Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай
- Название:Вяртанне з апраметнай
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:2022
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай краткое содержание
Вяртанне з апраметнай - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Аднойчы Ядзя паспяшалася, не дачакалася, пакуль клiент засне. Толькi яе рука слiзганула ў кiшэню пiнжака, што вiсеў на спiнцы крэсла, як клiент узбычыў галаву i вылупiў чырвоныя вочы, куды толькi i сон падзеўся.
– Значыць, краля, чысцiш кiшэнi? – ухапiў ён Ядзю за рукi. – Я ў мiлiцыю зараз пазваню.
Ядзя перапужалася толькi на нейкую хвiлiну. Напамiн пра мiлiцыю надаў рашучасцi, яна з усёй сiлы штурханула клiента, кiнулася да дзвярэй, але чалавек, хоць i быў на добрым падпiтку, аказаўся спрытнейшы за яе.
– Не-е, краля, – перахапiўшы Ядзю ў дзвярах, зарагатаў ён, – мiлiцыю выклiкаць не буду, разлiчышся iншым…
Ядзя супрацiўлялася моўчкi, крычаць баялася, каб i сапраўды хто з суседзяў не выклiкаў мiлiцыю. Клiент павалiў яе ў ложак, iрвануў на грудзях сукенку. Матэрыя неяк жаласлiва заскавытала, Ядзя ўскрыкнула i раз’ятрана ўчапiлася кiпцюрамi ў твар гвалтаўнiка. Ён дзiка рыкнуў i бесцырымонна, наводмаш стукнуў кулаком Ядзi ў лоб… На нейкi момант Ядзя страцiла прытомнасць, а калi ачомалася, зразумела ўсю безвыходнасць свайго становiшча. Яна ляжала ў ложку, а клiент, дамогшыся свайго, цяжка соп. Цяпер ён быў уладаром яе паралiзаванага непрытомнасцю i страхам цела. Нязведаны дагэтуль пякучы боль з кожным рухам гвалтаўнiка ўладарна ўрываўся ў яе, а нiз жывата, здавалася, палыхаў агнём. Ёй стала прыкра i гiдка, з вачэй пырснулi слёзы горычы. Крыўда i боль iрвалi душу. Ядзя ў гэты момант жадала толькi аднаго: каб гэты вялiкi, цяжкi чалавек з лысай галавой хутчэй задаволiўся i пакiнуў яе ў спакоi. Ёй не хапала паветра, Ядзя задыхалася, але зрабiць нiчога не магла, рукi з апошнiх сiл, больш па iнерцыi, адштурхоўвалi таўстуна, пакуль раптам пальцы выпадкова не зачапiлiся за шнур вiсячага над ложкам бра.
Рашэнне прыйшло адразу. Яна намацала выключальнiк, замiргала святлом. Лысы не звярнуў на мiрганне анiякай увагi, а Ядзi было ўсё роўна, што станецца з ёй, што зробiць Калеснiк, калi ўбачыць яе ў гэткiм стане, толькi аднаго нясцерпна жадала – скiнуць гэтую брыдкую, потную тушу i вызвалiцца ад пякучага болю ў жываце…
Ядзя не чула, як Калеснiк адмыкаў дзверы, не бачыла, як хаўруснiкi ўвайшлi, толькi ў нейкi момант усiм целам адчула, як гвалтаўнiк раптам сутаргава затузаўся, ва ўсе бакi пырснула кроў, лысая галава безжыццёва звалiлася на яе плячо. Першы спахапiўся Iван. Ён перакулiў лысага i, не зважаючы на расхрыстаную, голую Ядзю, iстэрычна закалацiў яго далонямi па шчоках. Галава клiента безжыццёва хiсталася з боку ў бок, застылыя абыякавыя вочы глядзелi ў столь, па твары, шыi, грудзях ручайкамi сцякала кроў.
– Ён не дыхае! – роспачна крыкнуў Iван i адвярнуўся, яго званiтавала.
Калеснiк агледзеў усiх злым, нерухомым позiркам, кiнуў на падлогу бутэльку з-пад шампанскага, з якой Ядзя колькi часу таму частавала лысага, сеў у крэсла, цяжка ўздыхнуў:
– Што тут здарылася, чаму ён не спаў?
Ядзя, яшчэ не асэнсаваўшы ўсяго, надрыўна галасiла i таропка, дрыготкiмi рукамi спрабавала нацягнуць на сябе разарваную сукенку, але гэта ёй нiяк не ўдавалася.
– Выкiнь гэтую анучу! – нервова крыкнуў Калеснiк i працягнуў жанчыне прасцiну. – Прыкрыйся i расказвай. А ты, – кiнуў ён Iвану, – пакiнь у спакоi мерцвяка, аплявухамi не падымеш.
– Ён узяў мяне сiлай, я нiчога не магла зрабiць, – наўзрыд галасiла Ядзя.
– Не скуголь! – узвiўся Калеснiк. – Навошта цябе гвалцiць, калi ён ведаў, дзеля чаго сюды iшоў? Клiент не сумняваўся, што атрымае сваё. Кажы праўду: ён мёртвы i я павiнен ведаць сапраўдную прычыну.
Ядзя закрыла далонямi твар, галасiла:
– Я думала, ён спiць, i хацела забраць з кiшэнi грошы…
Ядзя не дагаварыла. Калеснiк моцна ўдарыў кулаком у твар, i яна другi раз за апошнiя паўгадзiны страцiла прытомнасць. Калi расплюшчыла вочы, Серж пырскаў на яе вадой, Iвана не было, мярцвяк ляжаў побач папярок ложка i ўсё глядзеў у столь нежывымi, мутнымi вачыма. Яна падхапiлася, замiтусiлася, шукаючы сваё адзенне, i толькi адна думка нясцерпным болем разломвала скронi: «… Хутчэй уцякаць з гэтай жудаснай кватэры, каб не бачыць нi Калеснiка, нi мерцвяка, нi запэцканых крывёй прасцiн i падушак».
– Не тузайся, – паклаў Калеснiк руку на плячо, прымусiў сесцi, – i слухай уважлiва, – ён на хвiлiну прымоўк, задумаўся. – Я выклiкаў мiлiцыю, раскажам усё, як было, акрамя сапраўднай прычыны, па якой ён тут апынуўся, – Калеснiк паглядзеў на мерцвяка i гiдлiва зморшчыўся. – Памятай: ты, я i ён былi ў рэстаране, там i пазнаёмiлiся. Прыйшлi ў кватэру, выпiлi шампанскага i, як часцяком бывае, не хапiла. Цяпер галоўнае: я, твой жанiх, пайшоў купiць яшчэ гарэлкi, а лысы, скарыстаўшы маю адсутнасць, згвалцiў цябе. Ты не чула, калi я вярнуўся, i астатняе, як было. Пра Iвана не ўзгадвай. Мы былi з лысым у рэстаране, нас бачылi, так што ўсё будзе выглядаць праўдзiва i натуральна. Галоўнае, стаяць на сваiм: ён гвалтаўнiк. Думаю, доказаў хопiць, i памятай: плявузгнеш лiшняе – сядзем утраiх, i не менш як па дзясятцы нам забяспечана. А так мне дадуць па нашых законах два, ад сiлы тры гады. Пэўна, не знойдзеш такога жанiха, якi, убачыўшы, як гвалцяць нявесту, будзе круцiць тэлефон i зваць на дапамогу мiлiцыю. Я паводзiў сябе натуральна, i гэта нi ў каго не выклiча сумненняў. Канечне, мяне прыцягнуць да адказнасцi, але тэрмiн атрымаю мiнiмальны.
Калеснiк казаў праўду. Калi прыехала мiлiцыя, усё выглядала натуральна i праўдзiва. Ядзю бiла дрыготка, нервовая ўбуджанасць саступiла месца страху, якi ўсё болей агортваў дзяўчыну. Яна нiчога не магла сказаць следчаму, толькi плакала i паўтарала, што лысы яе згвалцiў. Калеснiка адразу забралi, i Ядзя сустрэлася з iм толькi праз некалькi тыдняў, на вочнай стаўцы. Яна была ўдзячна лёсу, што Калеснiка гэтымi днямi не было побач. У яе быў час супакоiцца, вызначыцца ў паводзiнах i, галоўнае, прывыкнуць да ўгатаванай ролi згвалчанай нявесты. Да сустрэчы з Калеснiкам Ядзя дакладна ведала, што каханак падпадае пад дзеянне артыкула, па якiм яго могуць асудзiць не болей як на пяць гадоў. Лiчылася, што Калеснiк забiў лысага ў стане душэўнай нераўнавагi, i гэтая акалiчнасць значна змяншала вiну.
Потым быў суд. Калеснiк добра выканаў ролю зняважанага жанiха i атрымаў тры гады агульнага рэжыму. Ядзя была ўдзячная яму, што не цягнуў яе i Iвана за сабой, а ўсю вiну ўзяў на сябе. Менавiта апошняе больш за ўсё хвалявала, у гэтым учынку быў увесь Калеснiк. Толькi Ядзя трошкi пачала разбiрацца ў ягоных учынках i ведала, што Серж за проста так, задарма нiчога нiкому не зробiць…
Па сваёй наiўнасцi яна, калi iшла на суд, спадзявалася, што ў iх яшчэ можа ўсё наладзiцца, тры гады – не такi вялiкi тэрмiн, яна пачакае. Толькi iлюзii адразу знiклi, разбiлiся аб халодны, калючы позiрк Калеснiкавых вачэй, аб зласлiвую, пагардлiвую ўсмешку, якой ён сустрэў каханку. Хто-хто, а Ядзя ведала цану гэтый нядобрай ухмылцы i адразу зразумела, што прабачэння ёй нiколi не будзе.
Нейкi час пасля суду яна лiчыла, што ўсё добрае ў яе жыццi ўжо прайшло, шчасце скончылася, але праўду кажуць, што час – лепшы лекар. Яшчэ i года не прайшло пасля той жудаснай ночы, калi Калеснiк забiў лысага клiента, а Ядзя ўжо клалася ў ложак з мужам – Вiталiкам Шаўцовым, i толькi зрэдку, як недарэчнасць, узгадвала той выпадак.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: