Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля

Тут можно читать онлайн Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля краткое содержание

Паляванне на Апошняга Жураўля - описание и краткое содержание, автор Алесь Жук, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Паляванне на Апошняга Жураўля - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Паляванне на Апошняга Жураўля - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Жук
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі селі ў машыну, цесць крахтануў, папрасіў:

— Правядзі светам там, дзе я браў

I пакуль Пракаповіч пасвяціў яму, прыбраў пакінутыя на зямлі буракі, акуратна склаў кучкі бацвіння і ў машыне задаволена сказаў:

— Паехалі, але свету далёка не ўключай.

Пракаповіч ухмыльнуўся.

Пакуль дома Пракаповіч складаў у кучу бурачнік, цесць перанёс прывезеныя буракі ў пограб, там, дзе былі ссыпаныя і са свайго агарода.

У хаце ўжо стаяла на стале вячэра. Пад яе выпілі прывезеную Мішкам бутэльку, і пасля гэтага ён яшчэ сабраўся да суседа, трактарыста Віцькі, з ім падаліся ў клуб да рабочых. Там танцавалі да дванаццаці гадзін і з танцаў праводзілі Зінку і Аньку, якія кватаравалі ў Віцькі. Зінка засталася з Віцькам, Анька не надта супраціўлялася Пракаповічу — дзяўчатам было па дваццаць пяць і на жыццё яны глядзелі проста.

Назаўтра раніцаю, калі Пракаповіч ад’язджаў, цесць падняўся яго праводзіць, адчыніў машыну, паглядзеў, ці чыста ў машыне, ці не насмецілі бурачнікам.

— Ты во што, Міша, гэтыя дні пакуль што не прыязджай. Старой скажуць, каго і чаго ты тут вадзіў. Пра Віцьку трубяць. Да Аксаны дойдзе — бяда будзе.

Ён па-свойску махнуў рукою.

Мішка нічога не адказаў. Яму хацелася аблаяць цесця — цяпер Пракаповіч ведаў, што гэта цесцева цыгарэта свяцілася над плотам, калі яны вярталіся з жанчынамі з клуба.

Прыехаць да цесця ён так і не адважыўся. Цераз два дні сабраўся і паехаў вечарам у поле паганяць зайцоў — каб назбіраць за восень шкурак і пашыць дачцэ шубку.

ХV

Яна жыла адна ў не старым, яшчэ моцным доме, у ціхім садзе, які асыпаўся лістам на зіму. Яна не прыбірала цяпер у ім, на градах, дзе раслі кветкі. Пад дажджамі чарнелася мокрае бадыллё.

Канчалася жыццё гэтага дома, гэтае вуліцы — ад першых хат ужо не асталося і следу, там насыпалі кучы гравію. Дамы ўжо прадалі і знеслі. Прыехалі, разабралі і вывезлі. Старую таксама знайшлі пакупнікі, старгавалі дом...

Ёй здавалася, што з жыццём гэтага дома канчаецца і яе жыццё. Яна не хварэла, ёй яшчэ можна было жыць па старасці, але адчуванне, што разам з домам канчаецца і яе жыццё, не пакідала старую. Яна прыбрала ў хаце, усё акуратна расклала, прывяла да ладу. Каб усё было гатова. Яна сама не магла зразумець гэтага слова гатова. Але яно здавалася ёй такім вялікім, бяздонным, у якім яна прападзе, растворыцца без следу.

Яна чакала, калі прыедзе сын. Ён напісаў ёй, што адпачывае на курорце і па дарозе дадому заедзе да яе. Сын быў самы блізкі чалавек, але яго яна бачыла рэдка.

Дачка была нібы нейкая чужэйшая. Яна паступіла — бацька добра дапамог — вучыцца ў інстытут, аднак пакінула вучобу з другога курса. Адлічылі яе за тое, што была двоечніца. Вярнулася дадому радасная, год хадзіла на работу ў бібліятэку, пакуль нечакана не выйшла замуж за ваеннага, і цяпер прысылае віншавальныя паштоўкі і рэдкія пісьмы з Далёкага Усходу.

Дзіўна было, што ў адным з пісьмаў яна скардзілася маці на сваю дачку, якая лянуецца, не хоча вучыцца, што ў галаве ў яе адно толькі строі і танцы. Старая здзівілася, бо так некалі яна крыўдзілася на яе, на сваю Іру. Можа, ад гэтага пачынала здавацца, што яна жыве так даўно, што ўжо і не жыве, а толькі ўспамінае пражытае жыццё.

Цяпер ад таго, што раскідалі хату, якую яны пабудавалі разам з мужам — ён быў старэйшы за яе аж на дзесяць гадоў,— а можа, ад усяго перажытага ў жыцці, ёй здавалася, што яна такая старэнькая, якая стаіць на самым краёчку жыцця.

Ёй не хацелася пакідаць нажытае месца. Яна баялася пераязджаць у шматпавярховы дом, жыць там у кватэры. Яна баялася яе халодных сцен, яе вышыні над зямлёю.

Цяпер яна чакала ў госці сына, і гэта была адзіная радасць, да якое яна гатавалася. Яна думала, чым будзе частаваць яго, дзе пакладзе спаць. Ёй хацелася, каб, перад тым як прыйдуць раскідаць хату, у ёй пабыў сын, пераначаваў на сваім месцы, там, дзе некалі стаяў маленькі ложак, дзе потым ён спаў, дарослы ўжо. Пасля таго як старгавалі, ёй здавалася, што хата стала халодная, мёргвая, і ёй хацелася сагрэцца.

У госці да яе прыходзіла адна толькі Вера, Вера Васільеўна, як звала яе Алена. Таму што Вера Васільеўна была некалі настаўніца, а настаўнікаў прывыкаюць так зваць.

Вера Васільеўна дрэнна бачыла нават у сваіх акулярах з тоўстым шклом, таму здавалася разгубленаю і бездапаможнаю, як вінаватаю ўсё роўна. Яна была старэйшая за Алену, але называла — зноў жа, мабыць, гэта настаўніцкая прывычка — Аленай Міхайлаўнай. Яна так і не выйшла замуж, пражыла ўсё жыццё адна, вучыла чужых дзяцей, і яны толькі часам заязджалі ў госці, і тады Вера Васільеўна расказвала, хвалілася ўсім Федзькам, які цяпер інжынерам на заводзе, хвалілася, як хваляцца сваім дзіцем. I калі слухала гэта Алена, ёй шкада рабілася Веру Васільеўну.

Перад вайною Вера Васільеўна скончыла настаўніцкае вучылішча, перажыла вайну ў вёсцы, а пасля вайны там жа і настаўнічала, пакуль не перабралася ў райцэнтр. Тут яна дарабіла да пенсіі, тут яна і дажывае адзінока свой век — радні ў яе амаль не асталося, толькі на радзіме, гаварыла, жыве яшчэ старэйшая сястра.

Вера Васільеўна вучыла Пятра і радавалася яму гэтак жа, як і Алена.

Цяпер яны абедзве чакалі, пакуль прыедзе Пятро. 3 тым, што ён прыедзе, нібы звязвалася нейкае спадзяванне, хаця невядома, на што можна было і трэба было спадзявацца.

***

Яе прывялі назаўтра раніцаю ў штаб атрада, пасля таго як яна перапаўзла па лёдзе рэчку з малым і цэлую ноч блудзіла ў балоце. Яна ўжо перастала баяцца, бо здавалася, што жаху не будзе канца. Самае страшнае, што яна ўжо палохалася і сваіх — у кожным цяпер здаваўся ёй той дзядзька, які хацеў, каб яна кінула, утапіла дзіця. Потым ёй здавалася, што і Сцяпан хацеў застрэліць яе. Яна пазнала яго і бачыла, што ён пазнаў яе і таму са злосці хацеў застрэліць. Як пачалі біць з танкаў па рэчцы, яна пабегла, каб уцячы і ад яго. Бог ведае, як змагла яна выбрацца з балота — ужо не чула ні рук, ні ног. ні цела, і самае страшнае, здавалася, што і малое, якое яна затульвала кажушком, таксама зледзянела. Яна нікому не аддаваза малога, ніхто не мог адабраць яго ў яе. Яе так пад рукі і прывялі ў хату, дзе быў штаб атрада.

Яна не паверыла вачам — за сталом, прываліўшыся плячыма да сцяны, у расшпіленым кажушку спаў Іван. Ёй здалося, што твар у яго чорны — можа, так падаў цень ад лямпы. Але і праз многа гадоў, калі яна ўспамінае, памятае, што твар у яго быў чорны, праваліліся глыбока вочы.

Ардынарац паварушыў яго за плячо, ён цяжка падняў голаў, паглядзеў невідушчымі вачамі, чаго яго будзяць, хрыпла прагаварыў:

— Дапытаць і далажыць.

Ёй здалося, што зямля перакруцілася, і яна паляцела ў нейкую прорву, нема закрычала.

Ачнулася яна раніцаю ў цёплай пасцелі, спалохана ляпнула рукою поруч — цёплы пакуначак з дзіцем быў поруч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Жук читать все книги автора по порядку

Алесь Жук - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Паляванне на Апошняга Жураўля отзывы


Отзывы читателей о книге Паляванне на Апошняга Жураўля, автор: Алесь Жук. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x