Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание
Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Давай хутчэй, а то і так позна ўжо.
— Не атрымліваецца, Іван Пятровіч, — кажу. — Няхай хто-небудзь мне шклянкі падае, зручней будзе наліваць.
Толькі прамовіў я гэта, як нечакана з цемры вынырнула машына, з якой, быццам тыя ганчакі, выскачылі два міліцыянеры з дубінкамі. Яшчэ гэтага не хапала?! Але як хутка яны выскачылі, гэтаксама хутка і запаволілі свае крокі: на грудзях Шамякіна ззяла Зорка Героя Сацыялістычнай Працы. Хутчэй за ўсё нават не толькі яна ўразіла іх. Міліцыянеры не маглі не пазнаць народнага пісьменніка. Дарэчы, так адбылося і тады, калі ехалі ў Глыбокае. Патрульны, спыніўшы нашу машыну, каб праверыць у вадзіцеля дакументы, быў вельмі ўражаны, калі ў салоне ўбачыў Івана Пятровіча. Ён нават разгубіўся. Калі ж Шамякін падпісаў яму сваю кнігу, з радасцю прамовіў:
— Скажу сябрам, як гэта адбылося, вельмі здзівяцца.
Тым больш здзівіліся такой сустрэчы гэтыя міліцыянеры.
— Вы уж извините, пожалуйста, — сказаў адзін з іх. — Проезжая мимо, мы не могли не остановиться. Понимаете, здесь такой порой опасно даже ездить. Тем более — останавливаться. Может проведем вас к нашему посту?
Ад падобнай прапановы мы, канечне, адмовіліся. Падзякавалі міліцыянерам за такое клопатнае стаўленне іх да нас. Хуценька выпілі крыху віна і прадоўжылі свой шлях у Мінск. На жаль, у Івана Пятровіча ўжо не засталося ніводнай кнігі, каб падпісаць нашым дабрадзеям — усе раздарыў чытачам на вечары Ляшонка. Хоць ні ў кога з нас не заставалася сумнення, што калі б яны не ўбачылі Шамякіна, проста так ад іх мы наўрад ці адкараскаліся б. Усё ж на дварэ быў толькі 1995 год, і пакуль парадак у органах унутраных спраў, як і ў іншых сферах дзяржаўнай улады, канчаткова не навялі.
Такія вось спіртовыя справы
Было гэта падчас адной з камандзіровак. Вярталіся познім вечарам. За размовамі час бег непрыкметна і хутка. Толькі калі ўжо ўехалі ў Мінск, вадзіцель нечакана спахапіўся:
— Ой, забыў сказаць, што на дарогу нам далі некалькі бутэлек ці то мінералкі, ці то нейкага безалкагольнага напітку.
Паколькі справа была зімой, а такой парой, як вядома, піць не надта хочацца, не сталі яго папракаць, чаму не сказаў пра гэта раней.
— У такім разе, — прапанаваў я, — падзелім пароўну.
— Можаш сабе і больш узяць, — кажа галоўны рэдактар. — Такога дабра і ў магазіне хапае.
— Даронаму каню ў зубы не глядзяць, — прыгадаў я вядомую прымаўку. — Магу і ўзяць.
Прыпыніліся, выйшлі з машыны. Вадзіцель адкрыў багажнік. У ім аказалася бутэлек шэсць ці сем. І ўсе аб’ёмныя: некалькі літровых, астатнія паўлітровыя. Пачалі разглядаць этыкеткі. Паколькі падсветкі ў багажніку не аказалася, з цяжкасцю пераканаліся, што ў большасці іх аказалася мінеральная вада «Мінская-4». Аднак у некаторых была «Дарыда», але не толькі мінералка, а і падсалоджаная вада. Не памятаю ўжо з якім водарам. Хоць гэта і не так істотна. Але, тым не менш, калі пачалі дзяліць гэты дарунак, то я ўсё ж узяў адну бутэльку такой вады. Падумалася: малодшы сын не будзе яшчэ спаць, а паколькі ён на той час вучыўся ў малодшых класах, то чаму б яго не пачаставаць... Галоўны рэдактар жа абмежаваўся бутэлькай ці то «Мінскай-4», ці то «Дарыды», прытрымліваючыся той думкі, якую выказаў яшчэ ў салоне машыны:
— Мне шмат не трэба.
Тое, што засталося, я падзяліў з вадзіцелем.
Як і меркаваў, па прыездзе дамоў упэўніўся, што малодшы сын яшчэ толькі збіраўся класціся спаць. Я, нават не распранаючыся, хуценька пайшоў на кухню, каб наліць яму шклянку напітку. Зразумела, узяў не бутэльку з мінералкай, а тую, у якой была падсалоджаная вада. На маё здзіўленне, корак адкруціўся вельмі хутка. Адчуванне было такое, што бутэльку ўжо адкрывалі. Гэта мяне насцярожыла. Западозрыўшы няладнае, я паднёс рыльца яе да носа. Не паспеўшы панюхаць, каб упэўніцца, што ўсё ж знаходзіцца ў гэтай бутэльцы, як адчуў спецыфічны пах. Сумнення не заствалася: бутэлька была напоўнена спіртам. Канечне, і ўсе астатнія. Я жахнуўся: што б было, калі б, не звярнуўшы ўвагі на тое, бутэлька закрыта няшчыльна, наліў бы з яе напою ў шклянку і даў сыну. Па спіне прабег халадок. Без выкліку хуткай дапамогі наўрад ці абышлося б. Ды добра, што ўсё добра скончылася.
Раніцой жонка паведаміла мне:
— Чагосьці ў гадзін дванаццаць ночы тэлефанаваў табе твой галоўны, — і ўсміхнулася: — Няўжо ў дарозе не нагаварыліся?
Я нічога не адказаў, хоць пачаў здагадвацца ў чым прычына такога позняга званка ад галоўнага рэдактара. Прадчуванні мае апраўдаліся. Як даведаўся пасля прыходу на работу, ён захацеў па прыездзе выпіць крыху мінералкі. У адрозненне ад мяне, не звярнуў увагу на тое, што вінтавы корак адкрываецца надта лёгка. Наліўшы мінералкі ў шклянку, зрабіў глыток і папярхнуўся.
Мне нічога не заставалася, як папрасіць у яго прабачэння.
— За што? — здзівіўся ён.
Я расказаў, як збіраўся напаіць напіткам сына і дадаў:
— Трэба ж было мне папярэдзіць.
Толькі яму было не да таго, каб крыўдаваць, бо яго непакоіла цяпер іншае.
— Шкада, што толькі адну бутэльку сабе ўзяў, — уздыхнуў ён роспачна. — У мяне на дачы летам, дый пад восень шмат ягад. Столькі настойкі мог бы зрабіць з іх.
Гэтыя ягоныя словы я прапусціў міма вушэй, бо, як вядома, пасля бойкі кулакамі не махаюць. Цяпер жа дзяліцца з ім «мінералкай» у мяне не было ніякага жадання. Як і ў нашага вадзіцеля, як даведаўся я пазней. А мо і трэба было мне ўсё ж аддаць галоўнаму адну бутэльку спірту. Для сваёй жа карысці. Толькі тады я, безумоўна, і не мог падумаць, які сюрпрыз можа паднесці мне гэты дармовы спірт.
Аднак адбылося гэта толькі праз некалькі месяцаў. Спачатку гэтым дарункам я шчодра падзяліўся са сваякамі — навошта купляць у аптэцы спірт для націрання, для дэзынфекцыі раны ці пры ўколах, калі пітны — самай высокай якасці. Тое, што засталося, разліў у паўлітровыя бутэлькі. Адна з іх была з-пад гарэлкі. Корак жа у такіх бутэльках, у чым маглі ўпэўніцца тыя, хто не з’яўляецца цвярознікам, часам адкручваецца так, што лёгка знімаецца з самой асновай корка без парушчэння насечак. Калі пасля гэтага зноў закруціць бутэльку, то адчуванне такое, што яна ніколі не адкрывалася. Апошняе і падвяло мяне.
Паколькі спірт, нават разбаўлены для душэўнага сугрэву, я амаль ніколі не ўжываю, то гэтыя бутэлькі і стаялі спакойна. Праўда, неяк са здзіўленнем для сябе заўважыў, што няведама адкуль узялася ў мяне пляшка з брэсцкай гарэлкай. Як ні сіліўся, ніяк не мог успомніць, калі я купіў. Дый стаяла яна чамусьці поруч з бутэлькамі, у якіх знаходзіўся спірт. Падумалася: то хай і стаіць, месца шмат не займае. Калі трэба выпіць сто грамаў для расшырэння сасудаў, ёсць і іншыя напоі. Дарэчы, каб дакладна наліваць неабходную дозу, старэйшая сястра прыдбала мне для гэтага мензурку. А што — вельмі зручна. Адмераў сто грамаў і ніякіх праблем.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: