Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ідучы да гасцініцы, донжуан з глыбінкі ўбачыў на лаўцы дзяўчыну, якая сядзела, закінуўшы нагу за нагу, курыла і летуценна азіралася па баках. Акінуўшы яе вопытным вокам, М. без цяжкасці зразумеў, што «эти глаза не против». Хіба ж пасля гэтага можна прайсці міма? Таму М. падышоў да дзяўчыны, павітаўся і, прамовіўшы колькі дзяжурных слоў, паступова пачаў пераход да галоўнага. Галоўнае ж у дадзеным выпадку патрапляла пад ягоную праграму-мінімум, сэнс якой заключаўася ў тым, каб дзяўчыну завабіць у гасцінічны нумар.

На ягоную радасць, гэта асаблівых складанасцей не выклікала. Дзяўчына, заявіўшы, што ёй сумна і адзінока, ды яшчэ паскардзіўшыся, што пасварылася са сваімі блізкімі, таму і сышла з дому, згадзілася правесці вечар разам. Хоць які вечар: на дварэ ўжо стаяла цёплая летняя ноч. Акурат такая ноч, калі хочацца пацалункаў, абдымкаў і ўсяго астатняга. М., зразумела, у першую чаргу хацелася ўсяго астатняга, таму ён, баючыся, што, чаго добрага, дзяўчына можа перадумаць, узяў яе пад руку і адчуў, як усхвалявана забілася сэрца. Не, не дзяўчыны, яе сэрца М., несумненна, чуць не мог. Гатова было вырвацца з грудзей ягонае сэрца — пяцідзесяцігадовага лавеласа, якому з узростам вельмі захацелася быць падобным на Дон Жуана.

Не заўважылі, як за размовамі падышлі да гасцініцы. Дзяўчына ў апошні момант, праўда, заўпарцілася. Маўляў, пагаворым яшчэ на вуліцы і развітаемся. Ды пісьменнік на гэта не звяртаў асаблівай увагі. Ён быў перакананы, што з яе боку гэта нішто іншае, як звычайная гульня. Яшчэ падумаў: «Цану сабе набівае». Таму ва ўсю пачаў дзейнічаць па даўно распрацаваным самім жа сцэнарыі: больш пяшчотных слоў, болей запэўніванняў у каханні з першага позірку. Пры неабходнасці для падмацавання сур’ёзнасці сваіх пачуццяў ён мог яшчэ апусціцца на калені, але гэта звычайна рабіў тады, калі з той, якая яму падабалася, заставаўся адзін на адзін у пакоі, а то і ў кабінеце — як і дзе выпадала. Але варыянт стаць на калені пры святле вулічнага ліхтара ён адхіліў — што лішне, то не здрова. Нарэшце, дзяўчына тэатральна ўздыхнула. Што азначала: і хацела б развітацца, ды гэта не ў маіх сілах.

— Мне таксама хочацца быць з табой, — прамовіла яна, прыадкрыўшы вусны так, што яму захацелася тут жа, не ідучы ў пакой, пачаць цалаваць яе, але ён стрымаў гэтае нястрымнае жаданне, бо добра памятаў мудрыя словы свайго бацькі-селяніна: «Пакуль не запрог каня, у сані не садзіся».

— То пойдзем, — пяшчотна сказаў М., з замілаваннем гледзячы на дзяўчыну, і прапускаючы яе да дзвярэй гасцініцы.

Ніякіх праблем з дзяжурнай не ўзнікла, бо, ідучы, сябра, быццам прадчуваючы, што можа ўзнікнуць сітуацыя, калі ўсё будзе залежаць ад яе, М. сказаў ёй камплімент і даў некалькі шакаладак. Таму цяпер дзяжурная не папракнула яго за такое позняе вяртанне. Толькі калі праходзіў з дзяўчынай міма, па-змоўніцку ўсміхнулася яму. А можа, гэта толькі падалося яму? Усё адно не пакідала радасць ад таго, што ўсё так добра складваецца.

Яго, калі б больш цвяроза да ўсяго паставіўся, бадай, мусіла б насцярожыць тое, што дзяўчына, якая толькі што ледзь не ў каханні збіралася клясціся яму, увайшоўшы ў пакой, калі памкнуўся яе абняць, заўпарцілася. Толькі ён гэтаму не надаў асаблівага значэння, тым больш, што яна, каб змякчыць сітуацыю, прызналася:

— Не магу вось так, адразу...

«А куды спяшацца? — падумаў М. — Яна ж сказала, што з блізкімі пасварылася, то можа застацца і да раніцы».

Пісьменнік падышоў да акна, расчыніў яго насцеж, у пакой уварваўся цёплы свежы вецер.

— Зірні, як прыгожа, — захоплена сказаў М. дзяўчыне. Ён хоць і пісаў празаічныя творы, у душы заўсёды адчуваў сябе паэтам, асабліва апошнім часам, калі нарадзіўся быццам занава, шукаючы ўцеху ў каханні.

Дзяўчына разам з М. пачала ўзірацца ў начны горад. Але для М. не прайшло не заўважаным, што яна не падзяляла ягонае захапленне. Толькі, зірнуўшы ў той бок, дзе стаяла некалькі гандлёвых кіёскаў, нечакана спахапілася:

— Ой, цыгарэты ж у мяне скончыліся!

— Ты думаеш, што яны працуюць? — маючы на ўвазе кіёскі і, здагадваючыся, што дзяўчына хоча закурыць, спытаў М..

— Павінны, — адказала дзяўчына і дадала: — Ёсць такія, што працуюць кругласутачна.

— Тады збегаю, куплю, — падахвоціўся М., — а ты пачакай.

— Добра, — адказала дзяўчына.

Ён хуценька спусціўся ўніз, патлумачыў соннай дзяжурнай, што збегае па цыгарэты. Тая ніяк не зрэагавала на гэта — відаць, звыклася, што ў пастаяльцаў абавязкова з’яўляецца якая-небудзь неабходнасць пакінуць гасцініцу ноччу. Зачыніўшы за сабой дзверы, М. пабег у той бок, дзе купкай стаялі кіёскі. На яго расчараванне, ніводзін з іх не працаваў. Давялося шукаць у іншым месцы, а гэта, безумоўна, заняло нямала часу. Калі ж жаданы пачак цыгарэт быў у руцэ, стрымгалоў паімчаў назад.

— А вашая сяброўка пайшла, — сонна адказала дзяжурная. — Прасіла, каб патэлефанавалі. А ключ аддала.

Яму хацелася крыкнуць:

— Ды ў мяне няма яе нумара, — але прамаўчаў, бо з’явілася нядобрае прадчуванне, што гэтая дзяўчына не проста так нечакана сышла.

Як і звычайна ноччу, ліфт не працаваў, таму ён, спатыкаючыся на прыступках, пачаў пераадольваць паверх за паверхам, пакуль не трапіў на свой. Адчыніўшы дзверы, першае, што зрабіў, пачаў шукаць сваю сумку. Яна ляжала на ранейшым месцы, але калі адчыніў той аддзел яе, у які звычайна клаў свой бумажнік, заўважыў, што ён адчынены. Усё стала ясна. Адсутнічалі грошы. Не было і загадзя купленага білета на аўтобус, які ішоў раніцой у ягоны райцэнтр...

— Уліп дык уліп, — сумна падвёў вынікі сваёй споведзі М., шкадуючы не толькі таго, што гэтым разам донжуан з яго не ўдаўся. — Гадаўка, — ён сцяў вусны, бадай, разважаючы, ці не вымацерыцца, але перадумаў, махнуў рукой. — Чорт з імі, з тымі грашыма! Не так і шмат іх было. Але, — ён запытальна паглядзеў на свайго сябра, — навошта білет красці?

— То, можа, хоча з табой ехаць? — пажартаваў той.

М. не зразумеў жарту.

— Пра гэта мы не дамаўляліся, — адказаў сур’ёзна.

— Значыць, спадабаўся, — працягваў жартаваць сябра.

— Навошта яна мне?

— На аўтавакзале і высветліш усё.

— Ты ж ведаеш, што ў мяне няма за што білет купіць.

— То бяры, — сябра працягнуў яму грошы. — Як донжуану не дапамагчы...

— Табе жарцікі, а мне...

М. не дагаварыў. Зірнуўшы на гадзіннік, ён пачаў развітвацца:

— А то чаго добрага спазнюся на аўтобус.

Калі маеш, то аддай

Вядомы пісьменнік — паэт і празаік, чалавек няпростага лёсу, які зведаў жахі сталінскіх лагераў, светлай яму памяці П., вырашыў сваё 80-годдзе адзначаць на радзіме. А гэта ўскрай Беларусі, на самай мяжы з Расіяй. Ад Мінска больш як трыста кіламетраў, а то ўсе чатырыста. Дабірацца, канечне, доўга. Ды хіба адмовіш чалавеку, з якім такія добрыя стасункі, а я, да ўсяго, і пісаў пра ягоную творчасць неаднойчы. Таму мы, не вагаючыся, згадзіліся. Апроч мяне гэта Алесь Пісьмянкоў, а таксама паэт і празаік П. і З.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x