Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паглядзеў маёр уважліва на свой мундзір — гузікі на месцы. Гэта, канеч­не, добра, але на месцы павінны быць і пагоны. Пагонаў жа не было! Маёр так спалохаўся, што ледзь на нагах устаяў, мусіў да сцяны прыхінуцца. Як гэта няма пагонаў?! Без пагонаў і маёр — не маёр. І нават не салдат. Бо і ў салдата павінны быць пагоны. Для пэўнасці маёр рукой правёў па тым месцы, дзе павінны быць пагоны. Але іх не аказалася. Нібыта карова ў адну з кватэр у стольным Мінску неяк патрапіла і языком іх злізала.

Маёр сабраўся ўжо каханку сваё паклікаць, якая засталася ў спальні. Хацеў сказаць ёй, што так не жартуюць. Аднак толькі раскрыў ён рот, як у прыхожай з’явілася яе дачка. Што з ёю могуць быць праблемы, маёр здагадаўся яшчэ тады, калі ўпершыню аказаўся тут. Вельмі ж яна вяла сябе неяк непрадказальна. То магла падбегчы і, падскочыўшы, ухапіць яго за валасы. То нечакана кінуць нейкае абразлівае слова. Асаблівыя ж праблемы ўзнікалі, калі яе хацелі выправіць на некаторы час на вуліцу, каб застацца ўдваіх. Ніяк не хацела ісці. Гэтым разам, хоць і з цяжкасцю, усё ж увагаварылі паглядзець у суседнім пакоі тэлевізар. А магла б здагадацца, што лепш на вуліцу пайсці — як-ніяк, у шостым класе вучыцца.

— Ну што? — дачка каханкі паглядзела на маёра з пераможаным выглядам?

— Як што? — здзівіўся маёр, ён, вядома, адразу здагадаўся, што яна мае на ўвазе. — Гэта твая работа?

Дзяўчынка засмяялася:

— Пагончыкі цю-цю.

— Аддай, — сказаў маёр такім цвёрдым голасам, якім звычайна размаўляў са сваімі падначаленымі тады, калі тыя штосьці рабілі не так, як яму хацелася.

— Не аддам, — дачка В. заскакала на адной назе і тут жа ашаламіла яго сваёй дасведчанасцю: — А жоначцы што скажаш?

Маёр перш за ўсё і баяўся, што жонка заўважыць у яго адсутнасць пагонаў. Не позняга вяртання баяўся, а менавіта гэтага. Наконт вяртання можна схлусіць, што якое-небудзь ЧП у часці адбылося, а што адказаць на пытанне: «Любы, дзе твае пагоны?»

Раней маёру падабалася, што жонка не магла дачакацца ягонага вяртання са службы. Іначай, як любым, яго не называла. Цяпер жа ён яе ўзненавідзеў: «Лю-бы!» Спала б сабе, і ўсё ў парадку, у крайнім выпадку ёсць запасныя пагоны. А то атрымліваецца, што давядзецца неяк тлумачыць адсутнасць іх. Толькі якую прычыну прыдумаць? Не, трэба знаходзіць агульную мову з гэтай свавольніцай.

— Слухай, — маёр пастараўся быць як мага больш спакойным. — Ты ж дарослая.

У гэтым яна з маёрам згадзілася.

— Таму і ведаю, чаму ты ходзіш да мамы, — у яе вачах з’явіліся нездаровыя іскрынкі, — а я не хачу.

— Больш не буду, — вырвалася ў маёра. — Толькі аддай пагоны.

— Не аддам! — гучней адказала дзяўчынка і пабегла ў свой пакой.

На яе голас выглянула В.

— Што ў вас здарылася? — запыталася яна. — Я думала, што ты пайшоў.

— Глядзі, — ён паказаў на мундзір.

— Што я не бачыла мундзіра? — адказала В. раздражнёна, бо неаднойчы магла ўпэўніцца, колькі нерваў каштавалі ёй непрадказальныя паводзіны дачкі. Цяпер жа, аказваецца, яна нешта не паладзіла і з каханкам.

— З мундзірам усё ў парадку, — маёр стараўся быць спакойным, — але няма пагонаў.

В. адразу здагадалася, у чым прычына. Яна кінулася да дачкі:

— Аддай! — закрычала са злосцю і ўжо цішэй дадала: — Прашу, аддай пагоны.

Дачка, аднак, здавацца не збіралася.

— Не аддам, — адказала спакойна, але рашуча. — Не хачу, каб ён да нас хадзіў.

Ад пачутага жанчына зніякавела: толькі гэтага неставала. Маёр жа, як школьнік, які правініўся, прамовіў, шукаючы ў вачах дзяўчынкі спагаду:

— Не буду. Толькі аддай пагоны.

— Гэта — мужчынская размова, — узрадавалася шасцікласніца і выцягнула пагоны, што ляжалі пад пакрывалам на крэсле.

Нават не падзякаваўшы, маёр папрасіў каханку:

— Хутчэй прышый.

— Не ўмею, — адказала тая.

— Тады я сам, давай ніткі.

Ён дзейнічаў так упэўнена, што яму мог бы пазайздросіць любы, нават самы вопытны салдат. І гэта, нягледзячы на тое, што пагонаў маёр звычайна сам не прышываў. Прасіў каго-небудзь з тых жа салдат, толькі, зразумела, нядаўна прызваных на службу, бо дэмбелі на такое не ішлі. Ці, у крайнім выпадку, карыстаўся паслугай жонкі. Але страх перад ёю і прымусіў яго менавіта самому справіцца хутка.

На развітанне ён сказаў ціха сваёй каханцы — ціха, бо баяўся, каб не пачула яе дачка:

— Я не супраць і далей сустракацца, толькі, прабач, — ён, як пабіты сабака, паглядзеў у вочы В.: — Баюся тваёй дачкі, то, можа, дзе-небудзь у іншым месцы...

Без грошай — наўрад ці лепш

Яшчэ пра сітуацыю, што так і патрапляе пад вызначэнне хочаш — смей­ся, а хочаш — плач. Адбылося гэта з вядомым пісьменнікам М., які жыве ў глыбінцы. Але даволі часта «вырываецца» ў абласны цэнтр, дзе абавязкова сустракаецца са сваім сябрам. Гэты яго сябра, дарэчы, пра ўсё і расказаў.

М. — не такі і малады. Але нельга назваць яго і старым. Ва ўсякім разе не быў ім на той час, калі ўсё адбылося. Правільным будзе сказаць, што ён знаходзіўся ў такім узросце, калі ж вельмі настойліва штурхае «бес в ребро». У маладосці не надта бегаў за спадніцамі, але, набраўшыся жыццёвай мудрасці, зразумеў, што многае ўпушчана. Таму гэтае ўпушчанае і пачаў старанна навёрстваць.

Аднак, як вядома, аднаго жадання мала, неабходны яшчэ і магчымасці. А якія магчымасці ў глыбінцы, дзе ўсе і ўсё навідавоку? Таму М. гэты для сваіх любоўных паходаў выкарыстоўваў ці абласны цэнтр, ці стольны Мінск, у якім у яго таксама ёсць сябра і да якога ён таксама даволі часта наведваецца. Але, тым не менш, аддаваў перавагу абласному цэнтру. Усё ж сталічная жаночая палова больш спешчаная ўвагай з боку мужчын. У абласным жа цэнтры — куды прасцей. Ва ўсякім разе пісьменнік у гэтым быў перакананы. Магчыма, праўда і на ягоным боку — наконт гэтага сказаць нічога не магу, бо такога абласнога вопыту ў мяне проста няма.

Праўда, тая паездка для М. з глыбінкі ў абласны цэнтр аказалася няўдалай, бо не знайшлося ніводнай дзяўчыны ці маладой жанчыны, якая б згадзілася завітаць да яго ў гасцініцу, дзе ён спецыяльна зняў асобны нумар. Чамусьці гэтым разам не хацелі ісці з ім на кантакт і кабеты больш сталага ўзросту, якім ён недвухсэнсоўна намякаў, чаго хоча і што ад іх патрабуецца. Таму М., расчараваны няўдачамі на любоўным фронце, апошні вечар перад ад’ездам вырашыў правесці са сваім сябрам. Той таксама быў не супраць гэтага, бо ім было пра што расказаць адзін аднаму.

Калі развітваліся, бралася на вечар. Але, паколькі ўсё адбывалася летам, то на вуліцы было яшчэ даволі светла. Таму да гасцініцы, якая была не так і далёка, М. пайшоў адзін — балазе абласны цэнтр ведаў добра. Перад гэтым сказаў сябру, што назаўтра па прыездзе дамоў, абавязкова патэлефануе яму.

Аднак раніцой М. сам з’явіўся ў рабочым кабінеце свайго сябра. Не папярэдзіў загадзя, бо тады мабільных тэлефонаў яшчэ не было. Дый званіць не мела асаблівага сэнсу, таму што ўсё адно давялося б сустракацца, бо такая нявыкрутка атрымалася, што толькі сябра і мог дапамагчы. Адбылося ж наступнае...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x