LibKing » Книги » Детская литература » Прочая детская литература » Астрид Линдгрен - Лота (на белорусском языке)

Астрид Линдгрен - Лота (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Астрид Линдгрен - Лота (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Лота (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.75/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Астрид Линдгрен - Лота (на белорусском языке) краткое содержание

Лота (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Астрид Линдгрен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Лота (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Лота (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Астрид Линдгрен
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я ведала гэта, - адказала Лота. - Таму я iх i з'ела.

Потым мы ўбачылi, што па вулiцы iдзе тата. Ён не ведаў, што мы пайшлi за падарункамi.

- Здаецца мне, што я недзе бачыў гэтых дзяцей, - сказаў тата. - Яны такiя прыгожыя, што я вырашыў пачаставаць iх.

Мы так узрадавалiся, што ажно заскакалi. Тата пачаставаў нас гарачым шакаладам i пiрожнымi, якiя вельмi нам спадабалiся. Мы сядзелi ў краме Карлмана ў зялёнай зале i назiралi, як людзi заходзiлi i выходзiлi з пакупкамi да каляд.

Раптам да таты падышла жанчына, якую звалi мiсiс Фрыберг, i пачала з iм аб чымсьцi гаварыць.

Мы з Джонасам сядзелi i слухалi iх гаворку, але ж Лота ўвесь час нешта балбатала, нават больш, чым мiсiс Фрыберг. Нарэшце тата сказаў:

- Лота, не трэба перабiваць дарослых, калi яны размаўляюць. Калi ласка, пасядзi цiха. Табе трэба пачакаць, пакуль мы скончым гаворку.

- Ну не, я спрабавала маўчаць, але ж дарослыя нiколi не спыняюць сваю гаворку.

Тады мiсiс Фрыберг рассмяялася i сказала, што ёй трэба iсцi дадому, каб рабiць пернiкавых чалавечкаў.

На другi дзень мы таксама рабiлi пернiкавых чалавечкаў. Мы зрабiлi iх так многа, што кожны з нас меў па поўнай талерцы гэтых чалавечкаў. Мы трымалi iх у нашым пакоi. Мы хацелi захаваць iх да каляд. Але Лота з'ела сваiх чалавечкаў у той жа дзень i, вядома, не магла есцi свой абед.

- Я iх з'ела таму, што яны маглi не захавацца да каляд, - растлумачыла яна.

Потым яна кожны дзень прасiла мяне i Джонаса, каб мы падзялiлiся з ёй нашымi чалавечкамi.

- Падайце жабраку што-небудзь паесцi, - гаварыла яна.

У рэшце рэшт наступiў першы дзень каляд, а гэта самы цудоўны дзень ва ўсiм годзе. Як толькi мы прачнулiся, то пабеглi ў кухню. Мама была ўжо там i гатавала каву. Потым мы ўсе селi перад камiнам у гасцiнай i снедалi, а потым елi шафранавыя булачкi, пернiкавых чалавечкаў i пiрожныя. Калядная ёлка запоўнiла ўвесь пакой цудоўным пахам. Неўзабаве мы ўсе прынялiся прыбiраць ёлку.

- Наш дом такi прыгожы, - сказаў Джонас. - Мне здаецца, гэта самы прыгожы дом ва ўсiм горадзе.

- I ў iм самыя лепшыя пахi, - уставiла сваё слова Лота.

Мама прынесла гасцiнцы, якiя таксама добра пахлi. Ва ўсiх кутках былi свечкi, якiя зараз пахлi не так, як пахнуць звычайныя свечкi. Мне падабаецца, што ў каляды ўсё пахне iнакш, значна лепей.

Гэта быў вельмi доўгi дзень, i мы ўвесь час штосьцi елi. У гэты дзень мама хадзiла да мiсiс Берг i занесла ёй некалькi падарункаў, а мiсiс Берг дала маме некалькi цукерак i смажанага мiндалю. Мiсiс Берг таксама дала Лоце цудоўную чырвоную шапачку, якую яна сама звязала.

- Калi я надзену яе, я змагу тады быць як сапраўдны Санта Клаўс, - сказала Лота.

У той вечар да нас сапраўды прыйшоў Санта Клаўс. Ён увайшоў з вялiкiм мехам за плячыма, у якiм было многа калядных падарункаў.

- Мне не трэба пытаць, цi ёсць тут добрыя дзецi, таму што я iх бачу, сказаў ён. А потым, павярнуўшыся да Лоты, дадаў: - Дзяўчынка, зараз твае вочкi зробяцца квадратнымi...

Але Лота стаяла i глядзела на яго вялiкiмi круглымi вачамi.

Санта Клаўс на хвiлiнку пакiнуў пакой, а потым зноў з'явiўся з двума агромнiстымi пакетамi. У адным з iх былi мае лыжы, а ў другiм былi санкi для Лоты. Але Лота не варушылася, пакуль Санта Клаўс не накiраваўся да яе.

- Чаму ты такая цiхая, Лота? - спытала мама.

- Таму што ў мяне нешта скрабецца ў жываце, калi я бачу Санта Клаўса, адказала Лота. - Фрэнсан, як мой жывот скрабецца!

У гэты вечар нам дазволiлi не класцiся спаць столькi, колькi нам хацелася. Мы шчоўкалi арэшкi, елi мандарыны ля камiна i танцавалi вакол каляднай ёлкi. Усё было цудоўна.

На наступны дзень ранiцай мы ўсталi вельмi рана, каб пайсцi ў царкву. Стол, якi мы ўладкавалi для птушак, быў пакрыты снегам. Мы змялi яго, каб птушкi маглi паесцi. Было так рана, што нават можна было разгледзець зоркi на небе. Вось чаму я больш за ўсё люблю зоркi. Калi яны свецяць, усё выглядае быццам бы ў казцы. Большасць дамоў асвечана вельмi ярка, а над дахам ратушы пералiваецца рознымi колерамi найвялiкшая зорка, якую я калi-небудзь бачыла.

- Гэта, вiдаць, калядная зорка, - гаворыць Лота.

УСЁ IДЗЕ ДРЭННА

Аднойчы ранiцай, якраз пасля таго, як Лоце споўнiлася пяць гадоў, яна прачнулася i адчувала сябе вельмi раззлаванай. Ёй прыснiўся дрэнны сон, а Лоце здавалася, што ўсё, што было ў сне, было на самой справе.

- Яны пабiлi майго Бэмсi, - плакала яна, калi мама прыйшла да яе, каб паглядзець, чаму яна сядзела ў ложку i нарабiла столькi гвалту ў восем гадзiн ранiцы.

- Хто пабiў твайго Бэмсi? - пацiкавiлася мама.

- Джонас i Марыя, - адказала Лота.

- Лота, даражэнькая, гэта, вiдаць, табе прыснiлася, - супакойвала яе мама. - Джонас i Марыя пайшлi ўжо ў школу. У iх, напэўна, не было часу бiць Бэмсi.

- Не, гэта яны яго набiлi, хаця ў iх i не было часу. Я iх бачыла, працягвала енчыць Лота, абдымаючы Бэмсi.

Бэмсi - тоўстае, маленькае парася, якога мама зрабiла з ружовай тканiны i падаравала Лоце, калi ёй споўнiлася тры гады. Але тады Бэмсi быў чыстым i ружовым, а зараз ён брудны i выглядае як сапраўднае парасё. Нават i зараз Лота была ўпэўнена, што гэта сапраўдны мядзведзь, i настойвала, каб яго звалi Бэмсi.

- Ха-ха, гэта не мядзведзь, а свiння, - смяяўся Джонас.

- Ты проста дурненькi, - адказвала Лота. - Гэта мядзведзь!

- Гэта ты так уяўляеш, - працягваў смяяцца Джонас. - Адзiнае, што я хачу ведаць, Лота, - ён у цябе палярны цi звычайны?

- Я думаю, што ён свiнячы мядзведзь, - не разгубiлася Лота. - Гэта якраз тое, што я думаю.

Лоце вельмi падабаўся яе мядзведзь. Ноччу ён спаў побач з ёй, а калi Джонаса i Марыi не было дома, яна шмат размаўляла з iм.

I вось зараз Лота была ўпэўнена, што яе Бэмсi ляжаў на падушцы i адчуваў сябе вельмi дрэнна, таму што Джонас i Марыя пабiлi яго. Яна сядзела каля яго i плакала:

- Бедненькi мой Бэмсi! Я збiраюся даць Джонасу i Марыi добрага дыхту!

Джонас, Марыя, Лота, мама i тата жылi ў маленькiм домiку. Кожную ранiцу Джонас i Марыя хадзiлi ў школу, а тата хадзiў на службу. Толькi мама i Лота заставалiся дома. Мама вельмi рада, што ў яе ёсць маленькая Лота, таму што iнакш ёй было б вельмi сумна ў хаце.

- Так, табе пашанцавала, што я ў цябе ёсць, - неяк гаварыла Лота. - Калi б мяне не было, табе было б так сумна, i мне было б цябе шкада...

Але ж той ранiцай Лота нiчога добрага не сказала, таму што яна была вельмi раззлаваная. Ужо быў час апранацца, i мама прынесла пушысты свiтэр, якi бабуля звязала для Лоты.

- Толькi не гэты, - сказала Лота, - ён шкрабецца i колецца.

- Ды не, Лота, - адказала мама цярплiва, - паглядзi, якi ён мяккi i гладкi.

- Ён шкрабецца i колецца, - зноў паўтарыла Лота, нават не кранаючы свiтэра. - Я хачу апрануцца ў маю вельветавую сукенку.

У Лоты была светла-блакiтная вельветавая сукенка, самая лепшая нядзельная сукенка. Яна хацела апрануць яе, хаця быў толькi чацвер, звычайны чацвер.

- Ты можаш пакрасавацца ў ёй у нядзелю, - сказала мама. - А сёння ты павiнна згадзiцца на свiтэр.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Астрид Линдгрен читать все книги автора по порядку

Астрид Линдгрен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Лота (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Лота (на белорусском языке), автор: Астрид Линдгрен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img