LibKing » Книги » Детективы и Триллеры » Детектив » Стенли Эллин - Плата (на белорусском языке)

Стенли Эллин - Плата (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Стенли Эллин - Плата (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Плата (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.7/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Стенли Эллин - Плата (на белорусском языке) краткое содержание

Плата (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Стенли Эллин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Плата (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Плата (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Стенли Эллин
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Гэй, - крыкнула яму ўслед дзяўчына, - вы жывяце ў гэтым гатэлi?

Але ён не адгукнуўся i нават не азiрнуўся.

Той самы тып, падобны на выратавальнiка, па-ранейшаму стаяў на верхняй пляцоўцы лесвiцы, што вяла да пляжа. Чэпi сцiшыў крок, прайшоўшы мiма яго i ўнiз па лесвiцы прагулачнай хадой. Ён, не спяшаючыся, прайшоў цераз пляж i зiрнуў у бок светла-зялёнай вады. Сярод набягаючых на бераг пенiстых хваляў пагойдвалася шлюпка; рухавiк быў павернуты гарызантальна, i Дэл рабiў выгляд, што яго наладжвае. Недзе на самым гарызонце ледзь бачна бялела "Бялiнда II". Яна здавалася нерухомай, але з такой адлегласцi было цяжка сказаць дакладна. Чэпi зiрнуў угору. Верталётаў не было вiдаць.

Ён зайшоў у ваду i, пераадольваючы набягаючыя хвалi, паплыў да шлюпкi. Пакуль ён узлазiў на нос лодкi, Дэл апусцiў рухавiк назад пад ваду, тузануў за вяроўку, i той, зарыкаўшы, зноў ажыў. Калi шлюпка, цяжка гойдаючыся на хвалях, узяла курс на "Бялiнду II", Чэпi сказаў:

- Пастарайся зрабiць так, каб не падумалi, што мы ўцякаем. Прыцiш хаду.

Дэл збавiў хуткасць.

- Ты гэта зрабiў? - спытаў ён, зiрнуўшы на Чэпi.

- Так, я гэта зрабiў.

- Давялося папацець?

- Не. Ён усё роўна ледзь рыпеў. Акрамя таго, можна было даплыць проста да дзвярэй. Нават не трэба было праходзiць каля людзей. - Чэпi плюнуў за борт, каб пазбавiцца салёнага смаку марской вады ў роце. - Там маэстра па масажу, якога завуць Бенi, хутка напаткае сюрпрыз. Можа, нават ужо. - Ён не мог стрымаць усмешкi, думаючы пра гэта.

- I ўсё ж, стары, - сказаў Дэл, - такiмi дамовамi нават на хлеб не заробiш. А ў Бродэрыка грошы ёсць. Я не жартую, ён на самай справе мяшок з грашыма.

- Мне трэба толькi тое, што мне належыць. Каб трэба было больш, я б яму так i сказаў.

- Ну, зразумела. Але ведаеш, колькi, як мне сказаў Ейц, каштуе гэты кацер "Бялiнда"? Сорак тысяч. А той iхнi "кадылак" у Пам-Бiч? Колькi ў iм усяго панапхана, не хапае, бадай, толькi аўтамата па продажы "кока-колы".

- Ну i што з таго? Што яны сабой уяўляюць - два тлустыя старыя з кучай грошай? Калi хочаш мець з iмi справы, трэба не забываць, што тлушч i старасць неад'емныя ад грошай рэчы.

- Тады гэта не той выпадак. Што будзе далей, пасля Фрыпорта? Ты ж не мяркуеш вяртацца разам з iмi?

- Нi ў якiм разе. Я думаю, што мы махнём на якiя-небудзь астравы ў тым баку. Потым, можа, у Мексiку. У Акапулька. Як ты наконт гэтага?

- Мне любое месца будзе ў самы раз, калi гэта не Дананг або што-небудзь накшталт таго, - азiрнуўся цераз плячо Дэл. I калi ўжо гаворка зайшла пра гэта, у небе зноў з'явiўся верталёт берагавой аховы. З моцным строкатам ён ляцеў уздоўж берага ў паўночным кiрунку. - Слухай, мне робiцца моташна нават ад гуку вось такiх штук, - сказаў Дэл. - Здаецца, - што спiна ломiцца ад амунiцыi.

- Ад рэчавага мяшка з поўнай паходнай выкладкай, - сказаў Чэпi, - даверху напханага ласункамi тыпу сухiх пайкоў.

Калi яны спынiлiся каля "Бялiнды II", Бродэрык стаяў за штурвалам кацера, а Ейц - каля борта, назiраючы за iмi. Ён узяўся за канец каната, якi кiнуў Чэпi, i прышвартаваў шлюпку да "Бялiнды II".

- Ну! - вымавiў ён. - Гляньце, хто вярнуўся ў наш дом! Каб расказаць, пэўна, нам гiсторыю пра тое, што не атрымалася i чаму.

Чэпi не звярнуў на яго нiякай увагi. Ён пералез цераз борт кацера. Да яго далучыўся Дэл пасля таго, як выцягнуў з вады рухавiк. Бродэрык абвёў iх позiркам.

- Нават не задыхалiся, - сказаў ён. - Сапраўды крутыя хлопцы.

Чэпi падышоў да стала, за якiм Бродэрык i Ейц звычайна гулялi ў карты, калi хто-небудзь iншы стаяў за штурвалам. Ён выцягнуў з-за пояса цэлафанавы пакет i вытрас з яго на стол нож i вуха. Вуха набыло колер аконнай замазкi, а той бок, дзе яго рэзалi, быў чырвоны i лiпкi, з карычневымi згусткамi крывi.

Ухмылка спаўзла з твару Бродэрыка. Ён адпусцiў штурвал i пайшоў да стала, не зводзячы з яго вачэй. Дэл кiнуўся да штурвала i ўтрымаў кацер у раўнавазе.

- Ну, i чаго ты так здзiвiўся? - звярнуўся ён да Бродэрыка. - Няўжо ён не гаварыў, што зробiць гэта? I што прывязе доказы?

Бродэрык стаяў нерухома, не адводзячы вачэй ад стала. Потым гэтак жа ўважлiва паглядзеў на Чэпi, правёўшы далонню па вуснах.

- Ты што, на самай справе забiў чалавека? - нарэшце хрыпла спытаў ён. - Я сур'ёзна пытаю - ты забiў яго?

Чэпi кiўнуў галавой у бок стала.

- А ты што думаеш, ён ляжаў там i прасiў мяне адрэзаць яму вуха?

- Але хто ён? Божа, ты, вiдаць, не мог нават даведацца, хто быў той чалавек!

- Я не спяшаюся, - адказаў Чэпi. - Я магу пачакаць i даведацца, прачытаўшы заўтра газеты ў Фрыпорце. Але плату я хачу атрымаць, не чакаючы гэтага. - Ён выставiў руку i на далонi зрабiў патрабавальны рух. - Цяпер самы раз.

- Плату? - перапытаў Бродэрык.

- Слухай, ты пайшоў у заклад, выставiў сваiх дзесяць даляраў супраць маiх дзесяцi цэнтаў, сцвярджаючы, што я не змагу гэтага зрабiць. Я гэта зрабiў. Так што надышоў час плацiць.

- Але клянуся Богам, я зусiм не ставiўся да гэтага сур'ёзна, - вымавiў у роспачы Бродэрык. - Я нават не думаў, што ты гэта зробiш. Так, прыйшлося да слова. Ты ведаў, што гэта былi не больш чым разважаннi. Ты павiнен быў гэта ведаць.

- Ты паведамiў яму план гатэля, - уступiў у гутарку Дэл. - Ты сказаў яму, дзе можна знайсцi чалавека для гэтай мэты. Менавiта ты асцерагаўся, што на зваротным шляху нас могуць заўважыць з верталёта. Дык цi не думаеш ты даваць заднi ход?

- Слухай, ты, - пачаў Бродэрык, але адразу ж асекся, матляючы галавой згодна са сваiмi думкамi.

Да Бродэрыка хуткiм крокам падышоў Ейц i ўзяў яго за руку.

- Слухай, Брэд, што я табе скажу як твой юрыст. Аддай яму любыя грошы, бо ты ўлез у гэтую справу па самыя вушы. I не надумай везцi iх на Багамы цi куды-небудзь яшчэ за межы краiны. Мы можам дабрацца, пакуль не сцямнела, да Кi-Ларга i выкiнуць iх там.

- Фрыпорт, Кi-Ларга - куды толькi вам падабаецца, - пацiснуў плячамi Чэпi. Ён узяў са стала нож, выцягнуў лязо, пакруцiў яго, любуючыся, як яно паблiсквае на сонцы. Потым скiраваў нож у бок жывата Бродэрыка. - Але спачатку я атрымаю ўсё, што мне належыць.

Бродэрык глянуў унiз на нож, потым уверх - на твар Чэпi. З-за яго спiны, ад штурвала пачуўся голас Дэла:

- Нас тут двое.

Бродэрык вызвалiў руку, якую моцна трымаў Ейц, i сунуў яе ў заднюю кiшэню. Выцягнуўшы адтуль пачак купюр у вялiкай залатой сашчэпцы, ён выцягнуў з яго дзесяцiдаляравую банкноту i сунуў яе Чэпi.

- За дзесяць вашывых даляраў, - сказаў ён, як бы ўсё яшчэ не верачы таму, што адбылося.

Чэпi ўзяў банкноту, агледзеў яе з двух бакоў, як бы правяраючы, цi не фальшывая яна. Потым разарваў яе на дзве паловы, высока ўзняў iх i пусцiў па ветру. Паперкi затрапяталi, падхопленыя ветрам, над гюйс-штокам ля кармы "Бялiнды II" i апусцiлiся на хвалю, што пенiлася за кацерам.

- Гэта была нiчога не вартая частка закладу, - сказаў Чэпi. - Як цяпер наконт сапраўднай платы?

- Сапраўднай платы? - перапытаў Бродэрык.

- Сэр, вы мне гаварылi, што, калi ўсё ж такi я гэта здзейсню, вы станеце перада мной i скажаце, што вы нiчога не ведалi наконт гэтага. Вы гаварылi, што, гледзячы мне проста ў вочы, скажаце, што цяпер у В'етнаме хлопцы не горшыя за тых мокрых курыц, з якiмi вы былi ў Карэi. Не горшыя i, можа, нават намнога лепшыя. Ну, дык гаварыце!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Стенли Эллин читать все книги автора по порядку

Стенли Эллин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Плата (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Плата (на белорусском языке), автор: Стенли Эллин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img