшы «а», трэба гаварыць і «б».
Адбылося гэта падчас маёй сустрэчы з чытачамі Мінскай цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі. Спачатку, калі ўбачыў аўдыторыю, перад якой давядзецца выступаць, вельмі разгубіўся. Я і так не вялікі прамоўца, а тут сабраліся ці не друга-трэцякласнікі. Праўда, крыху пазней падышлі яшчэ і вучні крыху старэйшыя — з пятага і шостага класаў. І вось я сілюся знайсці з імі кантакт. Нарэшце выйсце знаходжу ў тым, каб аб’явіць свайго роду конкурс: той, хто задасць лепшае пытанне, атрымае з аўтографам маю кнігу «Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына?».
Такая прапанова дзяцей зацікавіла, яны адразу ажывіліся. Пытанні не проста загучалі, яны пасыпаліся. Асабліва стараўся адзін хлопчык, як сядзеў наперадзе. Я ўжо не сумняваўся, што падпішу кнігу менавіта яму. І раптам на сыходзе сустрэчы, а яна доўжылася ўжо больш за гадзіну, узняла руку маленькая дзяўчынка. Пігаліца — пра такіх звычайна кажуць. І гэтая пігаліца запыталася:
— А скажыце, калі ласка, якое ваша першае каханне і які яго лёс?
Пытанне прагучала, як гром з яснага неба. Зразумела, нічога ў ім асаблівага не было, але ўзрост юнай чытачкі? Каханнем цікавілася другакласніца. А мы наіўна думаем, што дзяцей нашых з самага ранняга ўзросту прывабліваюць толькі камп’ютары. Аказваецца, ім нішто чалавечае не чужое. Ці не з пялюшак хочацца кахаць.
Паколькі я зусім з іншага пакалення, то каханне да мяне прыйшло ўпершыню толькі ў трэцім класе. Зразумела, не ўсвядомленае яшчэ. Мне проста прыемна было глядзець на адну са сваіх аднакласніц. Хацелася пастаянна адчуваць яе прысутнасць. Толькі бяда: яна сядзела за іншай партай. Аднойчы я не ўстрымаўся і ў роспачы напісаў у сваім сшытку: «Хачу сядзець з Люсяй». На маю бяду, настаўніца аказалася кепскім педагогам. Яна зачытала напісанае мною перад усім класам. Столькі смеху было, што я ад сораму не ведаў, куды падзецца. Аднак не заплакаў. Мужна вытрымаў гэтую экзекуцыю. Як і трэба сапраўднаму закаханаму мужчыну.
Пра гэтую запіску ў класе хутка ўсе забыліся. Толькі маё стаўленне да Люсі ніколькі не змянілася. Безумоўна, яна не ведала, што падабаецца мне. Дый, паўтараю, дзеці майго пакалення да ўсяго гэтага іначай ставіліся, чым цяпер. Усё пераносілі ў сабе. Таму і не ведала Люся, што тварылася ў мяне на душы, калі пры пераходзе ў пяты клас з нашага аднаго чацвёртага стварылі два пятыя класы. Усё нічога б, ды яна аказалася ў 5 «А», а я ў 5 «Б». Адразу увесь белы свет стаў для мяне нямілым. Што тварылася ў мяне на душы, словамі перадаць немагчыма. Дый я не збіраўся нікому пра гэта гаварыць. Нават маме, якую вельмі любіў.
Так працягвалася яшчэ з нейкі год, а потым... Неяк непрыкметна сталася так, што Люся перастала ўжо прывабліваць мяне. Не, я не закахаўся ў іншую дзяўчынку. Калі быць ужо да канца шчырым, то ў школе я ўвогуле з ніводнай з іх не сустракаўся. У стаўленні ж да свайго першага захаплення, мабыць, проста як бы перарос сябе. Закончыўшы школу, толькі зрэдку бачыў яе, калі яна, як і я, прыязджала да сваіх бацькоў у вёску. Нават у думках не было, каб прыгадаць, як некалі не знаходзіў сабе месца пры адной думцы аб ёй.
Не прыгадваў пра гэта і калі вучыўся ва ўніверсітэце. Па праўдзе кажучы, асаблівага жадання пагаварыць не з’яўлялася. А сустрэцца ж было так проста: будучы на чацвёртым курсе, я жыў на кватэры ў свайго дваюраднага брата, а ў суседнім доме яна, Люся. Аднак, калі сустракаліся, то мімаходзь. Многае праходзіць, забываецца, тым больш тое, што напаткала цябе ў зусім юным узросце. Няма аніякага жадання ўбачыцца з ёю сёння. Дарэчы, яна так і не выйшла замуж. Цікавы яшчэ адзін момант: абодва мы нарадзіліся не толькі ў адным і тым жа годзе, а і ў адным месяцы. Больш за тое ў адзін дзень: 18 жніўня 1946 года.
Пра ўсё гэта я расказаў той дзяўчынцы, якая падчас сустрэчы задала мне, як на маю думку, самае лепшае пытанне. І, канешне ж, як і абяцаў, падарыў кнігу. Падарыў бы гэтую кнігу і таму дапытліваму хлапчуку, які шмат пра што ў мяне пытаўся. Ды яшчэ аднаго асобніка «Залатавуста з Турава» ў мяне з сабой не было.
Не магу пахваліцца сваімі любоўнымі прыгодамі. Усё, што было, знаходзілася толькі на мяжы звычайнай закаханасці. Мог бы і яшчэ сёе-тое прыгадаць, ды ў ім, бадай, нічога цікавага. Усё ж трэба глядзець праўдзе ў вочы: каму што дадзена. Так і ў каханні. Для адных знайсці чарговую каханку, што шклянку віна выпіць. Хоць у іх таксама свае праблемы. Ва ўсякім разе ўзнікаюць яны пасля таго, як праходзіць маладосць, за спінай застаецца сталасць і наступае старасць. Тады сёй-той з нядаўніх лавеласаў і ператвараецца ў героя адной з навел Ю. Бондарава «Зачем я так рано родился!»:
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: