Павел Ляхновіч - Суюнбай
- Название:Суюнбай
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Павел Ляхновіч - Суюнбай краткое содержание
Суюнбай - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Павел ЛЯХНОВІЧ
СУЮНБАЙ
Аповед-згадка
О, недасяжная простым смяротным мудрасць князёў-цароў-генсекаў-прэзідэнтаў і іншых правадыроў! І заўсёды яны, богаабраныя (а як жа!), выдумляюць адно і тое ж! Варта чалавеку вылупіцца на свет з хобацікам там, унізе, як ён ужо ваеннабавязаны. “Свяшчэнны абавязак”! I вязуць небараку з Паміра ў Хібіны, з Чукоцкай паўвыспы на Кольскую, з Берасця ў Магадан. Каб было цяжэй ухіліцца ад абавязку шляхам дзёру да матулі. О, глыбіня і прадбачлівасць!
Я разглядаю папаўненне - у экіпажы не хапае дванаццаці чалавек, а далі толькі аднаго, антрацыт іх маму! Папаўненне, распаранае маршам сярод сопак ад штаба да “зоны” - адгароджанага кавалка берага з плавучымі пірсамі, дзе прытулілася і нашае “жалеза” - чамусьці нагадвае мне карціну “Зноў двойка”. “Чамусьці” - гэта таму, што я ўжо карціну не памятаю, але гэты азіяцік у шапцы на два памеры большай, у шынялі, нібыта знятым са сталічнага бронзавага Фелікса, са шчылінкамі-вочкамі, чырвонымі шчокамі і вінаватай добразычлівай усмешкай выцягвае з маёй падсвядомасці менавіта гэтую “..двойку”.
“Усмешка, здаецца, не такая ўжо і вінаватая... Хутчэй хітрая”, - думаю я і пытаю:
- Ты хто па спецыяльнасці, сынку? - “сынку” ўсяго гадоў на сем-восем маладзей за мяне.
Той перастае ўсміхацца, ставіць на палубу рэчавы мяшок, скідвае шапку, цярэ чорны спружыністы вожык над нізкім ілбом і пад рогат матросаў, што стоўпіліся ля рубкі дзяжурнага паглядзець на “духа”, заяўляе:
- Я... э-э-э... кыргыз!
- Стырнавы-сігнальшчык ён, ташшч камандзір, - удакладняе памочнік, - Ташмаматаў Суюнбай, з Севераморскай вучэбкі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, настаўнік пачатковых класаў.
Зразумела. Памочнік мой - ён адначасова і штурман. Судна нашае больш у базе стаіць, чым мора каламуціць, таму з усіх вакансій найбольш “маслапупы” неабходныя. Эх, трэба было за папаўненнем камандзіра БЧ-5 паслаць! Той бы - хай са скандалам - электрыка ці матарыста б вычапіў. Але позна ўжо... Сам вінаваты.
***
На экіпажы жартуюць, што Суюнбай у час службы забыўся на кіргізскую мову, а расейскую так і не засвоіў. Насамрэч з расейскай цяжкавата. На другі дзень пасля з’яўлення яго на экіпажы, пабіўся з калегам, на паўгода старэйшым, з Гаспаранам. Той яго “бл..ддзю нярускай” абазваў. Суюнбай зразумеў толькі, што яго абражаюць, і кінуўся на абарону годнасці. Я пачуў з каюты тупанне ног на верхняй пляцоўцы трапу, падняўся, а там мае стырнавыя тузаюцца. Каюся, прыйшлося ў час “міратворчай аперацыі” даць па патыліцы Гаспарану, бо нават у прысутнасці камандзіра пырхаўся, гарачы армянскі нораў дэманстраваў. I з сэрцам вымаўляў нешта па-свойму, можа, лаяўся. А ў кіргізіка нават у гэтым стрэсавым выпадку не знікла з твару ўсмешка.
Каб не даць развіцца канфлікту і трымаць матроса “на вачах”, я прызначыў Суюнбаю дадатковыя абавязкі - зрабіў веставым кают-кампаніі.
***
- Ташшш камндыр, абэд накрты, - дакладвае Суюнбай, прапускаючы траціну галосных. - На пршае... - тут ён напружваецца, чырванее, хмурыць бровы. Спрабуе ўзгадаць цяжкое слова “боршч”. Я цярпліва чакаю. Разглядаю, як барацьба з непаслухмянай памяццю сцірае ягоную заўсёдную ўсмешку. Суюнбай змагаецца-змагаецца, потым робіць левай рукою - правая “ля вуха” - лёгкі ўзмах, які, відаць азначае капітуляцыю, і выракчана выдыхае: - ...суп! На другое. - зноў унутраная барацьба, зноў той самы ўзмах, - сека!
Вось так заўсёды: на першае - суп, на другое - нейкая сека. “Няўжо нельга спытаць у кока і запомніць назву некалькіх страваў - “боршч”, “юшка”, “катлеты з рыбы”, “катлеты з мяса”?” - злую я. - “I што за “сека”?”
У адказ Суюнбай зацята маўчыць.
“Секай”, як потым выявілася, ён называў усе крупяныя гарніры. Відаць, запомніў назву “сечка” - дробныя крупы з сечанай пшаніцы.
***
Дзеля паляпшэння харчавання ў экіпажы “працуе” няштатнае фармаванне - трое матросаў ловяць пасля адбою рыбу. З борта або з прычала. Снасць - вялізны болт на тоўстай жылцы ў якасці грузіла, а вышэй паратройка павадкоў з рыбалоўнымі гачкамі. У якасці прынады выкарыстоўваюцца мідзіі, якія тоўстым пластом абляпляюць падводныя часткі нашых плавучых пірсаў. Жылка трымаецца на пальцы. Удар - падсечка, яшчэ ўдар - яшчэ падсечка. Траска, або сайда клюе звычайна як звар’яцелая. За пару гадзінаў тройка налоўлівае трыццаць-сорак кілаграмаў. Потым кок ператварае ўлоў у катлеты, або тэфтэлі. Або так смажыць.
...Пасля “супу” Суюнбай прыносіць на талерцы крыху “секі” і здаравенную, што далонь у злодзея, рыбную катлеціну. М-м! Смачна! Трэба будзе неяк кока адзначыць.
- Суюнбай! У цябе запасной катлеты няма?
- Нэ зрзумэў!?
- Ну, яшчэ катлета ёсць? Дабаўка?
- Дабк. э-э. ёсць!
- Дык давай!
Борздзенька слізгае ў буфетную, праз пару імгненняў выскоквае з новай катлетай у лапцы. Хляпае яе на талерку перада мной: “Смачна есці!” - за суседнім сталом захіхікалі памочнік з механікам. Сапраўды, неяк нешляхетна абслужыў.
- Суюнбай, так падаюць жончынай маме, ды і то, калі яна загасцілася.
- Э-э... нэ зрзумэў!?
- Ну што тут незразумелага?! Ежу трэба падаваць на талерцы, а не ў мурзатай руцэ. I не на ўжыванай талерцы, а на чыстай!
- А-а! Зрзумэў! - з малпіным спрытам выхоплівае з-пад відэльца катлету. Знікае ў праёме дзвярэй. Узнікае. У правай руцэ па-ранейшаму мая катлета, у левай - чыстая талерка. Набліжаецца. “Хляп” на талерку, і мне пад нос: “Смачна есці!” Механік з памочнікам душацца, стрымліваючы смех. Ну што ты будзеш рабіць?
***
...На гадзінніку даўно за поўнач, але над сопкамі ляніва сунецца сонца, яно ў гэтых краях улетку не заходзіць. Дурныя крыкі чаек-бургамістраў. Яны вялізныя, мне здаецца - з беларускую хатнюю гусь. Кажуць, адным ударам дзюбы забіваюць пацука. (А і пацукі тут - ого-го!) А яшчэ - глытаюць рыбіну на два кілаграмы, сам бачыў. Рыбіна ўся не змяшчаецца, і птушка плавае з разяўленай дзюбаю, з якой тырчыць рыбін хвост. Ваенморы клічуць іх “бакланамі”. I слоўца гэтае, “баклан”, у прымяненні да чалавека з’яўляецца абразай. Нешта накшталт “пацука” ў цывільным асяродку. Бакланы. Пацукі. Сумна. Карабель на прывязі, а ўсё роўна прыходзіцца сядзець на “жалезе” тыднямі. “Дзе напісана, што ў вас павінен быць выхадны?”
Мне нешта не спіцца, я на юце, разглядаю даўно абрыдлы пейзаж. Ах, як хочацца замест гэтых гранітных сопак, парослых чэзлымі бярозкамі, любавацца хваёвым гаем. А замест шэрай вады ў губе - азёрамі Паазер’я!
Дын-дын-дын - нехта тапоча па жалезнай палубе. Хто гэта бегае сярод “ночы”? З-за кармавой надбудовы выскачыў Суюнбай. З тэрмометрам у руках.
- Ты чаго бегаеш? Чаму не спіш?
- Ташш старшына другой стацці Салаўёў загадаў замераць тэмпературу паветра.
Салаўёў гэта камандзір аддзялення стырнавых-сігнальшчыкаў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: