Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе спачатку асабліва не турбаваліся. У салоне цёпла. Дый спадзяваліся, што шафёру ўдасца хутка выправіць непаладкі. Толькі, як ні стараўся ён, а рухавік не заводзіўся. Нічога не давала і тое, што ў вадзіцеля неўзабаве знайшліся добраахвотныя памочнікі з тых пісьменнікаў, хто мае ўласныя машыны. Толькі праз некалькі гадзін, калі ад холаду ў аўтобусе ўжо немагчыма было сядзець, матор нарэшце запрацаваў.

У падобнай сітуацыі апынулася і аўтамашына, у якой ехала Тамара Дудко — вядомы грамадскі дзеяч, дырэктар піўзавода «Аліварыя». Таксама прыкладна ў гэты ж час. І блізу таго месца, дзе нечакана спыніўся аўтобус з пісьменнікамі. Гэтаксама далёка не адразу ўдалося выправіць непаладкі. Тады ўсё абышлося. Аднак ніяк у галаве не ўкладваецца тое, што пазней Т. Дудко загінула ў аўтакастрофе, хоць і ў іншым месцы. Як тут не прыгадаць пушкінскае:

Хоть убей, следа не видно,

Сбились мы, что делать нам?

В поле бес нас водит, видно,

Да кружит по сторонам.

Сколько их, куда их гонят,

Что так жалобно поют?

Домового ли хоронят,

Ведьму ль замуж выдают?

Дарэчы, той, хто добра знаёмы з творчасцю Дастаеўскага, не можа не памятаць, што Фёдар Міхайлавіч узяў гэтыя радкі адным з эпіграфаў да свайго рамана «Д’яблы». Таго самага рамана, які пры савецкай уладзе не спяшаліся перавыдаваць, бо лічылася, што твор гэты — памфлет на рускую рэвалюцыйную сітуацыю, таму ён па сутнасці і быў выкраслены з творчасці выдатнага пісьменніка, у якога беларускія карані. Род жа Дастаеўскіх, як вядома, паходзіць з Дастоева. Сёння згаданая вёска ўваходзіць у склад Іванаўскага раёна. Ды, не будзем забываць, што гістарычна — гэта Піншчына. Няўжо і сапраўды тут прысутнічае нейкая містыка? Пэўна сцвярджаць, зразумела, нельга, але, мабыць, усё ж нешта такое ёсць. Ва ўсякім разе пасля таго, як матэрыял пра Янішчыц быў узноўлены па памяці, а па сутнасці напісаны занава, я сутыкнуўся яшчэ з двума выпадкамі, якія, у пэўнай ступені, як бы дапаўняюць ланцужок маіх непрыемнасцей.

Калі пра тое, што ў маім камп’ютары згарэў вінчэстар і былі беззваротна страчаны многія файлы, я расказаў Уладзіміру Мазго, які на той час працаваў у рэдакцыі часопіса «Вясёлка», Валодзя ўсхвалявана адказаў:

— Сапраўды дзіўна, бо...

Я не даў яму дагаварыць, таму што пасля гэтага ягонага «бо» на сэрцы стала трывожна. Няўжо згубіўся мой матэрыял, прапанаваны «Вясёлцы» да чарговага Дня беларускага пісьменства? Копіі ж яго ў мяне не засталося.

— Ды ўсё ў парадку, — Мазго, мабыць, здагадаўся, пра што я падумаў. — Згубілі праўда, але...

— Не цягні!

— Але знайшлі.

Пасля гэтага ў мяне адразу адлягло на сэрцы. Аднак праз некалькі дзён мусіў яшчэ раз пахвалявацца. Таксама ў сувязі з тым, што адбылося непрадбачанае. Будучы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», пацікавіўся, ці хутка выйдзе мая кніга «Горадзень, Гародня, Гродна», адрасаваная дзецям.

— Па віне друкарні затрымка атрымалася, — пачуў у адказ.

Як высветлілася, аддрукаваныя аркушы, а гэта мелаваная папера з мноствам ілюстрацый, па недаглядзе кагосьці былі заліты фарбай і ўсё трэба было рабіць нанава. Магчыма б, гэтае паведамленне мяне надта і не ўсхвалявала — мала што бывае, ды атрымлівалася, што за кароткі тэрмін у мяне здарыліся тры непрыемнасці, прытым у прамежку часу, звязанага з камандзіроўкай на Піншчыну.

Не магу не згадаць і выпадак, што прыгадвае А. Кірыковіч у гісторыка-дакументальнай хроніцы «Памяць» Пінскага раёна. Праўда, ён іншага плана і выклікае не змрочныя думкі, а светлыя.

У 1990 годзе, на другі год пасля смерці Янішчыц, кіраўніцтва Пінскага ра­ёна прыняло рашэнне аб правядзенні ў вёсцы Велясніца першага свята паэзіі, прысвечанага памяці выдатнай паэтэсы-зямлячкі. Яно было прызначана на нядзелю 1 ліпеня. Зразумела, да яго рыхтаваліся належным чынам. За дзень да гэтага А. Кірыковіч, які быў адказным за правядзенне свята, паехаў на грузавой машыне раённага аддзела культуры ў вёску Малоткавічы, каб забраць партрэт Я. Янішчыц, выкананы вядомым пінскім мастаком А. Шыдлаўцом. Партрэт быў вельмі вялікі, таму заняў у машыне амаль увесь кузаў. Калі пад’ехалі да ракі Ясельды, то вадзіцель закрычаў: «Партрэт паляцеў!» — і пачаў тармазіць.

Выйшаўшы з кабіны, убачылі, як ззаду, на адлегласці метраў 300—400, партрэт паэтэсы павольна апускаецца на асфальт. Занепакоіліся, што ён можа разбіцца. Толькі спалох аказаўся марным. А. Кірыковіч прызнаецца: «... Калі мы пад’ехалі да яго і не заўважылі не тое што паломкі, а нават ніводнай драпінкі, мне, атэісту, які не верыць ні ў якія звышнатуральныя сілы, падумалася, што душа Жэні гэтым самым падала нам нейкі знак. Але які? Можа, яшчэ раз выказвала любоў да родных мясцін і, не дачакаўшыся Велясніцы, а толькі ўбачыўшы Ясельду, ластаўкай паляцела да яе. А можа, хацела гэтым палётам сказаць: «Бачыце, як я ўмею лётаць і прызямляцца без ніякае шкоды. Але ўмею я гэта толькі тут, на роднай зямлі. Не ў Мінску!» Хто ведае?»

Сапраўды, многага мы яшчэ не ведаем. А можа, гэта і добра, бо калі ўсё ведаеш, то, бадай, і жыць нецікава. Усё ж тое незвычайнае, неардынарнае, невытлумачальнае, што часам адбываецца, як бы падсцёбвае ў жаданні глы­бей спазнаць рэчаіснасць і адначасова лішні раз зразумець, якое шматграннае і складанае жыццё і як шмат чаго ў ім мы яшчэ не спасціглі.

Таварыш генерал, ты мяне зваў?

Раскажу, як аднойчы я пажартаваў са свайго сябра Славы. Было гэта так­сама падчас ягонай службы ў арміі. Вярнуўся з нейкіх гасцей я зарана. Сяджу сабе адзін у пакоі. Дзень выхадны, асабліва заняцца няма чым. Сумна. Таму і прыйшло ў галаву, а чаму б не патэлефанаваць Славу. Праблема, аднак, у тым, што прамой тэлефоннай сувязі з Мінска ў ягоны батальён на той час не было. Праўда, Пратасевіч мне неяк назваў пачатковы нумар, каб пасля праз розныя Кедры, Сялкі і іншыя паролі выйсці на пароль таго батальёна, які мне і трэба.

Чаму б не паспрабаваць? Калі служыў у арміі, неаднойчы карыстаўся такой сувяззю. Аднак гэта магчыма толькі тады, калі ў пераходзе ад пароля да пароля не адбудзецца ніякіх збояў. Гарантыя поспеху, калі звоніць чалавек, які паводзіць сябе ўпэўнена, мае пэўнае званне. Іначай, на тым жа Кедры ўсё можа і скончыцца. Галоўнае ж, каб цябе ведалі там, дзе называецца апошні пароль.

Ды я быў ваўком стрэляным. Калі пасля набору нумара пачуў:

— Радавы Іваноў слухае! — крыкнуў з усёй сілы ў трубку: — Тэрмінова злучы з Сялком!

— Ёсць! — прагучала ў адказ і праз нейкую хвіліну пачулася:

— Сялок! Яфрэйтар Сідараў слухае.

Паступова я набліжаўся да запаветнага пароля. Але чым бліжэй быў да мэты, тым больш ўпэўніваўся, што сяржанта Пратасевіча мне проста так не паклічуць, бо можа стацца, што яго давядзецца доўга шукаць. Таму ўсё залежыць ад таго, наколькі праяўлю характар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x