Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца краткое содержание

Да ўсходу сонца - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Да ўсходу сонца - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Да ўсходу сонца - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ляжце адпачніце, пакуль хлопцы прыйдуць, — спагадліва сказаў ён.— Ды вось мой рукзачок. Вазьміце яго пад галаву.

Калі Зіна прымасцілася зноў каля Святланы, баец, уздыхаючы, доўга паглядваў на яе, а потым стаў паспешліва і ўсхвалявана гаварыць, нібы баючыся, што дзяўчына хутка засне і не пачуе яго слоў.

— Там у мяне ў рукзаку — вязанка мяккая... 3 шоўку, мабыць, з аднаго ці можа трохі шэрсць прымешана. Я збіраўся ўжо ехаць дадому, дык купіў мацеры. Вазьміце, калі ласка, гэтую кофту ды адзеньце.

— Ну, што вы?—здзівілася Зіна.— Гэта-ж падарунак, вы яго абавязкова завязіце сваёй мацеры.

— Дык вам-жа холадна,—з добрай ласкавасцю ў голасе працягваў баец,— От ужо цяпер усё расою прыпадае, а пад дзень можа і зусім прыстудзіць. Вы тады змерзнеце ў такой адзежы, як у вас. А ці адна цяпер такая ноч наперадзе?

— Нічога, не змерзну.— Зіна цясней прытулілася да Святланы.— Вось мы ўдваіх вашым шынялём накрыемся, а там я што-небудзь дастану ў вёсках: свет не без добрых людзей.

— Я вас вельмі прашу,—-ледзь не з крыўдай пачаў гаварыць баец.— Да мацеры цяпер ужо мне не даехаць, хоць і білет у кішэні і дакументы, што адслужыў свой тэрмін. Мне хочацца зрабіць вам гэты падарунак, усё роўна, як сваей мацеры.

Зіна пакуль што нічога не адказвала. Ёй здалося, што ўсе байцы ‘слухаюць іхнюю гэтую, магчыма, залішне інтымную размову, а каму гэ­та трэба — да аднаго адносіцца лепш, як да ўсіх астатніх. Цяпер трэба было любіць і паважаць ycix аднолькава, быць для ўсіх шчырым таварышам, сястрой. Аднак калі Зіна прыслухалася, то заўважыла, што ўсе байцы, у тым ліку i цяжка хворыя, спяць. Ціхая летняя ноч, напоўненая пахам малочнага жыта, зняла з іх сэрцаў хваляванні і трывогі, зняла на­ват боль з ран.

— А вам далёка трэба было ехаць?— спытала Зіна, калі ўпэўнілася, што шхто лішні іх не слухае.— Адкуль вы родам?

— Ды яно i недалёка, калі ехаць,— з радасцю, што ўзнавілася размова, адказаў баец.— А калі ісці, то наўрад ці хопіць ног. 3 нашага Палесся я, з вёскі Забалоцце. Можа чулі пра такую?

— Не чула,— з павагай да шчырасці байца адказала Зіна,— але ра­да, што вы адтуль.

— Чаму?— у голасе байца адчулася здзіўленне.

— Зямляк мой,— задаволена сказала Зіна,— гэта па-першае, а падругое — блізка вам да родных мясцін. Усё-ж-такі гэта прыемна.

— Дык i вы адтуль?— баец ужо не толькі здзівіўся, a і ўзрадаваўся.

— Я не адтуль,— нібы з жалем, што сапраўды не адтуль, сказала Зіна,— але-ж і ў такіх выпадках байцы завуць адзін аднаго землякамі. Я з-пад Брэста.

— Дык вядома землякі! —ледзь не ўскрыкнуў баец. — 3 адной рэспублікі, значыць і землякі.

Ён памаўчаў з хвіліну, а потым яшчэ больш шчыра і па-сяброўску папрасіў:

— Дык вазьміце маю вязанку, зямлячка.

Вяірнуліся хлопцы з свае першае разведкі. Грыцко сказаў Зіне, што тут непадалёку за жытам знайшлі хмызнячок. Расце там ядловец, маладая алешына, крушыннік. Ёсць месцамі мох. Збоку ад дарогі — балотца, і ідзе яно далей, аж на той бок хмызнячку. Да ўсходу сонца трэба туды перабрацца.

Невялічкі лагерок адразу прачнуўся. Сталі вызначаць, каго несці на насілках, каму дапамагчы рухацца сваім ходам, а хто можа хоць як-небудзь і колькі-небудзь прапаўзці.

Апошнім неслі чарнявага байца, параненага ў галаву. Недзе каля сярэдзіны дарогі ён раптам падняўся на насілках, закрычаў, замахаў рукамі. Святлана спужалася яго крыку і ледзь не кінула кончык насілак, за які трымалася, ідучы побач з Грыцком. Трымалася яна, каб дапамагаць Грыцку, а Грыцко прымаў яе дапамогу толькі для таго, каб дзяўчынка не згубілася ў цемры. Чарнявы баец раптам змоўк, адкінуў на насілкі забінтаваную галаву і пачаў часта, роспачна ўздыхаць.

— Куды вы мяне нясеце, браткі?— жалліва спытаў ён.

Зіна, ідучы з Машкіным наперадзе, прыпыніла крок, аглянулася. Яна ўпершыню пачула гаворку гэтага байца і ўзрадавалася, што, магчыма, яму стала лепш. Яна паімкнулася загаварыць з хворым, але Грыцко апярэдзіў яе.

— У шпіталь едзем, — сказаў ён спакойным голасам, — у шпіталь, браце.

— Не трэба мяне нікуды несці,— стаў прасіць хлапец,— не трэба мучыцца. Усё роўна ўжо...

I пасля гэтага ён зноў прыціх. Зіна чакала, што баец скажа яшчз што-небудзь, але ён пачаў стагнаць цяжэй, як раней.

— Мабыць не ачуньваюць людзі, калі іх параніла ў галаву?— задумліва прамовіла Святлана.

Грыцко адразу адказаў:

— Самая цяжкая рана — гэта ў жывот, а ў галаву нічога. Галава ў чалавека моцная.

— Калі i выжыве,— працягвала Святлана,— то можа калекам застацца: уздурнее або яшчэ што...

— Хто?

— Ну вось ён.

— Нічога кепскага з ім не будзе,— упэўнена сказаў Грыцко.— Быва­ла мы на скачках колькі разоў пераляталі цераз галовы коней i чорт нас не браў: цэлымі заставаліся і мазгі варылі.

— Дык то на скачках,— не згаджалася дзяўчынка.

— А што на скачках?—пачынаў ужо ісці на спрэчку Грыцко.— Ты яшчэ не ведаеш, што часам бывае на скачках. Бывае там горш, як на фронце. Аднаго разу наш камандзір узвода Бандарэнка так грымнуўся разам з канём, што думалі — канец. А паляжаў крыху ў санчасці і ўстаў. Каня больш лячылі, чым яго.

— «Лютага»? — нясмела спытала дзяўчына.

— Не, тады ён быў на другім кані. «Люты», ого! «Люты» не спаткнецца. У яго ногі, як у чорта. Хату пераскочыць i не пачуеш, седзячы на ім. Ты, нябось, часта ўспамінаеш «Лютага», га?

Святлана маўчала, Грыцко адчуў, як пры яго пальцах задрыжала яе рука.

— Чаму ты нічога не кажаш?

Дзяўчынка ўздыхнула i прызналася, што Зіна просіць не распытваць пра вайсковы гарадок.

— Гэта яна баіцца, — сказаў Грыцко.—-А чаго тут баяцца? Я вось таксама ўсё не мог з табой пагаварыць, хоць адчуваю, што ты чакаеш гэ­тага. Гарадка ўжо няма, вядома, а людзі ёсць. Людзей нашых не так лёгка знішчыць. Твой бацька, напрыклад, жыў і здароў. Сам бачыў, як ён лётаў на кані між казармаў і аддаваў распараджэнні. Бачыў, пакуль разанула мне па вачах, а потым чуў яго голас. Ты надта не бойся за свайго бацьку. Чалавек ён смелы, адважиы, а смелых і кулі не бяруць. Помніш Чапаева?

— А Бандарэнка як?—ціха спытала дзяўчынка.— Ці не бачылі вы Бандарэнкі?

— Як-жа не бачыў,— ахвотна пачаў расказваць Грыцко.— Разам бы­ль Ты толькі добра трымайся, а то тут ужо няроўна пад нагамі: жыта скончылася. Бярыся за маю руку, калі хочаш. Разам мы был! з камандзірам узвода, i абодвух нас адным махам аглушыла. I абодвум нам павязло, трэба сказаць. Мне хлопцы памаглі выбрацца, а Бандарэнку — «Люты». Калі загарэліся канюшні,— гэта мне байцы потым расказаль— «Люты» сарваўся з прывязі і з дзікім гігатам пачаў насіцца па гарадку, шукаць свайго гаспадара. Байцы злавілі яго, падвялі да параненага Бандарэнкі. «Люты» ўбачыў ляжачага камандзіра, ніха заржаў і апусціўся перад ім на пярэднія калені. Памаглі камандзіру сесці, і «Люты» ўстаў, раздзьмуў ноздры, выцягнуўся і плаўна, але віхрам памчаў на выхад, хоць там рваліся бомбы і ўсё было зацягнута дымам. Вынес камандзіра з агшо, а там наша санітарная машына падабрала яго. Машына пайшла па шашы, а «Люты» з усёй сілы пусціўся за ёю. Памчаў так, што толькі і бачылі яго. Так што ты не бойся i за Бандарэнку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Да ўсходу сонца отзывы


Отзывы читателей о книге Да ўсходу сонца, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x