Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание
Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Пачнеш чытаць, то адчуванне такое, што чалавецтва, калі што і робіць, дык толькі сексам займаецца. Праўда, у інтэрпрэтацыі «Комсы» з гэтым пастаянныя праблемы. Як быццам і ўсе супрацоўнікі маладыя, ды, мабыць, іхні ўласны вопыт вельмі не аптымістычны. Але «Комса» любіць пісаць яшчэ і пра розныя лятаючыя талеркі, пра іншапланецян. Атрымліваецца, што ў іх і я пачаў верыць. Таму і занатаваў назву вёскі. Каб пасля ўсё расказаць. Хоць бы гэтай «Сексуальна-заклапочанай газеце». Як-ніяк, а чытацкая аўдыторыя ў яе шырокая. То чаму б і не засвяціцца на старонках.
Ды калі тое будзе! Пакуль жа не заставалася нічога іншага, як пераходзіць на другі бок дарогі і галасаваць машынам, каб дабрацца дамоў. Толькі я так падумаў, як убачыў, што з боку Мінска імкліва нясецца легкавушка. Наблізіўшыся да мяне, яна рэзка затармазіла. Гэта была рэдакцыйная машына.
— Сядай хутчэй, — прыадкрыўшы дзверцы, — як ні ў чым не бывала сказаў Вялічка, — а то і так столькі часу змарнавалі.
Як высветлілася, вадзіцель, калі зразумелі, што не па той дарозе едзем, вырашыў адразу развярнуцца, хоць у гэтым месцы і не дазвалялася рабіць такі манеўр.
— Дык я ж выйшаў з машыны? — роспачана вырвалася ў мяне.
— Але ж вы казалі, што падымаецеся звычайна ў пяць гадзін, — сказаў вадзіцель у сваё апраўданне. — То я падумаў, што вы прыляглі да заднім сядзенні адпачыць.
Апомніліся яны з Вялічкам толькі тады, калі, вярнуўшыся да патрэбнай развароткі, праехалі ўжо колькі кіламетраў у неабходным накірунку. Першым занепакоіўся Уладзімір Паўлавіч, які спачатку драмаў, а потым, паглядзеўшы ў пярэдняе люстэрка, запытаўся:
— Алеся нешта не відаць?
— Ды прылёг, — упэўнена адказаў вадзіцель.
— Алесь, — паклікаў Вялічка.
У адказ, зразумела, маўчанне. Пасля гэтага ім і давялося тэрмінова вяртацца назад.
— А я ўжо думаў, што вас укралі іншапланецяне, — я ўсё звёў на жарт, і патлумачыў, што і да чаго.
Так і не стаў я аўтарам «Комсы». Праўда, аб гэтым ніколькі не шкадую. Добра яшчэ, што ўсё так добра скончылася.
«Матлос» ніколі не памыляецца
Сядзім неяк у «ЛіМе» з крытыкам А. і паэтам С. і галаву ламаем. Калі ўжо на тое пайшло, то гэта праблема найперш паэта С., які загадвае аддзелам літаратуры. Толькі так хочацца яму дапамагчы, знайсці для публікацыі патрэбны ўрывак з рамана, які напісаў паэт Алесь Ставер. Дарэчы, стрыечны брат нашага С. Ён нечакана ў празаікі падаўся. Раман называецца «Пад канвоем». Твор аб’ёмны, а для публікацыі ў штотыднёвіку неабходна ўсяго нейкіх восем старонак машынапісу.
Спачатку сам загадчык аддзела літаратуры, потым мы з А. некалькі разоў рукапіс перагарнулі, але ні на чым спыніцца так і не змаглі. Пачытаеш уважліва — і гэта не падыходзіць, і тое не характэрнае для рамана ў цэлым. Ужо і не ведаем, як быць.
Калі ўжо зусім адчаіліся, заходзіць у кабінет галоўны рэдактар Хведар Жычка.
— Над чым, блатва («р» ён не выгаворваў. — А. М.) галаву ламаем? — пытаецца ў нас.
— Ніяк урывак неабходны знайсці не можам, — адказвае паэт С. і паказвае на папку з раманам «Пад канвоем».
— А што клытык не можа дапамагчы? — звяртаецца галоўны да А.
— Спрабаваў, нічога не атрымліваецца, — апраўдваецца загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі.
— А ты, малады? — Хведар Дзмітрыевіч глядзіць у мой бок. — Што, слабавата, — кажа ён і незласліва дадае: — Гэта табе не ў лаёнцы плацаваць.
— Кажуць, што яны самі, без маёй дапамогі справяцца, — апраўдваюся я, маючы на ўвазе А. і С.
— Самі... — галоўны рэдактар іранічна ўсміхаецца: — Ні на што вы не здатныя. Толькі і ўмееце цалніла піць. Давайце лукапіс, — рашуча заяўляе ён. — Навучу вас, як плацаваць тлэба.
Узяўшы папку з рукапісам рамана, ён рашуча адкрывае яе і, паглядзеўшы на нас з пачуццём уласнай годнасці, пачынае:
— Глядзіце, салагі, як гэта лобіцца...
Жычка слюнявіць палец, імкліва перагортвае старонкі, прамаўляючы ўголас: — Адна, дзве, тлы, чатылы, пяць... — Спыніўшыся недзе на дваццатай, радасна смяецца: — Адсюль і пачнём.
— Як пачнём? — нічога не разумее паэт С.
— Адлічым восем сталонак, — тлумачыць яму Хведар Дзмітрыевіч як малому.
Зноў гучыць «адна, дзве, тлы, чатылы, пяць»... Перагарнуўшы восьмую старонку, задаволены звяртаецца да нас:
— Усё ў паладку, а вы нюні ласпусцілі...
Мы здзіўлена глядзім на галоўнага, не ведаючы, як да ўсяго паставіцца. Нарэшце крытык А. асмельваецца выказаць сумненне:
— А калі ўрывак атрымаўся не закончаны?
— Ты што? — галоўны стараецца зрабіць строгі выраз твару. — Думаеш, бывалы матлос памыляецца?
Жычка ў юнацтве служыў на Балтыйскім Ваенна-Марскім флоце, чым вельмі ганарыўся. Загадчык жа аддзела крытыкі і літаратуразнаўства, перш чым стаць журналістам, працаваў вадзіцелем тралейбуса. Цяпер Хведар Дзмітрыевіч не прамінае ўпікнуць яго:
— Гэта табе не баланку клуціць.
Ніяк не зрэагаваўшы на гэта, А. хуценька прабягае старонкі рамана, узятыя ў якасці ўрыўка. Па меры чытання ягоны твар пачынае расплывацца ва ўсмешцы.
— Здорава! — нарэшце гучыць з ягоных вуснаў.
— Вы, салагі, шмат яшчэ чаго не ведаеце, — павучальна кажа галоўны. — Нічога, пад маім мудлым кілаўніцтвам навучыцеся, — смеючыся дадае ён, і пакідае наш кабінет.
— Адзначым? — пытаецца крытык А. і глядзіць на мяне. Ведаючы, што я з тых, хто не надта адмаўляецца, але не вельмі ахвотна ходзіць у краму, дадае: — Сам збегаю.
Паэт С. смяецца, падрабляючыся пад галоўнага:
— Цалніла будзем піць.
Праходзіць чарговая рэдакцыйная планёрка. Абмяркоўваецца план чарговага развароту-ўкладыша, прысвечанага нейкай сельскагаспадарчай кампаніі. Здаецца, жніву. Што такія «ўкладкі» павінны рэгулярна з’яўляцца ў «ЛіМе», вырашылі ў Міністэрстве культуры, а яно — адно з заснавальнікаў штотыднёвіка. Таму такое распараджэнне трэба ўспрымаць загадам. Адпаведна да яго і паставіўся Жычка. Усе разумеем, што ў такіх укладышах няма ніякай неабходнасці, але маўчым. Трэба — дык трэба. Загады, няхай і не прамыя, не абмяркоўваюцца. Больш за тое, хтось выказвае думку, што такія матэрыялы — добрая падмога ў рабоце палітінфарматараў і агітатараў. Не абавязкова чакаць адпачынку, камбайнер працуе сабе, а ў гэты час агітатар падае яму карысную інфармацыю. Тут я і не вытрымаў:
— Але ж па тэхніцы бяспекі забаронена старонняму чалавеку знаходзіцца на капітанскім мосціку.
У той час на камбайнах яшчэ амаль не было кабін. Як і амаль не было самаходных камбайнаў. Звычайна іх прычаплялі да трактара.
Выказаўся я і здзівіўся, што ніхто пасля гэтага нічога не сказаў. Адно заўважыў, што галоўны неяк нядобра паглядзеў на мяне, але таксама нічога не сказаў. На планёрцы, а пасля планёркі...
— Выклікае цябе, — сказала сакратарка, зайшоўшы ў наш кабінет.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: