Павел Ляхновіч - Суюнбай

Тут можно читать онлайн Павел Ляхновіч - Суюнбай - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Павел Ляхновіч - Суюнбай краткое содержание

Суюнбай - описание и краткое содержание, автор Павел Ляхновіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Суюнбай - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Суюнбай - читать книгу онлайн бесплатно, автор Павел Ляхновіч
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Тэ-эк. Добра, замераць. А навошта бегаеш?

- Ташш старшына другой стацці загадаў замераць ва ўсіх кропках верхняй палубы!

- Угм. Ну - замераў? А зараз ідзі спаць, Салаўёву даложыш, што я загадаў.

Раніцою, пасля пад’ёму сцяга памочнік выклікае з шыхта Салаўёва і ўручае яму тэрмометр: “А замерай-тка, галуб, тэмпературу паветра. Ды ва ўсіх кропках верхняй палубы, і мосціка”. Экіпаж рагоча.

***

На “мой параход”, які радзіма даверыла камандаваць, даглядаць і берагчы, пасялілі адмірала. Ну не адмірала, а контр-адмірала, бо “адмірал” - гэта тры “павукі” на пагонах, а ў нашага толькі адзін... Прыехаў з Масквы з праверкай нечага там, за ім бегаюць нашы штабныя, і запісваюць заўвагі. Праверыць, заўважыць непарадкі, за іх адпясочаць камдыва, той камандзіраў караблёў, яны - камандзіраў баявых часцей, і гэтак далей. Пасля гэтага ўсе будуць тыя заўвагі ліквідоўваць. Праз колькі гадоў на пытанне: “Што ты рабіў на флоце?” кожнаму ваенмору можна будзе зусім шчыра адказваць: “Ліквідоўваў заўвагі”.

Чарговы праверачны дзень скончыўся, і адмірал у кают-кампаніі. На завяршэнне вячэры Суюнбай ставіць перад флатаводцам шклянку гарбаты. У падстаўцы з мельхіёру, у гэткіх падаюць гарбату праваднікі вагонаў. Адмірал самавіта сёрбае, і самавітасць адразу некуды дзяецца - вада для гарбаты толькі што бурна каляхавала ў электрападагравальніку. Гэта такі бліскучы, вялізны, на два вядры, з нержавейкі паралелепіпед, замацаваны ў буфетнай на пераборцы.

- А-а! Веставы! - плюецца гарбатай адмірал. - Тэрарыст! Вораг! Боўдзіла! Што ты мне даў? Гэта ж кіпень! Камандзір! Што - цяжка падрыхтаваць прыстойнага веставога? Веставы! Гэта не гарбата, гэта дыверсія! Хуценька - дупу ў жменю! - мне нармальнай гарбаты. Не гарачай! I не халоднай! Ну, басмач, ангідрыт-т яго!..

Суюнбай кідаецца ў буфетную. Награвальнік булькае і вібрыруе на пераборцы. Дзе яму ўзяць халоднай? Рэакцыя імгненная: вылівае тры шклянкі на стол - ён таксама, як і награвальнік, з нержавейкі, ды яшчэ з бартамі, каб посуд не вылятаў у час гайданкі - потым анучкай прамакае імгненна астылую гарбату, і выкручвае ў шклянку. Раз-два-тры! Шклянка поўная. Выходзіць у кают-кампанію, ставіць перад адміралам. Той недаверліва дзьме, адсёрбвае, і задаволена бурчыць:

- Ну вось. Нармальна. Вас пакуль не адкляпеш.

***

Я зразумеў - для чаго ўсім “брацкім народам” СССР “старэйшы брат” падараваў кірыліцу! (Нават дзіўна, што прыбалты адбілі лацінку, а грузіны з армянамі - сваё. Малайцы - што яшчэ можна сказаць?) А для ўсіх астатніх - кірыліца і толькі кірыліца. I паспрабуй хоць муркнуць супраць!

Разумению дапамог Суюнбай. Праз два гады службы паехаў Суюнбай да сваіх гораў, у адпачынак. Дзесяць сутак плюс час на дарогу чыгункай. Вярнуўся своечасова, прыехаў на прычал, дачакаўся кацера з дывізіёну, і ў канцы доўгага шляху трапіў у лапы начальніка палітаддзела. А той зрабіў яму там жа на кацеры шмон. Невядома чаго шукаў. А знайшоў паперку з вучнёўскага сшытка, а на ім - незнаёмыя словы знаёмымі літарамі. Навастрыўся камісар - забегаў вочкамі па радках - і знайшоў! Пару разоў паўтараецца слова “Алла.”

- Што гэта? - строга пытае ў Суюнбая.

- Малітва, ташш каптн другога рангу, бабуля напісала. Чытаць, калі цяжка будзе.

Святая прастата!

Суюнбай не пацярпеў. Калі не лічыць канфіскацыі ідэалагічна варожай паперкі. Затое на кожнай камандзірскай збіранцы начпо на працягу года трасе паперкай і крычыць, што ў мяне на караблі дзейнічае таемная сінагога. Не мячэт, прашу заўважыць, а сінагога! Дэманструе шырыню светапогляду. Мля!..

***

Ешкін мопс! Мы з памочнікам і боцманам стаім на верхнім мосціку, ля грот-мачты, здранцвелыя. Паблізу нока рэя, на вышыні метраў пятнаццаці вісіць Салаўёў. Крэкча. Вісіць на страховачным пасе. Яшчэ пару хвілінаў назад дрыгаўся, спрабаваў рукамі за рэю зачапіцца, а цяпер абвіс, як смаркач. Лічыцца, што вісець у такім стане чалавек можа пятнаццаць хвілінаў. Потым ад ціску на грудную клетку спыняецца сэрца.

- Колькі ён ужо там? - пытаю памочніка. Чаго панесла туды апраметная, высветлю потым, зараз трэба жывым зняць. Але як?

- Хвілін сем. Саслізнуў з рэі, на руках спачатку вісеў, а потым і рукі саслізнулі, і на страхоўцы павіс.

- Боцман! Якія будуць прапановы? Ён хвілінаў праз дзесяць памрэ, калі не зняць.

Боцман, заўжды гарласты, як ерыхонская дудка, блякоча нешта танюсенькім голасам пра боязь вышыні.

Бакавым зрокам бачу нейкі рух на скаб-трапе, на мачце. Ташмаматаў караскаецца, ужо траціну шляху да рэі пралез. На шыі - бухта кідальнага канца. Без страхоўкі!

- Суюнбай! Ты куды! Назад! Я каму кажу - назад!

Не хапае мне замест адной - дзвюх ахвяраў.

Не слухае, падлюка! Моўчкі лезе далей. Вось ужо ля рэя. Асцярожна садзіцца на яго конна і пакрысе, маленькімі рыўкамі, рухаецца па жалезнай жэрдцы да нока, да пляцоўкі, дзе ўсталяваны датчык вымяральніка ветру. Добра, што сёння штыль, а то ўжо здзьмула б вершніка-высотніка.

Мы ўнізе, затаіўшы дыханне, сочым.

Даехаў да нока. Зняў з шыі кідальны, завязаў пятлю. Спусціў Салаўёву: “На нагу! На нагу надзень!”

Вялай рукой спрабуе дацягнуцца да нагі. Не здолеў, выпусціў. Тады Суюнбай падцягвае пятлю да сябе, павялічвае, раскачвае, ловіць салаўёвую нагу, кіргізкі каўбой! I з чацвёртай спробы злавіў! Зацягнуў туга, перакінуў вольны канец кідальнага праз рэй, скінуў уніз, на мосцік, нам: “Цягніце!”

Мы ўжо зразумелі ягоны план. Утрох учапіліся, пацягнулі, цягнем нагу да рэя. Цяпер Салаўёў вісіць галавою ўніз на тонкім тросе, амаль шнуры. Але пас ужо не пераціскае яму тулава.

- Адшпільвай страховачны! - мы перабіраем кідальны, і зверху да нас спускаецца каштоўны плод, раскірэчаны Салаўёў. Толькі б кідальны вытрымаў!

А Суюнбай чакае, трымаючыся за датчык. А потым, як Салаўёў апынаецца на палубе, заднім ходам паўзе назад, да мачты. Мне ажно сэрца сціскае, далібог за Салаўёва гэтак не сціскала.

- Якой халеры цябе туды панесла? Як ты мог паставіць ДМБ у такую небяспеку? - пытаю, калі ўсе “альпіністы” ўжо на палубе. - Табе ж праз дзень-два!...

Салаўёў моўчкі глядзіць на памочніка, і той разгублена тлумачыць - маўляў, гэта ён загадаў яму зняць няспраўны датчык вымяральніка ветру. “Дээмбовы акорд”.

Паварочваюся да Суюнбая: “Я тут камандзір, ці хрэн камодскага варана? Ты што ж, паганец, загад камандзіра не выконваеш? Чаму не вярнуўся з мачты?” - і абдымаю гэтае вузкавокае чарцяня.

I ком у горле, і слёзы блізка-блізка. Толькі б не ўбачылі...

***

Хуткаплынны час! Трыццаць гадоў мінула, як адно імгненне. Ашот Гаспаран, мы з ім зрэдку кантактуем праз інтэрнэт, мэйл скінуў: “Ці памятаеце Суюнбая Ташмаматава, таварыш камандзір? Стырнавы-сігнальшчык. Яшчэ гарсуншчыкам быў. Застрэлілі Суюнбая. Бакіеўцы”.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Павел Ляхновіч читать все книги автора по порядку

Павел Ляхновіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Суюнбай отзывы


Отзывы читателей о книге Суюнбай, автор: Павел Ляхновіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img