Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.63/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) краткое содержание

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Грэм Грин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Грэм Грин
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дух цвярозага розуму - гэта ваша крэда? - ухапiўшыся за яго словы, спытала яна. - Вы прынцыпова супраць адзнак "Толькi для дарослых"? Вашымi кнiгамi адорваюць выдатнiкаў у школах.

Насмешка яе прагучала занадта яўна.

- Я ганаруся гэтым, - сказаў ён. - Маладое пакаленне павiнна выхоўвацца на здаровых традыцыях.

Яна заўважыла яго перасохлыя губы, погляд, крадком кiнуты ў калiдор. "Гэта я выкарыстаю, наконт здаровых традыцый, - падумала яна, - публiцы спадабаецца, Джэймсу Дугласу будзе прыемна. Iм яшчэ болей спадабаецца, калi ён дакоцiцца да вулiчнага прамоўцы ў Гайд-Парку, - хутчэй за ўсё так яно i будзе праз некалькi гадоў. Я дажыву да гэтага часу i нагадаю iм свае словы". Яна ганарылася сваёй здольнасцю прадбачання, аднак яшчэ не дажыла да таго часу, каб яе прадбачанне збылося. "Паглядзiце на яго зараз: на яго маршчынкi - адзнакi слабога здароўя, на тон яго голасу, жэсты - усё гэта раскажа звычайнаму чалавеку не болей, чым рысачкi i кружочкi ў "Бедэкеры", аднак супастаўце ўсё з акружэннем гэтага чалавека, з яго сябрамi, абсталяваннем яго кватэры, дзе ён жыве, i ўбачыце яго будучыню, наканаваную яму няшчасную долю.

- Божухна! - усклiкнула мiс Уорэн. - Нарэшце я ўсё зразумела!

Мiстэр Сейвары ўсхапiўся з месца:

- Што вы зразумелi? Наконт зубнога болю?

- Не, не, - сказала мiс Уорэн. Яна была яму ўдзячная: дзякуючы яго размовам яе свядомасць напоўнiлася святлом, якое не пакiнула нiводнага зацiшнага кутка, дзе б мог схавацца ад яе доктар Цынер. - Я маю на ўвазе ваша цудоўнае iнтэрв'ю. Я зразумела, як трэба пра вас напiсаць.

- Я ўбачу карэктуру?

- Ах, мы ж не штотыднёвiк. Нашы чытачы чакаць не могуць. Яны, ведаеце, як галодныя, патрабуюць свайго бiфштэкса, вырабленага з папулярнага чалавека. На карэктуры няма часу. Лонданцы будуць чытаць гэта iнтэрв'ю заўтра за ранiшняй кавай.

I пераканаўшы яго, што iнтэрв'ю будзе мець поспех у чытачоў, мiс Уорэн пайшла. Хоць, па праўдзе кажучы, ёй хацелася папярэдзiць гэтага стомленага чалавека, якi ўжо ўхапiўся за думку пра новы паўмiльённы тыраж яго новай кнiгi, якая ў людзей кароткая памяць - сёння яны купляюць кнiгу, з якой заўтра будуць смяяцца. Аднак на гэта ў яе ўжо не было часу, яе захапiла больш буйная гульня - яна лiчыла, што ўжо разгадала тайну "Бедэкера". Штуршком былi яе прароцтвы. Схема лёгка вымалася, папера ў "Бедэкеры", як ёй запомнiлася, была тонкая i дастаткова празрыстая, калi падкласцi схему пад паметкi алоўкам на папярэдняй старонцы, лiнii можна бачыць наскрозь.

"Чорт пабяры, не кожны да такога дадумаецца, - разважала яна. - За гэта трэба выпiць. Знайду я зараз парожняе купэ i паклiчу афiцыянта". Ёй не было патрэбы нават у Джанет Пардаў, каб адсвяткаваць такую ўрачыстасць, яна палiчыла за лепшае пасядзець адной, з келiхам Курвуазье, там, дзе нiчога не перашкодзiць ёй абдумаць наступны ход. Аднак нават знайшоўшы парожняе купэ, яна дзейнiчала абачлiва: не выцягнула "Бедэкера" з-пад кофтачкi да таго часу, пакуль афiцыянт не прынёс каньяк. I нават тады зрабiла гэта не адразу. Яна паднесла келiх да ноздраў, дазваляючы вiннай пары дайсцi да таго месца, дзе мозг, вiдаць, злучаецца з носам. Алкаголь, якi яна пiла ўчора ўвечары, не ўвесь яшчэ выпарыўся. Ён варушыўся ў ёй, як земляны чарвяк у спякотны вiльготны дзень. "Галава круцiцца, - падумала яна, - у мяне круцiцца галава". Праз келiх з каньяком яна паглядзела на навакольны свет, такi аднастайны i звыклы, што здавалася, ён назаўсёды застанецца нязменны: дагледжаныя палi, дрэвы, маленькiя фермы. Яе вочы, блiзарукiя i пачырванелыя ад аднаго толькi паху вiна, не заўважалi, што адбылiся нейкiя змены ў надвор'i. Яна паглядзела на неба, шэрае i бясхмарнае, i на цьмянае сонца. "Няма нiчога дзiўнага, калi пойдзе снег", - падумала яна i праверыла, цi поўнасцю адчынены кран ацяплення. Потым выцягнула з-пад кофтачкi "Бедэкер". Цягнiк ужо хутка прыйдзе ў Нюрнберг, i ёй хацелася вырашыць усе праблемы да з'яўлення новых пасажыраў.

Яе здагадка была правiльная, гэта, ва ўсякiм разе, дакладна. Калi яна пачала разглядаць на святло схему i старонку з адзнакамi, рысачкi ляглi ўздоўж вулiц, кружочкi абвялi грамадскiя будынкi: паштамт, вакзал, суд, турму. Але што ўсё гэта азначае? Раней яна лiчыла, што доктар Цынер вяртаецца, каб даць наглядны прыклад, магчыма, паўстаць перад судом за iлжэсведчанне. Аднак у такiм разе схема не мела нiякага сэнсу. Яна зноў пачала пiльна яе вывучаць. Вулiцы былi адзначаны невыпадкова, тут iснавала нейкая пэўная сiстэма: квадраты дакладна размяшчалiся вакол галоўнага квадрата. Квадрат на адным баку галоўнага супадаў з вакзалам, на другiм - з поштай, на трэцiм - з судом. Усярэдзiне квадрацiкi рабiлiся ўсё меней i меней i, нарэшце, акружалi толькi турму.

З абодвух бакоў цягнiка стромка ўзнiмаўся ўгору адхон, ён засланяў сонечнае святло. Iскры, чырвоныя на фоне пахмурнага неба, нiбыта градзiнкi, грукаталi па вокнах, цемра запоўнiла вагоны, калi доўгi цягнiк з грукатам уварваўся ў тунель. "Рэвалюцыя, сама меней, рэвалюцыя", - думала яна, усё яшчэ трымаючы схему на ўзроўнi вачэй, каб не прапусцiць моманту, калi зноў з'явiцца святло.

Грукат сцiхнуў, раптам наўкол iзноў зрабiлася светла. У дзвярах стаяў доктар Цынер з газетай пад пахай. На iм iзноў быў плашч, i яна акiнула пагардлiвым поглядам яго акуляры, сiвыя валасы, неахайна падстрыжаныя вусы i вузкi, туга завязаны гальштук. Яна адклала схему ўбок i сказала з усмешкаю:

- Ну i як?

Доктар Цынер увайшоў у купэ i зачынiў дзверы. Без усякай адзнакi варожасцi ён сеў насупраць яе. "Ён разумее, што я паставiла яго ў безвыходнае становiшча, i вырашыў паводзiць сябе разумна".

- Ваша газета ўхвалiла б ваш учынак? - раптам спытаў ён.

- Вядома, не. Назаўтра ж мяне выкiнулi б на вулiцу. Але калi яны атрымаюць мой матэрыял, усё будзе наадварот. - I дадала з добра разлiчаным нахабствам: - Думаю, за такi матэрыял варта прыбавiць мне чатыры фунты ў тыдзень.

Доктар Цынер сказаў павольна, без нiякага гневу:

- Я вам нiчога не раскажу.

Яна пагардлiва махнула на яго рукой.

- Вы мне шмат чаго ўжо расказалi. А яшчэ i гэта. - Яна пастукала па "Бедэкеры". - Вы былi настаўнiкам замежнай мовы ў Грэйт Берчынгтан-он-Сi. Мы атрымалi iнфармацыю ад вашага дырэктара. - Ён нахiлiў галаву. - А потым, працягвала яна, - ёсць яшчэ гэтая схема. I гэтыя каракулi. Я iх ужо супаставiла i ўсё зразумела.

Яна чакала, што ён пачне пярэчыць, спалохаецца цi выкажа абурэнне, але ён усё яшчэ панура раздумваў над яе першай здагадкай. Яго паводзiны збянтэжылi яе, i на кароткае iмгненне яна падумала: "Можа, з маiх рук выпадае самы галоўны матэрыял? Можа, галоўны матэрыял зусiм не тут, а ў школе на паўднёвым беразе, сярод цагляных будынкаў, прасмоленых сасновых парт, чарнiльнiц, бразгатлiвых званкоў i паху хлапечай вопраткi?" Гэтыя сумненнi крыху паменшылi яе самаўпэўненасць, яна загаварыла спакайней, мякчэй, чым збiралася, - сваiм хрыплым голасам ёй цяжка было кiраваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Грэм Грин читать все книги автора по порядку

Грэм Грин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке), автор: Грэм Грин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x