Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым вечарам я вярнуўся дахаты пазней звычайнага. На добры лад, то ніякія сто грамаў ужо не патрэбны былі. Тым больш, што ў хаце гэтым разам спіртнога — ні кроплі. За выключэннем, зразумела, спірту. І тут я ўспомніў пра пляшку брэсцкай гарэлкі, якая з’явілася невядома адкуль. Так і быць. Бяру мензурку і... Яна нечакана падае на падлогу і разбіваецца ўшчэнт. Гэта прытым, што падлога пакрыта ліноліумам, мензурка лёгкая.

У гэтым момант не мог паверыць у тое, што тым самым пададзены мне нейкі знак. Напамінак, што не трэба адкрываць гэтую бутэльку. Толькі дзе там, я ўжо не мог спыніцца! Пайшоў на кухню, узяў шклянку. Вярнуўшыся з ёю, дастаў бутэльку з брэсцкай і наліў прыкладна сто грамаў якіх мне так неставала. Чамусьці інтуітыўна ўдыхнуўшы паветра, я адным глытком выпіў іх.

Калі б хто-небудзь назіраў за мной у гэты момант, ён, бадай, падумаў бы, што я звар’яцеў. Я сударгава выдыхаў і ўдыхаў паветра і стрымгалоў імчаўся на кухню. Крыху прыйшоў у сябе толькі пасля таго, як выпіў паўшклянкі вады. Аказваецца, мензурка разбілася зусім невыпадкова. Я не павінен быў адкрываць тую бутэльку, бо у ёй аказаўся.... спірт. Мною ж наліты, пра што я, аднак, забыўся.

Назаўтра мне было так блага, што не змог піць нават мінералку. Сапраўдную, зразумела. Не кажучы пра тое, што ў рот не лезла ніякая ежа. Дый нават ад думкі, што можна неяк падлячыцца, станавілася не па сабе.

З «Чырвонкай» — піць не горка

Калі праходзіў вытворчую практыку ў «Чырвонай змене», прыязныя адносіны склаліся ў мяне з загадчыкам аддзела літаратуры, у якім я і практыкаваўся, і з ягоным сябрам, навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, які часта заходзіў да яго.

Некалькі разоў хадзілі разам на Камароўку. Не дзеля таго, каб купіць там якіх-небудзь прадуктаў, а каб выпіць віна. Тады яно прадавалася там з вялізных бочак: ці то малдаване прывозілі, ці то грузіны, а хутчэй за ўсё і першыя, і другія, бо такога дабра ў іх заўсёды хапала. Немалаважна і тое, што шклянка віна на Камароўцы каштавала вельмі танна, у пераліку на бутэльку атрымлівалася танней, чым у магазіне. Да ўсяго можна было без асаблівых праблем і закусіць, бо ў іншых радах гандлявалі салёнымі гуркамі, памідорамі і шмат чым іншым, што так добра падыходзіць для закускі. Тады цэны не тое, што кусачымі не былі, як сёння, а ўсё каштавала проста нічога. То нярэдка, выпіўшы шклянку віна, ішлі да гэтых гандляроў і яны, не задумваючыся, маглі даць пакаштаваць добры кавалак гурка з разлікам, што калі спадабаецца, то купім кілаграм-другі. Гурок нам, канешне, падабаўся, але дэгустацыя, зразумела, рабілася з іншай нагоды. Таму мы вярталіся да вінных бочак, каб праз некаторы час пайсці і паспрабаваць памідораў. Усё было культурна, ніхто не напіваўся. Аднак, як кажуць, раз на раз не прыходзіцца.

Аднойчы гэты загадчык аддзела і навуковы супрацоўнік прапанавалі пайсці да іх дамоў. Кватаравалі яны ў адным з двухпавярховых дамоў на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Ці ў тых, што былі знесены пры ўзвядзенні Палаца рэспублікі, ці з другога боку, дзе старая забудова захавалася, ужо забылася. Паколькі я перад гэтым атрымаў ганарар, то прапанаваў узяць затраты на сябе — чаму б не адзначыць паспяховае праходжанне практыкі. Адзначылі добра. І, як звычайна, таго, што было загадзя куплена, не хапіла. Але бегчы ў магазін не давялося. Мой намер зрабіць гэта спыніў загадчык аддзела.

— Не трэба, — сказаў ёсць, — у нас сваё ёсць.

— Добра, што загадзя купілі, — узрадаваўся я, бо, па праўдзе кажучы, не надта і хацелася бегчы.

— Ды не куплялі яго мы, — удакладніў навуковы супрацоўнік. — Наш гаспадар шмат яго на дачы «націснуў». Чалавек дзелавіты, нішто ў яго не прападае.

Як даведаўся я, сам гаспадар знаходзіўся ў бальніцы. Перад тым, як накіравацца на лячэнне, ён сказаў сваім кватарантам, што могуць, калі з’явіцца жаданне, крыху выпіць ягонага віна. Зразумела, жаданне ў іх было заўсёды, але не хацелі злоўжываць ягонай дабратой. Цяпер жа з’явілася нагода пакарыстацца ёю.

Сядзелі за сталом доўга. З загадчыкам аддзела і навуковым супрацоўнікам, безумоўна, людзьмі загартаванымі ў гэтай справе, якой мы займаліся, я стараўся трымацца нароўні і, як мне здавалася, гэта ўдавалася. Толькі не кажы гоп, пакуль не пераскочыў. Усё ж я аказаўся слабейшым за іх, у чым адразу ўпэўніўся, калі, спусціўшыся на першы паверх, каб ісці дахаты, ніяк не мог знайсці дзверы, што вялі з пад’езда на вуліцу. Давялося званіць у адну з кватэр, каб дапамаглі зарыентавацца.

Аднак назаўтра, як і заўсёды, прачнуўся рана. Не хацелася спазняцца на практыку. Трэба ж так здарыцца, што калі на тралейбусе пад’ехаў да Цэнтральнай плошчы (цяперашняя Кастрычніцкая), на прыпынку ў яго зайшлі за­гадчык аддзела з навуковым супрацоўнікам. Калі яны ўбачылі ў салоне мне, вельмі здзівіліся.

— Маладзец, — сказаў адзін з іх.

Не паспеў я запытацца, у чым жа праяўляецца гэтае маё малойства, як другі ўнёс канкрэтыку:

— Мы думалі, што ты пасля ўчарашняга цэлы дзень будзеш адлежвацца.

— Молада — не зелена, — засмяяўся я.

Пра гэты выпадак я ўспомніў нядаўна, калі адна маладая пісьменніца адзначала сваё 30-годдзе. Як быццам, гэта і не такая дата, якой трэба надаваць вялікую ўвагу, ды самой ён лепш ведаць. Пасля традыцыйных выступленняў, як і заўсёды, быў накрыты святочны стол. А які святочны стол без.... Гэтым ра­зам былі каньяк і віно. Мужчын, зразумела, больш цікавіў каньяк. Я апынуўся поруч з былым навуковым супрацоўнікам, а сёння слынным навукоўцам.

Да гэтага таксама неаднойчы сустракаліся з ім, але ў такой абстаноўцы — упершыню. А паколькі, як у той рэкламе, «свежее дыхание облегчает понима­ние», то дыханне каньячнае — тым больш. Калі шмат пра што было сказана-пераказана, я ўспомніў і пра той, болей чым саракагадовай даўнасці выпадак.

— О, дык ты яшчэ не ўсё ведаеш! — ажывіўся знакаміты вучоны.

— У якім сэнсе? — запытаўся я.

— Мы ж тое віно ўсё выпілі.

— Што на стале было?

— Пры чым тут стол? — слынны навуковец засмяяўся. — Наш гаспадар у бальніцы затрымаўся. А неўзабаве ў яго здарыўся інфаркт. На той жа час, як ты ведаеш, гэта найчасцей канчалася смяротным зыходам.

— Сапраўды, — згадзіўся я, — лекі былі не тыя, што сёння, дый то замежных неставала.

— Таму, — працягваў знакаміты вучоны, — мы рашылі, што гаспадар кватэры ўжо не жылец на гэтым свеце. А калі так, то ніякае віно яму ўжо не спатрэбіцца. Адзін раз выпілі за яго здароўе, другі... Не заўважылі, як праз некалькі дзён з запасаў нічога не засталося. А тут...

— Г аспадара выпісалі, — выказаў я здагадку.

— Аняго ж... Мы, канечне ж, узрадаваліся ягонаму вяртанню. Харошы чалавек быў, душэўны. Былы настаўнік... А тут.... — Ён замаўчаў, а потым дадаў: — Калі прызналіся ва ўсім, не пакрыўдзіўся. Маўляў, з кім не бывае ў маладым узросце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x