Юры Станкевіч - Прытча пра жука-чарнацёлку

Тут можно читать онлайн Юры Станкевіч - Прытча пра жука-чарнацёлку - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Юры Станкевіч - Прытча пра жука-чарнацёлку краткое содержание

Прытча пра жука-чарнацёлку - описание и краткое содержание, автор Юры Станкевіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Прытча пра жука-чарнацёлку - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Прытча пра жука-чарнацёлку - читать книгу онлайн бесплатно, автор Юры Станкевіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Толькі вось як? І вы, які вельмі не любіць вялікай вады (так ці не?) — іду ў заклад, што так, завербаваліся ў плаванне. Плаваючы далёка за мяжой, зараблялі неблагія на той час грошы. Прыкладна ў той жа час памерла ваша маці, і вы, узяўшы кароткатэрміновы адпачынак, прадалі яе кватэру і даволі выгадна частку грошай патрацілі на новую кватэру ў цэнтры, аформілі яе на вашу нявесту, вы ж бязмерна давяралі ёй, астатнія пакінулі ёй жа і зноў пайшлі ў плаванне. Усе свае заробкі дасылалі нарачонай. Але вось вы неўзабаве вярнуліся. Толькі на гэты раз на месяц раней. Пэўна, адчувалі нешта неасэнсаванае, нейкую трывогу, пагрозу. Хіба не так? Вы ж нават не паведамілі сваёй нявесце пра тое, што накіроўваецеся дамоў? Хацелі зрабіць ёй прыемны сюрпрыз?

І вось вы дома. Раніца. Уваходзіце ў пад’езд, падымаецеся па лесвіцы. Ключ пры вас. Адчыняеце дзверы і ціхенька ўваходзіце. Тое, што бачыце, прымушае насцярожыцца. Паўсюдна мужчынская вопратка ўперамешку з жаночай. Чамаданы, сумкі. На стале — білеты на самалёт. Тут жа і дакументы. Яго зваць Ашот. Кватэра ўжо праданая, заўтра яны высяляюцца і вылятаюць на яго радзіму. Вы па-ранейшаму бязгучна ідзяце да спальні, прыадчыняеце дзверы і бачыце ў ложку абаіх. Яны спяць. Той, каго завуць Ашот, — невялікі, жукаваты, увесь парослы чорнай шчэццю, вам нават становіцца чамусьці крыўдна і агідна. Вы адступаеце на кухню і вяртаецеся з нажом. Далей ужо банальна: ідзе разборка і яе наступствы. У арміі вы навучыліся выдатна валодаць халоднай зброяй, нож і ў плаванні быў для вас асноўным інструментам. Так? Гаварыце!

Следчы Локас змоўк у чаканні.

— У мяне алібі. Я вярнуўся значна пазней.

— Вось як? А калі вас нехта бачыў менавіта ў той дзень?

— Не бярыце на понт, — сказаў падследны Крэз, але з ледзь улоўнай ноткай трывогі. — У вас, дарэчы, шалёная фантазія.

— Я даю вам хвіліну, — патрабаваў следчы Локас. — Пачнём гаварыць праўду?

Ён утаропіўся ў зняволенага і змоўк у чаканні.

— А вось вы — вы хацелі б пражыць сваё адзінае жыццё, а запаснога ж — няма, у якасці жука-чарнацёлкі? — замест адказу спытаў падследны Крэз.

— Хоць я і не ў праве адказваць на вашы пытанні, але адкажу. Вядома, не. Але ж вы вінаватыя не ў гэтым, а ў тым, што парушылі закон.

— Дакажыце.

— І вельмі хутка. Але я даю вам шанц.

— Гэта вы пра чыстасардэчнае прызнанне? Не, грамадзянін начальнік, на лоха вы мяне не развядзеце.

— Што ж, угаворваць — не мая справа. Да сустрэчы.

— Бывайце.

Следчы Локас націснуў кнопку, і падследнага павялі ў камеру.

Застаўшыся адзін, следчы Локас доўга сядзеў за сталом, зрэдку адказваў на тэлефонныя званкі і думаў. У рэшце рэшт ён упершыню аказаўся перад дылемай: знізіць вартасць жыцця чалавека, які толькі што сядзеў перад ім, амаль да нуля ці, нааадварот, даць яму надзею. Жук-чарнацёлка. Следчы раптам уявіў сябе ў такой жа сітуацыі і адчуў непрыемную трывогу на душы і няўпэўненасць. Ён, як і яго падследны, таксама быў малады, сустракаўся з дзяўчынай і неўзабаве таксама збіраўся ажаніцца. Але, меркаваў ён, ці можна быць упэўненым у тым, што так хістка і ненадзейна ў рэальнасці навокал яго, дзе ўсё таксама адносна, як і мараль?

Следчы Локас адкрыў сейф і выцягнуў дадатковую дакументацыю да справы часова зняволенага Крэза, знайшоў і паклаў на стол перад сабой тое, што дагэтуль прытрымліваў як асноўны доказ: пісьмовае сведчанне аднаго з суседзяў нявесты падследнага Крэза: некалькі сказаў на адной старонцы. Гэтымі некалькімі сказамі стары пенсіянер ушчэнт разбіваў алібі Крэза. Ён сцвярджаў, што бачыў Крэза ў пад’ездзе якраз у дзень забойства, хаця апошні ўпарта настойваў на тым, што з’явіўся ў горадзе на некалькі дзён пазней. Гэтае сведчанне, якое ляжала цяпер на стале, і было той казырнай картай, якая магла ці знішчыць яго падследнага, ці, вызваліць, калі не даць яму ходу.

Следчы Локас зноў перачытаў ліст. Якраз суткі таму старога, які сведчыў супраць Крэза, разбіў інсульт. Спаралізаваны, ён цяпер ляжаў у бальніцы, і шматлікія сваякі пэўна рыхтаваліся да непазбежнага. Ён ужо нічога не здолее сказаць, — меркаваў следчы Локас: ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Толькі гэтая яго паперка, бадай, здолее.

Следчы Локас думаў. Былая нявеста Крэза і яе сужыцель — мёртвыя. Іх ужо не ажывіць. Нават калі засудзіць гэтага Крэза па максімуме. Што з таго, калі ён, Крэз, альбо загіне на зоне, альбо праз дзесяць-пятнаццаць год вернецца старым інвалідам з туберкулёзам у апошняй стадыі? З іншага боку, што добрага ў тым, калі на ім, следчым, глушцом павісне нераскрытая справа? Тады зняво­ленага Крэза трэба будзе неўзабаве вызваліць з-за недаказанасці. А закон?

Жук-чарнацёлка...

Следчы Локас выцягнуў з пачкі цыгарэту, дапаліў яе да палавіны, кінуў у попельніцу, а потым, павагаўшыся, сунуў туды ж ліст старога і пстрыкнуў запальнічкай.

«Над жыццём няма суддзі», — раптам успомнілася яму.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Юры Станкевіч читать все книги автора по порядку

Юры Станкевіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Прытча пра жука-чарнацёлку отзывы


Отзывы читателей о книге Прытча пра жука-чарнацёлку, автор: Юры Станкевіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x