Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля

Тут можно читать онлайн Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля краткое содержание

Паляванне на Апошняга Жураўля - описание и краткое содержание, автор Алесь Жук, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Паляванне на Апошняга Жураўля - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Паляванне на Апошняга Жураўля - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Жук
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Машына цяжка ішла па пяску, аж падвывала маторам. Мішка ехаў спакойна: ведаў, што машына выедзе — пакуль што яна ішла толькі на заднім мосце, пярэдняга ён не ўключаў.

Цяпер ён усё роўна як здалёку бачыў таго хлапчука-школьніка, з тымі яго наіўнымі жаданнямі і спадзяваннямі нешта памяняць у сваім жыцці. Таму і паехаў паступаць — а паехаў таму, што ўсе ехалі, што некуды трэба было пасля школы ехаць паступаць, такая завядзёнка была не першы год,— паехаў у ветэрынарны інстытут і не паступіў, пасля тройкі на першым экзамене з палёгкаю вярнуўся дадому. На наступны год вясною яго забралі служыць у армію.

***

...Аксана не ездзіла паступаць ні ў якія інстытуты — яна паступіла ў медыцынскае вучылішча, там працавала нейкая сваячка Аляксандра. На выхадныя прыязджала дадому, а Пракаповіч да яе — ён сеў у капгасе на старшынёўскага «козліка». Ездзіў як сталы кавалер, машына аставалася пры варотах Аксанінай хаты, а на выхадныя заходзіў вечарам і ў хату, вячэралі разам з будучым цесцем і выпівалі чарку.

Яму па душы была такая самастойнасць і павага да сябе, ды і Аксана прывыкла да яго і давярала зусім.

Пад вясну ўжо аднаго вечара ён вярнуўся дадому крыху раней, чым звычайна,— збіраўся ехаць да Аксаны.

У хаце чуліся галасы, ярка гарэла святло. За сталом у большым пакоі сядзеў ужо добра на падпітку бацька, маці падавала з веранды на стол спечаную на патэльні каўбасу.

Аксанін бацька, паголены, чырвоны, чысты з твару, у белай сарочцы, зашпіленай на ўсе гузікі, у суконным шарсцяным цёмна-сінім двухбортным пінжаку, як рыжык, моцна сядзеў за сталом. I па тым, як сядзеў ён, і як гаварыў, і нават як закусваў, чутно і відно было, што ён не альбы-хто і што без павагі да яго тут ніяк нельга.

— А, і ты лёгкі на паміне! Ну давай, давай сюды! — Бацька перастаў абдымаць госця, махнуў рукою Мішку.

Аксанін бацька мякка, але настойліва супакоіў яго, пасадзіў на месца, прыветна ўсміхнуўся Мішку.

— Сядай за стол, Міша. Я вот прыехаў, у госці завярнуў,— ён сам наліў Мішку чарку.

— Ты ў мяне глядзі, я, калі што якое! — парываўся нешта сказаць Мішку бацька, але госць зноў супакоіў яго, падклаў на талерку агурок.

Маці толькі снавала ля стала, дакорліва паглядзела на Мішку.

Толькі пасля трэцяе чаркі, калі Мішка зусім зразумеў, што Аксанін бацька тут не проста так, сам ён і сказаў:

— Тут такое дзела, Міхаіл. Я думаў, Аксана табе сказала і ты дома перагаварыў, а можа, і не адважыўся. Дзела маладое,— ён па-свойску падміргнуў Мішку.— Ну вот, я думаю, заеду і заадно са сватамі дагаворымся, калі што і як зладзім. А то ж нягожа, табе ў армію, дзеўка дзіця родзіць незамужняю.

— Вы пра каго? — па-дурному вырвалася ў Мішкі, і ён не заўважыў, як само сабою ўзяў на відэлец кавалак мяса з госцевае талеркі.

— Ну, ты ж сам памятаеш... Гм, адным словам, мы тут з тваімі бацькамі пагаварылі і рашылі, што другое рады вам няма, як ажаніцца. Я ж думаў, ты не проціў, Аксана не проціў, а мы ўжо са сватам музыку ноймем, гарэлкі выжанам,— Мікалай весела прыабняў, паляпаў па плячах Мішкавага бацьку.

— Сынок, мы ж Мікалая ведаем, тут трэба толькі па совесці,— умяшапася ў гаворку маці.— Гулялі разам, тваё дзіця будзе, што ж тут гаварыць.

— Давай, зяцёк, яшчэ па кроплі, ды мо падвязеш мяне дадому, а то я ўжэ п’яны сёння, што і не дайду.

Вочы цесцевы былі прыжмураны. Мішка цяпер ужо ведае, што цесць ніколі такі п’яны не бывае, каб не магчы ці не помніць таго, што яму трэба.

Ён завёз будучага цесця дадому, таксама падпіты і вясёлы. Вечарам лашчыў Аксану і мілаваў, як ніколі, застаўся ў яе да раніцы, бо Мікалай загадаў паслаць ім пасцель у другой хаце...

***

Вяселле яны згулялі перад маем. Аксана так і не нарадзіла, пакуль ён быў у арміі. Дачка нарадзілася пасля таго, як ён вярнуўся. Цяпер, калі многае дала армія, калі сам пасталеў і на многае глядзіцца па-іншаму, Пракаповіч ведае, чаму тады цесць справіў ім вяселле.

Пракаповіч уляцеў у вёску, як мог уехаць на машыне толькі ён — каб можна было пазнаць каму хочаш і здалёку, круцянуў да цесцевых варотаў, затармазіў перад самымі імі, выйшаў з машыны, каб адчыніць і паставіць на двор.

Цесць ужо ішоў насустрач — у расшпіленай куфайцы, у кірзавых ботах, халодны і здаровы з марозу, падаў руку, прывітаўся:

— Даўгавата ты недзе быў сёння... Я думаў, мы паедзем, бурачніку з поля прывязём.

— А, старога нейкага з Альховых Крыніц па дарозе падабраў. Падвёз.

— Чаго гэта гарэлкаю ад цябе прэ?

— Гэта ён мне бутэльку вынес, а папробаваў — як спірт.

— Ну, заганяйце гэту машыну на двор, хваціць вам там гаварыць. Толькі ціха, бо малая заснула. Не дачакалася бацьку,— з парога загаварыла цешча.— Аксана не прыехала?

— Не, яе ж у калгас на тры дні паслалі... Заўтра зранку паедуць.

— Дак, можа, праедзем на поле? — спытаў цесць.

— Але на машыне, яшчэ хто што скажа...— не ўтрывала цешча.

— Ну і што? На маёй машыне ніхто тут не зачэпіць. Толькі вазьміце цэлафану, каб задняе сядзенне закрыць, накідаем туды.

— То дай яму, Надзя, мой брызентавы плашч. I пакуль мы закруцімся туды, нам напячы трохі чаго.

Цесць хутка затупаў пад паветку, прынёс скрутак поліэтылену, якім накрываюць сіласныя бурты.

У яго ўсё было, усё ляжала так, што зразу і ўзяць можна было.

Калі праязджалі паўз брыгадны клуб, які свяціўся агнямі, Мішка папытаўся:

— А што, студэнты яшчэ тут?

— Не, паехалі. Рабочых прыслалі на буракі і на сілас. Але спрэс маладыя і весялейшыя за студэнтаў. Кожны вечар танцы, а адзін фокусы паказвае, дальбог, лепш, чым у тэлевізары. I я хадзіў глядзець, і Надзя. Спраўныя хлопцы і дзяўчаты.

К канцу дня на цесцевым твары выступіла густое, як шэрань, шчацінне і пры святле лямпачкі прыборнага шчытка адсвечвала чырванаватым водсветам.

Па раллі пад’ехалі да куч бурачніку. Ля большае з іх Мішка спыніў машыну.

— Свет патушы, нашто, каб здалёку відно было,— сказаў цесць.

— Цёмна ж будзе.

— Нічога, вочы прывыкнуць скора. Яшчэ не так туха, як здаецца.

Цесць рассцілаў на задняе сядзенне цэлафанавую плёнку. Вочы і сапраўды прывыклі да цемры, і яна не здавалася такою глухою, як з машыны, пры ўключаным святле фар.

— Адчыні мне багажнік, а ты бяры, акуратна збірай з гэтае кучы бурачнік.

Пракаповіч у бярэма браў вільготны лапушысты бурачнік, клаў яго парадкам на задняе сядзенне, так, каб улезла больш. Бурачнік быў адабраны самы вялікі, самы лапушысты.

Цесць патрашыў малыя, непрыкметныя кучкі, і па тым, як у багажніку глуха грукала, Пракаповіч дагадаўся, што там і не пахне бурачнікам, што цесць загружае буракі. Ды пра гэта ён змікіціў адразу, як загаварыў цесць пра бурачнік — цесцеву натуру зяць успеў вывучыць: ён нічога свайго не ўпусціць, возьме колькі трэба, і гэтую хватку яго ён пачаў пераймаць і пераканаўся, што то навука патрэбная, а так не меў бы ні цяперашняе работы, ні кватэры кааператыўнае, якая хутка будзе...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Жук читать все книги автора по порядку

Алесь Жук - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Паляванне на Апошняга Жураўля отзывы


Отзывы читателей о книге Паляванне на Апошняга Жураўля, автор: Алесь Жук. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x