Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля

Тут можно читать онлайн Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля краткое содержание

Паляванне на Апошняга Жураўля - описание и краткое содержание, автор Алесь Жук, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Паляванне на Апошняга Жураўля - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Паляванне на Апошняга Жураўля - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Жук
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яновіч бачыў, што маці і збянтэжылася, і расхвалявалася — то перакладала на стале хлеб, то перастаўляла чарку, то ўзялася накладваць яму на талерку рыжыкаў.

— Як ён?

— Ну, здаровы яшчэ мужчына. Як салдат, у ботах, гімнасцёрцы, куртка на ім. Ну, а так...

Яновіч спрабаваў успомніць твар таго чалавека, але не мог. Запомніў яго адзежу, сумку запомніў, а твар цяпер успомніць не мог.

Маці тым часам памкнулася наліць Яновічу, ён апярэдзіў яе, наліў сам.

— Выпі, сынок, за яго здароўе! Помніш, я табе расказвала, як у блакаду адна асталася, пакуль бацька з атрадам там... Тады, як хацелі цябе ў мяне адабраць, каб крыкам немцаў не навёў. Гэта ён не даў. Каб не перагнаў тады на другі бераг перад сабою... А мне, дурной, са страху здалося, што і ён мяне са злосці забіць хоча. Ты прыедзеш, найдзі яго, сынок, прывет ад мяне перадай. Я некалі Івана прасіла, але той злаваўся. Як прыеду да цябе ў госці, разам да яго з'ездзім. Перад смерцю гляну тыя мясціны, дзе жыла некалі. На магілу матчыну схаджу. Пі, сынок.

Пасля вячэры Яновіч, як і прывык, уключыў тэлевізар, каб паглядзець праграму «Час». А потым правёў Веру Васільеўну, якая ўсё адмаўлялася — бо многа гразі, яна ліхтарык бярэ з сабою. Ён правёў яе і калі ішоў дадому, ужо без ліхтарыка, знарок не надта выбіраў дарогу — не праходзіла адчуванне нейкае незразумелае вінаватасці.

Спаць яму маці паслала на тым самым нікеляваным ложку.

Маці яшчэ тупала па хаце, прыбірала на кухні, калі здарожаны за дзень, здабрэлы ад вячэры і чаркі Яновіч заснуў моцным, здаровым сном натомленага чалавека.

***

Алена не магла зразу заснуць — ад таго, можа, што ператамілася і перахвалявалася за дзень. Цяпер, ноччу, у цішыні, усё здавалася, што ніяк нельга ўмясціць у адно яе жыццё тое, як пераязджалі яны з горада, перад вайною яшчэ, нібы ўцякалі. Тады толькі пачыналася яе дзявоцтва, а потым і вайна... I ўсё... Як і не было дзявоцтва, і жыцця не было. Прамінула, змазалася. Так, пакуль сына гадавала, пакуль яе Яновіч яшчэ ў фрэнчы красаваўся... А потым то з аднаго месца яго перасунулі, то з другога. Ніяк не мог пераламаць сябе, агледзецца. Усё думаў, што ён адзін пуп зямлі, што яму ўсё дазволена. Так і кончыў дырэктарам базару — усё ж пры ўладзе, як сам любіў гаварыць. Але ні сяброў, ні павагі не асталося і з-за натуры яго, і з-за чаркі лішняе... Яе так на работу і не пусціў, спачатку з-за свайго вялікага гонару, потым з непатрэбнае рэўнасці да яе маладосці, а потым яго глядзець ужо трэба было. Так што асталіся ўдваіх, і апошнія гады ўжо маўчаў, нічога не гаварыў, калі яна несла на базар кветкі, нават памагаў даглядаць іх. Усё баяўся, што яго ведаюць у наваколлі, баявога камандзіра, як ён на базар выйдзе.

Сцерлася і яго жыццё, і яе пры ім сцерлася. Сын, яе сын, які спаў у сваім пакоі, здаваўся нейкім далёкім — яна таго больш памятала і любіла, малога. Цяпер у яго сваё жыццё, якое, можа, яна і не разумее.

Дзіўна, як многа прайшло з таго дня, калі вёз іх з мацераю дзед з паўстанка на падводзе, якая непрывычна моцна пахла дзёгцем, як горка, бы па нябожчыку, плакала маці, клялася, што Міхась яе не вінаваты.

Дзед маўчаў, толькі сурова абзываўся:

— Каб не вінаваты быў, то не засудзілі б. Чаму ж ён зараней угаварыў цябе разысціся з ім?

— Ён баяўся, што і нас з Аленкаю...

— Значыць, было чаго баяцца. Но-о! — Дзед шмаргануў за лейчыну. Загрукалі колы. Паўз дарогу, прыпыленая мяккім, як мучным, пылам, стаяла цыкорыя, ляжаў падарожнік, з жыта блакітна выступалі валошкі... Калі пад’язджалі да вёскі, дзед сурова папярэдзіў: — Ты пра гэту нацдэмаўшчыну каб нікому ні слова, ні паўслова! Скажы, што кінуў цябе твой Міхась... Так і скажы, а то заклююць і тут цябе.

Але ўтаіць, што бацька засуджаны, не ўдалося. Ратавала маці тое, што развод быў узяты да яго арышту. Але за два гады яна быццам звяла і сканала ціхая, як свечачка дагарэла.

Цяпер, калі ўспамінае бацьку, здаецца, што бачыць яго аднекуль здалёку. Ён прыйшоў з універсітэта, стомлена і радасна хваліцца, як добра прачыталася лекцыя па гісторыі. Ён і помніцца такім далёкім і радасным, і пасля гэтага яна адразу ж бачыць сябе, якую б не пазнаў той малады бацька, бо ніякае сувязі не асталося паміж ім і ёю. I калі яе Яновіч дабіўся — яму муляла вельмі, каб у жонкі была «чыстая» біяграфія,— што ёй прыслалі паперу аб рэабілітацыі бацькі, яна не адчула ні радасці, ні палёгкі, толькі боль, які яе заўсёды мучыў, калі ўспамінала пра бацьку.

3 гэтым болем Алена і заснула, і прысніўся ёй нечакана светлы сон, а можа, і не сон, а ўспамін прыплыў у трывожным сне — яна здагадвалася, што сын паедзе заўтра, і ёй хацелася не заспаць, устаць раней, каб больш паглядзець на яго.

***

Ішлі яны ўдваіх дарогаю. Яна ў тры белыя ручаінкі цякла, выбітая конскімі капытачі і коламі падвод. 3 аднаго боку зелена і густа стаяла жыта, а з другога боку слалася пад белым месяцам канюшына. Сцяпан дзяржаў яе за руку, і рука яго была мазолістая і цвёрдая. Яна сама гладзіла пальцамi яго руку і адчувала, як хвалюецца і бянтэжыцца ён. I ад гэтага пачынала хвалявацца сама.

У вёсцы быў чуцен яшчэ гармонік, не кончылася вечарынка. Што заўтра будуць гаварыць пра іх? Адно — што праводзіў яе Сцёпка пасля вечарынкі, другое — што яны сёння не дачакаліся, пакуль і вечарынка кончыцца, пайшлі.

За паваротам дарогі адкрыўся стары раскіданы млын, запруда перад iм, купчастыя, старыя, з ніцым голлем, вербы. Не, ні ён яе, ні яна яго не павяла, яны разам пайшлі да вярбы. Яна плячыма скрозь сукеначку адчувала, якая цёплая і парэпаная кара, яна сама хацела цалаваць яго і каб ён цалаваў яе яшчэ мацней і балюча, каб не пакідалі яе яго няўмелыя, але ўжо бессаромныя рукі, яна хацела і яшчэ нечага, і цалавала, і задыхалася, і прасілася: «Міленькі Сцёпачка-а-а!.. Не трэба... Міленькі!» I сама цалавала яго, і не працівілася яго рукам.

I раптам цераз плячо яго ўгледзела, як адтуль, з-за павароту, з-за жыта выехаў на белай машыне яе Пятрок. Цяперашні, дарослы, у плашчы, і аж замерла ад страху і сораму...

***

3 гэтым Алена і прачнулася. Ціха і цёмна было ў хаце. Начаваў апошнюю ноч у родным доме яе сын. А сон які сасніла! Сцёпка яе ўсяго разы са тры і правёў з вечарынкі і адзін раз толькі і пацалаваў. I то яна ўпіралася яму рукамі ў грудзі — бо гэтак зайшлося, застукала сэрца, затуманіла ў галаве.

А потым была вайна. Саладзейшага, шчаслівейшага пацалунка яна так і не зведала ў жыцці. Можа, і другое было б у яе жыццё, другое, не сцерліся б так ні маладосць, ні сталасць.

Алена не адчувала, што плача.

***

Цераз дзень пасля гасцявання ў маці Яновіч на рабоце распісаў паперы, якія сабраліся, пакуль яго не было, а таксама распісаўся на праекце пастановы бюро з вымоваю начальніку сельгасупраўлення Цыганкову пасля прадстаўлення суда. Пра той выпадак у полі, калі забілі чалавека, ён чуў ужо. Нават крыху і шкода было разваротлівага маладога шафёра Цыганкова. Ён глядзеў машыну лепш, чым іхнія сакратарскія шафёры. Хто б мог падумаць, што з ім можа быць такое?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Жук читать все книги автора по порядку

Алесь Жук - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Паляванне на Апошняга Жураўля отзывы


Отзывы читателей о книге Паляванне на Апошняга Жураўля, автор: Алесь Жук. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x