Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) краткое содержание

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джонатан Свифт, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джонатан Свифт
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька кiўнуў галавой, i хлопчык зноў заняў сваё месца за сталом, а Гулiвер, стомлены ўсiмi гэтымi прыгодамi, сеў на абрус, прыхiлiўся да сальнiцы i на хвiлiну заплюшчыў вочы.

Раптам ён пачуў за сваёй спiной нейкi моцны шум. Такое размеранае густое вуркатанне можна пачуць у панчошных майстэрнях, калi там працуе не менш за дзесяць машын адразу.

Гулiвер азiрнуўся - i сэрца ў яго абмерла. Ён убачыў над сталом велiзарную, страшную морду нейкага драпежнага звера. Зялёныя, яркiя вочы то хiтра жмурылiся, то прагна расплюшчвалiся. Ваяўнiча разыходзiлiся ў бакi доўгiя пушыстыя вусы.

Хто гэта? Рысь? Бенгальскi тыгр? Леў? Не, гэты звер быў разы ў чатыры большы за самага вялiкага льва.

Асцярожна выглядваючы з-за талеркi, Гулiвер разглядаў звера. Глядзеў, глядзеў - i нарэшце зразумеў: гэта кошка! Звычайная хатняя кошка. Яна ўзлезла на каленi гаспадынi, гаспадыня гладзiць яе, кошцы гэта падабаецца, i яна мурлыкае.

Ах, калi б гэтая кошка была такая ж маленькая, як усе тыя кошкi i кацяняты, якiх Гулiвер бачыў у сябе на радзiме, ён таксама б пагладзiў яе i паказытаў за вушамi!

Але цi асмелiцца мышка казытаць кошку?

Гулiвер ужо хацеў схавацца куды-небудзь - у пустую мiску цi кўбак, - але, на шчасце, успомнiў, што драпежныя звяры заўсёды нападаюць на таго, хто iх баiцца, i баяцца тых, хто сам нападае.

Гэта думка вярнула Гулiверу смеласць. Ён паклаў руку на эфес шпагi i храбра ступiў наперад.

Даўнi паляўнiчы вопыт не падвёў Гулiвера. Пяць цi шэсць разоў ён бясстрашна падыходзiў да самай морды кошкi, i кошка нават не асмелiлася працягнуць да яго сваю лапу. Яна толькi прыцiскала вушы i адступала назад.

Скончылася ўсё тым, што яна саскочыла з каленяў гаспадынi i сама пайшла ад стала. Гулiвер уздыхнуў з палёгкай.

Але тут у пакой убеглi два вялiзныя сабакi.

Калi вы хочаце ведаць, якой яны былi велiчынi, пастаўце аднаго на другога чатырох сланоў - i вы будзеце мець самае дакладнае ўяўленне.

Адзiн сабака, нягледзячы на свой велiзарны рост, быў звычайны дварняк, другi - паляўнiчы, з пароды хартоў.

На шчасце, абодва сабакi не звярнулi на Гулiвера ўвагi i, атрымаўшы ад гаспадара па костцы, пабеглi на двор.

Пад канец абеда ў пакой увайшла кармiцелька з гадавалым дзiцем на руках.

Дзiця адразу ж убачыла Гулiвера, працягнула да яго рукi i пачало страшна раўцi. Калi б гэтае двухсажнёвае дзiця знаходзiлася на адной з лонданскiх ускраiн, яго голас абавязкова пачулi б на другой ускраiне нават глухiя. Напэўна, яно падумала, што Гулiвер цацка, i злавалася, што не можа дастаць яе.

Мацi ласкава ўсмiхнулася i, не доўга думаючы, узяла Гулiвера i паставiла перад хлопчыкам. А хлопчык таксама, не доўга думаючы, схапiў яго ўпоперак тулава i пачаў запiхваць у рот яго галаву.

Але тут ужо Гулiвер не вытрываў. Ён закрычаў яшчэ мацней за свайго мучыцеля, i дзiця спалохана выпусцiла яго з рук.

Напэўна, гэта была б апошняя прыгода Гулiвера, калi б гаспадыня не паспела злавiць яго на ляту ў свой фартух.

Дзiця зараўло яшчэ мацней, i, каб супакоiць яго, кармiцелька пачала трэсцi перад iм бразготкай. Бразготка была прывязана да пояса малога тоўстым якарным канатам i нагадвала вялiкi выдзёўбаны гарбуз. У сярэдзiне яе грымела i перакочвалася, напэўна, штук з дваццаць камянёў.

Але хлопчык i глядзець не хацеў на сваю старую бразготку. Ён аж заходзiўся ад крыку. Нарэшце велiканша захiнула Гулiвера фартухом i непрыкметна вынесла ў другi пакой.

Там стаялi ложкi. Яна паклала Гулiвера на сваю пасцель i накрыла чыстай насавой хусцiнкай. Хусцiнка гэтая была большая, чым ветразь ваеннага карабля, i такая ж тоўстая i грубая.

Гулiвер вельмi стамiўся. Вочы ў яго злiпалiся, i, як толькi гаспадыня пакiнула яго аднаго, ён накрыўся з галавой сваёй грубай палатнянай коўдрай i моцна заснуў.

Ён спаў больш за дзве гадзiны, i яму снiлася, што ён дома, сярод родных i сяброў.

Калi ж ён прачнуўся i зразумеў, што ляжыць на ложку, якому канца-краю не вiдаць, у велiзарным пакоi, якi не абыдзеш i за некалькi гадзiн, яму стала вельмi сумна. Ён зноў заплюшчыў вочы i пацягнуў вышэй рог хусцiнкi. Але на гэты раз заснуць яму не ўдалося.

Ледзь толькi ён задрамаў, як пачуў, што нехта цяжка саскочыў з полага на пасцель, прабег па падушцы i спынiўся каля яго, не то пасвiстваючы, не то сапучы.

Гулiвер хуценька прыўзняў галаву i ўбачыў, што над самым яго тварам стаiць нейкi даўгаморды вусаты звер i глядзiць яму проста ў вочы чорнымi, блiскучымi вачыма.

Пацук! Паскудны буры пацук велiчынёй з вялiкага сабаку! I ён не адзiн, тут iх два, яны нападаюць на Гулiвера з двух бакоў! Вось нахабныя жывёлiны! Адзiн з пацукоў асмялеў так, што ўспёрся лапамi проста на каўнер Гулiвера.

Гулiвер усхапiўся, выхапiў шпагу i адзiным ударам распароў зверу жывот. Пацук упаў, а другi кiнуўся наўцёкi.

Але тут ужо Гулiвер пагнаўся за iм, дагнаў ля самага краю пасцелi i адсек яму хвост.

У гэту самую хвiлiну ў пакой увайшла гаспадыня. Убачыўшы, што Гулiвер увесь у крывi, яна спалохана падбегла да пасцелi i хацела ўзяць яго на рукi.

Але Гулiвер, усмiхаючыся, падаў ёй сваю акрываўленую шпагу, паказаў на мёртвага пацука, i яна ўсё зразумела.

Паклiкаўшы служанку, яна загадала зараз жа ўзяць пацука шчыпцамi i выкiнуць вон. I тут абедзве жанчыны ўбачылi адсечаны хвост другога пацука. Ён ляжаў ля самых ног Гулiвера, даўгi, як пуга.

4

У гаспадароў Гулiвера была дачка - прыгожанькая, ласкавая i вельмi разумная дзяўчынка.

Ёй было ўжо дзевяць гадоў, але для свайго ўзросту яна была вельмi маленькая - усяго з якi-небудзь трохпавярховы домiк, ды i то без усялякiх там флюгераў i вежаў.

У дзяўчынкi была лялька, якой яна шыла прыгожыя кашулькi, сукеначкi i фартушкi.

Але з таго часу як у доме з'явiлася дзiвосная жывая лялька, яна i глядзець не хацела на старыя цацкi.

Сваю былую любiмую ляльку яна засунула ў нейкую скрынку, а яе ложачак аддала Гулiверу.

Удзень ложачак трымалi ў адным з прыскрынкаў камода, а вечарам ставiлi на палiцу, прыбiтую пад столлю, каб пацукi не маглi дабрацца да Гулiвера.

Дзяўчынка пашыла свайму "грыльдрыгу" (на мове велiканаў "грыльдрыг" азначае "чалавечак") падушку, коўдру i просцiны. Яна пашыла яму сем кашуль з самага тонкага палатнянага абрэзка, якi толькi магла знайсцi, i заўсёды сама мыла яму бялiзну i шкарпэткi.

У гэтай дзяўчынкi Гулiвер пачаў вучыцца мове велiканаў.

Ён паказваў пальцам на якi-небудзь прадмет, i дзяўчынка некалькi разоў запар паўтарала, як ён называецца.

Яна так клапатлiва даглядала Гулiвера, так цярплiва вучыла яго сваёй мове, што ён назваў яе сваёй "глюмдальклiч" - гэта значыць нянечкай.

Праз некалькi тыдняў Гулiвер пачаў патроху разумець, пра што гавораць вакол яго, i сам з горам папалам мог размаўляць з велiканамi.

А мiж тым чутка пра тое, што яго гаспадар знайшоў на сваiм полi дзiўнага звярка, разышлася далёка.

Гаварылi, быццам звярок маленькi, меншы нават за вавёрку, але з выгляду вельмi падобны на чалавека: ходзiць на дзвюх нагах, стракоча на нейкай сваёй мове, але ўжо крыху навучыўся гаварыць i на чалавечай мове. Ён разумны, паслухмяны, ахвотна iдзе, калi яго клiчуць, i робiць усё, што яму загадваюць. Мордачка ў яго беленькая - далiкатнейшая i бялейшая, чым твар у трохгадовай дзяўчынкi, а поўсць на галаве шаўкавiстаяi мяккая, як пух.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джонатан Свифт читать все книги автора по порядку

Джонатан Свифт - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке), автор: Джонатан Свифт. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x