Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Тут можно читать онлайн Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание

Былое, але не думы - описание и краткое содержание, автор Алесь Марціновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так адбылося і тады, калі рыхтаваўся чарговы пленум Саюза пісьменнікаў БССР. Ён быў, здаецца, прысвечаны пытанням нарыса і публіцыстыкі.

Н., яшчэ калі не быў народным пісьменнікам, працаваў у друку, пачынаючы з адной абласной газеты, потым у рэспубліканскай газеце «Звязда» і часопісе «Маладосць». Зразумела, напісаў нямала артыкулаў, нарысаў. То чаму б, вырашылі ў рэдакцыі «ЛіМа», не выказацца яму па гэтых пытаннях на старонках штотыднёвіка? Спыніліся на жанры інтэрв’ю, а ўзяць яго даручылі мне.

Паколькі Н. да ўсяго займаўся вялікай навукова-даследчыцкай працай, грамадскай дзейнасцю, займаў адказную пасаду ў Акадэміі навук Беларусі, то, зразумела, часу вольнага ў яго было няшмат. Але заданне ёсць заданне, яго трэба выконваць. Тэлефаную, тлумачу, што і да чаго. Як і трэба было чакаць, у адказ гучыць:

— Вельмі заняты.

— Але ж зразумейце, — настойваю я, — трэба.

— І сам разумею, што трэба,— гаворыць ён.

Па тым, як гэта было сказана, я адчуў, што ён катэгарычна ад інтэрв’ю не адмаўляецца. Таму вырашыў не адступаць.

— Ёсць адно выйсце, — кажу яму, — канечне, калі вы не супраць.

— І што вы прапаноўваеце? — зацікавіўся Н.

— Я задаю вам асноўныя пытанні.

— Па тэлефоне? — пачаў здагадвацца Н.

— Калі вы, канечне, — асцярожна развіваю сваю думку, — не супраць.

Пасля непрацяглага маўчання ў трубцы пачулася:

— А, можа, гэта і сапраўды выйсце?

Ён ці-то запытаўся, ці-то адказаў сцвярджальна. Я ўхапіўся за апошні варыянт:

— Ды лепш і не прыдумаеш!

— Ну, калі так, — ён засмяяўся, то задавайце гэтыя свае пытанні. Толькі, — Н. насцярожыўся, — а ці паспееце запісаць тое, што буду гаварыць?

— Не хвалюйцеся, — запэўніў яго.

Пытанні ў мяне, канечне, загадзя былі падрыхтаваны. Таму Н. засталося толькі адказваць. Гутарылі мы мінут дваццаць. А мо і болей, але, як мне падалося, асноўнае, што цікавіла мяне, удалося даведацца. Астатняе ж.

Пра астатняе ён і сам здагадваўся, таму, перш чым пакласці трубку, сказаў:

— Вы ж столькі пісалі пра мяне. Магчыма, з ранейшых матэрыялаў што-небудзь возьмеце.

— Канечне, — запэўніў я Н. — І абавязкова дам вам пачытаць.

На тым і развіталіся.

Часу ў мяне было мала. Таму адразу ўзяўся за падрыхтоўку інтэрв’ю. Тым не менш, гэта заняло некалькі дзён. Як і дамовіліся, тэлефаную Н. Узяла труб­ку ягоная жонка. Назваўшы сябе, прашу паклікаць яго да тэлефона.

— Няма дома, — адказала яна.

— А калі будзе?

— Праз два дні, — паведаміла яна і ўдакладніла. — Паехаў адпачываць у «Іслач».

Настрой у мяне адразу знік: давядзецца ехаць у Дом творчасці «Іслач». Але, як высветлілася, яна гатова прыйсці на выручку.

— У вас што-небудзь пільнае? — запыталася яна.

Расказваю, што і да чаго.

— Муж мой так добра ставіцца да вас, то не магу не дапамагчы вам.

— Няўжо? — не паверылася мне.

— А вы прачытайце гэтае інтэрв’ю мне па тэлефоне, — прапанавала яна.

Прапанова была нечаканай. Але адмовіцца не мог. Не хацелася пакрыў-

дзіць яе, але ў не меншай ступені не хацелася і ехаць у Іслач.

— Чытайце, — пачулася зноў у трубцы, і я пачаў чытаць.

Матэрыял вялікі, дзесьці старонак восем, бо я размахнуўся на цэлую па­ласу. На той жа час, калі камп’ютарнага набору і ў паміне не было, матэрыял размяшчалі шчыльна, то акурат і ўлазіла на паласу старонак восем, а калі без ілюстрацый, то і крыху болей. Чытаю, а ў трубцы маўчанне.

— Алё? — пытаюся.

— Ды слухаю, слухаю.

Так і даслухала жонка Н. моўчкі ўвесь матэрыял да канца, парушаючы гэтае маўчанне толькі тады, калі я праяўляў занепакоенасць.

— Цудоўна, — нарэшце сказала яна. — Можаце друкаваць.

— Вы так мяркуеце? — мне ўсё яшчэ не верылася, што ніякай праблемы з візіраваннем гэтага інтэрв’ю няма.

— Не хвалюйцеся, — запэўніла яна. — Муж мне давярае.

Гэта, зразумела, не першае інтэрв’ю, якое даводзілася мне браць у народнага пісьменніка Беларусі Н. Аднойчы мы размаўлялі ў ягоным кабінеце. Кабінеце, праўда, не дакладна. Пакой гэты знаходзіўся адразу за прыёмнай, а за ім быў яшчэ адзін — па статусе Н. не як знакамітага пісьменніка, а як аднаго з самых вядомых у краіне вучоных-філолагаў, у яго быў яшчэ і пакой для адпачынку.

Прыйшоў я з магнітафонам «Весна», бо дыктафонаў тады і ў паміне не было. Зразумела, у Савецкім Саюзе, таму што за мяжой даўно карысталіся гэтым цудам тэхнікі. Уключаю я магнітафон, задаю пытанне, а Н. пачынае адказваць. Затым ідзе чарговае пытанне, потым — зноў адказ. Часам Н. просіць выключыць магнітафон і тады размова заходзіць пра тое, што не для друку. З гэтага не да друку запомніліся ягоныя развагі пра творчасць аднаго калегі па пяры, дарэчы, таксама народнага пісьменніка. Н. сцвярджаў, той празмерна захапляецца дзённікавымі запісамі.

Запомнілася і іншае. Тое, што тычылася творчасці народнага песняра Янкі Купалы. Думаю, што цяпер гэтыя развагі Н. можна абнародаваць. Прынамсі, ён закрануў той момант, калі Купала працаваў спачатку практыкантам і памочнікам вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, а потым — на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладзечаншчыне.

— Што мы пра гэта ведаем? — запытаўся Н. і сам жа адказаў. — Ды па сутнасці нічога. Працаваў — так. Але ж з некім сустракаўся, з кімсьці сябраваў. Але з кім? Гэта ж цікава было б даведацца. Толькі ці даведаемся?

Ад Н. я ўпершыню пачуў, што захаваўся ліст, у якім народны пясняр разважае наконт таго, што Ясенін, маўляў, піў і спіўся. Гуляў і згуляўся, а я, маўляў, працягваю рабіць і тое, і другое. Г аварылі і яшчэ пра шмат што іншае. Пра што, на жаль, запамятаваў. А што шмат расказваў Н., сведчыць тое, што інтэрв’ю зацягнулася. Сакратарка не вытрымала, зазірнула ў кабінет і напомніла Н., што яго ўжо мінут дзесяць у прыёмнай чакаюць тыя, хто быў запрошаны на нейкае пасяджэнне.

Уявіце сабе маё адчуванне, калі я, выйшаўшы з кабінета Н. з магнітафонам у руках, убачыў некалькі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў навук, якія цярпліва чакалі, калі ж нарэшце скончыцца гэтае інтэрв’ю.

Сітуацыя са згаданым інтэр’ю ў народнага пісьменніка Беларусі Н. не ардынарная, але ў дадзеным выпадку іншага выйсця не заставалася. Нешта падобнае аднойчы здарылася і тады, калі трэба было ўзяць інтэрвю ў народ­нага пісьменніка Ш. Зноў жа я пра яго шмат пісаў, мог, пры жаданні, заўсёды патэлефанаваць яму. Таму калі гаворка зайшла пра тое, каб ён паразважаў пра штосьці надзённае, Ш. нечакана сам прапанаваў:

— Вось табе мае выступленні ў друку апошняга часу. Выберы, што падыходзіць. Дый прагледзь некаторыя мае артыкулы. Скампануй пытанні і адказы на іх, а потым я штосьці папраўлю, нешта ўдакланю. Павер, зусім няма вольнага часу.

Мне засталося толькі згадзіцца. Інтэрв’ю, па-мойму, атрымалася не з горшых. Было надрукавана ў тым жа «ЛіМе».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Марціновіч читать все книги автора по порядку

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Былое, але не думы отзывы


Отзывы читателей о книге Былое, але не думы, автор: Алесь Марціновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x