Макс Шчур - Упырхлікі

Тут можно читать онлайн Макс Шчур - Упырхлікі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Макс Шчур - Упырхлікі краткое содержание

Упырхлікі - описание и краткое содержание, автор Макс Шчур, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Упырхлікі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Упырхлікі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Макс Шчур
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ува ўсіх згаданых асобах я тут жа распазнаў роднасную сабе душу (як і наадварот), і мы, натуральна, засябравалі. 3 Гаванай мяне яднала ня толькі, так бы мовіць, сірочая доля, але перадусім любоў да Леніна — гэтак ён называў гатунак бутэлечнага піва, якое прадавалася ў найбліжэйшай да лягера краме, куды нас раз на дзень адпускалі пасьля абеду. На піўным цэтліку быў выяўлены гістарычны заснавальнік бровара з куфлем свайго ўлюбёнага пітва: лысы, з бародкай і хітравата прымружанымі, знаёмымі нам абодвум яшчэ зь піянэрскага дзяцінства вачыма — нішто ў ім не выдавала капіталіста й эксплюататара. „Скажыце, калі ласка, а ў вас ёсьць Ленін у Разьліве?“ — гэта была першая чэская фраза, якую мы з Гаванам вывучылі й тут жа забылі, бо Ленін у краме быў толькі бутэлечны. Апрача гэтага Гавана быў ці не чэмпіёнам Кубы ў настольным тэнісе й імкнуўся зрабіць усё магчымае, каб выхаваць ува мне свайго наступніка. 3 славакам Пэтэрам, у сваю чаргу, мы гулялі найчасьцей у шахматы (правілы ў якіх аказаліся зусім іншыя, чым у шашках) — як у кожным прыстойным летніку, недахопу ў на­стольных гульнях не было й тут. У дадатак Пэтэр быў вялікім знаўцам ня толькі індыйскай, але й расейскай культуры (прынамсі, у параўнаньні са мною) і нават любоўна называў мяне „Платонавым“. Дзякуючы яму ў мяне значна палепшылася як чэхаславацкая, так і беларасейская мова — настолькі, што я мог дазволіць сабе запісацца ў лягерную бібліятэку й атрымаць пасьведчаньне чытача нумар два (нумарам адзін быў сам Пэтэр). 3 Дыназаўрам я сябраваў збольшага таму, што зь ім сябраваў Пэтэр і варагавалі астатнія. Што да расейскай пары каханкаў, дык тая наагул мяне фактычна ўсынавіла, і на працягу ўсяе лягернай зьмены я карыстаўся тым, што яны жылі ў пяціпавярховым доме — гэта значыць, перадусім зь іхным асобным, некалі афіцэрскім душам. Такога, мушу сказаць, нават у нашым менскім інтэрнаце не было! — а нічога большага я ад жыцьця й не патрабаваў: абы не было, як у менскім інтэрнаце.

7.

Arbeit macht frei.

Молатаў-Рыбэнтроп

Было б, вядома, грубай памылкай параўноўваць наш уцякацкі лягер зь лягерам працоўным — працаваць нам было наадварот забаронена: нашым абавязкам перад гасьціннай Чэхіяй было ціха сядзець і чакаць ейнага выраку над нашымі блытанымі лёсамі. Праз гэта мы пакутавалі ня толькі ад першай паводле распаўсюджанасьці ў сьвеце хваробы (нудоты), але і ад другой (адсутнасьці грошай). Атрымліваная намі раз на месяц сацыяльная выплата была ў эквіваленце роўная дзесяці пачкам цыгарэт, да таго ж нас яе пэрыядычна за ўсякія дробныя правіны (кшталту пералазваньня плоту ў непрызначаным для гэтага месцы або незьняцьця кепкі перад аўчаркай некага з ахоўнікаў ці наадварот за зьняцьцё кепкі з самога ахоўніка — паспрабуй гэтыя іхныя правілы зразумей) пазбаўлялі. Таму ўсімі праўдамі й няпраўдамі мы спрабавалі знайсьці сабе нейкі непрыкметны занятак, што мог бы нам прынесьці нейкую прыкметную матэрыяльную выгаду. Ня ўсе ж мелі шчасьце гандляваць перададзенай з „волі“ травой, як якія-небудзь альбанцы, афганцы ці сэнэгальцы.

Хто меў залатыя рукі й ня меў лішняй фантазіі, той у найбліжэйшым населеным пункце прыватна наймаўся ў электрыкі ці будаўнікі — прыкладам, Рамэо гэтак зарабляў Джульеце на шакалядкі ў адной чэска-цыганскай сям’і. Пэтэру было анігадкі, бо ён быў у лягеры адзіным, хто ўмеў па-тутэйшаму, таму пракурваў і прапіваў тое, што непісьменныя (то бок усе астатнія) плацілі яму за складаньне заяваў, скаргаў, даносаў і апэляцый. Латыш-беларус дачуўся, што ў недалёкай рэстарацыі гатуюць эскарго й прымаюць на рэалізацыю жывых сьлімакоў, таму штораніцы ці пасьля дажджочку зьнікаў зь вядзерцам у лесе, а пад вечар прыносіў яго ўжо поўным гэтай сьлізкай брыдоты, каб на наступны дзень здаць яе на далікатэсы. Уначы сьлімакі, не дурнейшыя за латыша, вылазілі зь вядзерца й распаўзаліся па пакоі, праз што страты ў іхных шэрагах былі значныя, асабліва на шляху ад нашых ложкаў да прыбіральні — зраньня былы футбаліст мусіў зноў бегчы дабіраць вядзерца. Урэшце, ён плюнуў на сьлімакоў і пастанавіў зьбіраць лепей чарніцы, слушна зацеміўшы, што тыя за ноч нікуды зь вядзерца не ўцякуць. 3 гэтай мэтай ён, паводле прыкладу італьянцаў, што выкарыстоўваюць для пошуку труфэляў парсючкоў, выкарыстоўваў Гавану.

Гавана пайшоў у бясплатныя памочнікі латыша цалкам дабраахвотна: то ж бо на райскай высьпе Куба празь нейкі боскі недагляд не расло ні чарніцаў, ні малінаў, і варта было Гаване зайсьці ў лес, як ён пачынаў лямантаваць: „Андрусь! Хутчэй, хутчэй! Маліны! Чарніцы! Суніцы!“ (кубінскіх назваў гэтых ягад ён ня ведаў, таму карыстаўся адразу чэскімі). Я як чалавек, што ўсё дзяцінства прабадзяўся па беларускіх лясох у пошуках дадатковых калёрый, зусім не падзяляў ягонага энтузыязму і лазіць зь ім па тутэйшых зарасьцях адмовіўся, саступіўшы гэтую ганаровую ролю латышу. Той ня мог нахваліцца, які ж гэты Гава­на разумны й таленавіты хлопчык. Калі неўзабаве ў ваколіцах лягера пайшлі яшчэ й грыбы, якіх на Кубе таксама няма, Гавану ўжо не магла ўтрымаць у лягеры ніякая ахова: ён рваўся ў лес, як паляўнічы сабака. Балазе, латыш меў дастаткова сумленьня, каб частаваць нас набытымі за прададзеныя ягады й грыбы цыгарэтамі, у найгоршым выпадку — самімі ягадамі й грыбамі. 3рэшты, Гаване можна было скарміць усё, хоць мухаморы.

Што да мяне, то я нажываўся на астатніх толькі тады, калі мне на рэдкасьць шанцавала, як аднаго разу з мусульманамі, зь якімі я пасярэдніцтвам Дыназаўра падтрымліваў прыязныя стасункі з прычыны сваёй зацікаўленасьці травой (каму ягады, каму што). Неяк раніцай у нядзельку Дыназаўр прыбег да нас у пакой і пачаў на мігі паказваць, што ў мусульманскім корпусе рыхтуецца інтыфада (а я дык думаў, траву завезьлі). Тут трэба патлумачыць, што ў нядзелю сталоўка была зачыненая, таму ў суботу ўвечары лягернікам выдаваўся сухі паёк — печыва й нейкія кансэрвы, па адной на ўцекача. Мусульманам з павагі да іхнага далікатнага страваводу выдаваліся строга курыныя, качыныя, індычыныя, а мо нават і гусіныя паштэты чэскага вырабу, што я ведаю. На бяду, папярэдняга дня нехта зь іх даўмеўся прачытаць маленькія літары на ўпакоўцы кансэрвы. Белы ад жаху, гэты грамацей паведаміў сваёй грамадзе, што ў так званым „курыным“ паштэце ўтрыманыя, паводле ўпакоўкі, ажно пяць працэнтаў сьвініны! Грамада параілася й прыйшла да высновы, што нехта наўмысна (а чаго ж яшчэ чакаць ад бледнатварых) паспрабаваў падкласьці ёй сьвіньню. Я ніколі ў жыцьці ня бачыў на ўласныя вочы ўзброенага паўстаньня, таму пабег на яго зірнуць — натоўп пакрыўджаных вернікаў ужо на той момант утварыў перад баракам карагод, пасярэдзіне якога былі досыць ладнаю пірамідкаю складзеныя кансэрвы, прызначаныя для рытуальнага спаленьня. На маё ветлае пытаньне, што здарылася, адзін знаёмы пакістанец (яго былі на нейкі час да нас падсялілі, але ў нашым Артэку ён вытрымаў нядоўга, бо ўставаць а чацьвёртай раніцы, каб пастаяць ракам і паслухаць лонданскае радыё, савецкія людзі ня звыклыя) усё мне расказаў: „Май фрэнд! Порк! Порк, май фрэнд! Уі доўнт іт іт, ітс дэрці!“ Я, натуральна, тут жа абурыўся ня менш за мусульманаў і ўзяўся ад іхнага імя (ну й яшчэ ад Пэтэрава) напісаць скаргу дырэкцыі лягеру, чым адразу здабыў іхны давер і павагу. Маўляў, я сам сала ня ем, бо няма. Вось толькі, кажу, спальваць кансэрвы немэтазгодна, гэта могуць расцаніць як хуліганства й пашкоджаньне маёмасьці. Дый яны па-людзку й не гараць, гэта ж не герэтыкі. У абмен на маё самазванае заступніцтва мусульмане тут жа даручылі ліквідацыю кансэрваў мне. Скаргі мы, праўда, так і не напісалі, затое рэшта лягера да канца тыдня ладавалася па вечарах курыным паштэтам, а я зарабіў сваю першую ў замежным жыцьці тысячу крон — у тры разы болей за нам прызначаны ўэлфэр.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Макс Шчур читать все книги автора по порядку

Макс Шчур - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Упырхлікі отзывы


Отзывы читателей о книге Упырхлікі, автор: Макс Шчур. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x