Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы краткое содержание
Былое, але не думы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Нейкі нервовы ты стаў, — адказаў ён і спакойна пайшоў, не забыўшыся ўсміхнуцца сам сабе.
Яшчэ адзін факт гэтага кшталту.
Выйшла ў РВУ «Літаратура і Мастацтва» чарговая кніга ў перакладзе С. Паказвае, хваліцца. Я жартам і кажу:
— Трэба было з цябе грам сто, але я на бальнічным.
С. адказвае ў сваім ранейшым духу. Пры тым не жартуючы, а сур’ёзна, толькі ледзь прыкметна ўсміхаецца:
— П’еш і нічога табе не робіцца.
З ранейшай, як кажуць, оперы. Праўда, С. тут ні пры чым. Проста ёсць такая катэгорыя «разумнікаў», якія не ведаюць (а можа, не хочуць ведаць, што ёсць усё ж мяжа, якая аддзяляе жарт ад таго, што выглядае ўжо не смешным, а дурнаватым — ці што).
Такім «разумнікам» аказаўся неяк і адзін мой сябар-журналіст. Даўно тое было. Яшчэ з часоў майго халасцякоўства. Калі не меў свайго кутка. Таму даводзілася звычайна харчавацца ў сталовых. Я ж вельмі люблю бульбу, асабліва падсмажаную. А там яе ніколі не знойдзеш. То хадзіў у выхадныя часта да гэтага свайго сябра, таксама халасцяка, які, аднак, у адрозненне ад мяне, меў пакой з агульнай кухняй. Нярэдка, каб не бегаць у магазін, я прыносіў з сабой і бульбу. Але падсмажаная яна, вядома ж, смачнейшая, калі да яе яшчэ што-небудзь знаходзіцца. У майго сябра знаходзілася.
Але раз на раз не выпадае. Не ў тым сэнсе, што не было падсмажанай бульбы, ці сяго-таго да яе. Проста аднойчы, калі завітаў да яго, адчуваў сябе блага — вельмі балела сэрца, таму ніякай гаворкі пра сёе-тое з майго боку, зразумела, не магло ісці. Як ні ўгаворваў мяне сябра, давялося яму аднаму браць штокольвечы да бульбы.
Праз тыдзень я, як і звычайна, зноў наведаўся да яго. Думаеце, ён пацікавіўся маім здароўем? Дзе там! Ён паглядзеў на мяне сур’ёзна, асуджальна і, скептычна ўсміхнуўшыся, сказаў:
— «Расплакаўся»... Ні што цябе не ўзяло, жывым застаўся.
Як ні цяжка мне далося, але ўсё ж прамаўчаў, ніяк не зрэагаваў на сказанае ім, бо даўно пераканаўся, што ў любой сітуацыі — галоўнае не падаць духам. Хоць не заўсёды гэта ўдаецца.
Г адоў сорак з нечым назад крытык Т. «разрозился» ў мой адрас гнеўным артыкулам. І не ў якім-небудзь выданні, а ў самой «Литературной газете», што на той час з’яўлялася свайго роду заканадаўцам літаратурнай моды для ўсяго Савецкага Саюза. Дый змешчаны гэты артыкул быў на першай паласе. Атрымалася ледзь не «указующая» перадавіца кшталту «правдинской».
Гаварылася ж у гэтым матэрыяле пра тое, што, маўляў, «притчей во языцех» стала на Беларусі імя Алеся Марціновіча. У якім толькі выданні ні друкуецца, але, аказваецца, піша не так, як павінен пісаць па меркаванні яго, Т.
Адкуль растуць ногі, я здагадаўся адразу. Сапраўды, я шмат друкаваўся, друкуюся і, калі Бог дасць здароўя, буду друкавацца ў далейшым. Канечне ж, Т., які да ўсяго спрабаваў свае сілы і ў прозе, дорачы мне ўласны зборнік аповясцей і апавяданняў, разлічваў з майго боку на рэцэнзію. Таму і падпісаў гэтую кнігу мне як сябру. Недзе яна ў маёй бібліятэцы захоўваецца, бо кніг з аўтографамі ніколі не выкідваю, нават калі тыя, хто падпісваў іх, зрабілі мне штосьці непрыемнае. Я ж не апраўдаў сяброўскі давер Т. і рэцэнзію не напісаў. Таму і з’явілася гнеўная водпаведзь з ягонага боку.
Хлусіць не стану, што я, маўляў, да ўсяго гэтага паставіўся абыякава. Калі раніцой разгарнуў «Литературку», адразу стала не па сабе. Пабег у кабінет да галоўнага рэдактара, другога Ж. Той, на маё здзіўленне, паставіўся да ўсяго спакойна, запэўніўшы, што ў гэтым нічога страшнага. Я тады, праўда, з ім не пагадзіўся, але праз некалькі гадоў упэўніўся, наколькі мудрым чалавекам аказаўся Ж. Упэўніўся не дзе-небудзь, а на Усесаюзнай нарадзе маладых крытыкаў дзіцячай літаратуры.
Мяне, канешне, на яе ніхто не паслаў бы, бо ў СП БССР былі ў фаворы іншыя аўтары. Але, друкуючыся ў часопісе «Детская литература», я завочна пазнаёміўся з крытыкам, літаратуразнаўцам Уладзімірам Аляксандравым, які ў ім загадваў аддзелам, а да ўсяго з’яўляўся памочнікам Сяргея Міхалкова. Уладзімір Паўлавіч, калі пачалі праводзіцца нарады маладых крыткаў дзіцячай літаратуры, у склад удзельнікаў іх рэгулярна запісваў мяне. Слова ж Масквы на той час, зразумела, было законам для саюзных рэспублік. Так я пабываў на трох усесаюзных нарадах.
Здаецца, гэта было на першай з іх. Калі мы знаёміліся, то я, яшчэ ніяк не жадаючы забыць крыўду, нанесеную мне Т., прадстаўляўся прыкладна так:
— Алесь Марціновіч, якога разбілі ў «Литературной газете».
Назаўтра стала вялікай нечаканасцю, што на семінары мяне ведалі ці не ўсе, бо нехта дастаў той нумар «Литературки», і яна пайшла па руках. Людзям разумным няцяжка было зразумець, наколькі беспадстаўныя абвінавачанні ў мой адрас з боку Т. Атрымалася, што дзякуючы гэтай публікацыі, я стаў ледзь не героем семінара.
Пайсці да каханкі — застацца без пагонаў
А гэтая ж сітуацыя — з шэрагу тых, што патрапляюць пад вызначэнне: хочаш смейся — хочаш плач. Праўда, я да яе не маю ніякага дачынення. Дый то пераказваю з трэціх вуснаў. Пачуў гэтую гісторыю ад аднаго свайго сябра, а паведала яму пра нечаканую сітуацыю, у якой апынулася, яго сяброўка В. Жанчына маладая, незамужняя. Адна выхоўвала дачку. Прынамсі, маладой, незамужняй была на той час, калі ўсё адбылося.
Зразумела, што адзінокай жанчыне часам хочацца сустрэцца з мужчынам. З адзінокім ці жанатым — як атрымаецца. Прывабіў В. неяк адзін маёр. Жанаты, праўда, але такой бяды: не пад вянец жа збіралася ісці. Ваенныя ж, як спявае Маша Распуціна, «они необыкновенные». Наколькі той маёр быў «необыкновенный» гэта ведаць ужо самой спакусніцы. Адно можна пэўна сказаць: ваенных без пагонаў не бывае. Зразумела, што і маёры сярод іх выключэннем не з’яўляюцца. Навошта, кажаце, на пагоны звяртаць увагу? Бо акурат пагоны і надаюць пікантнасць гэтай сітуацыі.
Спачатку ж усё было лепш не прыдумаеш. Само сабой, зразумела, усё пачыналася са знаёмства. Пасля было знаходжанне агульнай мовы. Нарэшце, запрашэнне гэтага маёра ў госці. Далей у падрабязнасці ўнікаць не можам, бо справа гэтая — інтымная, а як казаў незабыўны Максім Багдановіч, чужую душу брыдка мацаць рукамі. Але свята — на тое і свята, каб калі-небудзь скончыцца. З чужым мужам яно, як вядома, заканчваецца куды хутчэй, чым таго хацелася б.
Трэба было маёру вяртацца дамоў. Да жонкі. Да дзяцей. Падышоў да вешалкі, дзе павесіў свой мундзір, а. Не, мундзір быў на месцы, але пільны маёр заўважыў тое, на што цывільны чалавек, магчыма, і не звярнуў бы ўвагу. Цывільнаму чалавеку, калі ён ідзе ад каханкі, важна толькі, каб ягоны пінжак быў на месцы. А ці ўсе гузікі — гэта рэч другарадная, бо ўсіх гузікаў магло не быць і тады, калі прыйшоў у госці. На такую дробязь цывільны чалавек ніколі не звяртае ўвагі. Іншая справа — чалавек ваенны. Нездарма Маша Распуціна спявае пра ваенных, што яны «люди необыкновенные»
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: