Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
- Название:Шануй імя сваё
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё краткое содержание
Шануй імя сваё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Марыя Іванаўна, я буду ў Антоненкі,— звярнуўся да сакратаркі і папрасіў: — Як толькі вызваліцца — скажыце.
— Добра. Будзьце спакойны.
Сакратар райкома партыі Міхаіл Пятровіч Антоненка, гадоў сарака невысокі чалавек, на выгляд тыповы флегматык, размаўляў па тэлефоне. Не спыняючы размовы, павіталіся за руку, Лазовік сеў ля прыстаўнога століка, закурыў, стаў нецярпліва чакаць, пакуль гаспадар кабінета скончыць сваю бясконца доўгую тэлефонную размову. Паступова стала разбіраць нешта накшталт злосці: здурэць трэба, каб гэтулькі гаварыць пра нейкія лозунгі, плакаты! У іх з сакратаром па ідэалогіі не раз бывалі сутычкі наконт гэтых лозунгаў. Лазовік лічыў іх марнай справай, пустой тратай грошай. Антоненка аднойчы адсцябаў за гэта яго на пленуме райкома, а потым у заключным слове яшчэ «праехаўся» і Радзевіч, таму цяпер не чыніць перашкод, хоць наўрад ці тая крытыка яго пераканала.
Лазовік нервова барабаніў пальцамі па стале, даючы знак: закругляйся, аднак Антоненка не прымаў гэтых выразных знакаў. Было невыносна нудна чакаць, і позірк стаў блукаць па кабінеце, шукаючы, за што можна зачапіцца. Аднак нічога вартага не траплялася. Пачаў разглядваць Антоненку, быццам бачыць яго першы раз. Позірк чамусьці затрымаўся на яго залысіпах, пасівелых валасах, і балюча кальнула ў сэрца: а мы ж амаль равеснікі...
3 Антоненкам яны знаёмы даўно, яшчэ з тых часоў, калі ён быў старшынёю калгаса, а Антоненка — дырэктарам мясцовай школы. Не сказаць, каб хадзілі тады ў сябрах-прыяцелях, але і злосці-крыўды адзін да аднаго ніколі не мелі. А калі спачатку адзін, потым другі перабраліся ў райцэнтр на свае кіруючыя пасады, адразу ж зблізіліся, зрабіліся неблагімі таварышамі. Мусіць, такая ўжо завядзёнка ці доля ў «раёншчыкаў» — трымацца сваіх. 3 кім можна, напрыклад, калі выдасца хоць раз у месяц выхадны, на прыроду выехаць, да каго ў госці схадзіць, не баючыся, што папаўзуць нядобрыя чуткі альбо і плёткі? Няпроста гэта быць ва ўсіх на віду, калі пра цябе іншы раз больш ведаюць, чым ты сам. Дзіўна, але цябе хочуць бачыць ледзь не святым, нават самую мізэрную слабінку не даруюць...
Здавалася, канца не будзе гэтай Антоненкавай тэлефоннай размове. Апарат стаяў на стале зусім побач, так і карцела націснуць пальцам на рычаг. Стаў сярдзіта падаваць знакі: ды канчай ты, ёсць справы паважней, аднак Антоненка, нібы знарок, выпрабоўваў яго цярпенне. Нарэшце паклаў трубку і насмешліва запытаў:
— Ну, што табе гэтак прыспічыла?
Лазовіку карцела папікнуць: ну-у, ты па часанню языка не ўступіш любой кабеце, але стрымаўся (не да гэтага), сказаў таемна:
— Ведаеш, што я надумаў?
— Пакуль што — не. Пэўна, нешта геніяльнае...— пажартаваў Антоненка.
— Не прыдурвайся! — адмахнуўся, нахмурыўшыся, Лазовік.— Іду да Радзевіча. Хай збірае бюро...— Вачыма паказаў на папку з эканамічнымі разлікамі.
Антоненка адразу ж пасур’ёзнеў, заклапочана ўстаў з месца, машынальна падышоў да акна, задумаўся.
— То што скажаш? — нецярпелася Лазовіку.
Антоненка маўчаў, нібы аслухаўшыся, і гэтае маўчанне стала злаваць Лазовіка: во, называецца, параіўся! Паўгадзіны выслухоўваў лекцыю пра афармленне нагляднай агітацыі, работу палітінфарматараў, цяпер — слухай маучанне...
— Думаеш, дакажаш? — нарэшце абыякава, нават скептычна азваўся Антоненка, і цяжка было зразумець: ці ён яшчэ не вызначыў, як паводзіцъ сябе ў такой сітуацыі, ці ён ужо не саюзнік...
Дзверы адчыніла сакратарка і паведаміла, што Радзевіч адзін. Лазовік, з горыччу махнуўшы рукою, спешна рушыў да выхада.
— Пачакай! — уладна спыніў яго Антоненка.— Разам пойдзем...
Радзевіч, не выходзячы з-за стала, падаў руку аднаму, потым другому, прастуджана, басам прапанаваў:
— Сядайце...— прыдзірліва і строга агледзеў іх, загадкава ўсміхнуўся вачыма: — То што, апазіцыянеры, згаджацца ці ўсё яшчэ стаяць на сваім завіталі?
Лазовіка трохі збіў з трону гэты іранічна-паблажлівы тон. Пераглянуліся з Антоненкам: каму пачынаць? Пачынаць, вядома, трэба было Лазовіку.
— Я лічу, Андрэй Паўлавіч, што з аб’яднаннем калгасаў учора дапушчана сур’ёзная памылка,— сціпла, але салідна і важка сказаў ён падрыхтаваную фразу.
Гэта не зрабіла на Радзевіча ніякага ўражання. Ён маўчаў, заняты нейкімі сваімі думкамі.
— Трэба тэрмінова сабраць бюро,— не вытрымаў гэтага маўчання Лазовік.— Адмяніць рашэнне трэба...
Радзевіч нахмурыў бровы і, павярнуўшы сваю масіўную галаву з кароткай стрыжкай да Антоненкі, сярдзіта запытаў:
— Ты таксама хочаш адмяніць рашэнне бюро?
— Так! — коратка і рашуча пацвердзіў той.
Радзевіч яшчэ раз дапытліва агледзеў іх, загадкава ўсміхнуўся, нешта прыгадаўшы, развёў рукамі:
— А я не маю права адмяняць калектыўна прынятае рашэнне... За яго, дарэчы, прагаласавала больш палавіны членаў бюро...
— Гэта яшчэ нічога не значыць,— глуха сказаў Антоненка.— Давайце не будзем фармалістамі, а выправім памылку, пакуль не позна...
Па Радзевічавым твары прайшоў цень, аднак Антоненка бы не заўважаў, што першы незадаволены яго бесцырымоннай дзёрзкасцю.
— Не заўсёды,— працягваў ён,— праўда на баку тых, хто застаецца ў большасці. Вы ведаеце, што бывалі выпадкі, калі і Ленін заставаўся ў меншасці, але, згадзіцеся, гэта не значыць, што ён памыляўся...
Во памочнічкі, думаў Радзевіч без злосці. Раз-два — і з цябе зрабілі фармаліста, глядзі, зараз і ў якія апартуністы запішуць. Во дажыўся...
— То ў чым вы бачыце памылку? — холадна запытаў ён, сярдзіта нахмурыўшы бровы, і пасля непрацяглага маўчання насмешліва дадаў: — Уважліва слухаю вас, нефармалісты...
Антоненка выразна глянуў на Лазовіка і загадаў вачыма: пачынай!
Лазовік за гэтыя суткі ў думках удосталь наспрачаўся з Радзевічам, а цяпер, калі наступіў час бліснуць логікай і пераканаўчымі доказамі, адчуў, што ўсё зблыталася ў галаве, збілася з ладу. Канечне, у яго было што сказаць — у галаве апрабаваны дзесяткі варыянтаў, але з чаго пачаць?! Патрэбныя словы, як на злосць, не хацелі ісці. Успомніў пра папку з эканамічнымі разлікамі, не спяшаючы стаў выкладваць паперкі, а сам ліхаманкава думаў: з чаго ж пачаць? Злавіў на сабе трохі здзіўлены Антоненкаў позірк і яшчэ больш разгубіўся: Антоненка-то чакае ад яго... Антоненку-то ён падбіў ісці...
— Памылка перш за ўсё ў тым...— запнуўся, спалохаўшыся свайго ненатуральна-казённага голасу.— Мне думаецца, памылка, што пачынаем танцаваць не да комплекса, а ад комплекса, які пакуль што толькі у праекце...
— Ты чалавечаю моваю можаш гаварыць? — яшчэ больш насупіў бровы Радзевіч.— А то заладзіў, як пабіты моллю прафесар...— Ажывіўся, адразу ж рушыў у наступ: — Значыць, па-твойму, ствараючы буйную гаспадарку, мы не набліжаемся, а аддаляемся ад комплекса? Так я цябе зразумеў? — I, не чакаючы адказу, працягваў: — Дзіўная логіка! Хм... Стварэнне буйной гаспадаркі і ёсць першы крок да комплекса. Гэта — элементарна...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: