Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание
Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Насупраць мяне, абняўшыся, сядзелі юнак з дзяўчынай. Як перад гэтым дзяжурная па станцыі, яны, зірнуўшы на сабачку, усміхнуліся. Я ж тым часам пачаў ужо думаць, што рабіць з ім. Канешне, можна было б забраць з сабой, але, сумняваўся, што мае сямейнікі такому набыццю надта ўзрадуюцца. У лепшым выпадку скажуць: «Выгульваць будзеш сам». У гэтым жа і была галоўная закавыка. Звычайна я выходжу з дому вельмі рана — даўно стала для мяне завядзёнкай папрацаваць да пачатку рабочага дня. Калі ж выводзіць сабачаня на вуліцу, звыклы графік парушыцца.
Тым часам цягнік падышоў да станцыі Маладзёжная. Хлопец з дзяўчынай сабраліся выходзіць. Узнімаючыся з лаўкі, яны з замілаваннем паглядзелі на сабачаня.
— Бярыце, — вырвалася ў мяне.
— Вы так лёгка можа аддаць яго? — здзівілася дзяўчына.
— Ды не мой ён, — патлумачыў я, — проста разам са мною зайшоў на станцыю.
— Нам не трэба, — за дзяўчыну і за сябе адказаў хлопец.
Наступнай была Пушкінская. На Пушкінскай мне выход зіць. Сабачка, нібы прачытаўшы мае думкі, зірнуў на мяне і завіляў хвосцікам. Што, несумненна, адзначала: «Згодзен выходзіць з табой». Не сказаць, каб ад такой згоды я асабліва ўзрадаваўся. Выйсце знайшоў у тым, каб, як толькі цягнік падыдзе да Пушкінскай, адразу выскачыць з вагона і растварыцца ў натоўпе — на гэтай станцыі заўсёды выходзіць шмат пасажыраў. Але сабачка адразу разгадаў мой намер. Як толькі я ўзняўся з лаўкі, ён саскочыў на падлогу, забег наперад і азірнуўшыся на мяне... Хочаце верце, хочаце сумнявайцеся, але ягоны позірк азначаў: «І не брыдка табе ўцякаць? Мы ж з табой сябры, а хіба сяброў кідаюць?»
З вагона мы выйшлі разам. Ён бег паперадзе, я крочыў следам. У вірлівым людскім натоўпе мой нечаканы сябра адчуваў сябе так упэўнена, быццам яму неаднойчы даводзілася карыстацца метро, дый на гэтай станцыі ён далёка не першы раз. Бліжэй да выхаду з метро, дзе было ўжо не так людна, сабачка абярнуўся. Позірк ягоны быў такі, нібыта ён напамінаў, што развітваецца і... Не паспеў я разабрацца, што і да чаго, як сабачка быццам растварыўся сярод людзей. Быў і няма. Калі я да гэтага задумваўся, што рабіць мне з нечаканым спадарожнікам, то цяпер мне раптоўна стала яго шкада. Кінуўся ўлева, кінуўся ўправа, але ён як бы праваліўся скрозь зямлю. Містыка нейкая, няйначай.
Была магіла і няма
Гэтая містыка, ці як хочаш называй тое, пра што раскажу яшчэ ў дачыненні да Пісьмянкова, дала аб сабе знаць яшчэ некалькі разоў. Прынамсі, я змог у гэтым упэўніцца.
Той, хто праводзіў Алеся ў апошні шлях, памятае, як шмат людзей прыйшлі развітацца з ім. Як не можа не памятаць і таго (даруй, Алесь, што гэта прыгадваю), сёй-той спрабаваў нават у такі трагічны момант выявіць свае палітычныя амбіцыі. Маю на ўвазе перш за ўсё тое, што з’явіліся пры развітанні зусім не дзяржаўныя сцягі, хоць, магу паклясціся, што Алесь, з’яўляючыся шчырым, больш за тое, у нечым нават апантаным прыхільнікам нацыянальнага адраджэння, калі можна так сказаць, на колерах надта ўвагу не засяроджваў.
Не ведаю, як каму, а мне ад пабачанага станавілася неяк не па сабе. Не той момант, каб гуляць у палітыку. Гэтыя ж «сцяганосцы» і іхнія прыхільнікі былі ў першых шэрагах і тады, калі труну, у якой вечным сном заснуў выдатнейшы паэт, сабраліся везці на Кальварыйскія могілкі. Прытым жадаючых праводзіць яго аказалася шмат, а месц у транспарце недастаткова, то я палічыў за лепшае паехаць дамоў, каб аднаму выпіць абавязковыя ў такіх выпадках тры кілішкі.
Крыху пазней вырашыў наведацца на могілкі. Балазе на іх быў пахаваны і мой бацька (цяпер на Кальварыі вечным сном спіць і мая мама). Папрасіў Віктара Шніпа, каб хоць прыкладна паведаміў, дзе знаходзіцца Алесева магіла.
Але, прыйшоўшы на могілкі, як ні стараўся, так і не знайшоў яе. Бадай, таму, што свежых пахаванняў ва ўказаным месцы было шмат, а на магіле Пісьмянкова помнік яшчэ не стаяў.
Упершыню я пабываў на ёй толькі ў лютым наступнага года ў дзень народзін Пісьмянкова разам з тымі, хто таксама з ім сябраваў. Надмагільнага помніка, зразумела, яшчэ не было, бо з дня Алесевай смерці не мінулася года. Таму, калі праз колькі месяцаў быў на Кальварыі ў чарговую гадавіну смерці свайго бацькі, то не прамінуў зайсці і да Пісьмянкова.
Правільней, хацеў пабываць на яго магіле, але яе не знайшоў. Падумалася, што гэта вынік маёй няздольнасці з першага-другога разу штосьці запамінаць. Не ў сэнсе якога-небудзь тэксту, падзей, фактаў, а не магу, напрыклад, напаткаўшы чалавека, з якім слаба знаёмы, пазнаць яго ў твар. Значыць, тое самае атрымалася і з месцам знаходжання Алесевай магілы. Што ж, другім разам пастараюся быць больш уважлівым. Таму, калі з іншымі завітаў на магілу Пісьмянкова ў дзень ягонай смерці, пачаў шукаць які-небудзь арыенцір, каб, калі прыйду адзін, лепш знайсці яе. Дый надмагільны помнік на той час ужо быў пастаўлены.
Толькі ўсё аказалася не так проста, як думалася мне. Восенню, у кастрычніку зноў завітаў на Кальварыю, каб пастаяць ля магілы свайго бацькі — акурат спаўнялася чарговая гадавіна з дня ягонага нараджэння. Памянуць яго добрым словам. І не толькі, бо тады ў такім месцы гэтага ніхто не забараняў. Гэта цяпер, калі ёсць адпаведны указ аб распіванні спіртных напіткаў у грамадскіх месцах, а такім месцам, як быццам, з’яўляюцца і могілкі, хтосьці на дрэве, амаль поруч з магіламі маіх бацькоў павесціў таблічку з вытрымкамі з гэтага афіцыйнага дакумента. Усё б нічога, але разумнік, які гэта рабіў, прывёў і тую частку тэксту, дзе гаворыцца аб пакаранні за самагонаварэнне. Але гэта між іншым.
Памянуў я свайго бацьку і накіраваўся да Алесевай магілы. А дзень не проста восеньскі, а нейкі змрочны. Неба завалаклі хмары, імжыць халодны дождж. Не па сабе стала, а калі пачаў шукаць, то нават страх апанаваў. Як быццам і каардынаты выбраў правільныя, але да якой магілы не падыду, адно расчараванне. Так і хаджу паміж імі. Навакол жа ні душы. Няйначай, нейкая нячыстая сіла водзіць мяне.
Сабраўся ўжо ісці назад, як глянуў крыху наперад, дзе дакладна ведаў, што Алесевай магілы не можа быць. І тут на мяне быццам найшло нейкае азарэнне. Ці не штабялямі ляжалі парэзаныя на кавалкі дрэвы. Шмат дрэў, якія паваліў нядаўні ўраган. Гэтыя ж дрэвы, зразумела, не паваленыя, а стаячыя і былі адным з маіх арыенціраў. Атрымлівалася, што я ўжо арыентаваўся на іншыя. З палёгкай уздыхнуўшы, вярнуўся назад і паклаў на Алесеву магілу кветкі. Зразумела, і памянуў яго.
Калі каму-небудзь расказваю пра гэтыя выпадкі, то абавязкова знойдзецца той, хто засмяецца. Маўляў, якая містыка, проста праяўлялася твая неназіральнасць. Як быццам і запярэчыць няма чым, хоць... Звычайна неабходны тэкст я адразу набіраю на камп’ютары, пішу па сутнасці з галавы. Дык вось... Набраўшы палову тэксту, дзе згадваю пра тое, як доўгі час не мог знайсці магілу Пісьмянкова, я з-за няўважлівасці націснуў не на тую клавішу. Адразу на экране манітора з’явіўся запіс-запытанне, ці захаваць змены ў дакуменце. Мне падалося, што пад зменамі маецца на ўвазе толькі што напісанае, таму, пасля некаторага роздуму, я ўсё ж навёў курсіў на тое месца, дзе стаяла «да». Файл, вядома, адразу закрыўся. Калі ж адкрыў яго, то, на маё здзіўленне, перад гэтым напісаная частка матэрыялу адсутнічала. Давялося страчанае ўзнаўляць па памяці.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: