Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачуўшы пароль будбата і адказ дзяжурнага, я не проста закрычаў, а мацюкнуўся ў трубку. Гэта, безумоўна, у войску добра спрацоўвае, а пасля што сілы дадаў:

— Тэрмінова паклікаць сяржанта Пратасевіча!

На тым канцы провада спалоханы голас замармытаў штосьці накшталт таго, што гэта немагчыма, бо ён далёка адсюль. Тады я дадаў:

— На провадзе, маць тваю, генерал Марціновіч! (Канечне, мацяршчына з маіх вуснаў ішла патокам, але не магу ўсё гэта прывесці. — А. М.) Паўтараю: пакліч майго пляменніка Пратасевіча!

Чакаць давялося мінут пяць. Слава прыбег запыханы і разгублены, але хутка зарыентаваўся.

— Прывітанне, дзядзька, — пачуў я ягоны голас.

Мы крыху пагаварылі, а потым я пажадаў яму ўсяго найлепшага.

Калі праз некалькі дзён сустрэліся з ім у Мінску, па тым хваляванні, з якім ён гаварыў са мной, адчувалася, што ад таго майго званка Слава яшчэ канчаткова не прыйшоў у сябе.

— І доўга ты думаў, каб да такога даўмецца? — запытаўся ён.

— Гумарам трэба валодаць, — з пачуццём годнасці адказаў я.

— Каб ты ведаў, які перапалох быў у батальёне, як мяне шукалі?!

— Перажывуць, — спакойна адказаў я.

— Табе хоць бы што! А ў мяне камандзіры дапытваліся, чаму не папярэдзіў, што маю такога сваяка.

— І што ты на гэта адказаў?

— Сказаў, што ты не родны мой дзядзька, а нейкі далёкі родзіч.

— Няхай ведаюць, хто ў іх служыць, — адказаў я, задаволены сваім розыгрышам.

Калінінград — не для інтыму град

У дадзеным выпадку тыя салдаты, якія дзяжурылі на тэлефоне, зразумела, не маглі здагадацца, што з імі жартуюць. Больш за тое, нават падумаць пра гэта не маглі, бо, будучы пры выкананні службовых абавязкаў, мусілі хутка забяспечваць сувязь. Аднак часам знаходзяцца ахвотнікі паверыць у тое, у што, калі добра разважыць, ніяк паверыць немагчыма, самі па сабе. Такая ўжо чалавечая натура, што нярэдка некаторыя лёгка спакушаюцца на розыгрыш. Так было, калі я вырашыў пажартаваць з друкароў, дзякуючы якім выходзіць у свет «ЛіМ». Асобных з іх я больш-менш ведаў, калі чарговы нумар, будучы па ім дзяжурным, перад тым, як даць яму зялёнае святло, неабходна было падпісваць. Але прайшоў час і ў гэтым неабходнасць адпала, бо гэтая працэдура рабілася ўжо ў рэдакцыі, пасля чаго гатовыя для друку адбіткі везліся ў друкарню.

Абавязковыя ж экзэмпляры для рэдакцыі звычайна забірала наша прыбіральшчыца А., якая па сумяшчальніцтве выконвала і такую работу. З гэтай А. я быў у добрых адносінах. Журналісты старэйшага пакалення, дый усе, каму некалі даводзілася карыстацца пішучымі машынкамі, канечне ж, памятаюць яшчэ, як цяжка было дастаць для гэтай мэты добрую паперу. Апроч газетнай, ніякая іншая ў магазінах амаль не прадавалася. То А. мне звычайна ішла насустрач. Маючы ў друкарні шмат знаёмых, яна без асаблівых праблем даставала пачакдругі больш дабротнай. Я ж стараўся за падобную паслугу аддзячыць ёй.

Дык вось гэтая А. нечакана выйшла замуж за жыхара Калінінграда, але ён на пастаяннае месцажыхарства ў Мінск так і не пераехаў. Звычайна муж наведваўся да яе, але часам і яна ездзіла да яго ў Калінінград. Калі ж гэтая паездка займала і пятніцу, то ўзнікала праблема з дастаўкай абавязковых экзэмпляраў нумара ў рэдакцыю. Па сяброўстве А. прасіла зрабіць гэта мяне. Зразумела, адмовіць у просьбе я ёй не мог, дый яна звычайна аддзячвала: у якасці прэзента частуючы мяне такой рыбай, якой у крамах не было ці яна прадавалася рэдка.

Друкары да таго, што забіраў гэтыя асобнікі я, а не А., ставіліся спакойна, бо для іх не было ніякай розніцы. Так працягвалася даволі доўга. Толькі памыляюцца тыя, хто сцвярджае, што жанчыны куды больш цікаўныя, чым мужчыны. Усё залежыць ад чалавека. Знайшоўся і сярод друкароў адзін, які задумаўся, чаму гэта часта не А. забірае газету, а я. Не вытрымаў. Калі я прыехаў чарговы раз, пацікавіўся:

— А чаму часам вы замест А. прыязджаеце?

Знайшоўся і адзін, які вырашыў пажартаваць:

— А можа, у вас з ёю асаблівыя адносіны?

— На жаль, не, — я зрабіў выгляд, што я быў бы не супраць таго, каб у нас з А. і сапраўды пачаліся «асаблівыя адносіны». — Не паддаецца, — уздыхнуў я, — вельмі мужа свайго любіць.

— Мы чулі, што яна выйшла замуж, — кажа першы друкар.

— Прычым тут муж, — умяшаўся ў гаворку яшчэ адзін і з веданнем спра­вы дадаў: — Галоўнае — да жанчыны адпаведны падыход.

— Значыць, не ўмею, — самотліва разважыў я. — Хоць у кожнага свая праблема.

Я паглядзеў на друкароў так, быццам разважаў: гаварыць ці не гаварыць.

— Няўжо ў А.? — друкар, які першым пачаў гаворку, аказаўся самым цікаўным.

— Як бы вам сказаць.

Яны зразумелі, што я вагаюся гаварыць ці не гаварыць, таму паспяшаліся запэўніць, каб не баяўся казаць праўду. Пра тое, што даведаюцца ад мяне, нікому ні-ні.

Хіба мог я пасля гэтага не падзяліцца з імі «сакрэтам»?

— У А. ўсё ў парадку, — запэўніў іх, — але праблема ў яе мужа.

— Што-небудзь здарылася?

— У нас у мужчын адна праблема, — з веданнем справы сказаў я. — Асабліва калі ты ўжо ва ўзросце.

— Няўжо ў яго не.

Я пастараўся быць як мага больш сур’ёзным, бо ў тым, што хацеў цяпер сказаць, і заключаўся мой жарт.

— Ведаеце, — кажу, — у яго вельмі рэдкі выпадак, — але гаварыць галоўнае не спяшаюся.

— Скажыце, — пачалі прасіць яны, — што гэта за выпадак? Дальбог, нікому не раскажам.

— Разумееце, — я задумаўся. — А як бы вам лепт сказаць... Бадай, адмоўна сказваецца рознасць у кліматычных умовах.

Мае субяседнікі ажно раты раскрылі, але, па усім відаць, так яшчэ і не ўпэўніліся, куды я хілю. Але нічога больш не пытаюцца. Баяцца, каб не перадумаў — гаварыць усю праўду ці прамаўчаць.

— Так і быць, — працягваю я, — паколькі вам цалкам давяраю, то ведайце. Крыху маўчу, каб зрабіць большы эфект ад сказанага і на адным дыханні прамаўляю: — У яго рэдкі выпадак: не с...ць толькі ў Мінску!

Адразу зразумеў, што мае субяседнікі падвоху не зразумелі.

— Ну і бедалага, — паспачуваў адзін.

— Трэба было жаніцца на калінінградцы, — сказаў той, які добра ва ўсім разбіраўся, — то ніякіх бы праблем і не было.

Трэці ж аказаўся самым здагадлівым:

— Таму А. і ездзіць да яго рэгулярна ў Калінінград!

— А за яе газеты забіраю, — патлумачыў я.

Што друкары ў гэтым маім аповедзе ніякага розыгрышу не ўбачылі, зразумеў я праз тыдзень, калі сама А. забрала чарговы нумар.

Прывёзшы газеты ў рэдакцыю, яна, заходзячыся ад смеху, запытала ў мяне:

— Гэта ты так пажартаваў?

— Пра што ты? — я зрабіў выгляд, што ні пра што не здагадваюся.

— Самае дзіўнае, што яны ва ўсё паверылі, — А. працягвала смяяцца.

— Паверылі?! Чаго-чаго, а гэтага я не чакаў, — прызнаўся я.

— Нават парады пачалі даваць, як майго. акліматызаваць.

— Запісала?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x