Васіль Быкаў - У тую вясну...

Тут можно читать онлайн Васіль Быкаў - У тую вясну... - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Васіль Быкаў - У тую вясну... краткое содержание

У тую вясну... - описание и краткое содержание, автор Васіль Быкаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

У тую вясну... - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

У тую вясну... - читать книгу онлайн бесплатно, автор Васіль Быкаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Во як! А дзе вы там супрацоўнічалі?

- У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі, - ціха, з затоеным гонарам мовіў мой знаёмец. - Уся тая гісторыя з Карпюком - і ня толькі з ім, - прайшла ў мяне во дзе, - ткнуў ён сябе вялікім пальцам у грудзі і ўважліва паўзіраўся ў мяне.

- Во як! - толькі разгублена сказаў я.

- Во так. А ты ня сябра Карпюка?

- Не, - сказаў я ня надта рашуча, і ён, мабыць, заўважыў тую маю нерашучасьць. - Трохі знаёмы.

- Трохі знаёмы... Увогуле, я таксама, можна сказаць, трохі знаёмы. Выпіваць не даводзілася, сем’ямі не сябравалі...

Тое мяне заінтрыгавала, - па-першае, кадравы супрацоўнік органаў быў на той час фігураю амаль экзатычнай, дзе я такога і калі мог сустрэць? Хіба па выкліку ў камітэце. Але да гэтага, як кажуць, бог мілаваў, мяне туды ня клікалі. Зноў жа, адчуваў, штосьці яго падмывае распавесьці мне пра Аляксея, справа якога, падобна, пачала раскручвацца нанова. Але што ён мне можа паведаміць? Няўжо ён нешта сакрэтнае проста так, дзеля цікаўнасьці, можа даверыць малазнаёмаму, амаль выпадковаму чалавеку?

- Але ж вы, мабыць, ягоныя аповесьці чыталі? - сказаў я. Можа, з гэтага і трэба было пачынаць размову.

- Аповесьці я чытаў. Я іх ня толькі чытаў. Я іх амаль з алоўкам праштудзіраваў. Кожнае слова.

- Во як! - зноў вырвалася ў мяне.

Мы выходзілі з хвойнага лесу на адкрытае поле, у вочы ўдарыла перадвячэрняе сонца, і мой спадарожнік спыніўся.

- Сонца! Не люблю сонца. Ад яго ціск павышаецца...

- У вас гіпертанія?

- У мяне ня толькі гіпертанія, малады чалавек, - сказаў ён з непрыхаваным адчаем у голасе. - У мяне рак!

- Рак?

- А ты думаў... Хочаш запытаць, чаму не лячу? Лячыў, ды што толку. Цяпер ужо ўсё адно... Усё роўна, ад чаго загібацца... Так што...

Колькі часу ён памаўчаў, паволі ступаючы па асфальтавай дарожцы. Я памаўчаў таксама, бо ня ведаў, пра што казаць. Ці, можа, трэба было суцяшаць чалавека, ці ўгаворваць яго лячыцца. Але мне цікава было чуць пра Карпюка.

- Карпюк таксама штось занямог. Ляжаў у бальніцы.

- Карпюка чорт ня возьме. Здаровы, як бык! А што - ня п’е, ня курыць... Ну, можа трошкі з нервамі непарадак.

- Яно ўсё можа быць. Хваробы не разьбіраюць, хто п’е, хто курыць.

- Хваробы не разьбіраюць, а чалавек павінен разьбіраць. Кожны чала­век. Тым больш - савецкі.

Я ня ведаў, як далей працягваць размову, тым больш у гэткім, зада- дзеным ім тоне. I сказаў, можа трошкі правакуючы:

- Ну, Карпюк, здаецца, савецкі чалавек. I партызан, і паранены. А што з партыі выключалі, дык аднавілі ж.

- Аднавілі. Не было каму разьбірацца. Усё на хапок, абы для галачкі. Такое наша партыйнае кіраўніцтва.

- Хіба не разьбіраліся?

- Разьбіраліся... Вось ты мне скажы, чаму гэта ён усё жыцьцё ішоў уніз. Можа, па сьпіралі, але ўніз. А яму ж давяралі. Адразу пасьля інстытута паслалі ў Сапоцкінскі раён загадваць райана. Вялікая пасада. Дарэчы, я таксама быў там. Ну можа крыху пазьней за Карпюка, як яго ўжо адтуль папрасілі. Я прыехаў туды маленькім чалавекам, старшым сяржантам, танкістам. Але я рабіў, я чэсна ваяваў з бандытамі. А Сапоцкінскі раён, учці, тады быў самы бандыцкі... А я там атрымаў першую афіцэрскую зорачку...

- Чэкісцкую?

- Чэкісцкую, да. Улетку мяне ўжо ўзялі ва ўпраўленьне. А ён здрадзіў. Ён пачаў скардзіцца, пісаць у Менск, і яго адкамандзіравалі дырэктарам школы ў Ваўкавыск.

- Але няўжо здрадзіў? Ён жа пісаў, што ня мог пагадзіцца з метадамі калектывізацыі, - сказаў я. Па праўдзе, я пачаў ужо шкадаваць, што ўлез з гэтым чалавекам у размову, якая, адчуваў, прынясе мне мала задаваль- неньня. Але не хацелася і прыпыняць размову, тым болей, што ў ім штось набалела і карцела вырвацца.

Між тым у сталоўку ўжо ішлі людзі - па адным і групкамі; мы таксама паціху шпацыравалі да яе ганку.

- Пры чым тут метады! - пачаў прыкметна нерваваць чалавек. - Ме­тады, як і ўсюды. Як і раней, вядома, бальшавіцкія метады. Кулакам не спрыялі. З кулакамі паступалі жорстка - тое праўда. Але бедната была за нас. Вот тут сабака і зарыта - за каго быў Карпюк? Хаця ладна, калі хочаш - пасьля ужына пагуляем.

- Добра. Пагуляем, - пагадзіўся я.

Пасьля вячэры, як я сышоў з ганку сталовай, ён ужо чакаў мяне трохі зводдаль ад уваходу, Надвор’е было цудоўнае, першыя цёплыя дні лета, сонца ўжо закацілася за бор, на бярозах паблізу не варухалася ніводнае лісьцейка, так было ціха. Некаторыя з санаторыя пабрылі па дарожцы ў бок шашы, а мы завярнулі па-над сьцяной бору да недалёкай рэчкі.

- Толькі я хацеў папярэдзіць, - ціхмана зазначыў чалавек. - Тое, што я расказваю, не для перадачы. Ты разумеет?

- Ды ўжо ж, - сказаў я.

- Цябе як завуць?

Я назваў сваё імя і прозьвішча, сказаў, што працую ў газеце. Чалавек паморшчыўся сваім даволі абвялым тварам.

- Не люблю журналістаў.

- Ну што ж... Журналісты таксама розныя.

- Мяне можаш называць Мікалаем Іванавічам.

- Добра, - пакорліва сказаў я, у душы, аднак, усумніўшыся, ці сапраўды ён той, кім назваўся. Але, можа, гэта ў іх так прынята, у чэкістаў. Як, скажам, у журналістаў - заведзена падпісвацца псеўданімам. Хаця мне ўсё роўна, хто ён - хай будзе Мікалай Іванавіч.

- Дык вось Карпюк, - сказаў Мікалай Іванавіч і, прыпыніўшыся, азірнуўся. Ззаду за намі нікога блізка не было, і мы пайшлі далей. - Ён жа як трапіў у нашае поле зроку. Усё праз сваю дурасьць. Ужо будучы дырэктарам школы пад Ваўкавыскам, напісаў у ЦК КПСС пісьмо, што ў Беларусі няправільна праводзяцца нарыхтоўкі хлеба. Што дужа сьпяшаюцца з выкананьнем плана, ад таго страты.

- Дык праўда ж, - сказаў я.

Мікалай Іванавіч аж прыпыніўся, акінуў мяне дакорлівым позіркам, але не сказаў нічога на маю заўвагу.

- Ён думаў - адкрывае Амерыку. Быццам у Маскве, у ЦК невядома, ад чаго і чаму страты. Знайшоўся адзін такі разумны ў Беларусі - настаўнік Карпюк. Адтуль, відаць, накруцілі хваста Першаму ў Менску, і той выклікае Карпюка. А гэты дурань рады - думае, заслужыў падзяку ці нават павышэньне. Паехаў, прапусьцілі ў кабінет, ну ён і прэцца па да­рожцы, выставіўшы руку. А Першы рукі за сьпіну, бровы ссунуў і адразу яму ва ўпор пытаньне: “Вы колькі год працуеце на англа-амерыканскі імперыялізм?” Во тут Карпюк і зьвяў. Забэкаў, замэкаў, а нічога растлумачыць ня можа. Не валодае тэмай... Так пасьля і адзначылі ў дакументах. А Карпюка - з дырэктарства прэч, хадзіў без работы, пасьля ўладкаваўся лабарантам у педінстытут. Во тады, мусіць, і пачаў пісаць сваю “Дануту”. А што - часу багата, крыўда душу точыць, самы раз узяцца за пісацельства.

- Але “Данута” не пра той час. Там - даваенная Польшча.

- Гэта няважна, што Полышча. Але відаць скіраванасьць. Мы накіроўвалі да сьпецыялістаў - не тады, праўда, пасьля. Сьпецыялісты з Акадэміі навук далі заключэньне, што антысавецкасьць аўтара адчуваецца.

- Так і напісалі? Сьпецыялісты? Літаратураведы? Цікава, а хто канкрэтна?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Васіль Быкаў читать все книги автора по порядку

Васіль Быкаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




У тую вясну... отзывы


Отзывы читателей о книге У тую вясну..., автор: Васіль Быкаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x