Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание
Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
«Однажды, когда уже на пенсии был, зашел он летним вечерком на танцы в клуб наш посмотреть по-стариковски на современную молодежь. Сел в угол с секретарем сельсовета, дружком своим, закурил, кряхтит, смотрит, седой ус покручивает. А девчата-то у нас видели какие — походка как у королев, сами статные, юбочки коротенькие, глаза у всех как вода озерная, с ума, конечно, поневоле сойти можно...
Смотрел он, смотрел, да вдруг как заплачет навзрыд. Секретарь сельсовета очень удивился, даже рот приоткрыл и — к нему: «Ты что, Степаныч? Причина какая?» А тот прямо-таки рыдает, даже слезы по щекам бегут, ровно горе какое неожиданно случилось. «Зачем я так рано родился? — говорит. — Девки-то какие! Яблоки, яблоки! Все бы эти яблоки на вкус перепробовал, да поздно. Зачем так рано я родился!»
После войны мужчин здесь не было, он хозяйство подымал, энергии мужик был необыкновенной и при всем этом ни одну мимо себя одинокую без внимания не пропускал, если обстоятельства позволяли. Ох, орел был, да и женщины его любили, очень любили!.. »
Так што я ў куды больш выгадным становішчы: няма падстаў плакаць. Хоць часам усё ж і з’яўляецца думка, а можа, таксама рана нарадзіўся. Столькі ж дзяўчат прыгожых наўкола. Дарэчы, яшчэ раз пра прыгожых дзяўчат. Не сказаць, каб я быў у вялікім захапленні ад розных конкурсаў хараства, дзе якіх толькі міс не выбіраюць. Не таму, што не прымаю іх, а па іншай прычыне. На здымак якой пераможцы ні пагляджу, нічога асаблівага не бачу. Затое, калі ў аўтобус ці тралейбус зойдзеш, асабліва ў метро, адчуванне такое, што нечакана апынуўся ў райскім садзе райскіх кветак. Дый на рабоце вочы разбягаюцца. І тая прыгожая, і гэтая.
Запомнілася мне даўняе-даўняе інтэрв’ю з адным вядомым на той час палітыкам, а цяпер грамадскім дзеячам, змешчанае ў газеце «Чырвоная змена» яшчэ на самай зары так званай перабудовы. У юныя гады яго выхоўвала бабуля. Дык ён прызнаваўся, што яна часам гаварыла яму прыкладна так: «Не ўсё, Алежка, што табе прыходзіць у галаву, трэба гаварыць». Бабулі ж — людзі разумныя, то чаму б нават да меркавання чужых бабуль не прыслухацца.
Бочка з індыком у калодзежы
Няма, бадай, ніводнага чалавека, у жыцці якога б не здаралася чагонебудзь недарэчнага. Зразумела, і бацька мой — не выключэнне. Столькі з ім усялякіх гісторый здаралася, хоць садзіся і кнігу пішы. І ці не кожная адбывалася па ягонай дабраце, а то і па наіўнасці. Такі ўжо чалавек быў. Куды не крутанецца, абавязкова атрымаецца не так, як ў іншых. Скажам, трэба было прыдбаць вялікую бочку для засолкі гуркоў ці капусты. Ён загадзя дамовіўся ў магазіне, каб, калі акажацца свабодная, абавязкова паведамілі яму.
Што б зрабіў іншы на ягоным месцы, калі б даведаўся б, што патрэбная бочка ёсць? Правільна, папрасіў бы у каго-небудзь каня. Балазе, з гэтым праблемы ў вёсцы не было. Але бацька мой разважыў інакш: браць каня, значыць, трэба некаму за такую паслугу ставіць пляшку. Дый пакуль той конь яшчэ знойдзецца, за гэты час бочку можа купіць і хтосьці іншы.
Адклад не ідзе ў лад, як любіў казаць мой бацька. Таму і паспяшаўся ў магазін. Нават веласіпед з сабой не ўзяў. Маўляў, навошта — і так данясу. А ад магазіна да хаты метраў дзвесце. Магчыма, і меней, але ні ў якім разе не дзясятак, другі.
У магазіне, даведаўшыся, што бочку ён збіраецца несці на сваіх дваіх, засумняваліся:
— Рыгоравіч, няхай пастаіць у нас, ніхто яе не забярэ. А вы каня возьмеце...
— Не трэба мне конь, — адказаў Рыгоравіч.
— То мо хоць па веласіпед сходзіце?
— Абыдуся і без веласіпеда, — рашуча заявіў мой бацька. — Толькі дапамажыце мне яе на плечы ўзяць, — папрасіў ён мужчын, якія былі ў магазіне.
Выкацілі бочку на вуліцу, паддалі яе, і бацька мой, узяўшыся адной рукой за верхні край яе, а другой прытрымліваючы знізу, з гэтай дарагой для яго ношай накіраваўся дамоў. Спачатку яму ішлося лёгка, бо цяжар асабліва не адчуваўся, але чым далей адыходзіў ад магазіна, тым больш упэўніваўся, што ўсё не так проста, як падавалася спачатку. Але ж не вяртацца назад. Дый няма нікога, хто б мог дапамагчы.
Выйсце знайшоў у тым, каб ісці як мага хутчэй, ні пра што не думаючы. У такім разе пра ўсё забываеш. Так непрыкметна дайшоў і да варот, што вялі ў двор. Лагічней было б спыніцца, паставіўшы бочку дном на іх, а крыху адпачыўшы, прадоўжыць шлях. Толькі дзе там. Бацьку майго ўжо ўзяў азарт, як таго спартсмена, які знаходзіцца ля самага фінішу. Таму ён, не спыняючыся, пайшоў углыб двара. Аднак тут нечакана зразумеў, што далей бочку не угрымае. Дый сіл асцярожна паставіць яе на зямлю неставала. Калі ж упадзе, дык хутчэй за ўсё разаб’ецца.
Уважліва агледзеўся па баках і ягоны позірк спыніўся на калодзежы. Як не здагадаўся! Бочку можна паставіць на край яго, а потым, перадыхнуўшы, занесці ў хлеў. Бацька асцярожна пачаў апускаць яе, але стомленыя пальцы амаль не слухаліся яго. Бочка выслізнула з ягоных рук і паляцела ўніз, дзе віднелася вада.
Гэта адбылося так нечакана, што бацька мой, спалоханы тым, што здарылася, кінуўся ў хату. Ён уляцеў у яе, ледзь не збіўшы з ног сваю цешчу, а маю бабулю.
— Мама! — закрычаў мой бацька немым голасам.
— Што такое, Андруша?! — спалохалася яна.
Спалохацца было чаго: выгляд, як у вар’ята, ды яшчэ «мамай» назваў, што рэдка за ім заўважалася.
— Бочку ўтапіў! — адчувалася, што ён ніяк не можа прыйсці ў сябе.
— Як утапіў? — бабуля мая, зразумела, ведала, што ён пайшоў у магазін купляць бочку, але прычым тут «утапіў».
— У калодзеж упала! — пачулася ў адказ, але гэта для бабулі ніякай пэўнасці не ўнесла.
— Андруша, прычым тут калодзеж? — бабуля, не чакаючы далейшага тлумачэння, паспяшалася да калодзежа. За ёй з выглядам вінаватага накіраваўся бацька.
Бабуля зірнула ў калодзеж і жахнулася. У ім сапраўды знаходзілася бочка, але паколькі яна была пустой, то плавала на паверхні. Толькі з аднаго боку ў яе трапіла крыху вады.
— Як жа гэта цябе ўнаравіла, — крыху прыйшоўшы ў сябе, запыталася яна.
Давялося ўсё расказаць.
Бочку ж дасталі без асаблівай цяжкасці, бо калодзеж у нас неглыбокі. З калодзежам, між іншым, звязана яшчэ адна гісторыя. Праўда, не з нашым, але таксама з удзелам майго бацькі...
— Гэта ж трэба, — пайшла па вёсцы пагалоска, — у Міхайлавіча індык у калодзеж уваліўся.
Міхайлавіч — адзін з настаўнікаў. У ягоным жыцці таксама прыгод ставала. Самая вядомая, што ўскалыхнула ўсю вёску, звязаная з набыццём ім самай сучаснай на той час мэблі. Здаецца, германскай вытворчасці. Ні сам Міхайлавіч, ні іншыя не дакумекалі загадзя высветліць, як унясуць гэтую мэблю ў дом. А дарэмна, бо калі прывезлі яе, высветлілася, што яна не праходзіць праз дзвярны праём. На той жа час мэбля была не зборнай, а гатовай канструкцыі. Таму давялося. пашыраць дзверы. Дакладней, адпілоўваць вушакі. І вось гэты выпадак з індыком.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: