Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ці не ведаеш ты, хто такі Язэп Літвіновіч, — запытаўся ён аднойчы ў мяне.

— А хіба гэта не ты? — я зрабіў выгляд, што ніякага дачынення да гэтага псеўданіма не маю.

— Прычым тут я? — Янушкевіч выказаў недаўменне. — Ты як той Адам Іосіфавіч.

Я адразу здагадаўся, што ён мае на ўвазе Мальдзіса.

— І што ён табе кажа?

— Спачатку падзякаваў за юбілейны артыкул пра яго. А потым, калі пачалі з’яўляцца пад гэтым псеўданімам іншыя матэрыялы, здзівіўся, чаму гэта я не падпісваю іх сваім уласным прозвішчам, — Язэп уважліва паглядзеў мне ў вочы і па-змоўніцку запытаўся: — А можа, Язэп Літвіновіч — гэта ўсё-такі ты?

— Павер, не я, — я так даверліва паглядзеў на яго, што ён не мог сумнявацца ў маёй шчырасці.

Магчыма, гэты псеўданім яшчэ доўга не быў бы рассакрэчаны, калі б я не пачаў расказваць пра тое, як успрымаюць Язэпам Літвіновічам Язэпа Янушкевіча. Вось тут і адбылася ўцечка інфармацыі. Пры чарговай сустрэчы ён, працягваючы мне руку, засмяяўся:

— Здароў, Язэп Літвіновіч.

Адпірацца далей не мела сэнсу. Але Янушкевіч ніколькі не пакрыўдзіўся за тое, што я так доўга па сутнасці вадзіў яго за нос. Чаго не скажаш пра адна­го маладога пісьменніка. Дастаткова толькі было мне падпісаць адзін са сваіх матэрыялаў псеўданімам Б. Ятровіч, як ён, чамусьці пазнаўшы ў гэтым прозвішчы частку свайго псеўданіма, узняў самы што ні ёсць лямант. Давялося адмовіцца ад гэтага псеўданіма — чым бы дзіця не цешылася, абы не плакала.

Дарэчы, ёсць няпісанае правіла, якое заключаецца ў тым, што не этычна выкарыстоўваць у якасці псеўданіма прозвішча вядомага чалавека, а тым больш не толькі ягонае прозвішча, а і сапраўднае імя. Аднак аднойчы я пайшоў на гэта. Правільней, вымушаны быў пайсці. У 1975 годзе ў «Бібліятэцы чассопіса «Вожык» рыхтавалася да друку першая кніга гумару і сатыры Аляксандра Капусціна. Ён, працуючы тады намеснікам галоўнага рэдактара «ЛіМа», папрасіў напісаць да яе прадмоўку, бо так традыцыйна прадстаўлялі кожнага аўтара. Але хто я быў на той час? Звычайны пачынаючы крытык. Кніг не выдаў, ніякіх званняў не атрымаў, у Саюз пісьменнікаў БССР не быў прыняты і нават не паклапаціўся аб членстве ў Саюзе журналістаў.

Паколькі ў нас з Аляксандрам Пятровічам вялікіх сакрэтаў не было, я ўспрымаў яго не толькі, нават не столькі начальнікам, колькі старэйшым таварышам, то пачалі думаць, як выйсці са становішча. У рэшце рэшт спыніліся на тым, што прадмоўку напішу я, а прозвішча паставім Мікола Гамолка. Даведаўшыся аб гэтым, Мікола Іванавіч ахвотна згадзіўся. Тым больш, што з Капусціным яны сябравалі.

Калі кніжка пабачыла свет, паколькі ў рэдакцыі «Вожыка», зразумела, падобнай падстаўкі ніхто не ведаў, ганарар атрымаў Гамолка. І нямалы па тым часе. Добра помню, што гэта было недзе 25 рублёў — прыкладна пятая частка маёй месячнай зарплаты. Падыходзіць да мяне Аляксандр Пятровіч: так і так, маўляў, што рабіць будзем. І сапраўды — што?! Як быццам ганарар і мой, але ў той жа час ён і не мой.

Пагадзіліся на тым, што паклічам Гамолку (з грашыма, канечне) і пойдзем утрох у рэстаран «Лето», які тады знаходзіўся на вуліцы Ульнаўскай, непадалёку ад моста праз Свіслач, насупраць парку. Так і зрабілі. І, скажу шчыра, цудоўна правялі вечар: хапіла і на гарэлку, і на закусь. А гэта яшчэ адно сведчанне, як «цяжка» жылося ў так званыя «застойныя» часы. Асабліва творчым работнікам.

Калі ж у згаданай «Бібліятэцы.» выходзіла чарговая кніга Аляксандра Пятровіча, то невялікая жартаўлівая прадмова з’явілася пад маім ужо сапраўдным прозвішчам. Нарэшце, і я дарос да таго, каб прадстаўляць іншых. Напісаў, што Капусцін з тых людзей, якім ад нараджэння ўсё жыццё . хочацца. Меў на ўвазе, канечне, літаратурную творчасць. Праўда, рэдактар зборніка Нэлі Тулупава ўсё ж асобныя месцы «змякчыла». Але такой бяды. Галоўнае, што і прадмоўка, дый і сама кніжка смешнымі атрымаліся. Задаволеным быў, зразумела, найперш сам Аляксандр Пятровіч. Праўда, гэтым разам абышлося без адзначэння такое важнай падзеі, бо наступілі такія часы, калі з ганарарам за прадмоўку ў рэстаран і совацца няма чаго. Дый, бадай, за грашовае ўзнагароджанне, атрыманае за кнігу, Капусцін наўрад ці мог бы належным чынам пачаставаць. Толькі такой бяды, можна і іншым разам у каго-небудзь на кватэры сабрацца. На тым і разышліся, калі ў бухгалтэрыі «Вожыка» атрымалі грошы.

Курыца — мара «паэта»

Не ведаю, чым і вытлумачыць гэта. Магчыма, просты збег выпадковых абставін, а можа, нешта і іншае. Хоць, бадай, правільным будзе другое, бо, калі мець на ўвазе звычайную выпадковасць, то чаму часта атрымліваецца так, што некаторыя пісьменнікі, якія ў сябе на радзіме былі па сутнасці незаўважанымі, выехаўшы ў Расію, адразу ж ярка заяўляюць аб сабе. Аднак ёсць адно «але» — гэта тычыцца рускамоўных літаратараў. Ці не самы красамоўны прыклад — ураджэнец Бялыніцкага раёна паэт Ігар Шклярэўскі. Менавіта з пераездам у Маскву ягонае імя па-сапраўднаму загучала.

Праўда, празаік С., магчыма, і менш вядомы, ды, жывучы доўгі час ў горадзе на Няве — спачатку, зразумела, у Ленінградзе, потым у Санкт-Пецярбургу, напісаў шэраг кніг, чытаць якія адно задавальненне, бо гэта тая высока псіхалагічная проза, у якой глыбокае пранікненне ў душу чалавека. Не менш важ­на таксама і тое, што яна мацуецца на агульначалавечых каштоўнасцях. С. не прымае кан’юнктуру рынку, таму ніколі не падладжваўся і не падладжваецца пад яго.

Для С. стала правілам: пішу так, як жыву, жыву так, як пішу. Гэтага свайго крэда ён нязменна прытрымліваецца па сённяшні дзень, пераехаўшы на пастаяннае месцажыхарства з Санкт-Пецярбурга ў Маскву. Каб жа застаўся ў Мінску, у якім нарадзіўся, сумняваюся, што ён набыў бы такую вядомасць. Усё ж у нас нярэдка... Як бы лепш сказаць? Бадай, дае знаць аб сабе прадузятае стаўленне да тых, хто піша не на матчынай мове. Нават калі яны, як С., у душы, па сваім светаўспрыманні застаюцца беларусамі.

Але я не збіраюся аналізаваць ягоную творчасць, бо, упэўніўся ўжо чытач гэтай маёй кнігі, у мяне іншая задача. Таму і не называю прозвішча гэта­га пісьменніка цалкам, як і прозвішчы многіх (за рэдкім выключэннем), каго згадваю. Хоць я схільны да думкі, што расказваючы пра людзей вядомых, як цяпер любяць казаць, публічных, неабходна ісці тым шляхам, якім апошнім часам ідуць выдаўцы знакамітай серыі «Жизнь замечательных людей». Гэта раней баяліся, каб чаго добрага, нават выпадкова не тое, што зняць глянец з тых, пра каго расказваецца, а проста злёгку «падрапаць» яго. Цяпер жа, калі ласка... Ужо ведаем, што і Пушкін зусім не той, якім мы яго ўспрымалі дзесяцігоддзямі. Канечне, ніхто ў ягонай геніяльнасці не сумняваецца, а ў астатнім. Як і ў любога чалавека, у яго, мякка кажучы, было нямала недахопаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x