Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание
Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Іншы на месцы Міхайлавіча сам бы пастараўся як-небудзь выцягнуць няўважлівую птушку, але Міхайлавіч быў з тых, хто ўмее на пустым месцы зрабіць праблему. Калі ж адбываецца штосьці незвычайнае, — такі лямант стаіць, быццам усё жыццё рушыцца.
Гэты лямант дайшоў і да майго бацькі. Таму ён і паспяшаўся да Міхайлавіча паглядзець, ці сапраўды ўсё так сур’ёзна з гэтым самым індыком. На двары ў Міхайлавіча было ўжо некалькі мужчын, якія разам з ім разважалі, як выцягнуць індыка з калодзежа.
— Знайшлі праблему, — рашуча заявіў мой бацька. — Хто-небудзь садзіцца ў вядро, яго апускаюць у калодзеж.
Мужчыны задумаліся. Лагічней за ўсё было апускаць у калодзеж самога гаспадара, але Міхайлавіч быў такой вагі, што ніводзін ланцуг не вытрымае. Тады хтосьці і сказаў:
— Чаго доўга думаць-гадаць? Сам, Рыгоравіч, і спускайся.
Бацька задумаўся. Тут хтосьці пакпіў з яго:
— Падказваць кожны ўмее, а зрабіць.
Мой бацька павярнуў калаўрот так, што вядро апынулася ўпоравень з верхам калодзежа.
— Трымайце мацней калаўрот, — загадаў ён мужчынам, — сам асцярожна палез у вядро. Узяўшыся за ланцуг, папрасіў: — Паволі апускайце.
— Трымаю яго, — нарэшце пачулася з глыбіні. — Падымайце.
Прайшло не так і шмат часу, як паказалася вядро з маім бацькам, які тры-
маў у руцэ спалоханага індыка.
— Дзякуй, Рыгоравіч, — абрадаваўся Міхайлавіч.
— Не, — сказаў хтосьці з мужчыны, — так не пойдзе. За гэткую працу пляшка патрабуецца.
Міхайлавіч паспяшаўся ў хату. Але мой бацька не стаў чакаць падарунка, а накіраваўся дамоў. І добра зрабіў, бо ўжо насустрач яму спяшалася мама.
— Здурнеў, ці што? — абурылася яна. — Гэта ж ужо кажуць, што Марціновіч за бутэльку гарэлкі палез у калодзеж даставаць індыка.
— Патрэбна мне тая бутэлька, — адказаў бацька з пачуццём гонару. — Раскрычаліся, індыка з калодзежа дастаць не могуць.
Так і не стаў аўтарам «Комсы»
Адбылося гэта падчас адной з камандзіровак, калі мы з тагачасным галоўным рэдактарам «Беларускай думкі» Уладзімірам Вялічкам адправіліся ў чарговую паездку. Ці то на Магілёўшчыну, а можа, і на Гомельшчыну. Хіба запомніш кожную з іх: выязджалі ж рэгулярна штомесяц, а зрэдку і два разы на месяц. Важна ў дадзеным выпадку не тое, куды ехалі. Істотна тое, што ў гэтым накірунку спачатку даводзіцца ехаць не адзін дзясятак кіламетраў, пакуль не з’явіцца ўказальнік, які ўказвае, дзе трэба звярнуць у бок Магілёва, а як ехаць, каб патрапіць у Гомель. Па гэтай дарозе мы ездзілі не аднойчы, таму вадзіцель без праблем у неабходным месцы выбіраў неабходны кірунак. Гэтым жа разам ён нечакана захварэў. Камандзіроўку ж адкладваць не хацелася. Таму нам з саўмінаўскага гаража выдзелілі іншага шафёра.
Ехаць жа з новым вадзіцелем адно задавальнне, бо абавязкова знойдзецца, пра што пагаварыць. Тым больш, што гэты аказаўся чалавекам бывалым. Ужо немаладога ўзросту, ён шмат дзе папрацаваў. Пэўны час абслугоўваў нават афіцыйныя дэлегацыі. У тым ліку і тады, калі прыязджалі ў Рэспубліку Беларусь прэзідэнты братніх краін: Расіі — Барыс Ельцын і Украіны — Леанід Кучма. Шкадую, па свежай памяці не запісаў, пра што ён расказваў нам, бо, на жаль, падобнай звычкі не маю. Хоць у дадзеным выпадку, можа, і добра, што не рабіў гэтага. Усё ж давялося нямала пачуць і такога, што, як кажуць, не для друку.
Тым не менш адзін вельмі цікавы факт запомніўся. З Ельцыным звязаны. Аказваецца, Барыс Мікалаевіч звычайна, калі даходзіў да «кандыцыі», пачынаў спяваць «Запрагайте, хлопцы, коні». Пра гэта паведаміў вадзіцелям асабіст з аховы расійскага прэзідэнта. Таму, калі пачулася знаёмая песня, ён загадаў, што праз некалькі хвілін трэба выязджаць і каб, барані божа, не адставалі ад картэжа, бо Ельцын вельмі любіць не проста хуткую, а максімальна хутку язду.
Едзем, размаўляем. Раптам хтосьці з нас спахапіўся:
— Ці не прагледзелі мы неабходны паварот?
Вадзіцель уважліва прыгледзеўся да дарогі і сумна ўздыхнуў:
— Прагледзелі.
Заставалася вяртацца назад. І тут я ўспомніў, што павінен зрабіць адзін тэрміновы званок.
— Пачакайце, — кажу, а сам вылез з машыны і пачаў набіраць неабходны нумар. Але, паколькі машыны па шашы праносіліся ці не адна за адной, зразумеў, што трэба крыху адысці ад шашы, бо з-за шуму будзе дрэнна чуваць. Што і зрабіў. Пагаварыўшы літаральна нейкую мінуту — шмат па тэлефоне ўвогуле гаварыць не люблю, а тут толькі трэба было даць сваю згоду наконт аднаго пытання, я азірнуўся... Рэдакцыйнай машыны не было.
Гэтаму я вельмі здзівіўся, а потым падумаў, што вадзіцель, каб марна не траціць час, вырашыў праехаць наперад і ў не забароненым для гэтага месцы развярнуцца. Таму хуценька перабег на другі бок дарогі. Гляджу: паказалася легкавушка, якая імчалася ў бок Мінска. Няйначай наша. Аднак дарэмна радаваўся: гэта быў не наш аўтамабіль. Пачаў чакаць. Наступны — таксама не наш. Яшчэ адзін — зноў чужы. А ўжо прайшло пяць мінут, потым дзесяць. Захваляваўся, пачаў набіраць нумар мабільніка Вялічкі.
Не зрабіў гэтага раней, бо ведаў, што звычайна Уладзімір Паўлавіч яго з сабой у камандзіроўку не бярэ. Але, магчыма, гэтым разам усё ж узяў. Спадзяванні аказаліся марнымі. Ягоная жонка адказала, што муж у камандзіроўцы. А то я і не ведаў...
Чамусьці вярнуўся на ранейшае месца, з якога тэлефанаваў у Мінск, калі наша машына спынілася. Тым часам ужо не на жарт захваляўся: прайшло дваццаць мінут. Мабыць, нешта здарылася. Пра Вялічку з шафёрам занепакоіўся, але не толькі ад гэтага трывожна стала на сэрцы. Што б я рабіў, калі б гэта здарылася зімой? Адзін, як кажуць, у чыстым полі. Цяпер жа лета, сонца пачынае прыпякаць, дзень будзе гарачы, а зімой... Паблізу ніводнага населенага пункта.
Трэба было нешта рабіць. Патэлефанаваў Васілю Шырко, з якім працаваў разам. Запытаўся, можа ведае ён нумар тэлефона нашага пастаяннага шафёра.
— Навошта ён табе, — здзівіўся Васіль, — вы ж з Андрэем у камандзіроўцы.
Давялося ўсё расказаць.
— Пачакай, пашукаю, — абнадзеіў ён, — а потым перазваню. — Хоць навошта табе ягоны нумар?
— Як навошта? Ды ў яго, бадай, павінен быць нумар шафёра, з якім мы выехалі з Мінска.
— Рэзонна, — згадзіўся Шырко.
Праз хвіліну-другую тэлефануе:
— На жаль, не знайшоў, — і роздумна-скрушна дадае: — Што б гэта магло здарыцца?
Сапраўды — што? Ад няма чаго рабіць прайшоў метраў сто наперад, убачыў указальнік у бок адной вёскі. Не ведаю дзеля чаго, але назву яе пазначыў у блакноце. Хоць дзеля чаго, я-то і ведаў. Смейцеся не смейцеся, а чамусьці да мяне прыйшла, як на здаровы сэнс, неверагодная думка: «А калі машыну... укралі іншапланецяне? То трэба хоць ведаць, дзе гэта адбылося».
Не падумайце, што тым самым пачалося ў мяне нейкае трызненне. На шчасце, з галавой усё ў парадку. Калі на тое пайшло, то да гэтай паездкі некалькі дзён ні кроплі ў рот не браў. Мабыць, сказалася тое, што рэгулярна чытаю «Комсу», якая афіцыйна называецца «Комсольская правда». Я называю яе яшчэ і інакш: «Сексуальна-заклапочаная газета».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: