Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды вернемся да празаіка С. Паколькі ён не толькі карэнны мінчанін, а ў Мінску ў яго жыла старэнькая мама, якой тады было за 90, а таксама нямала сяброў, то ён пастаянна наведваўся ў Мінск. Бываючы ж у нашай сталіцы, абавязкова сустракаецца з паэтам А. Хоць паэт А. прыкметна і маладзейшы за празаіка, у іх сяброўскія адносіны. Сустрэўшыся ж, зразумела, п’юць не толькі чай. Пры піцці ж не толькі чаю, абавязкова прыходзіць час, калі хочацца з кім-небудзь сустрэцца. Так аднойчы яны выйшлі і на мяне. Не па прынцыпе: патэлефаную таму, а калі яго няма, то другому, а таму, што ў мяне з абодвума таксама добрыя адносіны. Спачатку пагаварыў я з адным, пасля — з другім. Далей усё зразумела: сустракаемся.

Абодва, канечне, былі на падпітку. Праўда, празаік С. трымаўся куды лепш, няйначай сказвалася тое, што ў маладосці ён актыўна займаўся спортам і нават быў чэмпіёнам. Прыйшлі не проста так, а з бутэлькай каньяку. Каньяк я не вельмі люблю, болей — гарэлку. Дый, як кажуць, даронаму каню ў зубы не глядзяць. Каньяк, дык каньяк. Калі ж ёсць пра што пагаварыць, то, здаецца, і градусы не бяруць. Праўда, калі перайшлі на другую бутэльку, я пачаў заўважаць за сабой, што гэтага каньяку для мяне ўжо мнагавата. Тым больш, што паэт А. ужо амаль не піў, а толькі мы з празаікам С., які, нельга не адзначыць, трымаўся малайцом. Ні на чарку ад мяне не адставаў.

Настаў час разыходзіцца. Паколькі нам з С. было ў адну дарогу, то развіталіся з А. і накіраваліся ў метро. Рызыка, калі мець на ўвазе наш стан, не малая. Але ёсць і станоўчы бок: С. — чалавек усмешлівы, ветлівы, дый я ў падобных выпадках ніколі не задзіраюся з міліцыянерамі, стараюся быць цішэй вады, ніжэй травы. А калі ты да міліцыянера як да чалавека ставішся, то ён да цябе адпаведным чынам. Таму мы без асаблівай цяжкасці спусціліся на платформу, а неўзабаве і цягнік падышоў.

У вагоне ужо, у якім цесна так, што ўсе стаяць упрытык, С. ледзь не ў вуха мне гаворыць:

— Паехалі да маёй мамы. Выпіць дома ёсць. А на Маскоўскай забягу ў гастраном, куплю курыцу, падсмажым...

Ідэя, канечне, была заманлівая. Заманлівая, аднак, калі б не адно «але». Я не сумняваўся, што тую курыцу мы з’ямо са смакам. Аднак не сумняваўся і ў іншым: будзе выпіта ўсё, што ёсць, а пасля гэтага мне дамоў ужо не дабрацца. У мяне ж даўно стала нязменным правілам: нягледзячы ні на што, вяртацца дахаты. Па прынцыпе: калі сам не можаш, то «аўтапілот» давядзе, які неаднойчы выратоўваў. Ды наўрад пасля такога гасцявання і «аўтапілот» дапаможа. С., відаць, угадаў мае думкі.

— Застанешся, пераначуеш, — сказаў ён і запэўніў: — Месца хопіць.

— Прабач, не магу, — адказаў я.

С. не паспеў ніяк зрэагаваць на гэта, як цягнік падышоў да станцыі Кастрычніцкая, на якой мне пераходзіць на другую лінію.

Прыехаўшы дамоў, я пачаў збірацца класціся спаць, па ўласным вопыце ведаючы, што раніцой будзе цяжка падымацца, а трэба ж ісці на работу. Але не паспеў раскласці пасцель, як зазвінеў мабільнік. Тэлефанаваў паэт А.

— С. у цябе? — запытаўся ён.

— З якой гэта нагоды яму быць у мяне? — здзівіўся я.

— Вы ж разам паехалі...

— Ехалі ды не даехалі, — пажартаваў я.

— Г авары, што здарылася, — паэт не падзяліў майго жартоўнага настрою.

— Ды нічога не здарылася.

— Дзе ж, у такім разе, С.?

— Дома, мабыць?

— Мабыць...

У голасе паэта А. чулася трывога:

— Дома яго няма.

— То па мабільніку пазвані, — прапанаваў я.

Паэт А. цяжка ўздыхнуў:

— Як жа я патэлефаную яму, калі мабільнік свой ён дома пакінуў.

Мне стала не па сабе: а што калі з празаікам С. і сапраўды штосьці здарыла­ся? Атрымліваецца, што і я ў нечым вінаваты. Мог жа не пакідаць яго аднаго.

— Калі што высветлю, — абнадзеіў паэт А., — то патэлефаную табе.

Пасля гэтага ў мяне, зразумела, адпала ўсялякая ахвота класціся спаць. Ад

хвалявання нават у галаве прасвятлела. Калі паэт А. доўгі час не падаваў голасу, не вытрымаў, сам пазваніў яму. На жаль, дамоў празаік С. так і не вярнуўся.

— Можа, да каго-небудзь зайшоў? — выказаў я меркаванне.

— Але ж мог бы патэлефанаваць?

— А калі вясёлая кампанія, то не да гэтага...

— Будзем класціся спаць, — сказаў паэт А.

— Будзем, — згадзіўся я, тым больш, што стрэлкі гадзінніка збіраліся паказаць поўнач.

Назаўтра паэт А. патэлефанаваў гадзін у восем раніцы.

— С. жывы, — радасна паведаміў ён.

— І дзе ж ён быў?

— Курыцу еў, — засмяяўся паэт А. — Сустрэнемся, то падрабязней пра ягоныя прыгоды раскажу.

Хоць вечарам я і адмовіўся ехаць да яго, празаік ад свайго жадання купіць курыцу не адмовіўся. Як і меркаваў, ён зайшоў на вуліцы Маскоўскай у магазін. Толькі ўзважыў птушку сваёй мары, як яго нечакана аклікнула нейкая жанчына.

— Прабачце, вы не С.? — запыталася яна.

— Ён самы, — адказаў празаік, сілячыся прыгадаць, дзе ж мог сустракацца з гэтай маладой жанчынай.

— Вы ж неяк у нашай бібліятэцы выступалі, — унесла яна яснасць. — Я ж вас і запрашала на сустрэчу.

— Успомніў, — паспяшаўся запэўніць яе празаік С., бо і сапраўды прыгадаў сваё не такое і даўняе выстуленне ў адной з мінскіх бібліятэк.

Пагаварылі пра тое-сёе. Жанчына сабралася развітвацца. Але празаік С., як галантны кавалер, запярэчыў:

— Не, я вас адну не адпушчу. Абавязкова правяду.

Жанчыне нічога не заставалася, як пагадзіцца. Што было далей, празаік С. помніў слаба. Адно запомнілася яму, што елі на кухні курыцу, купленую ім. Зразумела, падсмажаную гэтай жанчынай. І, здаецца, разам з імі смакаваў курыцу муж гэтай жанчыны, які з задавальненнем пазнаёміўся з вядомым маскоўскім пісьменнікам, а да ўсяго карэнным мінчанінам. Дабіраўся празаік С. дамоў на таксі, якое выклікала жанчына са сваім мужам.

Раніцой яму, канечне, было цяжка. Цяжка было і паэту А. Зразумела, не быў выключэннем і я. Аднак празаік С. і паэт А. знаходзіліся ў куды больш выгадным становішчы. Ні аднаму, ні другому не трэба было спяшацца на работу: празаік С. быў у гасцях, а паэт А. — на пенсіі. Я ж мусіў ісці на работу. Калі што і аблягчала маё становішча, дык толькі тое, што меў лішні раз сустрэцца, а галоўнае пагаварыць па душах з гэтымі цудоўнымі людзьмі і пісьменнікамі. А яшчэ ўпэўніўся, што памыляюцца тыя, хто курыцу не лічыць птушкай. Яна — як тая «птица завт­рашнего дня», з’яўляецца марай любога пісьменніка, а не толькі паэта.

Нечаканыя інтэрв’ю, або Як стаць пісьменнікам

Самыя светлыя ўспаміны засталіся ў мяне пра народнага пісьменніка Беларусі Н. Я шмат пісаў пра ягоную творчасць, рэцэнзаваў яго кнігі — апошнім часам ці не ўсе. Чалавек на дзіва інтэлігентны, тактоўны, ён заўсёды быў са мной на «вы», але часам так і хацелася сказаць: «Што гэты вы ўсё выкаеце?» Ды баяўся, што можа пакрыўдзіцца, а то і няправільна зразумее, падумаўшы, што тым самым хачу нейкага больш блізкага, ці што, стаўлення да сябе. Аднак і так яно было такое, што лепшага і не трэба. Калі ж стаўленне добрае, то і можна разлічваць на дапамогу нават у тых выпадках, калі іншым такое прапаноўваць не адважышся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x